Маці мая, Славенія

Маці мая, Славенія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1976
25.93 МБ
НАШ ДОМ
(Аб’яднаная Славенія)
Наш дом святы быў сцёрты ў пыл, Разнеслі ўшчэпт чужынцы.
Калючы цёрн ды мох сляпы Сцяліўся па дзядзінцы.
Рабом між бацькавых руін Хадзіў-блукаў бяздомпы сып
I плакаў слёзна, нема, I плач той чула неба.
Ды годзе слёз! Нам выпаў лёс Падбаць пра дом свой родны,
Каб ён узрос пад шклом нябёс, Прасторны і свабодны —
Для ўсіх братоў, на ўвесь наш род, ІПто і на захад і на ўсход, На поўнач і на поўдзень,— Для ўсіх, хто з намі пойдзе!
Даволі вораг цягам дзён Каменне паша звозіў
Для ўласных храмаў. Болей ён Hi аднаго не возьме!
Нам кожны камень тут святы,
I ён патрэбен нам, браты, Каб рос наш дом прыгожы, A не палац варожы!
О, як жа ўздыме вораг гвалт!
Ды што нам гнеў чужынца?
He можа розум паш і гарт 3 рабаўнікамі ўжыцца!
У правай — кельма, ў левай — меч, Будуйма дом! А вораг — прэч!
Паганай кроўю сыдзе Ля нашых сценаў злыдзень!
Чужак не будзе нас таптаць У кайданах-аковах.
Наш род тут будзе панаваць, I звычай наш, і мова!
Нязваны госць, зайшоўшы ў дом, He будзе нам гаспадаром — Гаспадары мы самі — I бог, і цар наш з намі!
Наш дом прытулкам стане нам, Дзе будзе ўсё дарэчы.
Ёп наш і цэх, і божы храм, I наша поле сечы!
У гурт, у гурт, будаўнікі, Руплівай працай на вякі Імя сваё праслаўце, Свой дом хутчэй паетаўце!
Ах, прычакаць бы гэты дзень, Шчаслівы дзень бясконца, На дах высозны паглядзець, Што ўздымецца да сонца.
Над дахам сцяг бы я прыбіў
I ўсёй душой благаславіў: «У добры час, славенцы, Браты-адзінаверцы!»
АНТОН АШКЕРЦ
КАРАНАЦЫЯ Ў ЗАГРАБЕ 1573
Звіняць у Заграбе званы, як не звінелі век яны:
«На сход, паны і мужыкі!
Хіба не свята — дзень такі?
Хай разляціцца голас паш па ўсёй Славеніі наўсцяж
і па Харватыі па ўсёй — аж да апопшіх самых сёл,
каб чула скрозь галеча-голь:
Мація Губец — наш кароль!»
I барабаны ў такт званам грымяць на вулках тут і там:
«На плошчу, заграбцы, кулём: халопа робяць каралём!
Карону хаму надзяюць і жэзла ў рукі падаюць!»
Там, дзе Святога Маркі храм, жалезяы трон стаіць, і там
шчаслівы, слаўны валадар, чакае Губец лёсу дар...
Ужо з балконаў, стрэх, акон усе глядзяць на светлы трон,
дзе вусны сцяў кароль-мужык, і толькі ў зірку — немы крык!
Ого, які ў яго клабук!
Ці не прысаўскі ён гайдук?
3 барвенкам, гляньце, і з пяром, дый сам трымаецца арлом!..
Вось тры вяльможы сталі ў рад, у яркім пурпуры да пят,
і пакланіліся яму, як павяліцелю свайму.
Крануў адзін чалом зямлю: «Хвала Мацію — каралю!
Тваё жаданне спраўдзіў бог: твае рабы ў цябе ля ног!
А ўвесь народ — ты дбаў аб ім — з’яднаны ў імені тваім!
У столыіы Заграб рваўся ты, на трон каб сесці залаты.
Дык трон гатоў табе, зірні: ён залатым стаў на агні!
I ты, вялікасць, не марудзь: займай свой трон — і славен будзь!
Што? Ты збялеў, як мел? Чаго? Сядай, кароль: ты варт яго!..»
Крануў другі чалом зямлю: «Хвала Мацію — каралю!
Ды без кароны — што кароль?
Каранаваць цябе дазволь!
На светлы трон ты сеў, аднак не маеш велічы адзнак.
0 найяснейшы між князьмі, карону з рук маіх вазьмі!
Глядзі: як сонцам абдала — яна ў агні жывым была...
Дрыжыш? Адвагі нестае?
Ты нарадзіўся для яе!..>>
I трэці даў зямны паклон: «0, як табе падходзіць трон!
А як каропай залатой пераіначан вобраз твой!
Важак вясковай беднаты, стаў каралём праўдзівым ты!
Прымі |Ж і жэзла заадно — агнём залочана яно!
Трымай яго!.. I з ім ваюй, распараджайся і кіруй!..'>
I зноў — званы над галавой і барабанны ў вулках бой.
«Гэй, слухай скрозь, галеча-голь:
Мація Губец— твой кароль!»
А Губец горда жэзла ўзяў і мёртвым голасам сказаў:
«Апошні раз, і першы раз я каралём гляджу на вас!
Са мною ўвесь гаротны люд каранаваны сёння тут...
О маці Пятніца, калі ускрэсне Праўда на зямлі?..
Хай вас на бой вядзе мой цень, і — не забудзьце гэты дзень!»
ПЕРАВОЗЧЫК
Віруючы, Сава бурліць, Дунаю ў абдымкі ляціць, Ля берага пенай шумуе. Ля берага ў чоўне рыбак. Яму гэта ярасць не ў знак: Падпёрся вяслом і сумуе.
«Гэй, ты тут дарэчы, стары: Хутчэй свае вёслы бяры — Праз Саву паедзем з табою. Прыгоршчы турэцкіх манет Ад нас атрымаеш, а не — Заплаціш сваёй галавою!
Нам цёмная ноч памагла: У полі, дзе вісне імгла, Славонцы спыніліся станам. Іх лагер пагружаны ў сон, Мы добра разведалі ўсё — Удар будзе наш нечаканым...»
«У грошах патрэбы няма — Я вас перапраўлю дарма. Навошта мне вашы дукаты? Рыбацкай сівой галавы Сягоння не здымеце вы: Загад я прымаю без платы!»
I човен ляціць праз віры, А ў чоўне — лазутчыкі тры... Рыбак углядаецца пільна, Як Сава ўскіпае са дна,—
3 якой асалодай япа
Ахвяру б ва ўлонне схапіла!..
«Адважнае сэрца ў цябе: Так спрытна, як ты, не грабе, Напэўна, ніхто ў наваколлі! А нас там пахваліць паша I — што зажадае душа — Надорыць дароў, як ніколі!»
«Не выйдзе!» — ім грымнуў стары, I вёслы прапалі ў віры...
«Тут будзем мы квіты навекі!» «Ты д’ябал!» — пачулася з хваль, I сціхла. Варожую шваль He любяць славянскія рэкі.
АНТОН МЕДВЕД
ПАКУТШК
Пануры і цёмны твой позірк, цяжкі і няспешны твой крок, на змучаным твары пыл, копаць уеліся ў кожны маршчок.
О ціхі пакутнік, рабочы, ты з лаўру не просіш вянок!
Табе б толькі выйсці з магілы, дзе дні абярнуліся ў ноч. Жывая машына між мёртвых, што выссалі сінь тваіх воч. Якой жа ідэяй жывеш ты? За што ты памерці ахвоч?
Ідэяй глыбокай, высокай!
Што ты чалавек — не слімак, і жыць ты жадаеш па-людску, і цешыцца радасцю ўсмак. А зброю ты маеш якую?
Ды толькі свінцовы кулак.
ІВАН ЦАНКАР
* * *
Ты прайшла ля маёй хаты міма, «добры дзень» ледзь чутна мне дала, азірнулася, бы ненаўмысна, і далей, спакойная, пайшла.
Нібы сон, прайшла, і зразумеў я, елёзна гледзячы з тугой услед, што і быў самотнік і застаўся сам з сабой на ўвесь бясконцы свет...
Я стаю каля пустога дома — мне зачынены да шчасця шлях.
Ты пайшла, і покуль бачыць мог я — зіхацела сонца ў валасах.
* * *
Дзе і калі маладосць прамільгнула?
Як не было!
Дзе ты, жыццё маё? 3 мораку ў морак, быццам у сне, праплыло.
Там, за марамі, там, за гарамі — дом родны мой!
Ды на дарозе гора — як стражнік перада мной.
Мара няўрымсная, зорка на небе, дзе твой супын?
Тысячы год ты вандруеш бяздомна шляхам сляпым!
Ёсіп Стрытар
Сіман Грэгорчыч
УРАЧЫСТАСЦЬ У ВАРШАВЕ
На адкрыццё помніка Міцкевічу ў 1898 г.
Ніводных вуснаў слова не прарвала, ніводная сляза з вачэй не ўпала; над Польскім краем — смерці здань-праклён. Народ — як мёртвы.
Смяротным саванам спавіты ён: пагаслі вочы ў чорных ценях мукі, спакойна складзены на сэрцы рукі, на тварах — плямы спыненай крыві.
Народ — як мёртвы.
Акаймаваны царскімі штыкамі, застыў на акрываўленай зямлі. Апрычнікі наўкола — груганамі. Адно імгненне, ледзь улоўны міг — уздрыгнуў помнік раптам — і ва ўсіх усмешкай твары бледныя заззялі, і вусны мёртвыя затрапяталі, прарэзаўся на момапт бляск вачэй, бяздонных, палымнеючых вачэй... Ад песні скалыхнуліся лясы, і пераможна-радасныя галасы з мярцвяцкага маўчання горда ўскрэслі.
Народ — як мёртвы.
Смяротны саван спрэс яго спавіў, пагаслі вочы ў чорных ценях мукі, спакойна складзены на сэрцы рукі, на тварах — плямы спыненай крыві.
Алр-із-пад савана ірвуцца песні — глыбока дзесь там раны крываточаць, і сэрцы ў гневе аж клакочуць...
Ніводных вуснаў слова не прарвала — страляйце ж у мярцвяцкае маўчанне!
Гэй, як сціскаюцца — да хрусту — пальцы, як горда бліскаюць з-пад веек вочы — бы тысячы сталёвых палашоў!
ДРАГАЦІН КЕТТЭ
НА ПЛОШЧЫ
Ноч журботна маўчыць, бестурботна бяжыць па-над плошчаю месячык сонны. Нават сна не
чутно, на фантане адно — ветрык ловіць цуркоў перазвоны.
Змейкі лыоцца, журчаць, пырскі б’юцца, блішчаць на вянцы чарапашыны грубай, мітуслівы іх звон, віратлівы разгон несканчоны, як думкі аб любай.
Ззяе нема прастор, ах, у неба, да зор аніводзін цурок не ўзаўецца.
Думак смелы развой да Ангелы маёй гэтаксама дарэмна імкнецца.
Ноч журботна маўчыць, бестурботна бяжыць па-над плошчаю месячык сонны. Сум у сэрцы маім болем б’ецца глухім, сон дзяўчыны салодкі, спакойны.
НА БАЦЬКАВАЙ МАГІЛЕ
Вядзі, грабар, мянс на ўзгорак той, дзе гожа сосны купяцца наўзвыш, дзе шэры камень і жалезны крыж вартуюць вечны бацькаў супакой.
Ах, добра спаць табе тут, родны мой! А я — бадзяюся, кругом — галыш, і знаю: лёсу не перахітрыш, калі душы не запрадаць самой.
Навошта ж сыну ты хлуеіў свайму пра шчасце ў свеце? Шчасце — нашы сны. Жыццё — варожасць і бясконцы бой...
Люблю цябе, і іменна таму не пажадаў бы табе ў «рай» зямны вярнуцца зноў, шчаслівы бацька мой!
MORITURI
Дзяцюк ішоў апоўначы дамоў і ў божы храм заглянуў па дарозе; ой, ледзь не ўпаў ад страху на парозе: было ў тым храме поўна мерцвякоў.
Яны прыйшлі з нябыту без галоў і славілі без глотак сон «во бозе». Ох, і папёр дзяцюк той у трывозе!
I не чакаў ратунку ад званоў...
Вось так, як ноччу ў той царкве пахмурай, і ў нашай дзеецца літаратуры...
Без глотак, без галоў — бы ўсе з труны.
I мы бяжым ад мерцвякоў панурых, бо, дзе патрэбны словы як званы, што скажуць нам пустыя мары-сньі?
ОТАН ЖУПАНЧЫЧ
ДЭВІЗ
Куй, жыццё, душу маю!
Калі крэмень — заіекруся, калі шкло — на друз паб’юся, калі сталь — дык запяю!
ХТО ЦЯПЕР?..
Хто цяпер ад тваёй ласкі млее, мілая?
Гай пад сонцам веснім зелянее, ціхі ветрык у галлі дурэе, ах, вясной каханне так шчырэе, мілая!
Я прылягу пад каштан на ўзбоччы...
А вясна — хай мне прымружыць вочы і хай сыпле цветам, колькі хоча, буду спаць.
Каб праспаць усе твае залёты, каб праспаць усе свае згрызоты, мукі ўсе.
Доўга, доўга ў сне не зварухнуся, а прачнуся:
Дзе згрызоты? Сэрца б’ецца мерна. Дзе сумненні? Сэрца любіць верна, сэрцу лёгка — сум не есць атрутны, і гляджу з надзеяй на жыццё, як глядзіць на ніву сейбіт рупны: будзе ўвосень хлеб, а не асцё!
МАНАМ ЁСІПА МУРНА-АЛЯКСАНДРАВА
Крычаць магілы...
Равуць і шчэрацца, незакапаныя, Як пашчы ненажэрныя, разяўлены
У змрок начны... што трэба вам ад нас?
Былі ў нас людзі — кветкі між травы, Былі ў нас людзі — між кустоў дубы, Яны былі — мы аддалі іх вам, Чаго ж яшчэ вы хочаце ад нас?
Крычаць магілы...
Віхуры чорныя з іх устаюць
I, як вампіры, носяцца ўпацёмку — Ахвяр шукаюць вострымі вачмі.
Куды свой позірк палымяяы ты Накіраваў? Па кім сумуеш-тужыш У яснай далечы? Аб зыркім ззянві Надхмарным сніш?.. Крычаць магілы!