Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
3 1804 г. Агінскі ў Залессі пачынае сістэматызаваць свае дзённікавыя запісы — адсюль бяруць пачатак яго «Мемуары».
У гэтым жа годзе Агінскаму царскім указам былі вернуты землі Міхала Казіміра Агінскага (памёр у 1800 г.). Акрамя таго, Аляксандр I паабяцаў выплаціць з дзяржаўнай казны вялікія віннасці з маёнткаў, вернутых Агінскаму (іх было шмат, у тым ліку Ракаў, Еўе, Бялынічы, Цяцерын, Гаўя, таксама былі і палацы — ў Вільні, Гародні і Варшаве).
1807 г. — у Агінскіх нараджаецца другая дачка — Соф’я, якая хутка памірае. Пахавана ў капліцы Агінскіх касцёла Св. Яна ў Вільні.
Ліпень — пасля Тыльзіцкай дамовы (паміж Аляксандрам I і Напалеонам) Агінскі звяртаецца да цара па дазвол, каб выехаць з сям'ёй за мяжу: мясцовы клімат дрэнна адбіваецца на здароўі яго жонкі.
Напэўна, для Агінскіх гэты ад’езд — яшчэ і спроба змяніць абстаноўку пасля сумнай падзеі — смерці і пахавання маленькай Соф'і.
1807—1810 гг. — паездкі Агінскіх ў Венецыю, Фларэнцыю, Парыж.
1807 г. — сустрэча Агінскага з Напалеонам у Венецыі.
1808 г. — у Фларэнцыі нарадзіўся сын Ірэнеуш. А ў маёнтку стрыечнага брата Агінскага — Фелікса
Лубенскага (напэўна, у Бжэзінах) ва ўзросце 73-х гадоў скончыў сваё жыццё ўлюбёны настаўнік Агінскага Жан Ралей.
1809 г. — у Залессі нарадзілася дачка Эма.
1810 г. — атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расейскай імперыі і стаў дарадцам імператара па справах тэрыторый, далучаных да Расеі пасля падзелу Рэчы Паспалітай (Летува і Беларусь).
Жонка Агінскага ў сувязі з гэтым, як сенатарыха, дадала да свайго італьянскага прозвішча частку «de» і стала
Партрэт Ірэнеуша А.гінскага 1820 г. Мастак Франсуа Фабр
звацца «Агінская Марыя дэ Нэры». Агінскія былі частымі гасцямі на царскіх балях. Сучаснік дае такі партрэт сенатарыхі: «У той час яна было ўжо сапраўднай дамай,... ганарлівай арыстакраткай у сапраўдным сэнсе гэтага слова... У вышэйшае грамадства прыйшло новае пакаленне, якое не ведала аб яе мінулым [маецца на ўвазе яе паходжанне — дачка карчмара — аўт.], і яна здавалася сур’ёзнай, паважанай, знакамітай і прывабнай спадыняй, перад якой, як перад багіняй, у нас і за мяжой пакорліва схілялі галовы».
Падчас паездкі сенатара ў Парыж (верагодна, па даручэнні цара) была яшчэ адна сустрэча з Напалеонам. У доме Марыі Валеўскай (Марысі — каханкі Наполеона) паміж сенатарам і маршалам Дзюрокам адбылася размова, у якой апошні казаў пра незалежнасць Польшчы як пра ілюзію («un projet chimerique»).
Кгінскі яшчэ раз пераканаўся ў марнасці спадзяванняў палякаў атрымаць сапраўдную незалежнасць ад французаў іў тым, што стварэнне ў 1807 г. Варшаўскага герцагстба — не болей чым «фармальнасць» з боку Напалеона.
1811 г. — з Парыжу разам з Агінскім у Залессе прыехаў італьянскі музыка і кампазітар Джузэпэ Паліяні, які 11 гадоў будзе жыць тут і выкладаць музыку дзецям Агінскага.
Д. Паліяні нарадзіўся ў Рыме ў 1781 г. У Неапалі 'ён напісаў onepy «La sinta amante». Ствараў оперы для тэатра Альдэбрандзіні, вакальныя і інструментальныя творы, жыў у Парыжы.
Сярод дзяцей Агінскага яго дачка Амелія вызначалася музычнымі здольнасцямі. Пад кіраўніцтвам Паліяні яна вельмі добра навучылася граць на фартэпіяна і набыла
рэдкія на той час для паненак тэарэтычныя веды па музычнай кампазіцыі. У Залессі яна пачала складаць свае творы. Адзін з іх вядомы — паланэз «до-мінор» у 4-ры рукі. У 1825 г. яна піша рамансы на французскія тэксты «Мая душа сёння» і «Я люблю ноч». 3 сястрой Эмай яна апрацавала ддя фартэпіяна ў 4-ры рукі марш-экспромт свайго бацысі. Таксама была аўтаркай сольных і харавых твораў для хатніх імпрэзаў і скрыпічных твораў у суправаджэнні фартэпіяна. Потым здольнасці да музычнай кампазіцыі перадаліся і яе дзецям, якім яна была першай настаўніцай музыкі.
Амелія мела здольнасці таксама і да паэзіі і малявання. Пра паэтычнае натхненне сведчыць яе зборнік вершаў «3 нагоды», а таксама «Верш да музыкі», змешчаны ў друку Леанардам Ходзькам.
Урокі малявання Амелія брала ў Вільні ў Рустэма. Ёсць сведчанні пра яе малюнкі і пра яе краявід залескага парку з постаццю бацькі.
У красавіку Агінскі атрымаў даручэнне ад Аляксандра I зрабіць праект аўтаноміі заходніх губерняў — Віленскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Менскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай (таксама і акругаў — Беластоцкай і Тарнопальскай).
15 траўня з’явіліся «Запіска графа Агінскага, пададзеная Аляксандру I» і «Праект указа аб новай арганізацыі заходніх губерняў».
Яны ўпершыню надрукаваны на Беларусі ў 1995 г. у перакладзе Анатоля Трыцкевіча (уістарычны альманах «Адраджэнне». Вып. 1. Мінск: «ўніверсітэцкае». Cm. 195-233).
«Запіску...», якая з’яўляецца абгрунтаваннем «Праекта...», Агінскі пачынае... з Напалеона — дае яго псіхалагічна-палітычны партрэт, прапануючы цару прыгледзецца «разважна і непрадузята да асабістага
характару гэтага манарха і ягоных вайсковых прыёмаў». Аналізуючы паводзіны Наполеона (прыпамінаючы яму ахвяры палякаў ў Італіі, Санта-Дамінга і Іспаніі), Агінскі дае «сістэму» гэтага хітрага палітыка, дзякуючы якой ён атрымоўвае «прыхільнікаў, спакушаючы і падпарадкоўваючы сабе людзей, і дабіваецца поспеху, і знаходзіць сродкі для выканання сваіх планаў» (асабліва ў справе стварэння
Варшаўскага герцагства). Урэшце аўтар дыпламатычна даводзіць цару, што толькі ён, стварыўшы «каралеўства Польскае з васьмі губерняў пад назвай «Вялікае княства Літоўскае», ...праверыць прыхільнасць літоўцаў і атрымае на заходняй мяжы Вашае імперыі апору болый надзейную, чым усе крэпасці і войскі, што там знаходзяцца» (Агінскі як палітык прадбачыў вайну 1812 г.). У якасці прыкладу аўтар запіскі ўпамінае Фінляндыю, якой цар у 1810 г. даў правы аўтаноміі.
Праз довады князя Міхала — на прыкладзе Напалеона — праглядаецца (можа і суб’ектыўна) крыўда чалавека, надзеі якога не спраўдзіліся і якога некалі падманулі, а запіска для яс аўтара з’яўляецца ў нейкім сэнсе спробай расквітацца за падман. ^рбодзячы сэнс запіскі, аўтар мімаволі вядзе старую спрэчку з апанентамі — палякамі, якіх Напалеон «спакусіў» Варшаўскім герцагствам...
У «Праекце...» сенатарам прапаноўваецца зрабіць Вільню сталіцай княства, кіраванне княствам даручыць імператарскаму намесніку, а дзяржаўныя пасады — ураджэнцам княства. Асноўным законам у новай аўтаноміі павінен быць Статут ВКЛ 1588 г.
1 снежня — Агінскі праз шэсць месяцаў дасылае яшчэ адну «Запіску...» імператару. Ведаючы пра рэальную магчымасць вайны (якая зменіць стаўленне Аляксандра да польскага пытання), сенатар спяшаецца і ўжо прапануе не аўтаномію Літвы, а... аб’яўленне яе польскім каралеўствам, на чале з каралём Аляксандрам I. Ён нават прапаноўвае паабяцаць каралеўству канстытуцыю, якая была б «прыбліжанай да Канстытуцыі 3 траўня...»
Агінскі-дьтламат тут робіць памылку: упамінае аб канстытуцыі, супраць якой «ваявала» яшчэ бабка Аляксандра (Кацярына II), і дае «прагноз» не для вушэй імператара Расеі аб аб’яднанні Варшаўскага герцагства з Мтвой («рана ці пазней, але гэта мусіць адбыцца...»). Так ці інакш, але ўсе намаганні стваральніка праекта «Правінцыі Вялікта княства Літоўскага» будуць дарэмнымі.
У чэрвені 1812 г. у ноч на Янаў дзень французская армія на чале з Напалеонам пераправілася цераз р. Нёман на тэрыторыю Літвы (сучаснай Беларусі). У складзе Вялікай арміі было 100 тысяч чалавек — як палякаў, так і ўраджэнцаў Літвы. Агінскі адступае разам з расейскімі войскамі. Праз чатыры дні ў Вільні Напалеон распытваўся пра здрадніка — сенатара Агінскага. А Вільня
Напалеон Банапарт
М. I. Кутузаў
вітала яго воклічамі: «Слава вызваліцелю!» Быў створаны Часовы ўрад, юнакі запісваліся ў Вялікую армію.
У Пецярбурзе Агінскі некалькі разоў сустракаўся з Кутузавым, які быў губернатарам Літвы, а потым стане пераможцам Напалеона.
А ў Вільні імператар Францыі толькі абяцаў аднавіць Вялікае княства і вымагаў новых падаткаў (запатрабаваў сплаціць і ўсе старыя даўгі цараў вялізных пас-
тавак фуражу і харчу і 100-тысячнай арміі. Чаканні сялян аб скасаванні прыгону, а патрыётаў — аб адраджэнні Княства былі марнымі. ^алейшыя падзеі вядомыя — восеньскае адступленне з Масквы. і ўц'ёкі «Вялікай арміі». У мястэчку Смаргонь Напалеон, пераапрануўшыся польскім уланам, кінуў сваю армію...
1813 г. — нарадзілася дачка Іда.
1814 г. — памірае граф Францішак Ксаверы, і Агінскі становіцца спадчынным уладальнікам яго маёнткаў, сярод якіх і Залессе.
1815 г. — заканчвае будаўніцтва мураванага палаца ў залескай сядзібе. Праект палаца быў зроблены (не без удзелу, Агінскага, які ўмеў чарціць) прафесарам архітэктуры Віленскага універсітэта Міхалам Шульцам. Пасля яго смерці будоўляй кіраваў віленскі архітэктар Юзаф Пусэ. Захаваліся імёны будаўнікоў (магчыма, жыхароў навакольных вёсак): Юзаф Астроўскі, Якаў Буйноўскі, Францішак Высоцкі.
Залессе. Краявід сядзібы, 1812 г., малюнак Альбрэхта Адама
Доўгае будаўніцтва палаца было звязана з фінансавымі праблемамі ў сенатара Агінскага і з вайной 1812 г.
Французскія войскі былі ў Залессі, пра што сведчыць малюнак Альбрэхта Адама, зроблены 15 ліпеня 1812 г. На ім не бачна недабудаванага, нобага палаца (бо малюнак зроблены з боку става), але ёсць выявы новага мураванага млына, старога драўлянага палаца графа Францішка і выспы на ставе. На беразе става (як сцвярджаюць даследчыкі) — постаці італьянскіх грэнадзёраў падчас купання.
Новы палац сенатара ўзведзены на сціплыя сродкі — без скляпенняў, без багатага архітэктурнага арнаменту. Цэнтральная частка яго •— дарычны порцік з калонамі, над
якім вежачка, «дзе размешчаны гадзіннік з боем, з чатырох бакоў маючы цыферблаты са стрэлкамі. Had вежачкай шар, у якім замацаваны звон гадзінніка». Пра малыя сродкі на будоўлю сведчаць і даследаванні археолагаў — у якасці падмуркаў выкарыстоўваўся насціл з галля, на якім узводзіліся муры палаца. Акрамя палаца, былі пабудаваны мураваныя млын і капліца.
Разам з пачаткам будоўлі Агінскім быў закладзены ангельскі, рамантычны парк.
У параўнанні з XVIII cm., калі панавала мода на ўсе французскае, на пачатку XIX cm. пачынаецца ўплыў ангельскага рамантызму — гувернанткай дачкі Агінскіх Амеліі была ўжо не францужанка, а англічанка.
У новым парку быў звярынец (дзе бегалі лані і іншыя жывёліны) і так званы «прагулачны звярынец» — са сцежкамі, масткамі цераз р. Бабрынку і мураванымі грэка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася альтанка Амеліі).