Маці мая, Славенія

Маці мая, Славенія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 176с.
Мінск 1976
25.93 МБ
Так юнака надзея гнала ўперад, пакуль заслона мройнасці ад вока хавала ранак, у які ён верыў.
Развеялася ноч, і што ж навокал? Агідны свет, як звер, іклы ашчэрыў, і ўсюды бездань зеўрае глыбока.
* * *
Дуб, звалены зімовым ураганам, вясной, як сонца ласкава прыгрэе, сям-там ізноў лісцём зазелянее: адразу смерць не зладзіць з веліканам.
I ўсё ж яму не быць уратаваным: яшчэ праз год, як снег у лесе стлее, ніводным парасткам не прасвятлее: ужо ім тлен валодае, скананым.
Так гіне твой бядак, ліхая доля, калі яго з вышыняў вобзем бразне рука твая, і ён ляжыць на доле;
ён смерць усведамляе ўсё выразней; жыццё, як свечка, мігаціць паволі, пакуль не выгарыць зусім, і згасне.
* * *
Жыццё — турма, час — кат у ёй бяздушны, турбота — новая штодзень нявеста, цярпенне й роспач — слугі без пратэста, . раскаянне — ахоўнік недвурушны.
0 смерць, не баўся: збрыдзеў мур удупшы; ты — ключ, ты — дзверы, ты — да шчасця сцежка, што нас вядзе туды, дзе тлен да рэшты у немату аберне звон ланцужны;
туды, дзе нас пагоня не спаймае, дзе хціўцам крыўду не чыніць над намі, дзе ўсе згрызоты чалавек збывае;
туды — у тое ложа ў цёмнай яме, дзе сон такі, што — хто ні засынае — бяда не ўзбудзіць нават перунамі.
Францэ Прэшэрн
К. Е Ж ® ® per
S A V Е 8 8«
Р о v ё ft v vers ih.
Sloshil
D' PRESHERIN.
" 	
V IJubUaiif, natifeil Joahef Blttnik.
1836.
Першае выданне «Хрышчэнне на Савіцы»
ФРАН ЛЕЎСТЫК
ПЕСНЯМ
Дзверы насцеж перад вамі, птушкі мілыя, ляціце, свіргачыце, шчабячыце над гарамі, над садамі!
Як пачуюць хор ваш спеўны шпак, каролік і глінянка, верабей, юрок, аўсянка — узбунтуюцца, напэўна.
«Вы чужыя ў нашым гурце, ваша спеўка нам нялюба, голас ваш дзярэцца груба — ён зусім нам не па гусце».
Вы тады ім адкажыце: «Франа Леўстыка мы дзеці, ён паэт, прызнаны ў свеце,— так што, братцы, пацярпіце!»
НАША НЯШЧАСЦЕ
Што бацькаўшчыну мілую чакае?
Яе жыцця крыніцы глушыць смецце, ужо даўно яе ў абдымкі смерці пракляцце наша за грахі штурхае.
Ганебны дзень, славенцы, наступае — дзень, што адплоціць нам за ўсё на свеце! Апошні сын над ямай не здрыгнецца — без слёз свой род згібелы пахавае.
Халуйства, здраднасць, слепата, бязволле, грызня за костку з панскага застолля, і здольнасць, што нас з малпамі радніць:
сваё — аплёўваць, не сваё — хваліць,— вось тое зло, што нас ператварыла ў няшчасны люд, а не чужая сіла!
ВОРАГАМ
Я зразумеў, чаго вы варты, I не панёс вам свой паклон.
Таму цяпер і вінаваты:
На мне і гнеў ваш, і праклён.
He мог я крылы гругановы 3 прымусу белымі назваць. Я цернем стаў для вас, панове, I ўжо такім — што не стрываць.
Перад нахабствам я не збочыў, Душой ніколі не скрывіў.
Як соллю, праўдай сек у вочы, А ў ласцы быць — не наравіў.
Я ўсё спазнаў праз вас, шаноўных,— I здзек, і голад, і нуду, Але да ясляў вашых поўных Я не прыйшоў і не прыйду!
Да ясляў тых, дзе даўгавухі, Набіўшы досыта трыбух, Раве заўзята, без аддухі: «Хто не жарэ тут — нам не друг!»
Сабакам вы мяне назвалі, Што не хацеў быць вашым псом.
Як на нявернага, плявалі Усім раз’юшаным гуртом.
I сёння род ваш абуялы Раскрыжаваць мяне гатоў — I важакі, і прыліпалы, Брыда з канаў і з-пад платоў.
Але я голаў не схіляю, Хоць спаласуйце на рубцы, I вам без страху заяўляю: Вы — махляры, а вы — сляпцы!
C1MAH EHKA
3 НІЗКІ «МАЛЮНКІ»
* * *
Ружа маладая, як зара, палае, яе лісце хлопцу ціха прамаўляе:
«Сёння ў шлюбе стане тваё мілаванне, ружамі аздобіць дарагое ўбранне.
Як падзе дадолу вэлюм падвянечны, стопчуць мае кветкі на памосце нейчым».
* * *
Любую дачушку пахаваўшы ў яме, росіць жвір матуля горкімі слязамі.
А наўкол прырода з смехам ажывае, травень на магілах кветкі рассявае.
Чалавек на долю скардзіцца і плача, пташак, дробны пташак весяліцца, скача.
* * *
Там, у полі роўным, ружа зацвітае, жаўранак ёй песні голасна спявае.
Звонкі спеў варуша пышныя пялёсткі, туляцца ў пяшчоце кветкі, нібы сёстры.
Льецца шэпт таемны праз загон даспелы, слыху недаступны, сэрцу зразумелы.
* * *
Сярод сосен цёмных белая бярозка выраела ў самоце пад апекай боскай.
Колькі год красуе у глушы малая. Вецер голле хіліць, лісце абрывае.
Тое лісце ўдалеч пераносіць вецер — шчаслівейшым сёстрам ад бярозкі весці.
* * *
Сумны ў чыстым полі бел-малойчык ходзіць, коніка ўдалога на абротцы водзіць.
«Ты гуляй, буланы, па траве-мураўцы; бой, і боль, і раны — гэта ўсё я страціў.
Паламана шабля, леглі пабрацімы, хто жывы астаўся — гіне без радзімы».
* * *
Свой палац надзейна будуе мурашка, дзень у дзень пра ўтульнасць дбае малюпашка.
Доўгі шлях прамерыць — пядзяў сто ад дома — і назад што-небудзь цягне пакрыёма.
Арол гняздо робіць на вярпіыні снежнай, крыллем вымярае свет увесь бязмежны.
ТРАЯКАЕ НЯШЧАСЦЕ
Няшчасны, хто бяздомны, хто сам сабе не гаспадар, абыдзе свет раздольны — і скрозь плююць бадзягу ў твар.
Няшчасны, хто сядае нахлебнікам за стол чужы; кусочак, што з’ядае, гарчыць і ў горле і ў душы.
Няшчасны, хто павінен свой дух і волю гвалтаваць і дурням ненавісным мазгі і рукі аддаваць.
ГІСТОРЫЯ СЛАВЕНІІ
Горыч-жальба ў сэрца хлыне, Як успомню аб краіне, Нідзе ў свеце не прызнанай I нікім не ўшапаванай.
Пра сваё жыццё народы Пішуць золатам заўсёды, Толькі нам аб нашым лёсе Напісаць не давялося.
Хто раскажа пра гаротных, Што ляжаць у долах родных? Ходзіць праўнук нетаропка Праз магілу дзеда-продка.
I як нам праб’е часіна — Стане домам дамавіна — Хто пра нас сказаць рашыцца? Намі хто паганарыцца?
Моўчкі род за родам гіне — Вось аповесць аб краіне — Невядомай, непрызнанай, А нікім не шанаванай.
МЛЫНАРКА
У чоўне па рэчцы малойчык плыве, што ў Крайне між хлопцаў найхрабрым слыве.
Малодка-млынарка зірнула з млына — і выйшла-павыйшла на бераг яна.
Вада віратліва праз рыну ляціць, млынарка тужліва на рэчку глядзіць.
Малойчык удалы пагляд пераняў, прыветна ўсміхнуўся, ласкава спытаў:
«Навошта, млынарка, марнець у млыне?
Няўжо ты, млынарка, баішся мяне?»
«Мне добра, малойчык, і ў сценах пустых, і я не баюся
мужчын маладых.
А толькі я выйшла на бераг, сюды — спеў ветру паслухаць і пошум вады».
«Млынарка-малодка, хоць хвалі й шумяць — занадта самотна адной тут гуляць.
Калі не баішся — давай мы з табой прысядзем, малодка, у цень пад вярбой».
Гаворачы гэтак, ён човен прыгнаў, красуню-млынарку за ручаньку ўзяў.
Аднекваючыся, усё-такі йшла туды, дзе густая вярбіна расла.
Гадзіна прабегла, другая — услед, і сонца даўно ўжо асела за лес,
калі маладзіца вярталася ў дом і зноў запялёхаў малойчык вяслом.
Як глянуў на жонку млынар-пебарак: «Ой, дзе ты сукенку скамечыла так?
I што за няшчасце было ў цемнаце: чаму твае косы скудлачаны ўсе?»
«Я сцежачкай вузкай хадзіла гуляць; дзе дыхае ветрык, дзе хвалі шумяць,
але пад вярбінай упала на хлам — сукенку і косы скамечыла там».
Млынар супакоіў млынарку сваю: «Я сцежку дагледжу, вярбіну спалю, каб жонка кудлатай дадому не йшла, сукенка каб змятай па ёй не была».
ЁСІП СТРЫТАР
СОНЦУ
Ты, што і ў кут найцёмны свеціш ясна, ты прасвятлі дзяржаўныя «галовы», каб паказалі шлях нам да абновы, да лепшай долі — з галыцьбы няшчаснай.
Зрабі й яшчэ дабро: іскрой нязгаснай любоў у сэрцах запалі, каб словы расплавілі бяздушша лёд суровы, што боль спагады амярцвіў заўчасна.
Калі ж усё гэта табе няўзмогу, дык прасвятлі гаротных — хай спазнаюць, якую выбралі для іх дарогу.
Няхай іх сэрцы гневам запалаюць і хоць аднойчы, на пацеху богу, «павадырам» пасвецяць у палацах!
3 НІЗКІ «ВЕНСКІЯ САНЕТЫ»
* * *
Славенцаў племя, ты пашаны варта за розум свой, якіх на свеце мала. Чаму ж ты ў рукі махляроў папала, што к гібелі цябе вядуць упарта?
Ганьбуюць, бэсцяць, ставяць лёс на карту, а ты ім «дзякуй» кажаш, «богу хвала!». Дзе гонар твой, які раней ты знала? Суседзі больш твайго не цэняць гарту.
Як стаць магло, што ў краі гаспадарыць нікчэмны зброд, без сэрца, без сумлення, што яшчэ болып набіць кішэні марыць?
Ты просіш хлеба — ён дае каменне.
Ці доўга ж будзе ён яшчэ махлярыць?
Ці толькі бог табе пашле збавенне?
ШТО ЧАКАЦЬ?
Што чакаць, браткі? Капайма дол глыбокі для труны, а ў труне той пахавайма ўсе надзеі, мары, сны.
Больш і болып гусцее морак, і што рухне поч-турма і рассветліцца ў галовах — спадзяёмся мы дарма!
Фран Леўстык
Сіман Енка
63
«На бой!» — «Ці зможам, ці загінем!» «Смялей!» — «Наперад, хто жывы!» Народзе мой, ты водгул гімнаў — Герой ад пят да галавы!
74
«Колькі галоў — столькі і думак».
I кожная хоча, каб ёй была чэсць.
А ў нас яшчэ горш, бо горшы рахунак: Галоў — пяць, а думак — шэсць.
109
Бадай, хутчэй пагладзіць Авечку воўк на траўцы, Чым між сабой паладзяць Два нашы мовазнаўцы.
3 ЦЫКЛА «КРАПІВА»
8
Што вораг я табе — ні ў якім разе He думай; чалавек я неблагі.
I хай цябе не дзівіць, дарагі:
Ты не настолькі у мяне ў павазе!
16
Залішне жонку не ганьбуй, мой браце любы, He забывай: жанчына — гэта божы дар, А дараванаму каню у зубы
Ніколі не глядзіць пачцівы гаспадар.
СІМАН ГРЭГОРЧЫЧ
ЧЫСТАЙ КРОЎЮ МАЙГО СЭРЦА
Чыстай кроўю майго сэрца акрапіце даль-прасцяг,— як насенне, кроў рассейце па палях, па берагах.
3 тых зярнят крыві народзіць ружаў тысячы вясна
і любоўна іх узросціць, як дачок сваіх, яна.
Ну, а хлоігцы і дзяўчаты кветкі-ружы будуць рваць, і прыносіць іх дахаты, і да сэрца прытуляць.
Сэрца ўгрэе цуда-кветка, што з крыві ўзышла вяспой, каб яно пылала вечна за народ бяздольны свой.
МОЙ ЧОРНЫ ПЛАШЧ
Смяецеся з майго плашча, што чорны, нібы смоль?
А слёзы бачыце ў вачах?
Ці вас смяшыць і боль?
Слязьмі магілы я краплю, што прад вачмі стаяць; плашч, у які сябе тулю, надзеў па мёртвых я.
He, не, не бацька мой памёр, не маці пахаваў, і не братоў, і не сясцёр я ў доле закапаў.
Бог беражэ радню, бацькоў — няма чаго грашыць.
Ды многа іншых мерцвякоў ужо ў зямлі ляжыць.
Хавалі праўду у труне, я ля магілы быў, там пелі з радасці пры мне, адзін я слёзы ліў.
Як браталюбства клалі ў дол — натоўп людзей стаяў, і ўсе смяяліся наўкол, я з жалю абміраў.
Як ідэалы у зямлі схавалі — бачыў сам: ля ямы ў скокі ўсе пайшлі, я ж горка плакаў там.
Тады і радасць уцякла навек з душы маёй, на сэрцы скруха залягла — і не расстацца з ёй.
Тады і мусіў я надзець вось гэты чорны плашч, і над магілай мар-надзей цяпер мой чуцен плач.