Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
26.96 МБ
10.	Я не буду паглыбляцца ў дэталі розных галінаў гістарычных і філасофскіх ведаў, якія ты павінен будзеш спасцігнуць, каб затым служыць з гонарам; парадак пераемнасці рэчаў, як і выбар сродкаў, заўсёды ў распараджэнні адукаванага чалавека. Я хачу далучыць яшчэ адно маё пажаданне — вывучаць сучасныя замежныя мовы, што неабходна для тваёй кар’еры, якую ты сабе выбераш. У гэтую пару твайго жыцьця памяць твая такая добрая, што авалодаць мовамі будзе дёгка, і гэта ў выніку будзе вельмі карысна для цябе, таму што несумненна дапаможа зрабіць кар’еру.
11.	A quelo fine; non dimenticar, o caro mio la dolce favolla Toscana. La Lingva di quell bel paese dove il si suona*! Недастаткова адно размаўляць з Санці, бо гэта ўсяго толькі гаворка вуліцы Фларэнцыі. Трэба добра вывучыць мову, неабходна яе разумець і любіць. Дзеля гэтага трэба чытаць кнігі лепшых італьянскіх аўтараў і трэба пісаць на гэтай мове. Лістуйся на італьянскай мове са сваімі сябрамі.
12.	Пасля таго як скончыш падрыхтоўчыя заняткі, ты будзеш працягваць навучанне ва універсітэце. Намагайся заслужыць добразычлівасць тваіх аднакурснікаў роўнымі паводзінамі, прыязнымі і ветлівымі, да ўсіх аднолькавымі. Бываюць такія студэнты, неспакойнага характару, якім падабаецца шукаць сварак са сваімі таварышамі. Гэта чума, якой трэба пазбягаць з найбольшай стараннасцю, і самы лепшы сродак пазбягаць гэтага (я казаў табе вышэй) — быць з усімі як мага болей ветлівым і не ўцягвацца ў справы, якія ты лічыш для сябе непрымальнымі. Сапраўдная мужнасць у тым, каб быць непахісным і нязменным у выкананні сваіх абавязкаў. Часцей той, хто баіцца славы баязліўца і сваю ганарыстасць выдае за смеласць, — той і ёсць баязлівец і даносчык. Апошняе лічыцца ў грамадстве самым агідным.
13.	Поўная паслухмянасць і давер да чалавека, які згодзіцца ўзяць на сябе клопат аб тваіх паводзінах і занятках. Самы лепшы сродак заваяваць яго добразычлівасць — гэта педантычна выконваць свае абавязкі. Думай заўсёды пра чалавека, які будзе нас замяняць. Ты павінен паважаць і слухаць яго, як свайго бацьку.
14.	На час тваёй вандроўкі ўсе клопаты аб табе захацелі ўзяць на сябе цётка і дзядзыса Далгарукія і апекавацца табой, як маці і бацька, да таго моманту як вярнуць цябе ў рукі Боскай Волі, якая заменіць іх потым. Няма патрэбы табе казаць, як ты павінен сябе паводзіць са сваімі велікадушнымі роднымі. Я вельмі добра думаю аб табе, мой дружа, і ўпэўнены ў тым, што ты прыкладзеш усе намаганні, каб заслужыць іх прыязнасць, што ты будзеш шанаваць іх волевыяўленне.
Бывай, сынок, хай Неба бласлаўляе цябе, як я гэта раблю ад усяго сэрца. Пішы нам не меней чым два разы на месяц. Хай давер і праўда заўсёды водзяць тваім пяром. 3 якім задавальненнем мы будзем даведвацца аб усіх тваіх поспехах, якія залежаць толькі ад цябе, і толькі ад цябе залежыць, калі надыдзе той шчаслівы дзень, калі мы ізноў зможам цябе абняць. Калі ты нас любіш так, як я спадзяюся, гэта павінна цябе падтрымаць ва ўсіх тваіх пачынаннях. He пазбывайся нічога з таго, што я табе наказваў на працягу 3 гадоў. Выкарыстоўвай мае наказы, каб вытрымаць экзамен, і гэта будзе адзіным сродкам, каб ты змог выканаць адну са сваіх мэтаў у Італіі перад тым, як мы ізноў убачымся, каб потым ужо ніколі не расставацца.
Пераклад з французскай мовы настаўніцы
Залескай школы Н. А. Цімонінай.
* Дзеля гэтай мэты не забудзь, мой даражэнькі, салодкую казку — Таскану, дзе гучыць мова гэтай цудоўнай краіны (італ.). [Агінскі мае на ўвазе тасканскі дыялект, які ляжыць у аснове італьянскай мовы. — аўт.]
Спіс літаратуры
Арлоў У-, Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Вільня, «Наша будучыня», 1999.
Афтаназі Р. Гісторыя рэзідэнцый... Т. 4. Ваяводства Віленскае.
Вольф Ю. Князі на абшарах ВКЛ //«Спадчына», 1993, №3. Ст. 86-87.
Грыцкевіч А. Памятныя запіскі М. К. Агінскага Адяксандру I..// Гістарычны альманах «Адраджэньне». Мінск, 1995.
Емяльянчык У. Паланез для касінераў. Мн., 1994.
Кляшчонак Т. Міхал Клеафас Агінскі і Беларусь//«Беларускі гістарычны часопіс», 2000, №2. Ст. 79-90.
Лісты ў Смаргонскі музей (рукапіс) ад краязнаўцы Э. К. Равецкене з г. Плунге, 1982-1983 гг.
Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХст. Мн., 1969. Ст. 100-110.
Немагай С. Міхал Агінскі і яго эпоха ў «Лістах аб музыцы»// «Мастацтва», 1997, №9,11.
Немагай С. Музычная дзейнасць прадстаўнікоў роду Агінскіх: новыя факты і імёны.//3б. Міжнар. навук. канф. «Валенцій Ваньковіч». Менск, 2000.
Розінер Ф. Мастацтва Чурлёніса. М, 1993. Ст. 22-24.
Скарабагатаў В. Зайгралі спадчынныя куранты. Мн., 1988. Ст. 90.
Трэпет Л. «Паўночныя Афіны» ў Залессі//«Роднае слова», 1998, №12.
Трэпет Л. Там, дзе гучалі паланезы. Мн., 1990.
Хмяльніцкая Л. Род фундатараў і мецэнатаў //«Віцебскі сшытак»,1995, №1.Ст. 42-46.
Ходзька Л. Залессе//«Спадчына», 1997, №3.
Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі//«Культура», 4 лютага 1993 г.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. Ст. 32-34.
Genealogia polskich rodow szlacheckih. Ks. OGINCY (tabi. 179,180).
Zaluski A. The Times and Music of Michal Kleofas Oginski. London, 1997.
Polski Slownik Biograficzny. T. XXIII. Warszawa, 1984.
Staniak P. Kleofas Michal Oginski. Guzow, 1998.
Wysocki E. Stare listy opowiadayy Krakow, 1986.
Аўтар выказвае падзяку прадстаўніцтву кампаніі «TRANEX» у Рэспубліцы Беларусь за падтрымку ў выданні гэтай кнігі
Літаратурна-мастацкае выданне Верамейчык Сяргей Іванавіч Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: Продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі)
Стыль-рэдактар М. I. Аўхімовіч Мастацкі рэдактар К. у. Хацяноўскі Тэхнічны рэдактар С. Г. Фёдараў Карэктар I. А. Ксяневіч
Фармат 70x100/32. Папера афсетная. Гарнітура Лазурскі. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 5,16. Тыраж 1500 экз. Заказ №-15 9’
Выдавецкае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кавалер Паблішэрс». Ліцэнзія ЛВ № 134 от 23.12.2002 г.
220035, Мінск, вул. Ігнаценкі, 7-39. Тэл./факс (017) 223 80 41.
E-mail: kavaler@inbox.ru, kavaler@tut.by Надрукавана на ТАА «Юстмаж». 220090, Мінск, вул. Кнорына, 50.
Верамейчык Сяргей Іванавіч — мастак па адукацыі (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Удзельнік і аўтар йшатлікіх праектаў рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў архітэктуры.
Адзін з аўтараў праекта рэстаўрацыі і прыстасавання Мірскага замка.
У 1989 г. пераехаў з Менскуў 6. Залессе, дзе выкладаў маляванне ў пачаіпковых класах школы.
Кіраўнік дзіцячых майстэрні малявання «Апалонік»
і тэатральна-музычнай студыі «Альтанка».
3 1997 г. — cm. навуковы супрацоўнік залескага філіяла Азяржаўнага музея
гісторыі тэатральнай і музычнай