Маці мая, Славенія

Маці мая, Славенія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1976
25.93 МБ
А калі дагарыць сэрца — застанецца там чорная маска.
Маска мае падабенства бога або падабенства чорта.
Часцей, чым вобраз бога, бачым мы вобраз чорта.
3 гор выцякае рака адвеку.
У пячоры пульсуе полымя ярка. 3 ім абярнулі мы чалавска у чорную куцую ляльку д’ябла.
ПРЫТЧА ПРА РАДЫСКУ
Да старой бабулі прыйшла малая Чырвоная Шапачка. — Нашто табе зубы? — На тое! Каб з’есці цябе. Я — воўк.
Упала ад страху, абмёрла. Жах мешпыць яе і множыць. Дзяўчынкі пяма ўжо. Іх шмат: толькі — чырвоных радысак.
За сталом — зубаты мужчына. Мяса й радысак кучка прад ім. Людзі прывыклі жэрці дзяцей. Таму і пякуць радыскі.
КАЕТАН КОВІЧ
ЗЯЛЁНЫ ВЕТРАЗЬ
Дажджу чакала дрэва доўга-доўга. I на сухім грудку зазелянець на радасць ветру не магло вясною. I не магло зямлі хвалу прапець. Разгатае, на дол сукі схіліла — прасіла даць вады ў нямым маленні. Дзеля глытка расы, прыгоршчаў ліўня было гатова ўпасці на калені, на голыя, пабітыя калені — дзеля вады адной дзіцячай жмені.
Дажджу чакала дрэва доўга-доўга. Цяпер — як ветразь на зялёным чоўне.
АГОНЬВАДА
Гавару я не гучна, але і не ціха. Хацеў бы цішэй гаварыць, а павінен — гучней. Лепей мне — цішыня, але голас — мацнейшы.
Піў я ваду
і не змог пагасіць агня.
Агонь ёсць агонь.
Вада ёсць вада.
He могуць яны ні пабрацца ні адзін аднаго адолець.
0	шэпты.
0	крыкі.
Свет — цішыня і голас.
Хочацца цэласпым быць.
Свет — то агоньвада.
РОБАТЫ
Робаты крочаць.
Першы — чатырохкутны.
Камень, які ён трымае ў руках,— кубік.
А кубік ёець кубік спрадвеку, і ўсё, што ёсць, гэта кубік.
Робаты крочаць.
Другі — дасканала круглы.
Камень, які ён трымае ў руках,— шарык.
А шарык ёсць шарык спрадвеку, і ўсё, што ёсць, гэта шарык.
Робаты крочаць.
Долках ці ў небе — камень пе мае выбару.
Сёпня ён камепь, а заўтра — кубік.
Сёішя ён камень, а заўтра — шарык.
Сёння ён камень, а заўтра — робат.
Робаты крочаць.
Кубік ударыць па шарыку.
Шарык ударыць па кубіку.
Бо кубік ёсць кубік павечна.
Бо шарык ёсць шарык павечна.
Робаты крочаць.
Пакуль кубік чатырохкутны.
Пакуль будзе шарык круглы.
БУДУЮ
Палац душы будую. Адна часціна ветру, адна агню часціна, адна вады часціна, адна зямлі часціна. Будую цела гмах.
Будую ўласны корань. Зямля мяне ўкрывае, вада — удосталь поіць, агопь — жарэ-глытае, а вецер — уздымае. Мне трэба да нябёс.
Будую бой-змаганне. Душа агню жадае, а рот — вады хоць кроплю, душы патрэбен вецер, нагам — зямлі хоць пядзя. I пядзю бараню!
Фантазію будую?
Пустыя блокі ўзводжу? Будынак на стагоддзі? Барак для землятрусу? Святыню-храм для бога? Прытулак для людзей?
Будую сэнс і сутнасць. Між цернямі пытанняў у муках здабываю матэрыял надзейны і хоць баліць — будую, бо насалода ўсё ж!
ВЕНА ТАУФЕР
ЗАЛОЖНІКІ
Штодня заходзяць турэмшчыкі, шукаюць Крыштофаў Калумбаў — ппгыраць між нас недаверліва, а мы Эльдарада схавалі ва ўсмешках сваіх.
Штодня шукаюць турэмшчыкі.
Штодня і штопочы мы ходзім і ходзім уздоўж тысяч і тысячы тысяч сцен.
У кожнага з нас — свая краіна, у кожнага з пас — свая рака, у кожнага — ўласнае мора, пад парамі ў кожнага — выпас і статкі аленяў вятраных, над галавою на столі — нараджэнне, і пахаванне воблакаў, і шоўкавае каханне планет.
Апоўначы прыйдзе да крат закаханая ў нас жанчына; левы сасок з пяску — скрозь правае скрыжаванне, правы сасок з ветру — скрозь левае скрыжаванпе, скрозь ніжпяе скрыжаванне —
белае полымя жывата; выдумляем безліч усмешак, топім доўгія караваны слоў, бакі нам сціскаюць потныя сцёгны лета.
Ранак лічыць сляды ад нашых зубоў на жалезных крыжах. Потым ідзём у фургоны. Сонца спакойнымі пальцамі піша па іх нумары.
Вось і схавалі мы тысячы і тысячы тысяч Эльдарада ва ўсмешках сваіх.
Прабітыя вочы ўзіраюцца ў родныя вёскі.
Іх засыпае зямля.
ФРАНЦЭ ФОРСТНЕРЫЧ
ЗА ПТУШКАМІ
Цепі і фарбы
у полі сатлелі дашчэнту.
Сухія быліпкі ўсцілаюць дарогу зіме, што ціха паўзе
на падшытых лапах спял:ынак,
з дрымотай у цёплым мяккім кажуху, з патухаючымі,
усё болей празрыстымі зрэнкамі свядомасці
у вачах.
Апошнія рыскі птушыпага лета блякнуць у небе.
Бязмежнаю сіняй ноччу адыду я па свежым снезе. На белым снезе чорнымі слядамі абазначу свой шлях за птушкамі.
САША ВЕГРЫ
ДУХ ТЛЕЮЧАГА ВОГНІШЧА МЯНЕ П’ЯНІЦЬ
Дух тлеючага вогнішча мяне п’яніць.
Пад сэрцам і ў грудзях варочаецца матчына жаноцкасць, гарачая пяшчота, што аднойчы з бацькавага цела звабіла маё на свет з’яўленне.
Ніколі гэткім дарагім не быў мне ўчынак маці, як у гэты вечар, калі я стомленая ля агню ляжу — ля вогнішча не толькі дзёп маіх; я адчуваю: да мяне прыйшлі, яны ўва мне цяпер — ткачыхі рупныя, што белыя палотны ткуць, аратыя з пакручанымі пальцамі і дабрата сама, што лечыць раны войнаў і варожасці.
Якой чужой здаецца мне атрута прагнасці, калі я целам да зямлі тулюся.
Дух тлеючага вогнішча мяне п’яніць, зямля пяшчотаю мяне ўсыпляе, па целе соладка пераліваюцца мяккія токі
здаровага язычаскага сну.
ЯНЕЗ ЮВАН
РАНАК
Самотны, блукаю ўначы. Вячэрнія плады сабраны са сталоў. Цішыня расце наўкол мяне цёмнай збажыной, якой не выспець.
Дрэвы сабіраюцца ў натоўп пагрозліва-удумны. Сны — горкія, як на вадзе стаячай мох. Твар холадам мне абдало — у чорную пустэчу патанаю.
А там, за лесам, між настылых скал, як белы зайчык, ранак устае —
з вялікімі чырвонымі вачыма.
МАРЫЯН КРАМБЕРГЕР
ШУКАЛЬНІКІ
Мы далёка не лічым сябе дасканалымі, і ўсё-такі, усё-такі нешта ў нас ёсць. Можа, нічога, апроч далікатнага жэсту, перад люстэркам развучанага для дзяўчыны. След імгнення якогасьці. Сонца на скуры. Магчыма. Аднак жа хто знае чаму: чаму раптам няўсцерп ад шэрасці будняў пам робіцца, і адкуль бяздумпы і дзікі наш крык, ціхі шэпат, з плачам і смехам адразу, калі, пераможаныя, здаёмся на літасць або на бязлітаснасць, убачыўшы яркі прамень, прамень, прамень!
Мы далёка не лічым сябе дасканалымі, і ўсё-такі: нешта павінна ў нас быць. Штосьці, недзе, напэўна. Адкрыць толькі трэба. Бо калі разабрацца і ўдумацца ўрэшце: наша зямля, на якой мы жывём,— гэта зорка.
СВЯТЛАНА МАКАРАВІЧ
ДЗЕНЬ
Шырока расплюшчаыа вока дня. Мая радасць у ім адсвечвае.
На ўзлессі зацвіў кізіл.
Пяюць ручаінкі ад шчасця.
У гліне — сляды-капыткі казулі. На прагаліне маладыя лісіцы з хвастамі пушыстымі, як памяло з абадкамі ў вачах залатымі, скачуць і торкаюцца мордачкамі у сапрэлы лісцвяны дол.
Пад набухлай карою дрэў чую хіхат зялёных кропель, што вядуць падарожжа ўгору.
Мне ўсё роўна, што робіцца ў хатах старых — заўтра зноў я прачнуся ў сонцы.
БІЯГРАФІЧНЫЯ ДАВЕДКІ I ЗАУВАГІ
Францэ Прэшэрн (1800—1849)
Вялікі славенскі паэт эпохі рамантызму, заснавальнік сучаснай славенскай літаратуры. Нарадзіўся ў сяле Врба ў сялянскай сям'і. Гімназію закончыў у Любляне, юрыдычны факультэт універсітэта ў Вене. Працаваў памочнікам адваката, адвакатам. Супрацоўнічаў у часопісе «Крайнская пчолка», у газеце «Навіны». Першы верш апублікаваў у 1827 годзе. У 1833 годзе былі выдадзены «Газелы», у 1834 — «Вянок санетаў», прысвечаны каханай паэта Юліі Прыміцовай. У 1836 годзе выйшла паэма «Хрышчэнне на Савіцы», у 1847 — зборнік вершаў «Паэзія». Апошнія буйнейшыя выданні Прэшэрна ў Славеніі: «Збор твораў» у двух тамах (1965—1966), «Збор твораў» (1969). Паэзія Прэшэрна перакладзена на многія мовы свету.
Святы Марка—касцёл святога Марка ў Врбе, непадалёк ад роднай хаты паэта.
Фрап Леўстык (1831—1887)
Паэт, празаік, крытык, мовазнаўца, нацыянальны ідэолаг і выдатны культурны дзеяч. ІІарадзіўся ў сяле Сподне Рэце ў сялянскай сям’і. Пасля люблянскай гімназіі вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Чэхіі, але не закончыў з-за козняў выкладчыка закона божага. Пераехаў у Вену, дзе вывучаў славянскую філалогію ва універсітэце. Усё жыццё пражыў у нястачы і беднасці. На ўласны літаратурны заробак выдаў у 1854 годзе зборнік «Вершы», амаль увесь тыраж якога дванаццаць гадоў ляжаў пад забаронай. Больш піводнага зборпіка выдаць не змог. Рэдагаваў газеты «Напрэй» і «Паўліха» (абедзве закрыты аўсгрыйскім урадам). Быў заклятым ворагам клерыкалаў у барацьбе за развіццё нацыянальнай культуры. Збор івораў у дзевяці тамах выдадзены ў 1948—1961 гг.
Сіман Енка (1835—1869)
Паэт і празаік. Нарадзіўся ў сяле Падрэчча. Гімназію закончыў у Любляне. Нейкі час вучыўся на юрыдычным факультэце ў Всне, але з-за цяжкіх умоў жыцця вучобу кіыуў і да сваёй раныяй смерці працаваў у прыватных юрыдычных канторах натарыусам, адвакатам. У 1865 годзе выдаў зборнік «Вершы» — адзіны пры жыцці. Кансерватыўная крытыка на зборнік была разгромнай, што падарвала сілы паэта і наблізіла смерць. Збор твораў Енкі ў двух тамах выйшаў у 1964—1965 гг.
Крайна — геаграфічны і этнаграфічны раён на поўдні Славеніі.
Есіп Стрытар (1836—1923)
Паэт, белетрыст, драматург, крытык і эсеіст. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў сяле Падсмрэка. Закончыў гімназію ў Любляне, вывучаў класічную філалогію ў Венскім універсітэце, шмат падарожнічаў па Еўропе. На мяжы 60—70-х гадоў быў цэнтральнай постаццю славенскага культурна-грамадскага жыцця. Рэдактар першага славенскага літаратурнага часопіса «Звон». У 1869 годзе выдаў зборнік «Вершы», у 1872 — «Венскія санеты», у 1891 — зборнік вершаваных мініяцюр «Дробязь». Збор твораў Стрытара ў дзесяці тамах выйшаў у 1953—1957 гг.
Сіман Грэгорчыч (1844—1906)
Нарадзіўся ў сяле Врсна, на паграніччы з Італіяй. Гімназію закончыў у Горыцы. Беднасць прымусіла паступіць у духоўную семінарыю. Доўгія гады служыў капеланам у Прымор’і, па стану здароўя службу пакінуў і жыў у в[ястачы. Быў вельмі ўразлівы і хваравіта перажьіваў ганенні з боку каталіцкай крытыкі. Першы зборнік «Паэзія» (1882) меў незвычайны поспех, быў названы «залатой кнігай», а яе аўтар — «горным салаўём». Пры жыцці выдаў яшчэ два зборнікі пад той жа назвай (1888, 1902), апошні, чацвёрты, выйшаў пасля смерці паэта (1908). Многія вершы Грэгорчыча сталі народнымі песнямі. Збор твораў у чатырох тамах выдадзены ў 1947—1951 гг.
Антон Ашкерц (1856—1912)
Паэт эпічнага складу. Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў сяле Глыбока каля Рымскіх Топліц. Пасля гімназіі ў Цэлье, па волі бацькоў, атрымаў духоўную адукацыю ў Марыборы. Хутка пасварыўся з
вярхоўнымі царкоўнымі ўладамі, кінуў капеланскую службу і стаў архіварыусам у Любляне. Як паэт пачаў з лірыкі, але сцвердзіў сябе моцнай і яркай кнігай «Балады і рамансы» (1890). Добра была прыпята і другая кніга «Лірычныя і эпічныя вершы» (1896). Наступныя зборнікі (а іх было не менш дзесяці) гучалі ўсё слабей і слабей, хаця сам аўтар у гэта не верыў. Маладыя паэты, што складалі групу «славенскі мадэрн» (Цанкар, Жупанчыч, Кеттэ, Мурп), адхінуліся ад яго, што атруціла паэту апошнія дзесяцігоддзі жыцця. Творчасць Ашкерца востра сацыяльная і крытычная ў адносінах да грамадска-палітычнага ладу. Збор твораў у двух тамах выйшаў у 1946—1951 гг.