Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
1 студзеня 1802 г. Агінскі выязджае з Вільні ў С.Пецябург. Ен складае план тактыкі сваіх дзеянняў у сталіцы. Гэта праява адной з рысаў характару Агінскага — планаванне падзеяў жыцця і рацыянальнасць паводзінаў дзеля поспеху справы. Прафесійная звычка былога дыпламата (планаваць стратэгію і тактыку ў
палітьіцы) бярэ пачатак яшчэ ад бацькі Агінскага (таксама дьтламата) і ад урокаў геаметрыі настаўніка Жана Ралея — здзіўленне і захапленне вучня ад складання плана гузаўскага парка і малявання плана свайго пакоя. Аррэчы, і ў складанні кампазітарам музыкі тое ж — перанос узніклых мелодый у значкі нотаў, «планаванне» гукаў на нотным стане дзеля пошукаў музы.чнай гармоніі. Розум (Racio), парадак і гармонія — вось інструменты, якімі карыстаецца ў жыцці «выхаванец» эпохі Асветніцтва М. Кл. Агінскі. Ён складае «кампазіцыю» сваіх паводзінаў, едучы ў карэце ў С.-Пецярбург (хаця і не без разумення фатальнасці «ўчынкаў лёсу»).
План паводзінаў складаецца з 6-ці пунктаў. Сярод іх: «нікога не абвінавачваць і не скардзіцца, нават з найболыйымі ворагамі абыходзіцца. ветліва, каб яны не пашкодзілі ў маіх справах», «дзейнічаць з як мага большаю павольнасцю і цярпліва чакаць лёсу, які мне выпадзе», «не быць ні подлым, ні нахабным, але паказваць рэчы так, каб мне не было патрэбы самому прасіць аб сваіх інтарэсах, а каб слушнасць справы сама вымагала патрэбы справядлівага рашэння».
6 студзеня — прыезд у С.-Пецярбург і на наступны дзень — візіт да Адама Чартарыйскага, дарадцы цара (каб, напэўна, падзякаваць за пратэкцыю, з дапамогай якой ён атрымаў дазвол на ўезд у імперыю). Атрымаўшы парады ад Чартарыйскага, Агінскі піша, што сказаў яму: «Маім адзіным намерам з’яўляецца падзякаваць імператару за дазвол вярнуцца на Радзіму, а адначасова шукаць яго пратэкцыі, каб вызваліць маёнткі майго дзядзькі з-пад незаконнай апекі Аапацінскага».
Князь Адам паабяцаў дапамагчы і параіў прадставіцца двару і звярнуцца да генерал-пракурора Беклешава.
На наступны тыдзень — прадстаўленне імператару і імператрыцы і візіт да Беклешава, каб перадаць яму лісты ад Бенігсена і Карнеева.
Далей быў ізноў візіт да генерал-пракурора (апошні параіў скласці на імя Аляксандра I мемарыял — прашэнне аб перадачы Агінскаму зямель яго дзядзькі і аб скасаванні прэтэнзіяў яго крэдытораў), потым прадстаўленне Вялікаму князю Канстанціну і іншыя патрэбныя для справы візіты.
18 лютага — падаў мемарыял графу Міхаілу Мікалаевічу Мураўёву. Праз два дні мемарыял быў у цара. Агінскі чакае адказу і, згодна з выбранай тактыкай {сакрэт — душа кожнага мерапрыемства), ні з кім не сустракаецца і не выходзіць з дому. Пасля хваробы (цяжкая прастуда) ён зноў чакае, абыходзіцца без візітаў «з-за пераканання, што ў Пецярбурзе нельга аб’яднаць забавы са справаліі».
Праз час, знудзіўшыся ад чакання, ён вырашае прыспешыць падзеі — піша ліст адной з кузінаў (якая была пры двары імператара) і распавядае пра свае клопаты, ведаючы, што ліст можа быць прачытаны самому імператару.
Гэты «абхадны манеўр» з практыкі дыпламата, бо Агінскі ведае, што справы вырашаюцца не толькі ў кабінетах. I «манеўр» спрацаваўі
2G сакавіка (у нядзелю) яго выклікае на сустрэчу Беклешаў. Агінскі піша, што распавёў яму генералгубернатар: «Я вас віншуюі Ілтератар... шчыра жадае паправіць Ваш лёс. Ён паклікаў ліяне пазаўчора да сябе і сказаў такія словы: «Агінскі нешчаслівы, трэба падуліаць, каб выправіць яго справы. Праўда, ён быў у супрацьлеглылі нам лагеры, але выконваў свой абавязак і служыў сваёй Радзімпе. Цяпер ужо ўсё
знікла і забыта. Трэба падацьямуруку, а таму зрабі, што можаш, каб даць станоўчую рэзалюцыю на мемарыял».
На гэтых словах канчаецца рукапіс дзённіка М. Кл. Агінскага.
Усе справы, дзеля якіх Агінскі вярнуўся з эміграцыі, былі паспяхова вырашаны на яго карысць. Амаль праз месяц ён выедзе з С.-Пецярбургу ў Залессе (праз Вільню), каб пачаць новае жыццё. Разам са зменамі ў справах маёмасці далей яго чакае радыкальная змена і ў прыватным жыцці.
На «хвалі перамогі», атрымаўшы ўвагу найвышэйшай улады і статус уласніка, Агінскі ператвараецца з былога няўпэўненага (без маёмасці і ў пазыках) эмігранта ў апты.м.іста-рамантыка, які вырашае змяніць і сваё сямейнае жыццё. Невядома калі, але верагодна ў гэты час ён пачынае перапіску з жонкай Ізабэлай аб разводзе — усё таму, што ў Вільні ён сустракае іншую жанчыму, якая потым стане яго выбранніцай да канца жыцця (справа аб разводзе зацягнецца надоўга, і канчатковае ўзгадненне ўсіх яеўмоў завершыцца толькіў кастрычніку 1803 г.).
Ізабэла Агінская, з Аясоцкіх (1764-1852)
Вільня — у 1802 г. тут ад хваробы памірае былы паўстанец 1794 г. Каэтан Нагурскі. Яго жонка — прыгажуня ва ўзросце 26 гадоў, італьянка Марыя Нэры становіцца заможнай удавой з капіталам 400 тыс. залатых дукатаў. На яе «маюць віды» 59гадовы генерал-губернатар Вільні Лявонцій Бенігсен і 36гадовы былы эмігрант-вандроўнік, вядомы ў Еўропе аўгар паланэзаў, былы паўстанец Міхал Агінскі.
Князь М. Кл. Агінскі, 1808 г. Мастак Франсуа Фабр (1764—1852)
Барон Аявонці Бенігсен
Былыя праціўнікі часоў паўстання 1794 г. ізноў сышліся, але ўжо ў рамантычнай дуэлі за руку маладой венецыянкі. Калі бой пад Бішневам Агінскі прайграў Бенігсену, то на «віленскім фронце» 'ён атрымаў «вікторыю» — Марыя праз некаторы час выйшла за яго замуж.
Гаспадар Залесся
Міхал Клеафас Агінскі Марыя Нэры Агінская (1778—1851)
Мастак А. Малінары
28 красавіка 1802 г. Міхал Клеафас едзе ў в. Залессе, у маёнтак свайго дзядзькі — апошняга кухмайстра ВКЛ Францішка Ксаверыя Агінскага.
Атрымаўшы магчымасць жыць на Беларусі і ўзаконіўшы свае правы нашчадка, князь Міхал, напэўна, з надзеямі на лепшую будучыню, пачынае новы этап жыцця. Бадзянні і «авантуры» выгнанніка скончыліся, яго чакалі іншы.я справы — стварэнне новай сям’і, аднаўленне гаспадаркі дзядзькі. Новага гаспадара сустрэла занядбалая сядзіба, дзе, напэўна, яшчэ захаваўся ў той час «компас перад палацам з каменя белага мармуровага, на пастаменце драўляным» (з інвентара 1795 г.).
Як піша Агінскі ў мемуарах, ён выехаў сюды на сталае жыццё, ужо як уладальнік Залесся, таму што, напэўна, меў на руках указ цара (цытаты з яго дадзены на мове арыгіналау. «апреля 15 чйсла за собстбенноручным Его Велйчества подпйсанйем», у якім канстатавалася, што 76
ўійм/it Ofem/jt' X>Wt' /3 J/ett-tJ
* ^tOt it’/e
• с/іаж^Ц^г.
fria/yr-ijift /.jt/'/ Поі£( ^са^/гу‘ ‘ ‘
'J/mat!.' Jiar
^ОО^
f. jw+£
I
іУ^Лі^^Луў,, it ruw№ftitl(
huJlintt, ri* t/lanctte
Ifc, ntn> №scx%o Лнййапі^
....,/» -Auy>, leftist/tr»^ /,<.^6:te^nu^S^ ISO. J^/aA. '7-
(ў. /n Ufie’. _ — .. I
yenc S<™-№ ^ffO ^/lt
Aff iJttlnM
сл МхГаг>^, /g> /А'#лв -
JO
K
A 7
100,
План зямель фальварка Залессе 1800 г.
«лшповскйй кухмйстр князь Ксавергш Огйнскйй, владея знатным йменйем в Мйнской й Айтовской губернйях, no крайней его слабостй здоровья й старостй лет [князю было ў той час 60 гадоў — аўт.], управлять оным сам собой не в состоянйй,... пройсходят разные упугценйя й беспорядкй,... крестьяне остаются без должного прйзора...», таму «...повелеваем означенное йменйе отдать от него в управленйе подскарбйя графа Мйхайла Огйнского, яко законнаго наследнйка перваго, с тем... дабы доходы, с йменйя собйраемые, вполне доставляемые былй кухмйстру князю Огйнскому до самой его смертй...»
Гэты ўказ будзе перададзены Сенату, a 28 красавіка пасланы менскаму губернатару Карнееву, канцылярыя якога атрымае яго ўжо 8 траўня. Паводле гэтага ўказа князь Міхал прызначаўся фактычна апекуном-упраўляючым маёмасцю свайго дзядзькі.
Сядзіба кухмайстра князя Францішка Ксаверыя складалася з драўлянага палаца (1) (пабудаваны ў 1-й палове XVIII ст.), перад галоўным фасадам якога (з боку става) быў гаспадарчы двор (2). Другі (дваровы) фасад палаца выходзіў у рэгулярны «італьянскі парк» (3) — чатырохкутнік (310x140 метраў), абсаджаны ліпавымі алеямі, у якім былі квадраты з кустоў агрэсту,
парэчак і садовыя дрэвы — грушы і яблыні. Каля става — драўляны млын (4), бровар, далей фальварак (5) з гаспадарчымі пабудовамі, сад і агарод (6). Да сядзібы Залессе яшчэ належалі вёскі Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы, Белая; царква недалёка ад палаца; касцёл на значнай адлегласці; рэкі і перавоз на Віліі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай. На плане сядзібы 1800 г. пазначана, што пад палацавымі забудовамі і паркам — 8 моргаў і 207 прутоў; царква і могілкі — 46 прутоў; стаў з берагамі — 8 прутоў.
Тагачасныя адзінкі вымярэння плошчаў: морг = 0,53 га; прут = 23,7 м2. Вёскі Залессе тады не існавала, так называлася толькі сядзіба Агінскіх.
Уся сядзіба (асабліва драўляны палац) з-за недагляду прыходзіла ў заняпад. Новы гаспадар, князь Міхал, пасяліўшыся ў палацы дзядзькі і троху яго аднавіўшы, адразу ж пачаў справы па ўзвядзенні новага, мураванага —
для сваёй новай сям’і.
10 ліпеня 1803 г. нарадзілася дачка Амелія. У гонар гэтага была пасаджана алея таполяў (напэўна, на месцы новага ангельскага парку — за новым палацам). Выхаваннем і доглядам Амеліі займаліся ангельская гувернантка Mistres Whiter, нянька — вясковая спадыня пані Загурская і стары лёкай, у абавязкі якога ўваходзіла выконваць ўсе пажаданні маленькай князёўны.
Партрэт Амеліі Агінскай 1808 г. Мастак Франсуа Фабр
Вёска Амеліна, непадалёку ад Залесся, была названа ў гонар дачкі Агінскага — першага дзіця ад шлюбу з Марыяй Нэры. Калі Амелія троху падрасла, ёй для гульняў было дадзена мядзведзяня з ліку «выхаванцаў Смаргонскай акадэміі».
«Смаргонская акадэмія» — гістарычная жартаўлівая назва Смаргоні, дзе з XVI cm. Радзівіламі была заснавана так званая «школа навучання медзвядзёў», якіх вучылі танцаваць пад музыку, стоячы на задніх лапах. «Быхаванцы акадэміі» прадаваліся ў каралеўскія двары Нямеччыны, Італіі і Францыі.
У гэтым годзе Юзаф Казлоўскі на ўласныя грошы выдае ў С.-Пецярбурзе музычныя творы свайго вучня. Казлоўскі «прапагандуе» творы Агінскага і, як настаўнік музыкі сям'і імператара, запісвае іх у сшыткі сваіх вучаніцсясцёр цара.
1804 г. — жонка Агінскага піша зімой ліст з Залесся ў Італію — сваёй сясгры, графіні Скоці, у якім апавядае пра ўражанні ад новага сямейнага жыцця: «Залессе — цудоўная мясціна. Вакол нас снег і маразы, але мы іх не заўбажаем — праўду кажуць, што шчасце можна знайсці ўсюды, калі ў сэрцы няма дакораў і нікчэмных слабасцяў...»