Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
Палац Андрэя і Паўліны Агінскіху Гузаве, малюнак Юзафа Цэльмоньскага 1865 г.
князя Міхала французскай мове, батаніцы з элементамі агракультуры, гісторыі, геаграфіі, французскай і лацінскай літаратуры, геаметрыі, алгебры, эканоміцы, праву, паэзіі і красамоўству, заканадаўству, камерцыі і навуцы кіравання. 3 мемуараў Агінскага пра гады навучання: «Мяне не прымушалі да цяжкай і нуднай працы,... методыка, якую выкарыстоўваў настаўнік, дазваляла мне разглядаць вучобу як забаву,... ён вучыу мяне, болыа тлумачачы, чым прымушаючы чытаць,... сваёй мяккасцю і прыветнасцю характару ён хутка заваяваў мой дабер і пяшчотную прыхільнасць».
I. Г. Песталоццы (Pestalozzi, 1746—1828), заснавальнік тэорыі пачатковага навучання, быў на 11 год маладзейшым за Ж. Ралея і ў той час, напэўна, толькі распрацоўваў сваю тэорыю, а Ж. Ралей ўжо ва ўсю карыстаўся у Гузаве на занятках з маленькім князем Міхалам сваёй ўласнай методыкай навучання.
«Мой настаўнік удыхаў ў мяне ідэі свабоды, якія грунтаваліся на ідэях хрысціянства, што прымушаюць глядзець на чалавека як на брата. Аднойчы, калі, раззлаваўшыся, я аблаяў і ўдарыў аднаго са слугаў сваіх бацькоў, ён загадаў мне цалаваць таму ногі ў прысутнасці іншых. Мне тады было каля 10 гадоў...»
Міхалу-вучню пашанцавала на настаўніка — педагога-эрудыта (бібліятэка Ж. Ралея ў Гузаве налічвала 3 тыс. паасобнікаў), шчырага і добрага чалавека, які перадаў вучню веды і ідэалы эпохі Асветніцтва і склаў светапогляд князя Міхала — ары.стакрата. Як удзячны вучань, ва узросце 57 гадоў, Агінскі, жывучы ў Залессі, ушанаваў памяць аб сваім настаўніку мемарыяльным каменем з надпісам на латыні. Камень дагэтуль знаходзіцца ў парку сядзібы.
Палац А.гінскіх у Гузаве, сучасны выгляд
Сігнатура настаўніка Ж. Ралея на каталогу кніг Бібліятэкі князя Андрэя Агінскага
Акрамя Ж. Ралея Міхал вучыўся нямецкай мове і арыфметыцы ў немца Штобе, танцам і пісьму — у француза Шыле, нумізматыцы — у каралеўскага сакратара Альбертрандзі, лацінскай мове і матэматыцы яго вучыў абат-езуіт Кадэ.
У 1773 г. бацька Міхала запрасіў з Варшавы 16-гадовага арганіста і скрыпача Юзафа Казлоўскага ў якасці настаўніка музыкі для сваіх дзяцей — дачкі Юзэфы і сына Міхала. Тры гады Ю. Казлоўскі жыў ў Гузаве ў сям’і Агінскіх.
ДллсА Юзаф вырашыў памяняць і грамадзянства, і кар’еру музыкі на іншую. У 1786 г. ён уступае ў расейскае войска (полк драгунаў), прымае ўдзел ў расейскатурэцкай вайне, дзе быў ад’ютантам князя ўалгарукага. ўчяслужыўся да рангу маёра. У 1790 г. ён служыць пры двары графа Пацёмкіна, фаварыта Кацярыны П.
1776 г. — Т. Касцюшка ад’язджае ў ЗША, дзе ў чыне палкоўніка ўдзельнічае ў вайне за незалежнасць Паўночных Штатаў.
1778 г. — у італьянскай Венецыі ў сям’і карчмара Нэры нараджаецца дачка Марыя.
У 1782 г. Ж. Ралей завяршае адукацыю Міхала (якому споўнілася 17 гадоў) і застаецца жыць у Гузаве. Але прага да ведаў у князя Міхала, закладзеная настаўнікам, застанецца — шмат пазней ён самастойна будзе вывучаць курс астраноміі, a ў 1789 г. у Гамбургу стане наведваць курсы хіміі,
У гэтым жа годзе швейцарац-гувернёр Аагарп вучыць 15-гадовага царэвіча Аляксандра (будучага імператара). Адам Чартарыйскі ў сваіх мемуарах напіша: «ніхто і ніколі не прымушаў гасудара завяршаць вывучанне якой-небудзь сур’ёзнай кнігі».
Палітык
У 1786 г. М. Кл. Агінскі быў абраны па рэкамендацыі свайго бацькі, трокскага ваяводы, дэпутатам ад Трокскага ваяводства на сойм — парламент Рэчы Паспалітай. У сваіх мемуарах (яны надрукаваны ў часопісе «Спадчына», №6, 1998)Агінскі яскрава перадае падзеі тагачаснага парламенцкага жыцця. На сойме ён быў абраны сябрам Камісіі скарбу. Пасля сойму наведаў бацькоў ў Гузаве і праз тры месяцы накіраваўся ў Гародню, каб выконваць функцыі скарбовага ўпаўнаважанага Літвы: «Бацькі далі мне 50 залатых чырвонцаў, дзядзька падараваў двух коняў і стары экіпаж... Я павінен быў правесці першыя месяцы ў Тародні». Аб працы упаўнаважанага Агінскі ўспамінае: «Калегі, сярод якіх я быў самы малады, заўважылі ў мяне шмат стараннасці і актыўнасці і нагружалі мяне працай, ад якой я адчуваў вялікае задавальненне, калі трэба было выпраўляць альбо ўрэгуляваць рахункі і паляпшаць працу розных галінаў грамадскіх прыбыткаў...»
Бачна, што маладому князю падабаецца займацца дзяржаўнымі справамі, якія ён добрасумленна выконвае. Але ў працы бываюць і «шэрыя моманты», на якія Міхал (здольны вучань Ж. Ралея) рэагуе па-мастацку — у стылі паэтычнай сатыры:
«Але я адчуваў вялікую агіду да судовых працэсаў,... якія мелі дачыненне да скарбу Аітвы... здзекі ды інтрыгі суддзяў, якія заўсёды былі замешаныя ў кантрабандзе, махлярстве^.. нудныя формы працэдураў і балбатанне адбакатаў рабіліся для мяне небыноснымі... У моманты чакання і суму, слухаючы істца, я браў ў рукі аловак і складаў на адваката эпіграму... з 12 вершаў».
Партрэт М. Кл. Агінскага, канец XVIII cm. Мастак Джозэф Грасі
Праз некаторы час князь Міхал быў накіраваны на праверку ўсіх мытных пастоў на мяжы Літвы з Расеяй — ад Палангі да Берасця. У час гэтай экспедыцыі ўпаўнаважаны камісіі наведаў усе пасты, выяўляючы злоўжыванні і пакідаючы неабходныя інструкцыі і распараджэнні. «Я сам зрабіў тапаграфічныя шпы той часткі Мтвы, якую толькі што перасёк, на якіх указаў усе памежныя пасты і ўсе дарогі, якія туды вялі».
Па вяртанні ў Гародню, у час працы Камісіі скарбу, Міхал Клеафас публічна выкрыў незаконныя злоўжыванні ў справе адбіцця новых медных манет, якая рабілася па тайным распараджэнні расейскага пасла. Каб уціхамірыць маладога дэпутата, нават звярталіся па дапамогу да яго бацькі Андрэя. Бацька ў лісце да сына ггісаў: «... не адступай ад шляху гонару і цноты. Палажыся на Бога, паважай законы, кіруйся ў дзеяннях сваім сумленнем». Спробы паслухмянай камісіі прыняць рашэнне на карысць расейскага пасла праваліліся, закон быў на баку «бунтара», і Міхал пры галасаванні выкарыстаў сваё «права вета».
У 1787 г. памірае бацька Агінскага. Маці яго разам са старэйшым сынам Ф. Лубенскім і Ж. Ралеем застаецца жыць у Гузаве.
3 1788 г. Міхал удзельнічае ў працы 4-гадовага сойму і канчаткова вызначаецца як прыхільнік Караля Аўгуста, атрымоўвае ўзнагароды — ордэны Св. Станіслава і Белага Арла.
17 траўня 1789 г. ён жэніцца з Ізабэлай Лясоцкай (1764—1852). Шлюб адбыўся ў маёнтку цесця Антонія Лясоцкага (цеханавецкага ваяводы) у Бжэзінах пад Варшавай. Ад гэтага шлюбу два сыны — Тадэвуш Антоні (1789—1844) і Францішак Ксаверы (1801— 1873). У жніўні месяцы атрымаў ганаровае званне мечніка літоўскага.
У 1790 г. прызначаны надзвычайным паслом Рэчы Паспалітай ў Галандыю. У чэрвені разам з жонкай і сакра-
Міхал і Ізабэла з Лясоцкіх таром пасольства А. МідлтаАгінскія> канец хуш cm. нам выязджае ў Гаагу.
Гэты горад быў дыпламатычным цэнтрам Траістага саюза. У Гаазе Міхал Клеафас Агінскі быў прадстаўлены прынцу і прынцэсе Аранскім і еўрапейскім дыпламатам (пачынаючы з гэтай вандроўкі ён вядзе дзённік).
3 9 снежня 1790 г. па 25 студзеня 1791 г. адбылася паездка Міхала Клеафаса ў Англію з дыпламатычнай, сакрэтнай місіяй (каб надаць ёй прыватны, свецкі характар, Міхал едзе з жонкай Ізабэлай). Праліў Ла-Манш яны праплылі за 18 гадзін, столькі ж ехалі ад порта Дуўра да Лондана, дзе спыніліся ў гатэлі па вуліцы ПЭЛ-МЭЛ (за 50 фунтаў у месяц, экіпаж для выезду каштаваў 50 шылінгаў у дзень). На наступны дзень на вячэры ў прымаса Польшчы Агінскі сустрэўся з афіцыйным паслом РП Букатым і Адамам Чартарыйскім.
Каб не вылучацца сярод лонданцаў, «сакрэтны дыпламат» Міхал змяніў свой гардэроб і звярнуўся дзеля гэтага да прыватнага краўца прынца Уэльскага. Агінскі ў сваіх запісах скардзіцца на тагачасныя «мас-медыя», якія падаюць аб ім несапраўдную інфармацыю — у газетах ён прачытаў аб «загінуўшых мужы і жонцы Агінскіх» у час нядаўняга шторму ў Ла-Маншы.
Міхал Клеафас Агінскі быў прадстаўлены каралю Георгу III, меў гутарку з ім і з каралевай, якая ўпамінала пра «дзядзьку» Міхала Казіміра Агінскага. Міхал Клеафас прысутнічае на пасяджэннях ангельскага парламенту, сустракаецца з герцагамі ўэльскім, йорскім і кларэнскім. 3 прэм’ер-міністрам Уільямам Піттам Агінскі абмяркоўвае дыпламатычныя пытанні, а ў г. Баце наведвае свайго знаёмага — ангельскага дыпламата Эварта, які і быў галоўным арганізатарам паездкі Агінскага ў Англію (па вяртанні ў Лондан на экіпаж Міхала напалі рабаўнікі).
Апошнія дні ў Англіі ён наведвае тэатры (слухае спявачку Марычэллі і адзначае, што ў тэатральных ложах шмат нявыхаваных людзей з амбрэ ад выпітага рому), слухае піяніста Клеменці, наведвае сабор Св. Паўла, Вестмінстэрскае абацтва, батанічны сад К’ю-Гардэнс, прытулак для вар’ятаў Бедлам, Брытанскі музей і заказвае сабе скрыпку. Шлях назад праз Ла-Манш, дзякуючы спадарожнаму ветру, заняў дзве гадзіны. Пакінуўшы замест сябе ў Гаазе як паверанага А. Мідлтана, Міхал Клеафас Агінскі, па сямейных абставінах, адмаўляецца ад пасады пасла і вяртаецца ў Варшаву.
25 студзеня 1791 г. Агінскі робіць справаздачу аб сваёй ангельскай місіі на пасяджэнні Дэпутацыі замежных сіграваў.
3 траўня 1791 г. Вялікі сойм прыняў Канстытуцыю, якая была першай у Еўропе і другой ў свеце (пасля ЗША). Агінскі казаў, што яе прыняцце спазнілася на паўтара года.
У Магілёве ён сустракаецца з «гэтым надзвычайным чалавекам» — князем Р. Пацёмкіным, які ехаў праз Магілёў на мірныя перамовы з Турцыяй.
3 гэтым князем быў знаёмы былы настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага Юзаф Казлоўскі, які служыў пры двары фаварыта Кацярыны II. У 1791 г. па парадзе Пацёмкіна Юзаф пераязджае на сталае жыццё ў Пецярбург, дзе служыць пры імператарскім двары. дырэктарам царскіх аркестраў і складае музычныя творы.. Напэўна, у час гутарак з Пацёмкіным (якія вяліся не пра палітыку, а болей пра музыку і жывапіс) былы. вучань ўспамінаў і пра свайго гузаўскага настаўніка музыкі...
Каб мець права ўезду ў свае ўладанні на Беларусі (яны пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай знаходзіліся на тэрыторыі Расейскай імперыі), Міхал Клеафас Агінскі ў чэрвені 1791 г. даў у Магілёве прысягу Кацярыне II. Зямельная ўласнасць Агінскіх на Меншчыне і Мсціслаўшчыне была ў заняпадзе — на яе пасля падзелу быў накладзены секвестр (забарона на карыстанне), таму Міхал Клеафас Агінскі займаўся тут маёмаснымі справамі — спачатку справамі маёнткаў свайго дзядзькі Фр. Ксаверыя (у Маладэчне, Гануце, Залессі), а затым фінансавым дагаворам (12.12.1794) з Міхалам Казімірам Агінскім, які жыў у Слоніме.