Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
Калі Віцебск захапілі расейскія войскі падчас вайны 1654—1667 гг., быў выкананы «Чарцёж» горада 1664 г.
(яго дасылалі на зацверджанне ў Маскву, цару Аляксею Міхайлавічу). На «Чарцяжы» выява дома ваяводы, у якім жыў Сымон Караль.
Нягледзячы на пераход у каталіцтва (да гэтага ўсе ў родзе Агінскіх былі праваслаўнымі), Сымон Караль падтрымліваў фундацыямі праваслаўны Віцебскі Маркаў манастыр. Пасля пажару 1690 г. ён аднавіў манаскія келлі і ўзвеў драўляную саборную царкву Св. Тройцы, на дзвярах якой быў выразаны герб Агінскіх «Агінец» (царква гвалтоўна знішчана ў 1920-я гады). Падкаморы віцебскі быў тройчы жанаты. Ад шлюбу з другой жонкай, Тэадорай з Корсакаў, меў сыноў Багуслава, Марцыяна Міхала і Ежы і дачок Хрысціну і Элеанору. Ад апошняга шлюбу з Тарэсай Война Ясянецкай — сына Аляксандра. Сымон Караль Агінскі памёр у 1699 г. і быў пахаваны ў Вільні ў фундаваным ім касцёле Св. Тарэсы пры кляштары кармелітаў, што знаходзіўся ў прадмесці Рыбакі.
Князь Марцыян Міхал Агінскі (1672—1750, сын Сымона Караля і Тэадоры, дачкі полацкага кашталяна Яна Корсака) — мечнік літоўскі, кашталян, а потым ваявода віцебскі, стараста барысаўскі і віштынецкі.
Зямельныя ўладанні на Віцебшчыне — маёнткі Мікуліна, Лёзна, Марцыянава, Веляшковічы, Горспля, Усвяцкае і Бабінавіцкае стараствы. Шлюб з Хрысцінай з Абрамовічаў (удава Яна Казіміра Ленфарда) прынёс яму Бобр і Бялынічы ў
Апнааа з «Чарцяжа» віцебска 1664г. Аршанскім павеце. Карабельны
лес, які рос у Бабінавічах, сплаўлялі па рэках Лучосе і Заходняй Дзвіне ў Рыгу. Ад гэтага Агінскі меў неблагія прыбыткі. Фінансавыя яго справы доўгі час вёў габрэй Шмуйла Іцкавіч, галоўны касір Гераніма Фларыяна Радзівіла. Марцыян Агінскі намагаўся ператварыць некаторыя свае маёнткі ў мястэчкі, а з цягам часу — і ў невялікія гарады. Маёнтак Веляшковічы амаль на самай мяжы з Расеяй ён задумаў зрабіць горадам пад назваю «Руская Варшава». Па традыцыі роду князь Марцыян у маёнтку Мікуліна ў 1720 г. фундаваў касцёл Св. Антонія і заснаваў пры ім кляштар бернардзінаў. Таксама выдаткоўваў грошы на касцёл кармелітаў у Вільні — месца супачыву свайго бацькі. 2000 талераў князь запісаў Віцебскаму дамініканскаму кляштару. У 1730 г. ён атрымаў пасаду ваяводы віцебскага, і 7 лютага 1731 г. адбыўся святочны ўезд ваяводы ў горад: «У 9 гадзін раніцы ваявода на багата ўпрыгожаным турэцкім кані, якога вялі лёкаі ў турэцкіх касцюмах у суправаджэнні войска, сяброў і служак, пад гучныя залпы гармат выехаў са свайго палаца...». У другой палове 1730-х гадоў Марцыян Агінскі амаль што адышоў ад спраў палітычных, меў асобны палац у віцебскіх Лукішках, аднак жыў пераважна ў маёнтку Марцыянава недалёка ад Віцебска. Ад чатырох шлюбаў ён меў пяць сыноў і пяць дачок. Яго жонкі — Тарэса Бжастоўская (1701 г.), Тарэса Тызенгаўз (1723 г.), Крысціна Абрамовіч (1733 г.) і Тэкля Ганна Лярская (1745 г.). У Віцебскім езуіцкім касцёле ваявода зрабіў фамільную грабніцу. Тут былі пахаваны дзве ягоныя жонкі — Тарэса з Бжастоўскіх, дачка трокскага кашталяна Яна Уладзіслава (памерла ў 1721 г.), і Хрысціна з Абрамовічаў (памерла ў 1738 г.). Сам князь памёр 29 кастрычніка 1750 г., пахаваны ў Віцебску ў склепе езуіцкага касцёла (касцёл зруйнаваны ў 1920-я гады). Сыны
Марцыяна Станіслаў, Францішак Ксаверы, Тадэвуш Францішак, Казімір, Ігнацы — ад іплюбу з Тарэсай з Бжастоўскіх. Францішак Ксаверы ў 1733 г. у Варшаве ўступіў у ордэн езуітаў, быў рэктарам паслядоўна Віленскага, Віцебскага і Менскага езуіцкіх калегіумаў. У першай палове XVIII ст. Марцыян Міхал набыў Залессе, якое запісаў у спадчыну апошняй жонцы Тэклі Ганне Лярскай (фон Ляр), пасля смерці якой Залессем стаў валодаць сын ваяводы ад першага шлюбу Тадэвуш Францішак.
Князь Тадэвуш Францішак Агінскі (1712—1783) — Вялікі пісар літоўскі, кашталян трокскі, ваявода трокскі і віцебскі, стараста ашмянскі, ветборскі і пшэвальскі.
Першая жонка — княгіня Ізабэла Радзівіл (сыны Андрэй і Францішак Ксаверы), другая — Ядзвіга Залуская, за якой атрымаў рэтаўскі надзел на Жмудзі (г. Рэтаў у Летуве). Яго галоўнымі рэзідэнцыямі былі Маладэчна і в. Ганута Валодаў Лучаямі, Тадулінам, Ізабэлінам (названы ў гонар першай жонкі), Залессем,
Князь Тадэвуш Францішак Агінскі, ваявода Трокскі
Аборкамі. Пасля смерф Тадэвуша яго маёмасць перайшла ў спадчыну сынам. Залессе атрымаў Францішак Ксаверы.
Каб лепш зразумець учынкі, паводзіны і характар Міхала Клеафаса Агінскага (унука князя Тадэвуша), тыя прыклады з гісторьіі роду Агінскіх, на якія ён, магчыма, абапіраўся, далей даецца невялікі аповяд жыцця Тадэвуша. Ён зроблены як кароткі пераказ працы Казіміра Барташэвіча «Тадэвуш Агінскііяго дыяруш 1712—1783гг.», 1914г.,сшытак.
Нарадзіўся 26 жніўня 1712 г. У 20 гадоў — віцебскі дэпутат на Варшаўскім сейме 1732 г. (актыўна ўдзельнічаў у яго зрыве; як піша сам князь Тадэвуш у сваім дыярушы, «у рэспубліцы такіх скандалаў не было»), затым — на сейме 1733 г. як дэпутат ад Браслаўскага павету. Калі пачалася барацьба за трон паміж Аўгустам III і Ляшчынскім, князь быў на баку апошняга. На прымірэнчым сейме 1736 г. (пасля ўступлення на трон Аўгуста III) ён як віцебскі дэпутат абраны ў Літоўскую камісію, якая абмяркоўвала павелічэнне сродкаў на войска Рэчы Паспалітай. Хутка князь атрымаў пасаду Вялікага пісара літоўскага.
Ажаніўся з княгіняй Ізабэлай Кацярынай Радзівіл. Заручыны адбыліся ў Лахве 'Ll лютага 1737 г. у князя Міхала Казіміра Радзівіла, у «Рыбанькі». Шлюб адбыўся ў Карэлічах 22 верасня. У1738 г. Казімір Агінскі з жонкай Разаліяй перадаў у маёмасць свайму брату Тадэвушу Гануту і Маладэчна з фальваркамі. У 1739 г., у час нарады сенату, кароль аддаў кн. Тадэвушу Ашмянскае стараства, а да пасады пісара далучыў тытул палкоўніка яго каралеўскай мосці. Уезд Агінскіх на стараства Ашмянскае адбыўся 2 траўня 1740 г, калі князь склаў прысягу ашмянскаму земскаму суддзі Барановічу. У той час Агінскія жылі ў Тадуліне, дзе 13 красавіка 1740 г. нарадзіўся іх першы сын Андрэй Марцыян Іахім (імя Андрэй ён атрымаў у гонар блаславёнага Андрэя Баболі — пакутніка часоў казацкіх войнаў). Хрэсьбіны сына адбыліся ў студзені 1741 г., на іх было шмат гасцей, забавы доўжыліся чатыры дні.
На сейме 1744 г. у Гародні князь Тадэвуш быў абраны маршалкам сейму. Сейм так і не вырашыў адно з галоўных пытанняў ■— аб павелічэнні войска. «Мы не хочам ратавацца, — казаў маршалак сейму, — калі надышла вякамі жаданая пара. He наракайце ж на нікога —
самі па сабе ліце слёзы!» Гэта было апошняе яго дэпутацтва — ён стаў сенатарам, а потым, у лістападзе, кашталянам віленскім.
У Тадуліне, у Віцебскім павеце, князь Тадэвуш пабудаваў царкву і базыліянскі кляштар. У 1757 г. кашталян перадаў аднаму сыну — Андрэю — стараства Ашмянскае, а другому — Францішку Ксаверыю — Пшавальскае. У гэтым жа годзе ён са сваёй жонкай распачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў г. Маладэчне і там жа — кляштара ксяндзоў трынітарыяў. Агінскія ўжо пачалі жыць у Маладэчне, дзе князь Тадэвуш аднавіў для сябе стары палац князёў Збараскіх. 7 лістапада 1761 г. памерла жонка кашталяна, 15 лютага яе пахавалі ў новым касцёле. Праз два гады ў Сенна адбыўся другі шлюб князя з Ядзвігай Тарэсай Залускай, удавой рэтаўскага старасты Кшыштафа Тышкевіча.
Мор Тадулін, з карты 1743 г.
Сядзіба Тадэвуша Фрнацішка Агінскагаў в. Yanyma. Малюнак XIX cm. Напалеона Орды
Рэтаў пераходзіць у маёмасць роду Агінскіх і амаль праз стагоддзе стане месцам нараджэння ўнукаў Міхала Клеафаса Агінскага — апошніх нашчадкаў роду па мужчынскай лініі.
Па смерці Аўгуста III кашталян падтрымаў узыходжанне на каралеўскі трон Станіслава Аўтуста, якога ён потым прасіў аб пасадзе ваяводы трокскага.
За кошт мужа і жонкі Агінскіх 7 кастрычніка 1768 г. з Рыму былі прывезены рэліквіі для маладэчанскага касцёла, а ў 1772 г. у касцёл францысканаў ў Сенна былі прывезены рэліквіі Св. Фартуната. Галоўнай філантрапічнай справай княгіні Ядзвігі Агінскай было заснаванне ў 1766 г. у Вільні дома падкідышаў і сірот, або ўстановы Дзіцяці Езуса.
У пачатку 1770 г. памёр ваявода трокскі Аляксандр Пацей, і 7 красавіка князь Тадэвуш атрымаў чаканую пасаду. Уезд на ваяводства Трокскае адбыўся з вялікай пыхай і шматлікімі панегірыкамі ад святароў. У той час Агінскі жыў ў Гануце, у Ашмянскім павеце, якую выбраў сваёй апошняй рэзідэнцыяй, дзе каля 1765 г. збудаваў палац і сядзібу (зруйнаваныя пасля 1939 г.)
3 Тадуліна на Біцебшчыне месца жыхарства і грамадскіх інтарэсаў роду Агінскіх ізноў змяняецца ў накірунку: Маладэчна, Ганута, Залессе, Ашмяны, Зільня, Трокі (Тракай) і Рэтаў. Род «вяртаецца» ў мясціны, дзе ўзнікла прозвішча роду, — у Аетуву.
3 набожных учынкаў апошніх гадоў жыцця князя належыць адзначыць пабудову капліцы Божага Цела ў касцёле Св. Яна ў Вільні. Для гэтага касцёла Агінскаму ў 1780 г. з Рыму былі прысланыя рэліквіі Св.Тэафіла. У склепе капліцы Божага Цела і быў пахаваны ваявода трокскі, князь Тадэвуш Агінскі — ён памёр 25 лістапада 1783 г. у Гануце.
Князь Францішак Ксаверы (Станіслаў) (1742— 1814) — малодшы сын Тадэвуша, дзядзька Міхала Клеафаса, стражнік польны літоўскі, кухмайстар Вялікі літоўскі, стараста рэтаўскі і пшэвальскі. Быў барскім канфедэратам, яму належалі Маладэчна, Ганута і Залессе. Меў тытул графа.
Стражнік Агінскі ў 1771 г. удзельнічаў у тым самым баі пад Сталавічамі ў ноч на 23 верасня, калі трохтысячны атрад канфедэратаў (на чале з гетманам Міхалам Казімірам Агінскім) пацярпеў паразу ад расейскага войска (на чале з Суворавым). Стражнік трапіў у палон. Бацька яго, віцебскі ваявода Тадэвуш Агінскі, даведаўшыся аб «разбітым лагеры войскаў літоўскіх», напісаў ліст каралю Станіславу Аўгусту, у якім прасіў за свайго малодйшга сына, тлумачачы, што ён «выконваў службу ў суровых умовах свайго камандзірскага становішча». Кароль ўжо ведаў аб сітуацыі стражніка ад мечніка літоўскага Андрэя Агінскага (брата Францішка) і ў лісце да ваяводы ад 6 кастрычніка пісаў, што ён ахвотна. зрабіў «прыстойныя і эфектыўныя крокі да яго (стражніка) асобы».
Залессе Францішка Ксаверыя ўпамінаецца ў інвентарах з XVIII ст. Граф Францішак нашчадкаў не меў і таму перадаў Залессе ў спадчыну свайму пляменніку Міхалу Клеафасу.
Князь Андрэй (Ігнацы, Еахім, Есафат) Агінскі (13.04.1740—12.09.1787) — сын Тадэвуша Францішка і Ізабэлы з Радзівілаў, мечнік літоўскі, пасол Рэчы Паспалітай у Вене і Пецярбурзе, сакратар Вялікі літоўскі, кашталян трокскі, ваявода трокскі, стараста ашмянскі (з 1757 г.), гузаўскі, кадарыйскі, мацькоўскі і платэльскі.