Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
Зараз Залессе — невялікае мястэчка ў Гарадзенскай вобласці, каля Смаргоні, амаль на сярэдзіне шляху па чыгунцы паміж Менскам і Вільняй. Тут да нашых часоў захавалася сядзіба Агінскага (рэстаўрацыя яе з канца 70-х гадоў мінулага стагоддзя вядзецца і дагэтуль) — фрагменты паркаў XVIII—XIX ст., стаў, невялікі палац і адрэстаўраваная ўжо капліца. I хаця рэстаўрацыя сядзібы знаходзіцца ў стане «даўгабуда», сюды, у Залессе, штогод прыязджаюць на экскурсіі школьнікі, настаўнікі і людзі, цікаўныя да сваёй мінуўшчыны. 3 1990 г. тут святкуюцца ўгодкі М. Кл. Агінскага — былога гаспадара «Паўночных Афінаў».
Хто ж такі быў князь Агінскі — дзяржаўны дзеяч па прызванні, аматар музыкі па захапленні, чалавек эпохі Асветніцтва ці рамантык пачатку XIX ст.?
Урэшце быў ён чалавек просты, які забяспечваў сям’ю, выхоўваў дзяцей і клапаціўся пра іх будучыню, ці складаная, супярэчлівая натура, у якой сутыкаліся прагматызм і натуральны авантурызм чалавека, што жыў на
Палац у Залессі, сучасны выгляд
зломе стагоддзяў? Хто ж быў гэты князь, прозвішча якога моцна знітавалася ў нашай памяці з вядомым у тыя часы танцам — «Паланэзам Агінскага»?
Каб адказаць на ўсё гэта і асэнсаваць адну з падзей гісторыі — жыццё князя Агінскага, •— узгадаем вядомае «глядзі ў корань» і ажывім у памяці далёкую мінуўшчыну — гісторыю роду Агінскіх, якая пачынаецца ў XIV ст. з часоў Вялікага княства Літоўскага.
ДРЭВА РОДУ
Гэты радавод — плён аматарскай цікаўнасці аўтара да гісторыі залескай сядзібы і яе былога гаспадара М. Кл. Агінскага. 3 цягам часу вывучэнне фактаў жыцця Агінскага ў Залессі, кола яго сяброў і знаёмых, яго нашчадкаў, а таксама жыцця князя да прыезду сюды, яго юнацтва і дзяцінства і, нарэшце, продкаў Агінскага прывяло да пошукаў адказаў на пытанні — як і дзе ўзнік род Агінскіх?
Наш радавод адрозніваецца ад традыцыйных, таму што не ахоплівае жыцця ўсіх князёў Агінскіх, a прысвечаны толькі адной персоне — былому гаспадару Залесся Міхалу Клеафасу Агінскаму, які тут жыў 20 гадоў. Радавод створаны ў 1995 г. і не прэтэндуе на ўсебаковасць, бо прызначаўся для выкладання ў Залескай школе на пазакласных занятках па гісторыі і краязнаўстве з мэтай адраджэння гістарычных ведаў пра жыццё як М. Кл. Агінскага, так і яго продкаў, яго род, які ўплываў на падзеі нашай далёкай мінуўшчыны.
Князі Агінскія — старадаўні магнацкі род герба «Агінец», прадстаўнікі якога адыгралі значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітьічным і культурным жыцці Беларусі, Летувы і Польшчы. Агінскім належалі землі і маёнткі на Смаленшчыне, Гузаў, Саколаў (Польшча); Еўе, Кроны, Рэтаў, Плунге (Летува); Віцебск, Маладэчна, Ганута, Залессе, Бабры, Мсціславец, Бялынічы, Слонім, Чачэрск, Пінск (Беларусь).
Радавод М. Кл. Агінскага (склаў аўтар')
Існуе дзве версіі паходжання роду Агінскіх. Паводле першай род гэты паходзіць ад Рурыкавічаў (т.зв. казельская галіна чарнігаўскіх князёў). Паводле ж другой пачынальнікамі роду з’яўляюцца смаленскія князі Глушонкі. He абвяргаючы першай версіі, мы спынімся на другой.
Наш радавод «даследуе» толькі мужчынскую лінію, якая была страчана ў пачатку XX ст. (радавод «да нашых дзён» — сем’і Залускіх у Англіі і Высоцкіх у Польшчы — будзе дадзены далей). Аўтарскія каментарыі і гіпотэзы пазначаны курсівам.
Герб роду Агінскіх
Герб складаецца з дзвюх частак. У верхняй (чырвонай) — Юры Пераможца, у ніжняй (блакітнай) — герб «Агінец»: чырвоная брама да намёту (вайсковага), над ёю — срэбны крыж з раздвоеным верхнім канцом.
Верагодна, што ніжняя частка герба — старадаўняя (вершнік Юры з’явіўся пазней), на што паказваюць яго назва (сугучная са словам Агінскі) і брама да вайсковага намёту. Вайскавы намёт — атрыбут, знак княжацкага роду (шасцёра з князёў Агінскіх былі ваярамі — ваябодамі Вялікага княства Аітоўскага, а потым і Рэчы Паспалітай).
Глазына, Глушанок — мянушкі князёў (прозвішчы з'явіліся пазней, у XVII ст.), якія жылі ў XIV ст. у Вялікім княстве Літоўскім), на Смаленшчыне.
Да пытання, хто былі Агінскія — палякі ці беларусы: Смаленшчына ў тыя часы была этнічна беларускай 'тэрыторыяй, якая ўваходзіла ў склад ВКА. I яшчэ па сённяшні дзень там ёсць вёскі, дзе гавораць па-беларуску. Радзіма знакамітых паэтаў А. Твардоўскага і М. Ісакоўскага — таксама Смаленшчына.
Князь Васіль Глазына атрымаў ад Вялікага князя ВКЛ Казіміра Ягайлавіча маёнтак Мсціславец на Смаленшчыне. Гэты маёнтак потым па загаду Казіміра быў перададзены сыну Васіля Глазыны — князю Івану.
Князь Іван Глазына (сын Васіля), апрача хрышчонага прозвішча Глазыніч, меў мянушку Пузынін. У Супрасльскім сінодзіку запісана: «род князя Глазыніна і ягонага брата князя Івана Пузыніна». Пры Казіміры Ягайлавічы ён уцёк у Масковію, але ягоныя дзеці і жонка былі злоўленыя ў дарозе і засталіся ў ВКЛ. У 1494 г. Вялікі князь Маскоўскі Іван III дамагаецца ад князя ВКЛ Аляксандра выдачы княгіні Іванавай Глазыніч з дзецьмі, але дарэмна.
Калі б не ўцёкі Івана Глазыны і калі б дзеці яго і жонка не былі затрыманы і не засталіся ў ВКЛ, то і не было б роду Агінскіх. Далейшы ж лёс уцекача ў Масковію небядомы.
Апроч згаданага ў 1496 г. сына Юрыя князь Іван пакінуў яшчэ сыноў: Дзмітра, Івана (сын яго Цімафей узяў іншую мянушку — Пузына, і ад яго вядзецца пачатак роду Пузынаў), Льва, Міхала і Андрэя, якія ёсць у спісе князёў і баяраў смаленскіх, складзеным у канцы XV ст. Усе яны зваліся Глушанкамі ці Глушонкамі.
Князь Алёхна Глазына (другі сын Васіля) у 1458 г. вызначыўся ў вайне з крыжакамі, у 1486 г. ён смаленскі акольнічы, у 1492 г. атрымаў сяло Мамаеўскае на Смаленшчыне. Вялікі князь ВКЛ Аляксандр Ягелончык прызначыў яго намеснікам Лучына (Лучын-гарадок), які паводле дамовы з Масквою быў вернуты ВКЛ у 1494 г. У' 1496 г. Алёхна атрымлівае вёскі Кожухава, Вэхры, Разрабовічы, Нямлёнава і Наскова на Смаленшчыне, у 1498 г. — прывілей на Шчарбіны, Казлоў і Чулкаў, а ў 1499 г. — на Давыдкаў, Скавародна. У 1500 г. Лучын захоплены Масквою і смаленскі акольнічы атрымлівае двор Опса ў Браслаўскім павеце. Быў жанаты з Сапежанкаю, меў дачку Фядору Глазынаву, якая пасля смерці бацькоў, праз свайго дзядзьку, каралеўскага сакратара Івана Сапегу, была выдадзена за Аляксандра Салтановіча, гаспадарскага маршалка.
Князь Дзмітры Глушонак (сын Івана) у 1486—1487 гг. атрымоўвае ад князя ВКЛ Казіміра дробныя падарункі з даходаў смаленскіх. Ад князя ВКЛ Аляксандра атрымаў прывілей на Агінты ў Жыжмарскім павеце.
Агінты на карце
Кар’ера князя ^змітрыя і «геаграфія роду» пры Аляксандры Ягелончыку змяняюцца ў заходнім накірунку (бліжэй да Балтыкі). Агінты (па-летувіску Uogintae, ад «uoga» — ягада) знаходзяцца каля м.Кайшыядорыс, недалёка ад Кронаў, паміж Трокамі і Коўна (Аітоўская Рэспубліка). Зараз у гэтай вёсцы засталося некалькі хат. Апошнім гаспадаром тут быў Антанас Кажынкас. У другую сусветную вайну, у 1944 г., тут усё загінула ў вогнішчы. Засталася толькі маленькая ліпавая алея. Сюды прыехаў князь Азмітры Глушонак, адсюль пачнецца «другая гісторыя» гэтага роду.
У 1510 г., відавочна, пасля смерці князя Дзмітрыя, валоданне Агінтамі яго сынам Багданам пацвярджае наступны князь ВКЛ Жыгімонт II.
Князь Багдан Глушонак (сын Дзмітрыя) у 1542 г. судзіцца з князем Бароўскім за дом у Вільні. У 1555 г. ягоная ўдава княгіня Багданава Багуміла, складаючы тастамант, называе сваіх сыноў Мацея і Фёдара Багданавічаў, таксама і нябожчыка мужа «князямі Агінскімі з Казельска».
Ад запісу ў гэтым тастаманце з сярэдзіны XVI cm. мянушкі князёў роду Блазьма, Глушонак знікаюць і да нашых дзён ужываецца ўжо прозвішча роду — Агінскія, ад назвы летувіскага мястэчка Агінты.
Князь Мацей Агінскі (?—1564 г.) і князь Фёдар Агінскі (?—1575 г.) сталі родапачынальнікамі дзвюх галінаў дрэва Агінскіх: старэйшай (якая ў XVII і пачатку XIX ст. ужывала графскі тытул) і малодшай — браслаўскай (якая страціла княжацкі тытул і належала да шляхты, пазней да дваранства).
Князь Багдан Агінскі (?—1625, сын Мацея) — падкаморы трокскі, ротмістр гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, удзельнічаў ў Лівонскай вайне 1558—1582 гг., ва ўзяцці Полацка (1579 г.) і Вялікіх Лукаў (1580 г.) і польскашведскай вайне 1601—1602 гг. Уладальнік маёнткаў Агінты,
Кроны (тут пабудаваў замак і касцёл для уніятаў) і Еўе (заснаваў знакамітую друкарню, дзе ў 1619 г. убачыла свет «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага, у якой быў змешчаны герб Агінскіх) у Трокскім. ваяводстве. Выконваў дыпламатычныя місіі, удзельнічаў у перамовах з Расеяй (1582, 1587, 1612, 1613, 1615 гг.), быў дэпутатам Галоўнага трыбунала і старастам Віленскага праваслаўнага Святадухава брацтва. Быў жанаты з Раінай Валовіч, меў чатырох сыноў (Яна, Аляксандра, Дзмітрыя 1 Самуэля) і трох дачок. Братоў Яна (кашталян мсціслаўскі), Аляксандра і Самуэля Агінскіх сучаснікі называлі «стаўпамі праваслаўнай веры». Ян і Аляксандр разам з бацькам Багданам былі фундатарамі манастыра Пятра і Паўла ў Менску. Яны ў 1612 г. падпісалі пратэст супраць пераходу праваслаўных святароў ва уніяцтва. Ян Агінскі фундаваў Багаяўленскі манастыр у Магілёве. Багдан Агінскі і яго жонка пахаваныя ў праваслаўным манастыры ў Кронах (зараз мяст. Круоніс у Літве, недалёка ад Каўнаса).
Надмагілле Багдана А.гінскага
Надмагілле Льва Самуэля Агінскага
У мураванай царкве да нашага часу захаваліся два надмагіллі, рэльефныя выявы рыцараў — Багдана Агінскага і яго сына Льва Самуэля.
Князь Леў Самуэль Агінскі (каля 1595—1657) — стольнік трокскі, уладальнік Агінтаў і Еўя ў Трокскім ваяводстве, а таксама Мікуліна і Лёзна ў Віцебскім ваяводстве (гэтыя маёнткі прынесла ў пасаг маці Льва Самуэля Раіна Валовіч, дачка смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча). Князь Леў Самуэль жыў ў Віцебску, яго пляц і дом узгадваюцца ў дакументах 1627 г., яму ж яшчэ належала ў горадзе 5 дамоў з агародамі.
Бачна, што «міграцыя рэзідэнцый Агінскіх» працягваецца — пасля Слшленшчыны і Агінтаў Віцебск і ііцебшчыма становяцца трэцім месцам жыхарствароду Агінскіх.
Князь Самуэль і браслаўскі земскі суддзя Себасцьян Мірскі сталі адноўнікамі Віцебскага Маркава манастыра і дзеля яго набылі навакольныя маёнткі Маркава і Шыдлоўшчыну. Ад шлюбу з Соф’яй Бялевіч стольнік трокскі Самуэль меў чатырох дачок і сыноў Сымона, Караля і Яна