Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
26.96 МБ
3 рапарту барона Бенігсена графу М. Зубаву (на мове ары.гінала'): «Прйбыв я поутру 6 девять часов к местечку Вйшнебу, не медля решйлся атаковать... Сраженйе... продолжалось до половйны двенадцатого, в котором над непрйятелем одержана была полная победа, й в велйчайшей онаго разстройке преследовал я его... далее шестй верст... Непрйятель прйнужден был оставйть 6 добычу нам весь свой обоз 6 чйсле более двух com повозок, 6 койх нашлось множество похшценного вместечке ІЛвенйц».
А вось карціна бою з другога боку ■— Агінскі піша ў мемуарах: «...Калі я загадаў усілі павозкам спыніцца пасля спуску з гары пад Вішневам і шукаў па мапе дарогу..., значны атрад казакоў разам з палком Мікалая Зубава... напаў... нечакана на нас... Калі я
залішне неразважліва высунуўся наперад, кулі прашылі мой капялюш, і я немінуча загінуў бы, калі б афіцэр, па прозвішчу ГІаўловіч, не ўхапіў майго каня за цуглі і не прымусіў мяне павярнуць назад. У гэтым баі я страціў ўвесь мой багаж, захоплены ў Івянцы, маю касу, якая налічвала больш як 7000 залатых дукатаў, шліат належачых мне каштоўных рэчаў і ўсе мае паперы. Дванаццаць чалавек з кавалерыі, каля 20 добраахвотнікаў, 25 стральцоў і ўсе людзі з ліаёй прыслугі былі забіты... Мне... ўдалося правесці з сабой каля 150 чалавек..., мае стральцы адступілі ў лясы, а непрыяцельская конніца ішла ўвесь час па баках у нас, каб абкружыць і перашкодзіць нашаму адступленню..., ліы на працягу некалькіх гадзінаў адбіваліся ад ліоцных патрулёў корпуса Цыцыянава. Нарэшце, з надыходам ночы, налі удалося злучыцца з авангардалі нашай арліііў Крэве».
Прайграўшы Бенігсену гэты бой, кгінскі праз некалькі гадоў у яго ўс'ё ж выйграе — у дуэлі на «рамантычным фронце».
8 — Агінскі ў галоўнай стаўцы ў Ашмянах, дзе «генерал Ясінскі і ўсе баявыя афіцэры,.. прынялі мяне надзвычай na-сяброўску, яны дакаралі ліяне за маю смеласць і стараліся суцешыць мяне па з-за тых параз, якія я пацярпеў». Праз дзень сюды ж прыйшла і ацалелая частка яго атрада.
27 — у Вільні атрымоўвае даручэнне ад генерала М. Вяльгорскага (новага кіраўніка паўстання) у якасці яго даверанага кур’ера накіравацца да Т. Касцюшкі ў Варшаву.
29 — прыбыў пад Варшаву, дзе сустрэўся з Т. Касцюшкам. «Была 5-я гадзіна раніцы, калі мяне ўвялі ў яю шімёт, дзе ён спаў на ахапцы салоліы...» Прачытаўшы 58
Т. Касцюшка ў паўстанцкім строі
лісты ад Вяльгорскага і рапарты Агінскага ж і Ясінскага аб партызанскім рэйдзе, Касцюшка « паціснуў мне руку і падзякаваў за тое, што я даваў прыклад сваім землякам і аддаўся прафесіі небяспечнай і цалкам для мяне новай...»
Сярод іншага Касцюшка ўхваліў новы праект Агінскага — рэйд на Дынабург, які б адцягнуў на сябе рэгулярныя расейскія войскі, што сцягваліся да Вільні.
ЛІПЕНЬ
19 — Агінскі з атрадам сваіх стральцоў і разам з іншымі паўстанцамі актыўна абараняе Вільню ў час штурму расейцаў.
ЖНІВЕНЬ
1 — пачатак другога рэйду на Дынабург (г. Даўгаўпілс, Латвія) — праз Нямечын, Свянцяны і Дусяты. У атрадзе былі тысяча коннікаў і 1500 чалавек пяхоты. Але палова конніцы дрэнна забяспечана, а з пяхоты толькі 300 мелі стрэльбы, астатнія ўзброены пікамі, былі і дзве малыя гарматы. Каб захаваць рэйд у сакрэце, Агінскі пакінуў амаль ўвесь атрад у Дусятах (Браслаўшчына), а з трыма сотнямі кавалерыі выйшаў на бераг Дзвіны (Даўгавы) да Дынабурга. Але паўстанцаў тут ўжо чакалі, і да гораду на падмогу падыходзілі расейскія войскі. Праз некаторы час, так і не пераправіўшыся праз раку, атрад вяртаецца ў Дусяты (але 30 добраахвотнікаў усё ж уварваліся ў горад і выпадкова яго падпалілі).
11 — Т. Касцюшка адправіў ліст Агінскаму, дзе пісаў: «Грамадзянін! Я атрымаў рапарт, які ты мне паслаў з берагоў Дрвіны. Я задаволены, што ты змог здзейсніць мае намеры і што іх бынік адпавядаў нашаму чаканню...»
Па прыбыцці ў Дусяты (праз Езяросы і Ілукшту) паўстанцы даведаліся, што Вільня была атакавана і захоплена расейцамі.
12 — паўстанне ў Вільні пацярпела паразу, паўстанніцкія (літоўскія) войскі адышлі да Коўна (г. Каўнас, Літва).
У Дусятах Агінскі перадаў камандаванне атрадам Марыконі і вырашыў праз Коўна ехаць у Варшаву да Т. Касцюшкі: «Я знайшоў генерала Хлявінскага [трэці камандуючы (пасля Вялгорскага) войскамі паўстанцаў — аўт.] за тры мілі ад Коўна,... аб’явгў яму аб сваім рашэнні... і пакінуў берагі Нёмана, які зноў убачыў толькі праз восем гадоў, пасля майго вяртання з эміграцыі, пасля шэрагу няшчасцяў, якіх я, нягледзячы на мае сумныя прадчуванні, ніколі не мог чакаць».
Так, недалёка ад А.гінтаў — сядзібы яго далёкага продка князя /узмітры.я Глушонка — заканчваўся шлях паўстанца Міхала Агінскага — сябра Віленскай Вышэйшай Рады, «камандуючага вольнымі войскамі».
18 — Агінскі ў Варшаве, дзе атрымаў дазвол ад Т. Касцюшкі выехаць у свой маёнтак ў Саколаве.
У гэты. ж дзень з Нямірава (ўкраіна) на Веларусь рушыў са сваім войскам «знаёмец Міхала» — генерал Сувораў, які пасля перамог над паўстанцамі пад Крупчыцамі (каля Кобрына) і пад Вярэсцем (у берасні) будзе месяц чакаць загаду ісці на Варшаву.
КАСТРЫЧНІК
10 — у баі пад Мацяёвіцамі паранены Т. Касцюшка трапляе ў палон.
Агінскі ў Саколаве атрымаў вестку аб палоне Касцюшкі і, даведаўшыся, што ў Саколаў рушыць атрад з 500 казакоў, з цяжкасцямі ўсё ж вяртаецца ў Варшаву. Кіраўніком паўстання абраны Тамаш Ваўжэцкі, які дазваляе Міхалу Клеафасу Агінскаму накіравацца да атраду генерала Дамброўскага.
ЛІСТАПАД
4 — штурм войскамі Суворава прадмесця Варшавы — Прагі. Згодна з рапартам Суворава, абаронцаў было забіта 13 340 чалавек, 3 тысячы патанулі ў Вісле, 12 860 узята ў палон. Праз некалысі дзён Варшава капітулявала. За перамоіу над паўстанцамі генерал-фельдмаршал Сувораў атрымаў ад імператрыцы Кацярыны II беларускія землі (сярод іх Кобрын і Кобрынская воласць) і болей за 25 тысяч душ прыгонных сялянаў.
Агінскі разам з афіцэрамі атраду Дамброўскага прабіраецца на захад (пры сабе мае пашпарт на імя Міхалоўскага) і пакідае краіну, якая болей не будзе існаваць. Аўстрыя і Прусія «падзеляць» паміж сабой польскія і частку ўкраінскіх і летувіскіх земляў, а Расея «далучыць»да сябе ўсю Беларусь і большую частку Летувы і Украіны. Кароль Аўгуст стане вязнем.
Для князя Апнскага пачнецца 7-гадовы шлях выпрабаванняў і прыгод — шлях эмігранта-выгнанніка. Жыццё былога дышамата і паўстанца ізноў зменіцца — ён стане ўцекачом з рознымі прозвішчамі, «палітыкам без краіны», але не здрадзіць сваім мастацкім захапленням і сваёй звычцы цікавіцца жыццём і запісваць яго падзеі ў свой нататнік. Гэта будзе яго «рэйд эмігранта па Рўропе», які будзе праходзіць па партытуры дыпламатаў Рэспублікі Францыя ў іншым тэмпе — у тэмпе моднага ў тыя часы танца, які меў французскую ж назву GALOP (гэты «рэйд» даецца праз геаграфію краін і гарадоў, дзе быў Агінскі).
Эмігрант
ВЕНА, Аўстрыя (лістапад 1794 г.) —М. Кл. Агінскі сустракаецца з жонкай. Сярод венскай знаці ходзяць чуткі, што графіня Ізабэла Агінская «водзіцца з нейкім Міхалоўскім». Праз 10 дзён Агінскія едуць у Венецыю.
Венецыя, Італія (7 снежня) — атрымаў лісты ад Суворава (з пашпартам) і ад князя Рэпніна з прапановай напісаць Кацярыне II пакаянны ліст. Агінскі адмаўляецца і тым самым пазбываецца ўсёй сваёй маёмасці. Сустракаецца з былымі паўстанцамі.
Шляхі М. Кл. Аггнскага-эмігранта (лістапад 1794—1802 гг.)
20	снежня ён распавядае ў лісце аб венецыянскім карнавале, тэатрах і аб прыёме ў палацы Дожаў.
У гэтым жа годзе тут, у Венецыі, былы віленскі паўстанец, эмігрант Каэтан Нагурскі знаёміцца з 17гадовай прыгажуняй Марыяй Нэры, дачкой карчмара. Закахаўшыся, Нагурскі адвязе яе праз час у Варшаву, a потым і ў Вільню, ажэніцца. з ёй, і Марыя стане Нагурскай.
18 сакавіка 1795 М. Кл. Агінскі едзе ў Падую.
3	Падуі 1 красавіка адпраўляе два лісты ў Гузаў свайму настаўніку Ж. Ралею, дзе апавядае пра гісторыю горада, пра універсітэт, батанічны сад, пра Пятрарку і Галілея.
Верона — сюды адвозіць сваю жонку (яна потым паедзе ў маёнтак бацькі — у Бжэзіны пад Варшавай), а ў горадзе наведвае палацы, касцёлы і амфітэатр.
У Венецыі (жнівень) даведваецца аб сваім прызначэнні прадстаўніком польскай эміграцыі ў Канстанцінопаль (Стамбул) дзеля тайных дамоваў — каб схіліць туркаў да новай вайны з Расеяй. Бярэ сабе новае прозвішча Жан Рыдэль, і яму выдаецца пашпарт з наступным тэкстам (пераклад з французскай мовы):
«Прашу ўсіх, да каго прыйдзецца звярнуцца, прадставіць больны праезд Жану Рыдэлю, ураджонаму паляку г. Вільня, на Аітве (узрост — 37 год; рост — пяць футаў, чатыры пядзі; валасы — шатэн; бровы. — такія ж; вочы — карыя; лоб — вузкі; нос — сярэдні; падбародак — акруглы; твар — авальны), едучаму з лёкаем у Канстанцінопаль, не чынячы яму якіхнебудзь перашкодаў, якія б прымусілі яго пакутаваць.
Аадзена ў Фларэнцыі 17 нівоза 4 года Рэспублікі адзінай і непадзельнай.
Подпіс — Жан Рыдэль.
Паўнамоцны прадстаўнік міністэрства Макс Фрэвіль — сакратар амбасады.
Прагледжана 22 жэрміналя 4 года Французскай Рэспублікі. Аамон — генеральны консул Французскай Рэспублікі ў Смірне.
Пасведчанне дае права на праезд.
Ларэта (9 лістапада) — піша ліст сваёй жонцы ў Бжэзіны.
Рым (20 лістапада) — ліст жонцы.
Спалета (?) — адчувае сябе хворым (у яго жар) і спыняецца ў сваёй радні — княгіні Радзівіл, якая праз ангельскага пасла лорда Актона дабіваецца выдачы яму пашпарта для паездкі ў Неапаль.
Неапаль (?) — першы дзень наведвае оперны тэатр Сан Карло, дзе з-за сваёй блізарукасці не заўважае, што яго пазнае расейскі пасол граф Галаўкін.
Горад Аарэта, сучасны выгляд
Кажучы «шпіёнскай мовай», канспіратар Агінскі «засвечваецца», таму што пасол абавязаны данесці ў Расею імператрыцы, дзе і калі бачыў «бунтаўшчыка», якога ўрэшце трэба арыштаваць. Але Галаўкін праз дацкага пасла Бурке і яго знаёмых папярэджвае былога калегу аб небяспецы. Бачна, што ў тыя часы паміж дыпламатамі існавала сапраўдная салідарнасць. ўа таго ж былы дыпламат меў аўтарытэт, які, напэўна, грунтаваўся і на славе Агінскага-кампазітара. У той час хадзілі чуткі аб яго самагубстве з-за нешчаслівага кахання. Гэтыя чуткі і яго паланэз «фа-мажор», які ў тыя часы таксама называўся «Паланэз Агінскага» і быў вельмі папулярны ў Еўропе, стваралі эмігранту Міхалу арэол рамантычнага героявыгнанніка.