Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
Ён жыве ў Неапалі шэсць тыдняў, заўважае, што за ім сочаць чатыры агенты-шпікі, і вымушаны знішчыць дакументы аб паўстанні і перапіску з Дамброўскім аб фармаванні польскіх легіёнаў ў Італіі.
Рым (?) — вяртаецца сюды, развітваецца з генералам Калышкам, з якім разам вандраваў.
1796 г., Ліворна (5 лютага) — піша ліст сваім паплечнікам, што ён сеў на ангельскі фрэгат (у час вандроўкі вядзе дзённік, які чытаецца як авантурны, пры.годніцкг раман). Карабель плыве па Цірэнскім моры, каля выспаў Эльба, Сардзінія, каля Сіцыліі пасажыры бачаць уначы вулкан Этну, далей — Міжзелінае мора.
Сярод пасажьграў карабля, што сілкаваліся за капітанскім сталом (елі двойчы на дзень салёны суп з бараніны і сухары з кавай без цукру), былі паломнік, перакладчык, які ехаў на в. Родас, два жыхары Ліворна, два габрэі з Александрыі, француз, які вёз на продаж у Турцыю дванаццаць афрыканскіх рабоў, і нейкі іспанскі святар махлярскага выгляду. 3 апошнім у Агінскага была палітычная спрэчка аб
адносінах Іспаніі і Рэчы Паспалітай. Тэмпераментны іспанец адстойваў свае погляды бандыцкім аргументам — накінуўся на суразмоўцу з нажом. Агінскаму прыйшлося ўгаворваць матросаў, з якімі пасябраваў, не выкідаць агрэсіўнага святара ў мора. Міхал Клеафас умеў дыпламатычна ладзіць з людзьмі, заключаючы ўдалыя пагадненні — за 10 дукатаў капітан карабля аддаў яму сваю каюту на час плавання, сам жа стаў разам з усімі на палубе, дзе быў размешчаны кубрык.
Мальта (належала Мальтыйскаму ордэну) — тут стаянка фрэгата доўжылася тры тыдні, далей курс па Эгейскім моры — да берагоў Турцыі.
Смірна (Ізмір), Турцыя — карабель стаяў каля трох тыдняў дзеля рамонту (шквальны вецер парваў парусы). Агінскі адпраўляе вестку Вернінаку — паслу Францыі ў Канстанцінопалі.
У Эфесе наведвае старажытны храм Дзіяны, знаёміцца з галандскім консулам.
He дачакаўшыся канца рамонту, рушыць сухапутным шляхам, верхам на кані ў суправаджэнні янычара і некалькіх туркаў.
Махаліц — тут праз шэсць дзён. Адсюль адплывае па Мармуровым моры ў Канстанцінопаль.
Канстанцінопаль (Стамбул) — прабыў шэсць тыдняў. 13 чэрвеня пры пасрэдніцтве Вернінака адбылася сустрэча з прадстаўніком урада Турцыі — князем Маруцы, які нічога не абяцаў і раіў набрацца цярпення. У сваёй карэспандэнцыі Агінскі «як турыст» апісвае жыццё горада. Тут ён знаходзіць для сябе фартэпіяна, бярэ ўрокі турэцкай мовы. Адсюль піша ліст генералу Банапарту ў Італію, увагу якога скіроўвае да польскага пытання. Даведваецца, што ўся яго карэспандэнцыя перадаецца праз шпіка (яго лёкая, грэка)
князю В. Качубею, расейскаму дыпламату (з 1802 г. — міністр унутраных спраў Расеі). Тым часам мяняецца ўрад Турцыі, які настроены ўжо па-прарасейску. Тайная місія Агінскага заканчваецца нічым, і ён выязджае з горада 4 лістапада пад новым імем «месье Мартэн, французскі купец».
Разам з двума палякамі і янычарам па вузкіх горных сцежках пераходзіць праз Балканскі хрыбет (у тых мясцінах панавала чума). Далей — трохгадзінная пераправа цераз р. Дунай.
У Бухарэсце (Румынія) знаёміцца з французскім консулам, генералам Кара Сен-Сірам. У горадзе з насельніцтвам. каля 40 тысяч жыло 1 800 палякаў.
Ясы, Малдавія (лістапад) — тут даведаўся аб смерці Кацярыны II і аб вызваленні новым царом Расеі Паўлам I Касцюшкі і іншых паўстанцаў. Далей — шлях цераз Карпаты, абмінаючы пасты аўстрыйскіх памежнікаў, у снегапад і 18-градусны мароз.
Ябланаў, Галіцыя (10 снежня) — уладанне графа Дзедушынскага, дзе Агінскі хаваецца ад аўстрыйскай паліцыі пад імем Рачынскага — вандроўнага музыкі (грае з дачкой графа Анжэлікай на скрыпцы і фартэпіяна). Канспірацыя не дапамагае — Качубей перадае аб ім інфармацыю аўстрыйцам.
10 студзеня 1797 г. ад’язджае ў суправаджэнні графа Дзедушынскага ў Львоў з пашпартам на імя Валяр’яна Дзедушынскага.
Кракаў — тут ледзь не трапляе ў рукі паліцыі.
У Прускай Сілезіі сустракаецца са зводным братам Феліксам Лубенскім, даведваецца аб змене палітычнай сітуацыі — французы былі зацікаўлены ў збліжэнні з новым царом Расеі Паўлам, —■ і надзеі ўзвесці на польскі прастол прускага караля рушыліся.
Берлін — знаёмец Агінскага яшчэ па Гаазе французскі пасол дае яму пашпарт на сваё імя — Кайяр.
Парыж, Францыя (прыехаў 2 лютага) — сустрэўся з кіраўнікамі польскай эміграцыі, каб даць справаздачу аб сваёй місіі ў Турцыі. У Агінскага было дзве сустрэчы (другая — 5 красавіка) з міністрам. Дырэкторыі Шарлем Дэлакруа, які параіў падрыхтаваць план паходу легіёнаў ў Паўднёвую Польшчу і з гэтым планам сустрэцца з Банапартам у Італіі (потым неабходнасць у такой сустрэчы адпала).
Брусель — наведвае оперу, балет, ходзіць на лекцыі Лагарпа па французскай літаратуры (таго Лагарпа, які вучыў царэвіча Аляксандра) і Фурэруа па хіміі.
Парыж (2 снежня) — вяртаецца з Бруселя.
Быў прадстаўлены Напалеону (які вярнуўся з Італіі). На сустрэчы з ім іграў яму свой «Марш для легіёнаў», які склаў вясною гэтага года. Таксама меў сустрэчу з міністрам замежных спраў Талейранам, які раіў Агінскаму вярнуцца да сям’і, дамоў. Міністр прапанаваў яму дыпламатычную падтрымку і дапамогу, калі князь накіруецца ў Берлін.
Гамбург — тут ён знайшоў для сябе фартэпіяна, сустракаўся з цікавымі людзьмі (лексікографам Рываролам) і, як раней, заўважыў, што за ім сочаць ангельскія і расейскія шпікі.
Берлін — быў прыязна прыняты каралём і каралевай, але яго сябра з часоў Траістага саюза галандскі барон дэ Рыд папярэджваў Агінскага, што тутэйшыя ўлады, як і раней, лічаць яго небяспечным якабінцам.
1798 г., Бжэзіны, маёнтак цесця Лясоцкага пад Варшавай (1 ліпеня) — выязджае сюды, атрымаўшы дазвол прускіх караля і каралевы. Гэты дазвол выклапатала яму яго жонка ІзабэХа пры падтрымцы Вільгельма Аранскага (Туг, напэўна, сустрэўся са сваім настаўнікам Жанам Ралеем.). У гэтым годзе нарадзіўся сын Тадэвуш Антоній.
1799 г. (3 сакавіка) — праз прускага пасла ў СПецярбурзе звяртаецца да расейскага імператара Паўла з просьбай даць дазвол на вяртанне ў Літву (Беларусь). Атрымоўвае адмову.
1801 г. — нараджэнне другога сына — Францішка Ксаверыя. Атрымоўвае дазвол на вяртанне ад новага расейскага цара Аляксандра I. Лаяльнасць маладога цара да былога паўстанца была выклапатана Адамам Чартарыйскім, адным з дарадцаў Аляксандра I.
У 2002 г. па запрашэнні дырэктара Віленскай беларускай школы імя Фр. Скарыны сп. Галіны Сівалавай супрацоўнікі Залескага музея Агінскага наведалі гістарычны архіў г. Вільні, дзе быў знойдзены дагэтуль невядомы рукапіс невялікага дз'ённіка М. Кл. Агінскага. У ім апавядаецца аб падзеях пасля прыезду Агінскага з эміграцыі на тэрыторыю тагачаснай Расейскай імперыіз 1801 па 1802 год. Аалсй даецца кароткі пераказ гэтага дзённіка з цытатамі (пераклад з польскай мовы Т. Кляшчонак).
30 лістапада — выезд з Варшавы ў Гародню, дзе Агінскага чакаў пашпарт для вольнага ўезду на тэрыторыю імперыі.
Гародня —• дае прысягу Аляксандру I і атрымоўвае пашпарт (ужо легальны) ад былога праціўніка па 1794 г. — генерал-губернатара Л. Бенігсена.
Галоўнай мэтай паездкі было атрыманне ў спадчыну маёмасці ад бяздзетнага старога дзядзькі Францішка Ксаверыя, які жыў у Маладэчне. Уся маёмасць былога паўстанца была канфіскавана, падзелена і адышла ў іншую дзяржаву. Агінскі піша: «Я быў пазбаўлены ўсіх сваіх сродкаў. Mae крэдыторы былі незадаволены, мая жонка, растраціўшы 600 000 злотых, забяспечаных маімі маёнткамі, карміла мяне і дзяцей з зямель Бжэзінаў..., а гэты маёнтак, нават абцяжараны
пазыкамі, мог даваць на патрэбы жыцця каля 12 000 штогод. ^зеці мае ўрэшце не маглі спадзявацца ні на якую спадчыну пасля мяне, і я не меў на іх выхаванне іншых сродкаў, апрача тысячы талераў Кампетэныці [пенсіі — аўт.], гарантаванай мне штогод да маёй смерці Прускім каралём. Такое жахлівае было маё станобішча, калі я пачаў падарожжа на Аітву».
Справы з крэдыторамі трэ было ўладкоўваць у СПецярбурзе, а справы аб спадчыне — у Маладэчне. Таму з Гародні Міхал Клеафас накіраваўся ў Маладэчна, спадзеючыся станоўча вырашыць усе праблемы і сустрэць прыязны прыём у дзядзькі, які пісаў аб гэтым у сваіх лістах.
Але па прыездзе Агінскі з сумам убачыў самотнага, знясіленага ўзростам чалавека, які не мог ужо ні аб чым лагічна меркаваць і ўсё заблытваў. Карыстаючыся нямогласцю старога чалавека, апеку над ім і ўсе правы на яго ўладанні незаконна прысвоіў сабе швагер М. Кл. Агінскага Ян Вільгельм Лапацінскі*. Ён аддаў усе маладэчанскія фальваркі ў арэнду сваім сябрам, пасадзіў сваіх адміністратараў і ўзбагачаўся, ледзь задавальняючы пабытовыя патрэбы хворага Францішка Ксаверыя. Маладэчанская пушча, раней не кранутая, была высечана, фальваркі давалі мізэрныя прыбыткі. Ганута (спадчына ад дзеда М.Кл. Агінскага — Тадэвуша) была ўжо ацэнена на продаж за 18 тыс. злотых. На Залессе (спадчына ад прадзеда Марцыяна) ужо быў гатовы дэкрэт аб продажы яго айцам кармелітам.
Пасля тыдня дарэмных угавораў, вырашыўшы ратаваць маёмасць дзядзькі, «які не ўмеў судзіць аб рэчах здаровым розумам», Агінскі едзе ў Менск да губернатара Карнеева па падтрымку. Менскі губернатар дапамагае — піша лісты ў С.-Пецярбург генерал-пракурору Беклешаву і самому маладэчанскаму графу Францішку.
* Муж сястры Агінскага Юзэфы.
Пасля трох дзён у Менску Агінскі ізноў у Маладэчне, дзе ізноў угаворвае свайго дзядзьку, але дарма (ліст ад Карнеева, у якім губернатар абяцаў сваю падтрымку і прасіў графа даверыцца пляменніку, ніякіх вынікаў не даў).
Каб далей абараняць правы па маёмасці, Агінскі выязджае ў Вільню, дзе меўся адбыцца судовы працэс з тым жа Лапацінскім (апошні па-махлярску спрабуе грашыма, балямі і прыёмамі схіліць на свой бок суддзяўдэпутатаў). 3 Вільні Агінскі яшчэ два разы накіроўвае пасланцоў да дзядзькі на даверанасць, але той нікога не пускаў нават на парог палаца.
Урэшце, абавязаўшы даверанага дзядзькі, каб ён «не пераставаў быць убажлівым да яго [гэта значыць дзядзькі — аўт.] інтарэсаў», Агінскаму нічога не заставалася, «як толькі аддаць справу на волю лёсу і даверыцца апецы некаторых ласкавых сяброў, a самому заняцца выездам у Пецярбург, куды клікалі найважнейшыя спрабы».
Агінскі рыхтаваўся да сустрэчы з вышэйшымі саноўнікамі расейскай сталіцы і прыслухоўваўся да парадаў генерал-губернатара Вільні Л. Бенігсена (які даў Міхалу Клеафасу ліст да Беклешава і выслаў лісты аб справах Агінскага графу Варанцову, Трашчынскаму і інш.). Агінскаму трэба было «мець дакладную інфармацыю аб цяперашнім стане спраў у Пецярбурзе, аб характары пануючага манарха, яго атачэнні, аб тых, хто мае на яго ўплыў, і аб спосабах, якімі трэба да іх трапляць».