Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
26.96 МБ
У 1979 г. новы ўладальнік дае заказ на рэстаўрацыю сядзібы і прыстасаванне яе пад прафілакторый (аўтар праекта рэстаўрацыі Л. Іванова).
На пачатку рэстаўрацыі ў цэнтральнай зале палаца знік апошні камін з рэльефнай кафлі.
У 1990 г., 25 верасня, першы раз было наладжана свята ў залескім. маёнтку «Агінскаму — 225 гадоў».
У 1992 г. адрэстаўравана і пачала дзейнічаць ддя залескай парафіі каплічка Агінскага.
У 1995 г., 31 жніўня, залескую сядзібу наведаў амбасадар Італіі ў Рэспубліцы Беларусь сп. Жан Лука Берценета.
У красавіку 1996 г. адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч) у Фларэнцьгі на доме, дзе жыў М. Кл. Агінскі. Гэта адбылося дзякуючы намаганням і пры ўдзеле П. Краўчанкі — тагачаснага міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
Былая сядзіба Агінскіх пераходзіць ў падпарадкаванне Міністэрства культуры — да Аб’яднання літаратурных музеяў. Плануецца стварыць тут музей Агінскіх і школу мастацтваў для дзяцей Залесся.
У чэрвені настаўнікі і вучні Залесся (тэатральная студыя «Альтанка») наведалі радзіму Агінскага — м. Гузаў (Полыпча) пры фінансавай падтрымцы Беларускага фонду Сораса.
25 верасня на свяце ўгодкаў М. Кл. Агінскага ў залескім маёнтку дзіцячая тэатральна-музычная студыя «Альтанка» паказала прэм’еру аматарскага музычнага спектакля «Вечар у «Паўночных Афінах», ці сон Антонькі» (лібрэта і музыка W. Ramejki Zaleskaga). Спектакль створаны пры падтрымцы Беларускага фонду Сораса.
У верасні ж ксёндз П. Станяк, настаўнікі і вучаніцы Гузава наведалі Залессе.
у 1996 і 1997 гг. у Залессе прыязджалі нашчадкі Агінскага — сп. Анджэй Залускі (1996 г.) і сп. Іва і Памэла Залускія (1997г.). Гэтыя прыезды адбыліся дзякуючы амбасадару Рэспублікі Беларусь ў Англіі у, Шчаснаму.
Такім чынам, два беларускія дыпламаты — П. Краўчанка і У Шчасны — узнаўляюць памяць пра Агінскага.
У 1997 г. у Англіі выдадзена кніга А. Залускага «Музыка і час М. К. Агінскага».
Кніга А. Залускага, выдадзеная ў Англіі
HotrStaniak
KLEOFAS MICHAL OGINSKI (1765-1833)
Кніга П. Станяка, выдадзеная ў Полыйчы
У верасні 1998 г. адкрыты помнік Агінскаму ў Гузаве. На адкрыццё былі запрошаны жыхары Залесся і Смаргоні. Выдадзена кніжка гузаўскага святара П. Станяка «Клеафас Міхал Агінскі».
У 2000 г. вучні з Залесся і Смаргоні (студыя «Альтанка») запрошаны ў Італію (італьянскім фондам «L’ARCA»), дзе наведалі ў Фларэнцыі (25 ліпеня) месца пахавання князя Міхала Клеафаса Агінскага — пантэон Санта Крочэ.
Тэатральна-музычная студыя «Альтанка», 2001 г.
30 ліпеня «Альтанка» паказвае ўрыўкі са спектакля аб Агінскім «Вечар у «Паўночных Афінах» на міжнародным фестывалі тэатраў для дзяцей у г. Порта Сан Эльпідыо (у якасці гасцей). Гэта адбылося дзякуючы прэзідэнту фонду «L’ARCA» сп. Расане Берыні.
Малюнак герба « Агінец», 1800 г.
Бэтая спроба аўтара нешта даведацца і распавесці пра асобу князя Міхала Клеафаса Агінскага, пра яго род і памяць аб ім, напэўна, не будзе апошняй. Яна — толькі невялікая аматарская старонка ў шэрагу сур’ёзных даследаванняў. Таму мы не будзем спяшацца ставіць кропку, а паставім пакуль шматкроп’е, запрашаючы іншых зрабіць свае «крокі памяці» аб АГІНСКІМ У ЗАЛЕССІ...
Р. S. A 25 верасня, на чарговыя ўгодкі М. Кл. Агінскага, у Залессе з’едуцца людзі, цікаўныя да мінуўшчыны свайго краю. Будуць гучаць музыка, творы князя Міхала і акцёры дзіцячай тэатральнай студьгі «Альтанка» будуць спяваць для гасцей:
«Пра мінулыя стагоддзі хочам даведацца мы, Праўчынкі і падзеі — як нашы продкі жылі.
У кожным з нас жыве былое — з тых мінулы.х часоў,
3	тых памылак і здабыткаў продкаў, братоў, землякоў.
Хто мінуўшчыну шануе, ведае яе,
Той не згубіць, захавае карані сваеі
Арэва без карэнняў гіне — мёртвае яно,
Без сваіх карэнняў дрэва — гэта бервяно...»
Алея залескай сядзібы М. Кл. Агінскага
ЗАПАВЕТ СЫНУІРЭНЕУШУ,
які, ад’язджае на вучобу ў Італію (1822 г.)
Дзіця маё, ты пакідаеш бацькоўскі дом, і з гэтага першага кроку пачынаецца новы этап твайго жыцця, з гэтага моманту ты можаш сказаць сабе: я пачынаю жыццё.
Задумайся і памяркуй разважліва над гэтым словам жыццг. гэта не толькі гтраца жыцця, якая з’яўляецца агульнай для ўсіх жывых чытачоў, але і ўменне жыць — дзеля гэтага трэ задумацца аб сродках і сэнсе жыцця.
Няхай гэтыя словы «меркаваць, думаць» не пужаюць цябе, мой дарагі сын. Няма такога ўзросту, якому не быў бы ўласцівы розум, а навука жыцця такая ж, як і ўсе іншыя, якія можна было б вывучыць, калі толькі прызвычаіцца засяроджвацца на саміх сабе, вывучаючы сябе, прыслухоўваючыся да парад, якія даюць людзі, што будуць весці цябе першымі пуцявінамі твайго жыцця.
Я не далучаю сябе да такіх павадыроў, але з дапамогай гэтага ліста буду размаўляць з табой так, як быццам бы я побач, даючы табе парады і наказы, і, магчыма, яны будуць апошнія, калі толькі Боская воля не падорыць мне шчасце ўбачыць цябе ізноў.
Вось што я табе раю і наказваю:
1.	Перад усім засвой адну ісціну: чалавек — гэта не воля выпадку, ён не нараджаецца без мэты. Усім ён абавязаны свайму Творцу — Богу, рэлігія — гэта яго абавязак, без якога чалавек нішто, усяго толькі лічба. Перш за ўсё будзь хрысціянінам — рэлігію людзям даў сам Гасподзь. Спачатку будзь проста вернікам, каб урэшце стаць вернікам па перакананні. Усё, што зараз тут я табе апавяду, ты яшчэ не зусім зразумееш, але аднойчы пераканаешся, што ў гэтым запавеце ёсць тое, што спатрэбіцца, каб стаць шчаслівым.
2.	Hi на імгненне не забывай нічога з таго, чым ты абавязаны сваёй самай першай дабрадзейцы — тваёй Маці. Нічога з таго, што дала табе аднойчы яна, якая любіць цябе з такой пяшчотаю, меры якой ты яшчэ не зразумеў, але якую ты зможаш зведаць і спраўдзіць, намагаючыся быць яе вартым. Ты дасягнеш поспеху, дзякуючы добрай і цвёрдай волі, усё залежыць толькі ад цябе. Прызвычайся нічога не гаварыць, не рабіць, папярэдне не запытаўшыся ў сябе: «А мая маці ўхваліць ці не?..» I калі на гэтае пытанне тваё сумленне адкажа: мая матуля гэта ўхваліць — тады дзейнічай смела, тваё пачуццё цябе не падмане. Калі яно скажа табе адваротнае — устрымайся, і ты пазбавішся ад памылкі і згрызотаў сумлення. Прымаючы гэта да ўвагі, ты ўспомніш пра тое, што яна табе наказвала і прасіла рабіць. Добра падумай, сынок, над гэтым словам прасіць'. ці зможаш ты адмовіць просьбе Маці, такой добрай, пяшчотнай і каханай?! Яе просьбы наконт тваіх паводзін такія:
3.	Будзь заўсёды раннім — уставай на золку, як толькі цябе пабудзяць, адразу падымайся і не давай часу для сну і ляноты, перамагай сябе. Першае і неабходнае — прасі захаваць тваю цудоўную матулю, прасі блаславіць тваіх родных і самога сябе накіраваць на шлях дабрачыннасці. Затым, пасля гэтай першай справы, другая — гігіена. Чысціня цела ўплывае на чысціню душы.
4.	Што тычыцца ежы, ты павінен пазбягаць празмернасці, асабліва ў віне (калі не, то гэта дрэнна адаб’ецца на тваім здароўі, і ты гэта ведаеш), троху віна (на 2 пальцы) — усё, што ты можаш сабе дазволіць. He захапляйся таксама і півам, лепш за ўсё для цябе і твайго здароўя — гэта прахаладжальныя напоі. Трэба, каб ты ведаў, што празмерная прага — гэта наступства дрэннай звычкі ці нездаровага страўніка, таму трэба пазбягаць залішняга ў ежы і ў піве — усяго таго, што можа пашкодзіць здароўю.
5.	Ты захаваеш сваё здароўе, калі будзеш захоўваць чысціню, а таксама і рэжым, выконваючы практыкаванні. Ёсць два віды гімнастыкі, да якіх у цябе таксама ёсць слабасць — гэта язда вярхом і плаванне. Я хачу, каб ты іх развіваў і надалей, але каб рабіў гэта з асцярогай, якой яны патрабуюць. Спачатку я спадзяюся на чалавека, ад якога ты будзеш залежаць і давяраць як конніку, каб разлічваць на яго разважлівасць. Што да плавання, то я павінен цябе папярэдзіць: ты павінен добра зразумець, што ёсць вялікая розніца паміж плаваннем у моры, рацэ ці возеры. Абодва мы калісьці плавалі як рыбы, я бачыў, як ты смела кідаўся ў ваду, гэта заўсёды давала мне самае вялікае задавальненне. Але там, дзе мы праводзілі лета, мы скакалі ў мора з лодкі, там было глыбока і далёка да дна; а большасць рэкаў — заўсёды з цячэннем і ў возерах на дне травы, ціна, і багна — гэта вельмі небяспечна для ныральшчыкаў. Купаючыся, не забывай аб розніцы плавання ў рацэ, моры Tji возеры — памятай пра ўсё, што я табе кажу.
6.	Дзень трэба заканчваць таксама, як і пачынаў, — малітвай, успамінаючы тваю добрую матулю, яе клопаты аб табе. Прааналізуй сябе — ці ацаніў ты на працягу мінулага дня гэтыя яе клопаты і дабрыню. Калі ты гэта зрабіў, то Усявышні і тваё сумленне пашлюць табе спакойны сон. Але калі на бяду ты гэтага не зрабіў, трэба папрасіць прабачэння ва Усявышняга, шчыра пакаяцца з рашэннем выправіцца і супакоіць сваё сумленне, без чаго не можа быць сапраўднай радасці у жыцці.
7.	Для паслуг я адпраўляю з табою Санці, слугу, які ўжо 3 гады апякуецца табою. Трэба да яго ставіцца з пяшчотаю, дабрынёю і нават удзячнасцю, таму што ён пакідае сваю жонку і дзяцей, каб ехаць з табою. Але паміж дабрынёю і фамільярнасцю ёсць вялікая розніца. Першае — велікадушнасць сэрца, другое — з-за пасрэднасці і пошласці. Нарадзіўшыся не дзеля таго, каб абслутоўваць, а быць тым, каго абслугоўваюць, ты абавязаны гэтым выпадковасці, таму няма ніякіх падстаў тут ганарыцца; тым не менш, гэта перавага, дадзеная табе. Табе трэба намагацца выхаванасцю і высакародствам пачуццяў надаць сабе сапраўдную значнасць і зразумець, што ўсё астатняе дасталася табе толькі па волі фартуны.
8.	. Каб замацаваць тваю звычку самааналізу, няма нічога лепшага, чым завесці дзённік і запісваць усе свае ўчынкі, асабліва свае думкі. Гэтая звычка мае двайную выгаду: першая — звычка засяроджвацца на самім сабе, заглядваць у сябе, захаваць сябе; другая — сфарміраваць стыль, здольнасць пісаць, становячыся пісьменнікам. Гэта прыдумана добра, бо звычка саманазірання яшчэ спрыяе лепшаму запамінанню падзей. Я вельмі задаволены, што гэтая звычка ёсць і ў тваіх сясцёр.
9.	А зараз пра тое, што тычыцца тваіх заняткаў — тваёй вучобы. Гэты пункт спатрэбіцца, каб пазнаёміць цябе з маімі поглядамі. Я прадракаю табе кар’еру дыпламата, таму што яна, спадзяюся, падыдзе табе больш за ўсё. Неабходна, каб твае заняткі былі скіраваны для дасягнення гэтай мэты. Для пачатку — лекцыі па гуманізму. Ты ўжо валодаеш асновамі грэчаскай мовы і мог бы, каб захацеў, валодаць ёю лепей. Неабходна табе прыкласці ўсе намаганні, таму што я ўпэўнены: вывучэнне дзвюх класічных моваў можа быць адначасовым, тым болей, што грэчаская папярэднічае лацінскай і дапамагае яе вывучэнню. 3 некаторага часу рамантызм у літаратуры — тое ж самае, што cholera mortus [халера — аўт.] для народаў, але гэтая бяда міне, як і ўсе іншыя,— добрае і прыгожае застанецца такім назаўсёды, таму што дабро і прыгажосць, як і ісціна, не змяняюцца ніколі. Тое, што распавёў я тут, у гэтым наказе, табе яшчэ цяжка зразумець, але пачакай, міне час — і ты згодзішся са мной, што не можа быць добрых і моцных ведаў, калі яны не грунтуюцца на веданні гэтых дзвюх класічных моваў.