Маці мая, Славенія

Маці мая, Славенія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1976
25.93 МБ
ПАЭЗІЯХНА" Ў ХСВЕТУ
ЛЛАЦІ ЛЛАЯ СПАВЕНІЯ
ПАЭЗІЯ^ Н АРОДАЎ^С В ЕТЎ
МАЦІ МАЯ, СЛАВЕНІЯ
ВЫБРАНЫЯ СТАРОНКІ СЛАВЕНСКАЙ ПАЭЗІІ ХІХ-ХХ СТАГОДДЗЯЎ
Пераклад са славенскай Ніла Гілевіча
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1976
М35
Н(Словенск)
Укладанне, прадмова, біяграфічныя даведкі і заўвагі перакладчыка
Пераклад зроблены па кнігах:
Slovenska lirika (1945—1965).
Izdala in zalozila Slovenska matica. Ljubljana, 1967.
Iz roda v rod duh isce pot.
Mladinska knjiga, Ljubljana, 1969.
Zivi Orfej. Cankarjeva zalozba v Ljubljani, 1970.
„ 70404-120
MM 302(05)-76134’76
© Пераклад на беларускую мову. Прадмова. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1976 г.
ПЕСНІ 3 ДАЛОНЯЎ ТРЫГЛАВА
Магутным казачным волатам высіцца над Юлійскімі Альпамі, на паўночным узмежжы Славеніі, векавечны Трыглаў. Як сівізна тысячагоддзяў, спакойна паблісквае ў зыркім сонцы на ўсіх яго трох вяршынях вечны снег. Далёка-далёка відаць яму з ягонай амаль трохкіламетровай вышыні: перад ім, нібыта на ягоных жа далонях, усе яго ўладанні — зямля, дзе жывуць свабодалюбныя, працавітыя і таленавітыя нашы кроўныя родзічы славенцы. Але яшчэ далей бачыць яго маўклівая памяць. Бачыць і тыя старажытныя далячыні, калі, адціснутае з усходу аварамі, прыйшло сюды — бадай ці не ў шостым стагоддзі — славянскае племя; і тыя, крыху пазнейшыя часы (канец восьмага стагоддзя), калі гэта невялікая галінка з радаслоўнага дрэва славян трапіла пад уладу дзяржавы Франкаў, а затым — нямецкіх герцагаў і маркграфаў і канчаткова страціла сваю незалежпасць; і ўсю болып чым тысячагадовую эпоху папавання чужынцаў — больш тысячы гадоў вялікага духоўнага процістаяння каланізатарска-асімілятарскай палітыцы заваёўнікаў; і час не такі ўжо далёкі — векапомны для паўднёвых славян тысяча дзевяцьсот васемнаццаты, калі ў выніку крушэння аўстра-венгерскай манархіі Славенія атрымала незалежнасць і ўвайшла ў склад аб’яднанага Каралеўства сербаў, харватаў і славепцаў; і зусім нядаўнія гады —гады гераічнай барацьбы супроць нямецкіх і італьянскіх
фашыстаў, якая прывяла да перамогі народнай улады і ўтварэння Сацыялістычнай Рэспублікі Славеніі — адной з шасці суверэнных рэспублік Югаславіі.
Так, здаецца, што гэты непрыступны волат Трыглаў трымае Славенію на сваіх дужых шырокіх далонях, якія ён распасцёр — адну на поўдзень, аж да берагоў сіне-бялёсага Ядрана (Адрыятычнага мора), другую — на ўсход, у міжрэчча Савы і Дравы, буйнейшых прытокаў Дуная. Акамянелымі мазалямі на гэтых шорсткіх, але пяшчотных далонях горбяцца атуленыя лясамі горы і ўзгоркі; блакітнымі жылкамі прасвечваюць быстраплынныя, пявучыя рэкі і рэчкі — з дзівоснымі вадаспадамі на іх; срэбранымі пярсцёнкамі свецяцца і зіхацяць белакаменныя гарады — Любляна, Марыбор, Цэлье, Птуй, Есяніца, Камнік, Копер, Піран, Нова Места... Сотні гэткіх жа белых, чыстых і ўтульных гарадкоў, сёл і вёсак.
Вольнымі птахамі з чароўных далоняў волата, не баючыся ні хмар, ні бліскавіц, узляталі цягам доўгіх стагоддзяў песні — узляталі, каб крыляць не толькі над родным краем, але і над цэлым светам, усюды і скрозь, дзе сэрцы людзей адчынены для хараства і праўды, дабра і справядлівасці. Да нас, пад наша беларускае неба, у апошнія гады яны заляталі ўжо не аднойчы, але ўсё маленькімі чародкамі, толькі як пасыльныя вестуны — дзеля прывітання. Цяпер жа, упершыню, яны ляцяць да нас не чародкай, а досыць вялікім выраем; у іх многа імён і многа розных, непадобных між сабою галасоў. Пра што, аб чым яны, гэтыя песні?
Перш за ўсё, гэта песні пра гістарычны лёс народа, пра яго шматвяковую барацьбу за ўз’яднанне славенскіх зямель у адной, свабоднай і незалежнай, дзяржаве, за развіццё і росквіт роднай культуры, нацыянальнай школы, старажытнай славянскай мовы. Песні пра нядолю працоўнага чалавека, пра пакуты
і згрызоты яго душы, пра яго запаветныя мары аб шчасці. Песні пра веліч духу герояў і заступнікаў народа, такіх, як «мужыцкі кароль» Мація Губец, які абяцаў сялянам зямлю і волю і якога багацеі «каранавалі дачырвана распаленай у агні каронай. Песні пра вечныя і простыя радасці жыцця, даступныя і зразумелыя кожнаму, дзе б чалавек ні жыў: пра любоў да роднай зямлі і захапленне яе чароўнай прыгажосцю, пра салодкую стому ў целе ад плуга і касы, тапара і молата, пра таямніцы і ўцехі кахання, пра ні з чым не параўнанае шчасце мацярынства... Песні нянавісці і гневу, з якімі ў гады апошняй вялікай вайны змагаліся супроць фашысцкіх акупантаў байцы народна-вызваленчай арміі. Песні, у якіх б’ецца ўсхваляваны, часам трывожна-няроўны пульс сённяшняга дня і з якіх выпраменьваецца святло чалавечнай думкі пра дзень заўтрашні.
Зрэшты, хіба можна пералічыць усё тое, пра што гавораць песні? Колькі ні вызначай іх матывы, ідэі і вобразы — удумлівы чытач сам для сябе заўсёды знойдзе болып, бо ён знойдзе і тое, што можа знайсці толькі ён, што нібыта і адрасавана было непасрэдна яму — хаця твор і напісаны сто ці болей гадоў назад. 3 паэзіяй бывае толькі так — яна ўспрымаецца індывідуальна, уласным сэрцам.
Вядома, у агромністым, старажытным і вечна маладым садзе славенскай паэзіі звонкіх і самабытных галасоў намнога болып, чым удалося гэтым разам пераняць і перайначыць на беларускі лад. Па-за кнігай засталіся цэлыя літаратурныя эпохі — усё, што было да заснавальніка новай славенскай паэзіі вялікага Прэшэрна: вершы пратэстанцкіх паэтаў перыяду Рэфармацыі (шаснаццатае стагоддзе), вершы каталіцкіх паэтаў семнаццатага-васемнаццатага стагоддзяў, творчасць паэтаў славенскага асветніцтва (канец васемнаццатага — пачатак дзевятнаццатага стагоддзяў).
Ды і з наступных эпох выбраны імёны толькі, на мой погляд, найболып значныя, лерш за ўсё тыя, чыя творчасць вызначаецца выразнай грамадскай накіраванасцю. Са шкадаваннем думаю аб тым, што менш, чым яна таго заслугоўвае, адведзена месца сучаснай славенскай паэзіі. Але тут ужо нічога не зробіш — ёсць межы, з якімі трэба лічыцца.
Вельмі хацеў бы спадзявацца і верыць, што беларускі чытач, з думкай пра якога я прыручаў гэтых залётных птахаў у паэтычным небе нашай бацькаўшчыны, не застанецца расчараваным.
Ніл Гілевіч
ФРАНЦЭ ПРЭШЭРН
МЕЎ ШМАТ НАДЗЕЙ...
Меў шмат надзей і страху шмат, пазбыўся ўрэшце — і не рад: пустое сэрца між людзей зноў страху прагне і надзей.
КУДЫ?
Рвануся з роспачы-бяды — сябры пытаюцца: «Куды?»
Спытайце хмару над зямлёй, спытайце хвалю за кармой:
куды ляцяць яны, куды — аддаўшы ветру павады?
Так не магу сказаць і я, дзе роспач кончыцца мая.
Бо толькі ведаю даўно: не стрэну шчасця ўсе адно
і месца ў свеце не знайду, дзе б мог забыцца пра бяду.
ЗАГАДЫ
«Не памкніся, загадала, пры народзе зачапіць!» Дзяўчыначка маладая, я магу пакорным быць!
«Не надумай, загадала, пра любоў мне гаварыць». Дзяўчыначка маладая, я магу пакорным быць.
«I не трэба, загадала, марна кветкі мне дарыць». Дзяўчыначка маладач, я магу пакорным быць.
«I да хаты, загадала, сцежку нечага тарыць!» Што ж, я ўмею, калі мала, і такім пакорным быць.
«Пастарайся, загадала, назусім мяне забыць». Я ж хачу, каб гэта стала, каб як-небудзь гора збыць!
Пачакай, вось сэрца, можа, перастане стукаць-біць...
А датуль — даруй мне божа! — не змагу яразлюбіць.
НЕЗАКОННАЯ МАЦІ
Ах, і за што пакарана я, дзетка мая, крывінка мая, што маладзенькая мушу тужыць, неабвянчанай, без мужа, жыць?
Біў мяне бацька за сорам-стыд, плакала маці па мне наўзрыд, родзічы бэсцілі, хто як мог, гналі чужыя прэч за парог.
Той, што адзіны быў любы мой, той, што сапраўдны бацька твой, ходзіць па свеце, бог знае дзе, кінуўшы ў ганьбе нас і ў бядзе.
Ах, і за што ж пакарана я, дзетка мая, крывінка мая?
Гора з табой мне, ды што зраблю? Я ж усё роўна цябе люблю!
Толькі загляну ў вочкі твае — здасца, што ў небе сонца ўстае, толькі ўсміхнешся, як падыду,— тут жа забуду гора-бяду.
Той, хто і птушак поіць расой, хай тваю долю ўквеціць красой!
Трэба бьіло ты, малое, ці не — буду да смерці любіць цябе.
САЛДАЦКАЯ ПЕСНЯ
Пяць футаў з гакам — самы рост! Бывай шчасліва, маці!
I вы, сябры, бывайце!
Мне да казармы шлях паўпрост. Пяць футаў з гакам — самы рост!
Ды і сілёнкі хопіць: не кволы хлопец!
Бацькоўскай хаце — мой паклон! Хай той, хто духам слабы, фартух пільнуе ў бабы — сівее з ёй да скону дзён!
Юнака бой заве — і ён шукаць не будзе долі з сахою ў полі.
He для яго й вучоны сан — чым лепш ярмо навукі сляпой мужыцкай мукі?
Найпершы сан — салдацкі сан: салдат пра хлеб не дбае сам — цар дасць і кавал хлеба і ўсё, што трэба!
Ен дома ўсюды і нідзе, ён марна час не губіць: чужых дачок галубіць або да ўдоўкі забрыдзе, і, калі полк з кватэр ідзе,— каханкі помніць просяць і вочы росяць.
Адной каханай верны ён,— што славаю завецца, што ў бітву разам рвецца на непрыстушіы бастыён, скрозь вал агню, скрозь гул і звон, дзе смерць юнакаў ліча і ўперад кліча.
Вядома, кожны прыйдзе з нас да вечнага спакою: хто не па полі бою — то ў ложку стрэне гэты час. Пяць футаў росту — самы раз, каб жыць ваўсю, са смакам, смерць стрэць юпакам!
КАЛІ ВУЧОНЫ ЛЕКАР ПЭЎНА ЗНАЕ
Калі вучоны лекар пэўна знае, што смерць ад хворага ўжо не адвесці, дае дазвол — што хочаш — піць і есці і лекі болып глытаць не прымушае.
Калі пад страшнай бурай ускіпае ажно да дна марская роўнядзь дзесьці,— працяты роспаччу, рыбак, урэшце, па волі хваль свой човен плыць пускае.
He буду болып глытаць я слёз пакуты! Вы, думкі, мары, палкія парывы! — Даю свабоду вам — здымаю путы.
Няхай вас корць нясе ў прастор бурлівы, хмялейце ад салодкае атруты, што мне раз’ела сэрца ў век жахлівы.
3 НІЗКІ «САНЕТЫ НЯШЧАСЦЯ»
* * л
0 Врба, кут мой родны, сэрцу мілы, дзе бацькаў двор і пры дарозе хата, калі б не прага ведаў, што крылата панесла ўдаль мяне, за небасхілы,—
не раз’ядала б мне атрута жылы, бо сэрца слодыччу было багата, у лёс свой вера не была б распята, пе быў бы я ахвярай згубпай сілы!
Мне б сэрца вернае для шчасця-ладу прынесла ў дом выбранніца-каханка — багачка гэткага не дасць пасагу!
Мой човен плыў бы ціха, нібы хмарка; дом ад агню і збажыпу ад граду ахоўваў бы сусед мой — святы Марка.
* * *
Вандроўніка ў пустыні ноч застала, сцяжына знікла, дол ахутаў морак, і хоць бы дзе агеньчык у прасторах,— душа міжволі родны дом згадала.
Счакаўшы, поўня над зямлёй заззяла — і ўбачыў ён клубкі гадзюк у норах, з бярлогі тыгр устаў, пачуўшы шорах, і леў захроп — аскал наўпроць аскала.