Маці мая, Славенія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1976
Мація Губец — правадыр паўстапня славепскіх і харвацкіх сялян у 1572—1573 гг.
Славонцы — жыхары Славоніі, адной з гістарычных абласцей на тэрыторыі сучаснай Харватыі і Славеніі.
Антон Медвед (1869—1910)
Нарадзіўся ў горадзе Камнік. Па адукацыі — духоўнік. Вядомы перш за ўсё як драматург. Першы зборнік «Паэзія» выдаў у 1906 годзе, другі — пад гэтай жа назвай — у 1909.
Іван Цанкар (1876—1918)
Нарадзіўся ў горадзе Верхнік. Адукацьтю атрымаў у Вене, дзе пражыў адзінаццаць гадоў. Вельмі рана стаў прафесіянальным літаратарам. Вершы пісаў толькі ў маладосці. Адзін з пачыпальнікаў новай славенскай паэзіі («славенскі мадэрн»), У 1899 годзе выдаў зборнік «Эротыка», дзве трэція тыражу якога біскуп Егліч скупіў і спаліў «з-за амаральнасці». У 1902 годзе выйшла другое, дапоўненае і папраўленае выданне — з пункту гледжання пастыраў «яшчэ горшае». Цанкар — буйнейшы славенскі празаік, драматург, крытык. Збор твораў у дзесяці тамах выйшаў у 1951—1959 гг.
Драгаціп Кеттэ (1876—1899)
Нарадзіўся ў сяле Прэм, на поўдні Славеніі, у сям’і настаўніка і арганіста. Гімназію закончыў у Новым Месце. Яшчэ ў дзяцінстве асірацеў. На вайсковай службе прастудзіўся, захварэў на сухоты і памёр у зусім маладым узросце. Першай кнігі пе дачакаўся — яна выпшла пасля смерці паэта ў 1900 годзе («Паэзія»), Збор твораў у двух тамах выйшаў у 1949 годзе.
Moritiiri (лац.) — асуджаныя па смерць; тыя, што рашылі памерці.
Отан Жупанчыч (1878—1949)
Вялікі пацыянальны паэт. Нарадзіўся ў сяле BiniBa ў сям’і гандляра. Закончыў філасофскі факультэт у Вепе. Шмат падарожнічаў, быў хатпім настаўнікам у Германіі, загадчыкам літаратурпай часткі і дырэктарам Славеііскага народнага тэатра ў Любляпе. У 1938 годзе стаў члепам Славенскай Акадэміі Павук і Мастацтва. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у аптыфашысцкім руху. Пасля вайны — член Прэзідыума Народнай скупшчыны Славепіі. Цэлыя дзесяцігоддзі аж да смерці быў буйпейшай постаццю ў славенскай літаратуры XX веку. Першы зборнік «Barna захаплення» выйшаў у 1899 годзе. Пасля былі зборпікі «Праз поле» (1904), «Маналогі» (1908), «На зары Відава дня» (1920), «Барвінак пад снегам» (1945). Выдаў таксама некалькі зборпікаў паэзіі для дзяцой. Вельмі шмат перакладаў паэзіі і прозы з іншых моў. Збор твораў у пяці тамах выйшаў у 1936— 1950 гг.
Маны — па ўяўленіію старажытных рымлян — душы нябожчыкаў, якія ўшаноўваліся як боствы.
Абавязак свой ведаеш, паэт? — верш быў надрукаваны ў падпольным органе славенскага народна-вызваленчага фронту ў верасні 1941 г.
Есіп Мурн (1879—1901)
Нарадзіўся ў Любляне. Быў незаконным сынам служанкі, і гэта зрабіла яго лёс трагічным. Нейкі час быў студэнтам Венскай экспартнай акадэміі, адтуль перабраўся ў Прагу на юрыдычны факультэт, але таксама задавальнення не знайшоў; пазбаўлены стыпендыі, апынуўся ў цяжкім становішчы і нажыў сухоты. Вярнуўся ў Любляну, працаваў стэнаграфістам і пісарам і памёр на 23-м годзе жыцця. Зборнік «Песні і рамансы» быў выдадзены сябрамі ў 1903 годзе — аўтару ўбачыць яго не давялося. Збор твораў у двух тамах выйшаў у 1954 годзе. Многія творы падпісваў Мурн-Аляксандраў.
Ян святы — міфічны хрысціянскі святы Іаан Хрысціцель, царкоўнае свята ў яго гонар супадала з язычніцкім святам Купалле.
Алойз Граднік (1882—1967)
Нарадзіўся ў сяле Медана, у сям’і шаўца і швачкі.
Гімназію закончыў у Горыцы, юрыдычны факультэт — у Вене. Працаваў суддзёй. Друкавацца пачаў у 1902 годзе. Першая кніга «Знічкі» выйшла ў 1916 годзе. Затым былі зборнікі «Дарога смутку» (1922), «De profundis» (1926), «Светлая самота» (1932), «Вечныя крыніцы» (1938), «Залатыя ўсходцы» (1940), «Бог і мастак» (1943), «Кроў, якая пяе» (1944), «Песні аб Майі» (1944), «Прыморскія санеты» (1952), «Арфа пад ветрам» (1954), «Выбраныя творы» (1968). Аўтар шматлікіх паэтычных перакладаў, асабліва — з еўрапейскай і сусветнай класікі.
Крас— геаграфічная вобласць на паўднёвым захадзе Славеніі.
Трыглаў — самая высокая вяршыня ў Югаславіі, уваходзіць у сістэму Юлійскіх Альпаў.
Соча — рака па захадзе Славеніі, упадае ў Адрыятычнае мора.
3 лугоў панонскіх — Панонія — гістарычная паўднёваславянская вобласць, частка якой — у складзе сучаснай Славеніі.
Трубар, Прымаж (1508—1586) — вялікі славенскі асветнік, першадрукар, буйнейшая постаць славенскай Рэфармацыі.
Ад Трыглава да Кольпы — ад паўночных да паўднёвых межаў краіны.
Лілі Нові (1885—1958)
Нарадзілася ў Грацы. Працавала выкладчыцай. Пры жыцці выдала кнігу вершаў «Цёмныя дзверы» (1941), пасля смерці выйшаў зборнік «Скляпенні» (1959). Перакладчыца славенскай паэзіі на нямецкую мову.
Павел Голіа (1887—1959)
Нарадзіўся ў сяле Трэбно. У маладосці — афіцэр аўстра-венгерскай арміі, у часы Першай сусветнай вайны перайшоў са сваёй часцю на бок рускіх, пэўны час жыў у Маскве. Працаваў дырэктарам тэатра драмы ў Белградзе і Любляне. Аўтар некалькіх п’ес. У 1953 годзе выбраны членам Славенскай Акадэміі Навук і Мастацтва. Зборнікі вершаў: «Песні пра золатавалосых» (1921), «Вячэрні спеўнік» (1921), «Вершы» (1936), «Выбраныя вершы» (1951).
Іга Грудзен (1893—1948)
Нарадзіўся ў Набрэжыне каля Трыосту (цяпер
у Італіі). Гімназію закончыў у Горыцы. Вывучаў права ў Вене, Грацы і Празе. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Працаваў адвакатам у Любляне. У 1942 годзе трапіў у фашысцкі канцлагер. Аўтар зборнікаў паэзіі «Нарцыс» (1920), «Прыморскія песні» (1920), «Дванаццатая гадзіна» (1939), «На выгнанні» (1945), «Сэрца паэта» (1946).
Міран Ярц (1900—1942)
Нарадзіўся ў Чарномелі. Гімназію закончыў у Новым Месце. Вывучаў славістыку і раманістыку ва універсітэтах Загрэба і Любляны. Працаваў банкаўскім службоўцам. У 1942 годзе акупанты везлі яго на катаргу, цягнік адбілі партызаны, і Ярц стаў партызанам. Загінуў у баі з італьянскімі фашыстамі. Аўтар зборнікаў «Чалавек і ноч» (1927), «Лістападаўскія песні» (1936), «Лірыка» (1940).
Тоне Сялішкар (1900—1969)
Нарадзіўся ў Любляне. Закончыў настаўніцкую семінарыю, працаваў у школе. У гады вайны — начальнік аддзела прапаганды брыгады, пазней — дывізіі, рэдактар партызанскіх выданняў. Аўтар зборнікаў вершаў «Трбоўле» (1923), «Песні чакапня» (1937), «Вораг» (1944), «У абдымках радзімы» (1947), «Вершы і песні», (выбрапае, 1951). Аўтар пекалькіх аповесцяў і раманаў.
Антон Воднік (1901—1965)
Нарадзіўся ў Падуціку каля Любляны. Па прафесіі — гісторык мастацтва. Працаваў рэдактарам, прафесарам. Выдаў зборнікі паэзіі «Журботныя рукі» (1922), «Пярэдадні» (1923), «Праз сады» (1941), «Срэбраны рог» (1948), «Залатыя кругі» (1952), «Голас цішыні» (1959), «Сонечныя млыны» (1964).
Срэчка Косавел (1904—1926)
Нарадзіўся ў Сежане на Красе. Закончыў гімназію ў Любляне. Вывучаў славістыку, раманістыку і філасофію ў Люблянскім універсітэце. Быў рэдактарам маладзёжнага сацыялістычяага часопіса «Младзіна», уваходзіў у групу рэвалюцыйных паэтаў. Памёр ад менінгіту на 23-м годзе жыцця. Першыя вершы апублікаваў у 1922 годзе. Збіраўся выдаць зборнік «Залаты човен». але не паспеў. У 1927 годзе, па смерці, выйшаў зборнік «Вершы». Шмат разоў выходзілі выбраныя творы. У 1967 годзе — зборнік канструктывістыч-
ных вершаў паэта «Іятэгралы». Косавел — буйнейшы прадстаўнік левага крыла славенскага імпрэсіянізму.
Эдвард Коцбек (1904)
Нарадзіўся ў сяле Святы Юры. Па прафесіі— настаўнік. У гады вайны быў членам Выканаўчага камітэта. Вызваленчага Фронту, па вайпе — намеснікам старшыні Прэзідыума Народнай Рэспублікі Славеніі. Вядомы як навеліст, эсеіст і мемуарыст. Выдаў два зборнікі вершаў: «Зямля» (1934), «Страх» (1963).
Міле Клопчыч (1905)
Нарадзіўся ў Францыі, у гарадку Л’Опіталь, у сям’і шахцёра. Вучыўся ў рэальным вучылішчы ў Любляне. Працаваў сакратаром Славенскага літаратурнага таварыства (Маціцы Славенскай), пазней— дтярэктарам выдавецтва і драмтэатра ў Любляне. У 20-я гады — буйнейшы прадстаўнік пралетарскай паэзіі ў Славеніі. Неаднаразова арыштоўваўся за рэвалюцыйную дзейнасць. Аўтар зборнікаў вершаў «Аковы ў полымі» (1924), «Простьтя песні» (1934) і шматлікіх перакладаў з рускай, нямецкай і іншых моў.
Цэкін — залатая манета, залатоўка.
Божа Вадушак (1905)
Нарадзіўся ў Любляпе. Закончыў філасофскі і юрыдычны факультэт Люблянскага універсітэта. Працаваў настаўнікам, адвакатам. Парваў з каталіцызмам і высмояў яго ў зборніку веріпаў «Адчараваны свет» (1939). Удзельнічаў у народна-вызваленчай барацьбе. Навуковы супрацоўнік Славепскай Акадэміі Навук і Мастацтва, аўтар пекалькіх гісторыка-літаратурньтх і мастадтвазнаўчых прац. Перакладчык еўрапейскай і амерыканскай паэзіі. «Выбраныя вершы» выйшлі ў 1966 годзе.
Ежэ Удовіч (1912)
Нарадзіўся ў сяле Цркніца. Па прафесіі настаўнік. Удзельнік народна-вызваленчай барацьбы. Аўтар зборніка вершаў «Люстэрка сну» (1961). Вядомы як празаік і перакладчык.
Мацей Бор (1913)
Паэт, драматург, раманіст і перакладчык. Сапраўднае імя і прозвішча — Уладзімір Паўшыч. Нарадзіўся ў Гргары каля Горыцы. Гімназію закончыў у Цэлье. Вывучаў славістыку ў Люблянскім увіверсітэце. Пра-
цаваў дырэктарам драмтэатра. Прафесар. У 1942 годзе выдаў зборнік вершаў «Бурай адолеем буру» — бадай ці не першы ва ўсёй акупавапай Еўропе пелегальпы зборнік антыфашысцкай паэзіі. Пазней выйшлі зборнікі «Вершы» (1946), «Плюшч над прорвай» (1951), «Белая вада» (паэма, 1950), «След нашых ценяў» (1958), «У летніх травах» (выбранае, 1963), «Па снезе ідзём, па снезе» (1963), «Вершы» (1969).
Багаміл Фатур (1914)
Нарадзіўся ў Прэме, на поўдні Славеніі. Па прафесіі настаўнік. Удзелыгік пародна-вызвалепчай барацьбы. Аўтар «Кнігі лірыкі» (1947) і інш.
Цэне Выпотпік (1914—1972)
Нарадзіўся ў сяле Загор’е. Закончыў філасофскі факультэт у Любляпе. У гады вайны быў інтэрніраваны італьянскімі фашыстамі. Пасля вайны працаваў літаратурным рэдактарам. Зборнік вершаў «Адзінокае дрэва» выдаў у 1956 годзе.
Францэ Філіпіч (1919)
Нарадзіўся ў Любляне. Прафесіянальны літаратар. Аўтар зборнікаў «Навальнічпыя гады» (1949), «Птушкі ляцяць удалячынь» (1960), «Неба для прагных вачэй» (1965).
Францэ Касмач (1922)
Нарадзіўся ў Любляно. Па прафесіі кіпарэжысёр. Удзельнік народпа-вызвалспчай барацьбы. Аўтар зборнікаў «Абрысы пашага паходу» (1946), «Курэнт і смерць» (1950), «Дом у сусвеце» (1963).