Углянеш—і сэрцо праймецца, як куляю; Мелі пацеху бацькі. Час надышоу і была гаспадынею, Быу гаспадар багатыр на сяле; Была над мужам царыцай, княгіняю, — Бог калі шчасыде пашле! Была і маткаю, была шчасьліваю, Двох аднагодкау Вялікі ей дау: Сына малойца, дачку урадлівую, — Скуль дзе і сват пад‘ежджау. Мела Нупрэіха, мела бездольная! Дзе-ж гэта дзелося, як уплыло? Што-ж, сірацінка, быліца ты польная, Што учынілось, было? —«Ой мае дзетачкі, Бог мяне грэшную Пэуне за бацькаускі грэх пакарау. Крыуду учыніу да згон-веку няуцешную, Чым надарыу, адабрау. о —-о р — о Неяк асеннай парою а поуначы Хатку ніведама хто падпаліу. Я прахапілась, ускрычэла а помачы: — Людзі! ратуйце, хто жыу! С крыку майго і сямейка збудзілася. Ледзьве пасьпелі на двор уцячы. Доня за рукі мае учапілася, Просіць: «матуля, маучы!» Мужа я у гэтым пажары пазбылася: Кінууся у хату па скарб,—ратаваць,— Столь падгарэла у той час, абвалілася... — Бог захацеу пакараць! Ох! Як пачне калі што руйнаваціся, — Што ні рабі ты, а будзе дарма. Толькі зьнядужаеш, сілаю страцішся. Скуткау жа добрых німа. Сын у Сыбір, ці ішчэ за Сыбірамі, Недзе пайшоу на жыцце зарабляць, Разам з дачушкай пайшла я пад дзьверамі На пагарэлых зьбіраць. Дочка ад часу пажэжы праклятае Чымсь захварэла, ніведама чым; Сохла, бляднела, як зелейко сьцятае, Покі ні умерла саусім. 3 воласьці мела паперу пісаную: Сына маскаль за нівошта забіу. Нечым зграшыло дзіцятко рахманае, Ціхі-ж, паважлівы быу... От і жыву я на сьвеці зязюляю Тэй сіратлівай, адна наусяды. Сьмерць ніуздалечку,—свой век перамуляю, Збудуся цяжкай нуды». о —■——— о c Змоукне,—i сьлезы па твару пакоцяцца, Хусткай схісьне іх і далей брыдзе. Ціха ступае, усім целам калоціцца... Ах! пашкадуйце у бядзе! Дайце кавалачак х-леба ей цьмянаго, Дайце пуховаго! Дзе-ж ей узяць? Што яна возьме з жыцця безталаннаго? Дайце, што можыце даць! Дайце куточак, а дайце-ж ей, мілыя! 3 ласкай у хату прыміце яе Хай адпачне гаратніца пахілая, Раны пагоіць свае. □ □ С ы н. Гэй, у чыстым полі ды ні сонцо грэе, Дый ні сонцо грэе, ды ні вецяр вее. Hi туман спусьціуся, . Hi дубок схіліуся. На шырокім полі, ды па тым прасторы, Ля дарогі самай, на зяленым узгоры 3 ног дзяцюк зваліуся, Бразнууся, пабіуся. —Ці-ж ні сорам, хлопчэ, табе маладому? Ганіць будуць людзі, едучы да дому: „Н ты-ж маладзенькі Піці нідужэнькі!" — Ой, ні ганьце, людзі,—з гарэлкай ні знауся,— Я у сьвет далекі за шчасьцем пагнауся, Нд радзімай маткі Ды із беднай хаткі. Ды па усей зямліцы, дзе шыбае воко, I пад самым небам, доле то-ж глыбока Быу я, цікавауся, Шчасьця прыглядауся. Hi памеу я шчасьця, ды, пазнау я горо 1 крыві разлевы, сьлез сіроччых моро. Скрозь а скрозь гарота. Дзе ні глянь,—маркота. I падумау зноу я да хаты вярнуцца, Да радзоной маткі к сэрцу прыгарнуцца, Рукі цалаваці, Сьлезы праліваці, Каб прыняла сына сваго валацугу, Каб прыпяставала, адагнала тугу, Зелейкам паіла, Раны пагаіла. От ні маю сілы, ні трымаюць ногі. Раптам занядужау, пау каля дарогі. Знаць—ні убачыць маткі, Hi дайсьці да хаткі! □— ——— ° □ n >Курбеі i Сьмяхоццс. «—Брынкні, хлопчэ малады. У свае цымбалы! Ты-ж бо, чуу я ад людзей, Музыкант удалы. Песьняй емкай зьвесялі,— Заплачу двузлотку. Хочаш? Выпій напярод. Спагані ахвоткуЬ — Раз журба с сьмехаццем Напіліся меду I пайшлі на кірмаш Паглядзець народу, Вось журба й завяла, Ніуцешна плачэ, Сьмехацце-ж ля яе Па дарозі скачэ. — «Гэй, сястрыца, пакінь Разліваці сьлезы, Бо цябе-ж засычяе Чалавек цьвярозы. А-ха-ха! хіхі-хі! Ну, чаго сястрыца Hi хапіло табе?“ — «Перастань, дурніцаЬ — «Ні сьмяшы ты людзей, А давай паскачамЬ R журба ішчэ горш Закацілась плачам. « А-ха-ха!» <І-ы-ы!* Па дарозі льюцца; Йдуць журба с сьмехаццем, □ □ □ — □ А людцы сьмяюцца От журба і крычыць: —«Праз, цябе выкпіны»! Сьмехацце ж ей у адказ: —«Не, асані віннаЬ —«Праз цябе!> —«Праз цябеЬ Увайшлі у спрэчку, А у канцы пачалі Малаціці грэчку. Тут камар падляцеу: «Кум з кумой дзярэцца? I пачау ля журбы Акругом вярцецца! To у нос, то у лобДжы гане—упьецца, От журба науцек, Бо німа дзе дзецца. Сьмехацце ж ні бяжыць, Даганяць ні хочэ, А з людзьмі над журбой Над дурной рагочэ. От і усе. Калі хто 3 вас журбу убачэ. Дык настрашце яе Камаровым плачам. Уцячэць! А цяпер — Заплаці двузлотку I кілішачак дай Прамачыці глотку». □—— □ Q — Q п p э ч i< a. Дзядзька Тодар, два Пранцішкі, Сват Гілерык, кум Тамаш Раз у мястэчку Зацьвілішкі Насьмяшылі увесь кірмаш. Што было прадаць — прадалі, Кум Тамаш зьменяу каня. Покі усе панакуплялі, Зірк—ай-ей: каля поудня! —„Прауда, справіліся емка, Лле-ж, хай ты... во, абед“... —„Ну дык што! Хадзем у карчомку!" На суседзяу так сусед. Узялі кварту. На закуску Пару узялі тараноу. Што-ж ім кварта? На затруску! Узялі квартачку ізноу... Больш пілі дзядзькі, чым елі: Квас, гарэлку, піво, мед. Бытцам чмелі загудзелі, Як і увесь ля іх народ. Хоць там словы ледзьве вяжуць,— Тэй бяды! Н што-ж маучаць? Той што-сь скажэ, той зауважыць; Кіне чарку наліваць. Так ад цэнау, бульбы, меры, Што на рынку хвальш дае, Зачапілі справы веры, Дый... шчапілісь за яе! Гэтта слоу ім ні хапіло,— Знана веска: словау брак! Потым, слово—хіба-ж сіла? Хіба-ж зробіць, як кулак? о о 100 От і пляснуу Тодар у вухо Па суседзку Тамашу, I паустала завіруха У карчме на кірмашу. Кум Гілерык, сват, Пранцішкі, Тодар,—зьвіліся у клубок... Усе мястэчко Зацьвілішкі Раптам зьбеглося у шынок... Праз гадзіну дзед Ігнацы Усіх бусайлау тых мірыу: — Ціж ні сорам гэтак, братцы? Дзед паважна гаварыу: — «Ну, на ліхо вам сварыцца? <3 розных верау вы—адны. «Дзеці гэтае зямліцы, «Краю гэтаго сыны. «Вера з жыццем усім даецца. «Хто іх дау,—яму іх знаць! «Дурэнь той, хто спадзяецца Веры сілай паеднаць. «Мы і так, браткі, зьневагі. «Досіць мелі ад чужых, «Каб спрэчацца без развагі. «Ці ні цешым толькі іх? «Глузу хіба-ж вы ні мелі? «Біу чужы вас легка сьмех? «Эх, вы, шэршні! Эх, вы, чмелі! «Ну, ні сорам вам?.. Hi грэх?....» о К аму III т о. (Жарт.) У самы жар. у летні час, Ужо у поудзень. па абедзе, На заутра у горад, на кірмаш. Народу цьма ідзець і едзе. Ну, ехаць добра, хоць пячэ, Але ж ісьці дык во дзе мука! А як з паклажаю яшчэ, Дык то найгоршая дакука. Хаця каб крышку адпачыць— Ідзеш, ідзеш, ды трэба сесьці, Бо пуд ці пару валачыць, To ні пярынку у жмені несьці. Калі-ж карчма,—ну, тутка стой! Тут можна выпіць і паесьці, А за работай мілай той, 3 знаемым гутарку завесьці Зыйшліся гэтак у карчме раз Наш беларус, цыган, хахол, 1 неяк трапіло на час, Што за адзін прыселі стол. Адзін узяу сябе мядку, Другі -гарчыну той—поупляшкі, Пакуль сядзелі у халадку, Зьвялі знаемство, то-ж ні цяжка Цыган да гораду сьпяшыу,— Каня ен добра знау усе вады, Купляу, меняуся—ні грашыу. Купцом на коні давау рады. Хахол Маучба ішоу з работ,— Заро.бак добры меу, багаты,— Шукау сябра, каб без клапот Даехаць з ім да роднай хаты. о. <> О о У горад брыу цяле прадаць Наш Янка Цьвік, празваннем Дыба: Падатак мусіу ен аддаць, А так—цяле самому трэба Адно вось так, другое не,— Сядзяць і зюкаюць паціху, Ажно глядзі ты, вохці мне! Зайшлі у спрэчку. клічуць ліхо. Каб іх на царство узьвялі. —Аб гэтым здумалі спрэчацца!— Дык што рабіць-бы пачалі, Якою працаю займацца? «Вось я, здаецца, добра-б жыу, «Гульнуу бы я тады безпечна, <С сваім народам бы дружыу, «Кулеш усе еу бы ды яешні», Так кажэ Янка першы наш. «Ну, дзе твой розум, белавусы?» — Крычыць Моучба—«саусім німаш «Між вас разумных, беларусы. «От, я іначэй бы зрабіу: «У садку пад вішняю ляжау-бы, «Увесь урад пры мне-б тут быу, -А я-бы правіу ды сьпевау-бы. «А есьці—еу бы ссалам хлеб, «Крышыу галушкі-бы зубамі. «I сало с салам. і яшчэ-б «Я сало так-бы еу часаміл— —«Каб вас пярун!—крычыць цыган:— «Абодва варты вы німнога, «Вунь, той аббіты увесь саган «Хоць грошык варт, а вы—нічога! «Каб я папау у каралі, «Дык мне усе гэта было-б мала. «С казны-б украу я тры рублі, «Украу каня—і... махні драла!» 0 0 □ □ Варожба. (Засьцянковая аповесьць). Бліжыцца поунач. У гэтай парэ Сон пахаджае па панскім дварэ. Сьпяць, паканчаушы звычайную працу, Чэлядзь у пекарні, паны у палацу; Толькі стары вартаунічы Ігнацы Ходзіць с клякоткай і піпкай сваей: Двор сьцяражэ ад людзіны ліхой. Ходзіць стары і мурмочэ пад нос: — «Ну і пракляты-ж сягоння мароз! Новы кажух прабірае, пся вера, Бытцам кажухні кажух, а папера! Брэшэ, ні зломіць старога жаунера,— Панна Эмілья, хай Бог ей аддасьць, Вызваліць з гора ні пусьціць прапасьць. Ценгля, як толькі пачнецца цямнець, Зараз палынаукі с кухні нясець, Міла глядзіць і ласкава сьмяецца: — Хочаце можа, Ігнацы, пагрэцца?— Гэткі парадак ні усюды вядзецца! Добрае сэрцо! Павет абыйсыді, Роуную панні бадай, каб знайсьці...» Мдвэнт на сходзі. Яшчэ да Каляд Тыдзень астауся адзін акурат. Небо у зорках і кожна з іх зьяе, Месяц зялены свой сьвет пасылае, Легкі марозік за шчокі хапае, Сьнег пад нагамі прыемна рыпіць,— Ведае варту Ігнацы,— ні сьпіць. □ □ □ 1 □ Панна Эмілья, тым часам сабе Вечар праводзіць у нейкай журбе: Нейкія брэдні плятуцца дзяучыні,— Бытцам яна ні у дварэ ахмістрыня, Бытцам яна ні жывець у ахвіцыні, Бытцам яна німа ведама хто, Хочацца сэрцу ніведама што. Успомніць мамульку, татульку, свой дом, Успомніць сябе нівялічкую у ем, Старшаго брата і няньку-бабульку, Тэклю, Нгатку, Ганульку. Нршульку, Дауных равесьніц... кароуку Рабульку... Дзе яно усе? I ні вернеш тых дзен, Зьнікло, як дым, расплылося, як сон!... Страшна і успомніць далекі той год, (Чорным яго называе народ)— Пошэсьць с касою па сьвеці хадзіла, Панну Эмілью сіроткай зрабіла. Родных, сямейку зямлею пакрыла Доля, нійначай,—у яе усе руццэ: Узялі паны гадаваць пры дачцэ. Устане, паходзіць і сядзе ізноу, Бьець у галоуку гарачая кроу; Нейкія у сэрцы парваліся тамы, Твар то збляднее, то зробіцца у плямы. . Стане прад Маткай Сьвятой з Вострай Брамы Просіць: „ПрачыстаЯ: згінуць ні дай. Горо адкінь, ад бяды захавай!" Ручкі заломіць і сьлезы цякуць... Новыя думкі ізноу набягуць, Жыцце у людзях сабе выкладае. Цяжкае жыцце! Хаця спагадае Маткі заступніца,—пані старая, Пан, як бы родны,—нівесяла жыць! Час у жалобі,. у маркоц бяжыць.