Матчын дар  Алесь Гарун

Матчын дар

Алесь Гарун
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 136с.
Мінск 1988
35.23 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
На што з бездольнаго зьдзіраеце апратку?
На што-ж тагды вы плодзіце жэбрацтво, Да мы пустошучы без ліку. без астатку?
„Мы волю вам“.... Прокляцце вам і з ею! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлею;
Мстрог на наш народ спакойны і безвінны.
Hi воля гэта! Што нам ні цьвярдзіце, Мы вольнымі былі за даунімі часамі. Ідзіце-ж проч! і з воляю ідзіце!
Да волі знанае хутчэй мы прыдзем самі. „Мы згоду вам“... Пакіньце ашуканство! Вы—бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Без звады вам, нашэптау, падтыканства. Нямілы Божы сьвет, ні ясны, ні шырокі.
Hi просім вас! ні трэба вашай згоцы!
Свае вялікае, дзядоускае багацце
Хаваем мы; ад Бога усе народы
I бацькі аднаго усе дзеці — людзі. брацця.
Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду?
3 якіх краеу прыйшлі без прауды і без сэрца'?
1 што вам з нас, ад нашаго народу?
Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?
о	і
Q-	о
Га! Знаем вас. атручэння найміты:
Вы—служкі чорныя Ясьнейшаго Мамона, Вы—мора бруд ля берагу намыты;
Без дум і без мазгоу, вы—золато без звона.
3 усіх бакоу на послугі уціску Чаргою воучаю зьяуляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыуды, для націску На прауду вечную... Вы .. імя вам Юды!
1дзіце-ж проч! Безплодна ваша трата На ласкі ліссія. Пакіньце слово „брат“! Вы цяжкі сон. Каты... Вы горэй ката! Кругом праклятыя, вам бацька, брат—дукат!
Песьня-звон.
Гэй, ты маці. родна мова, Гэй, ты звон вялікі, слово, Звон магучы, Звон блыскучы, 3 срэбра літы, 3 злота зьбіты, Загрымі ты, Загрымі!
Гэй, званар, званар мой пане, Бій у звон як змогі стане, Без спачынку, Без упынку, Потам зьліты, Ім умыты,— Бій, звані ты, Бій, звані!
Гэй, гусьляр, песьняр, мой браце, Грай, сьпевай у полі, у хаце, Дзе гарота, Дзе галота, Дзе нісыты, Дзе ніумыты. Ім спыні ты, Жаль спыні!
Струны хай грымяць і рвуцца, 3 болю, з гневу. Хай сьмяюцца Разам з імі, Hi чужымі, Голас чысты, Залацісты, 3 імі зьлій ты, 3 імі зьлій!...

Я. Коласу.
Усе з аднэй мы выйшлі нівы I сейбіт нас адзін кідау, I кожан з нас той дзень шчасьлівы У сваей душы блогаслауляу.
А вецяр быу. 1 хто цяжэйшы Астауся там, куды упау, А хто, як я. хто быу лягчэйшы, У далекі сьвет памандравау. Бо Сейбіт есьць другі на небе, Што судзіць нам гады і дні,— I ты узрос на роднай глебе, Пусьціу глыбока карані.
Здалеу, браток, на сьвет прабіцца Спраміж сьвірэпкі і асок!
1 можам мы табой гардзіцца Прыгожы, слауны Каласок. Цьвіці-ж, расьці, буйней на дзіво У сямьі прыгожых васількоу, С тваіх зернят хачу, праудзіва, Убачыць поле каласкоу.
□с
О-
У зб. „Новай песьні".
На чужой старонаццэ Заніпау душой I згубіу здаровейко. I згубіу спакой. Hi глядзелі-б вочанькі На нялюбы сьвет, Маладое радасьці Прападае сьлед.
На чужой старонаццэ Hi цвітуць сады, Hi сьпеваюць птушачкі,— Hi лятуць сюды.
1 чужое лецяйко Для мяне—зіма, I чужого соунейка Для мяне німа На чужой старонаццэ Hi шумяць лясы I німа прыгожасьці У палявой красы. Замірае душачка На чужой зямлі, Н дамоу вярнуціся Hi у маей валі
Дзе ж вы, ніукі родныя, I дубовы шум? Засьпевайце голасна, Каб пазнау, пачуу. Усколаніце песьняю Векавечных сноу, Ускаланіце душачку, Ускаланіце кроу.
6		——6
НА ЧУЖЫНЕ.

V выгнанню.
Край чужы —за веру кара — Сьнег, мароз, ды горы.
Е>елы сьвет, як чорна хмара.
Заступілі горы.
Край чужы... 1 ты чужынец Усім, ні свой здаешся: Ходзіш скрозь, як той адзінец Старакостны у лесе.
Ходзіш ты, ніякай мэты,— Так,—абы цягацца,
Знаць сабе: жывеш яшчэ ты...
Для чаго-ж, спытацца?
Хто дябе спагадным сэрцам Да сябе прытуле?
Хіба с стрэльбы чужаверца, Чужаніца — куля.
Хто цябе спаткае міла.
У дом папросіць гожа?
Хіба дол, адно магіла Разгарнуцца можа.
Што с таго часамі сьніцца Край, у якім радзіуся?
Толькі мусяць сьлезы ліцца,— Лепі-б і ні сьніуся!
Q-
si c e л л e.
Гэй. гуляй, ні думай. Hi глядзі панура! Засьпявай, заіграй Загудзі віхурай!
Грошы есьць! Сало есыдь! Бутэль манаполькі...
Ты ні стой; трунак свой, Пій. гуляй і— толькі!
Былі мы .. Жылі там	
На роднай краіне...
А цяпер тут—як зьвер... Жыцце нашэ гіне.
Гэй, гуляй, налівай! Будзем піці, браце! Што у нас? Цяжкі час? Э! аб чым казаці!
Га-га га! Бач, нага Сама у бокі скачэ, Заіграй, засьпевай!... He, брат: сэрцо плачэ...
Дайце мне, дайце мне Кварту ні пустую,	 Я мае, я свае Сэрцо пачастую.
От дык так! От дзе смак!
Эх ты. ведзьма-доля!
Ешчэ—не, мала мне... Налівайце болей!
Q
O
Гэй крычы, ні маучы, Сэрцу дай пацеху! Заіграй, засьпевай, Сьмеху, болей сьмеху!
R што?! He, вы мяне Hi забілі, гады!
Вось жэ пью, вось пяю С сябручкамі радый!
Ты гуляй, ні зважай, Што сьляза на вочу,— Гэта так, гэта я Весяліцца хочу.
Пій, гуляй! Грай, сьпявай! ..

Сэрцо болей ні сьмяецца, Сэрцо плачэ жаласьліва. Ці дасьць Бог, ці давядзецца Быці там, дзе наша Ніва?
Думкі, праца—усе далека! Песьні, казкі у пазабыццю . Прад сабой я толькі воко Бачу страшнаго нябыцця. Волі, думак, шчасьця, сьмеху Дайце мне! Хоць пакажыце!... Але не. . Мне на пацеху— Воко страшнаго нябыцця.
Я б узяу матыку у рукі, Карчавау-бы, чысьціу поле, Нле -там.. Я тут безрукі, Я безсільны. . Я без волі.
Сэрцо плачэ і я плачу;
Плачу с сэрцам галасьліва. Дзе ты, дзе ты, краю родны? Край далекі, маці — Ніва?
о	о
Вооень.
Восень халодная, чорная, хмурая Сунецца ціха, нячутна, што дзень, Хварбы наукола паклала панурыя, Сонцо хавае за чорную цень.
Збожжо пажатае з нівау пазвожано,— Голыя гоні самотна ляжаць, Небо даждліваю хмарай абложано, Траукай ні грае сваей сенажаць.
Кветкі ні сьвецяць галоукамі яснымі;
Кусьцце без лісту, без красак стаяць;
3 гэтымі восяні днямі безкраснымі Цяжкія думкі у сэрцо ляцяць.
Вольхі, рабіны, асіны з бярозамі, Лістам пажоуклым тужліва шумяць: „Хутка надыйдуць завеі з марозамі, Ветры с сьнегамі ізноу наляцаць."
Толькі высокія хвоі іглістыя
Вечна зялены свой кажуць убор.
Днямі зімовымі, цемна-імглістыя, Будуць чарнець навакол, наузгор.
Зіму пачуушы мядзьведзь ніспакоіцца, Ходзіць па лесі, шукае бярлог.
Хмурны і злосны, пакуль супакоіцца, Горш на скацінку, на людзі налег.
Гусі і качкі гуртамі зьбіраюцца;
Хутка на поудзень саусім паляцяць.
Хэура за хэурай на рэчцы зьменяецца;
У ранку крычаць на вадзе, лапацяць Так ніпрыкметна часамі, дзянечкамі Восень зьменяе абліччо зямлі..
3 гэтымі днямі васеннімі, ночкамі, Думкі мне у сэрцо жудосны прыйшлі.
О	7			6
Старое нешта усе спамінаецца.
Толькі ніясна, мауляу, праз туманНейкі ніведамы жаль уздыймаецца, Вабіць і цягне успамінак-дурман
Сэрцо баліць пад жаданняу прымусамі, Што за жаданні—ніяк ні пазнаць;
Можа лянеці адгэтуль за гусямі...
Можа заснунь, каб нічога ні знаць?...
О	’	;	О
Меіе думкі.
Па на горах сьнягі паляглі I даліны убраліся у белі Mae ж думкі як толькі маглі, Хутка з ветрам у даль паляцелі Паляцелі у даль. дзе німа Гэтых гор—вартаунічых няволі, Дзе ні гэтак сурова зіма Дзе прыняу я і жыцце і долю Паляцелі сцытаць, паглядзень Як жывецца на роднай старонцэ? Як той брат—беларус мой жывець? Ці высока узнялося сонцо?
Там жа усе, як раней. як было: Беднасьць, ціша кругом і цямнота. Дзе там шчасьце!—Жыцце зацьвіло. Як на версі якое балото Сонцо нізка—ні грэе саусім I саусім-жа ні сьвеце без мала; Раз блісьне дзе-ні-дзе і паусім I зноу сваю твар захавало.
Колькі ж будзеш ты спань? Hi пара Табе часам, мой браце, праспацца, Каля банькаускіх ніу і двара Працаваці зноу шчыра узяцца?
1 усе, што утраціу сплючы, Пазьбіраці да роднае хаты? Годзі спаць! і ні будзе начы, Будзеш вольны, разумны, багаты!
I высокае слонцо тагды Будзе працу тваю аглядаці, I пазбудзешся крыуд і нуды,— Будуйь людзі цябе шанаваці.
о		о


Неівеікол..
Сьнягі. ляды, абрус жуды, на заусягды. на вечны час, ляглі.
Гара, скала, наукол лягла і узрасла паускрайны пас зямлі
Узрос на ей вялізау-хвой. туману з мглой прытулак, лес стары
Прадзіуны мур нярушных хмур. як той каптур, на бор узлез з гары.
I сонйа сьвет, здалека, з гэт!... нябес прывет ні здужыць к нам дайсьці.
Ндны вятры праз хмар муры лятуць з гары, праз лес той сам, гусьці.
1 разам з ім на жах благім і добрым, усім, тужлівы сьпеу вядунь: «Засьні, засьні. «у ноч усе дні «перамяні ч нас ні гнеу.
«ні гудзь. «Скалей, як лед.
• На сотні год «і сэрца лет «спыні. Вярні «да сну. . сонйа сьвет, «здалека, з гэт. . «3 нябес прывет. *мана Гані «ману.
«Гані. Раі «тых дум спыні <і жаль стаі. «і кінь с пяшчот «у цьмы.
«На сьвет адны «твае паны «і вартауны 'табе пачот,
< -то-ж мы>
o


В е т р у.
Ветрэ, ветрэ вольны, .
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці;
Аддзякую. другу.
Зьлетай» легкі, борзда
У край. адкуль я родам, Бацьку. матку убачыш, Мілую заходам:
Убачыш гэнам, ворле.
У краю тым—старонцэ:
Брат мой беларусін Гібее без слонца.
Ім ,усім паклонам Нізкім ты скланіся, Хай жывуць, красуюць.. А потым вярніся.
Гэтта скажаш. браце,
Мне, што там убачыу
Буду спосаб меці, Паглядзіш. аддзячу!
о
Q
Зеівірухеі.
Завіруха скачэ ноччу Патарочай, плачэ, вые; Пухавыя сыпе у вочы Сьнегавінкі мне; рагочэ. Йду на вобмацк; ледзь жывы я, Ніжывыя суну ногі Без дарогі. Цело ные, Калянее: верставы я Прамінаю слуп убогі, Троярогі крыж збутвелы, Пасівелы, цемны, строгі. Hi чакаю дапамогі...
Прыступае нехта белы, Асымялелы. Вот усьцігае, Нкаляескамянелы, Пасінелы, —абнімае.
Завіруха — Рагатуха сыпе сьнегу 1 у прабегу шэпчэ у вухо: „Заначуеш—ні пачуеш: „Я завею, я угрэю, „Зараз ляжаш. дзякуй скажаш. „Мне ты скажаш'*. Завіруха— Рагатуха шэпчэ у вухо.
Нжно чую: раптам злая Улягае, уціхае Завіруха. Замірае.
Праясьняе у полі. НікнеН нізыкне вецяр-сваткаБачу—хатка.
о-
о
Як тры зоркі. тры ваконцы Пры гасьцінцу. Вераненцы Дыму у небо уюцца, пнуцца. Хатка, вокны, дым. сьмяюцца, Клічуць, вабяць, сустрэчаюць, Прывечаюць, запрашаюць. Голас чую родных, мілых. Узмацаваушыся на сілах. Крыкнуць рады: „згінь ты, горо!“ fl яно у атказ гаворэ:
— „Над табою Сьнег гурбою.“
н
0	Q
Думы у чужыне.
Горо мне цяжкаегоро безшчаснаму!
Сэрцо усе жаліцца. плачэ, баліць.
Хочацца к сонейку цепламуяснаму:
Хоць бы убачыць! Усю цяжасыдь зваліць!
Доля мая. што мяне узбагашла.
Думак. жаданняу і сэрцо дала, Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла.— 3 горам падняла і мне падала
Што там на перадзі, што там нізнанае, Што там са зьдзекам мяне сьцеражэ? Скрытна-варожжае, с страхам чаканае. Можа і блізка на нейкай мяжэ.