Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
26.96 МБ
Паводле дагавору гетман Агінскі перадаваў Міхалу Клеафасу амаль усе свае літоўскія ўладанні пры ўмове згашэння 8 млн. злотых пазыкаў гетмана.
Па ўспамінах Міхала Клеафаса Агінскага, у гэтым жа 1791 г. ім быў напісаны першы паланэз «сі-бемольмажор» (які не захаваўся) і быў запрошаны, у якасці настаўніка, венскі кампазітар і піяніст Ёзэф Вёльфль (1773— 1812), вучань Леапольда Моцарта.
1792 г. — у час Таргавіцкай канфедэрацыі (яе ўдзельнікі скасоўвалі Канстытуцыю 3 траўня і звярнуліся па дапамогу да Кацярыны II) Міхал Клеафас Агінскі эміграваў на кароткі час у Прусію. Яго маёнткі былі канфіскаваныя таргавічанамі ў час вайны (Кацярына II ўвяла рэгулярныя войскіў Рэч Паспалітую).
У гэты час у арміі Рэчы Паспалітай супраць таргавічан і расейскіх войскаў ваяваў ужо грамадзянін і брыгадны генерал ЗША Тадэвуш Касцюшка, які вызначыўся як камандзір дывізіі ў бітве пад Дубенкай. 3 жніўня 1792 г. ён узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары і ўдастоены звання генераллейтэнанта. У знак пратэсту супраць змовы караля Аўгуста з таргавічанамі Касцюшка падае ў адстаўку. A канвент Францыі (26 чэрвеня 1792 г.) надае яму званне Танаровага гралшдзяніна Францыі (разам з Дж. Вашынгтонам, I. Песталоццы, Ф. Шылерам і інш.) Напрыканцы 1792 г. ён ужо ў палітычнай элбграцьііў АеІтцыгу.
Урэшце Агінскі быў вымушаны вярнуцца з Прусіі і ў Брэсце даць прысягу Таргавіцкай канфедэрацыі.
Талоўная прычына такога «прыніжанага ўчынку» ў тым, што ўся яго маёмасць на Аітбе (у Беларусі) была канфіскабана таргавічанамі, у тым ліку і атрыманая ад Міхала Казіміра. У выпадку невяртання маёмасці Агінскага чакала б нявьтлата біннасцей, запазыкі і ўрэшце напаўжабрацкае існаванне. Гэта ўжо другі яго «горкі кампраміс» (першы —прысяга ў Магілёве) — Агінскі і пасля дыпламатычнай службы паводзіць сябе як дыпламат, але «за межамі палітыкі» (шукае выйсця «ва ўмовах», а не «ў прычынах»') — у клопатах абмаёмасці.
12 снежня 1792 г. —• ён у Пецярбурзе па справах сваёй маёмасці, дзе вельмі ветліва быў прыняты пры двары і прадстаўлены Кацярыне II, якая яго сустрэла «паважна і ветліва».
У сваіх мемуарах Агінскі называе адну з прычын такога прыёму — яго паланез «фамінор», складзены ў Варшаве на пачатку 1792 г., быў вельмі папулярны ў расейскай сталіцы, пад яго танцавалі тут наўсіх балях.
У размовах з Міхалам Клеафасам Агінскім Платон Зубаў (фаварыт імператрыцы) абяцаў вярнуць канфіскаваныя маёнткі і прапанаваў яму пра-
Імператрыца Расейская Кацярына 11
цу ў новым урадзе Рэчы Паспалітай — пасаду Вялікага падскарбія літоўскага (міністр фінансаў').
Гэта быў звычайны «палітычны гандаль», дзе паміж іншымі ўмовамі была і адмова Міхала Казіміра Агінскага ад пасады Вялікага гетмана на карысць прыхільніка Кацярыны II Сымона Касакоўскага, лідэра таргавічанаў у Вільні.
7 траўня 1793 г. у Варшаве Агінскага зацвярджаюць Вялікім падскарбіем літоўскім (пад уплывам расейскага пасла Сіверса). Як дэпутат сойму (24 чэрвеня — 23 лістапада, Гародня) падскарбі Міхал Клеафас Агінскі часта адсутнічае на пасяджэннях, рэдка выступае, спрабуе лавіраваць, але ўрэшце быў вымушаны паставіць подпіс за другі падзел Рэчы Паспалітай.
15 лютага 1794 г. ён прымае ў Сакалове (на Падляшшы) караля Станіслава Аўгуста, які вяртаўся ў Варшаву з Гародні, і канфідэнцыяльна паведамляе яму пра намер эміграваць. Затым князь Міхал накіраваўся ў Вену, але ў Аламунцы (Польшча) яго затрымаў ліст ад караля з просьбай вярнуцца ў Варшаву.
Стпафан Грабоўскі
У канцы сакавіка Агінскі ў Навагрудку, дзе давераны чалавек прывозіць яму копіі кракаўскага акта паўстання.
24 сакавіка 1794 г. на Кракаўскім рынку Т. Касцюшка дае прысягу на вернасць паўстанню іробіццаяго кіраўніком.
Агінскі піша жонцы ў Варшаву з просьбай неадкладна ехаць ў Вільню, куды ён сам праз час прыбыў. 3 мемуараў М. Кл. Агінскага: «20 красавіка афіцэр сёмага палка Нялепец данёс мне, што рэвалюцыя выбухне ў Вільніў канцы 23-га...»
За два дні да гэтага падпалкоўнік Стафан Грабоўскі ў Смаргонях (недалёка ад Залесся) заклікае 7-мы пешы літоўскі полк да выступлення супраць расейцаў. Грабоўскі папрасіў падтрымкі ў смаргонцаў і атрымаў яс. 20 красавіка на чале 800-асабовага атраду пры дзвюх гарматах рушыў паскораным маршам са Смаргоняў праз Жупраны і Ашмяны на Вільню.
У мэтах бяспекі Агінскі вырашае вывезці жонку, слуг і багаж з Вільні. Але перад гэтым, «каб не выглядаць як чалавек, які паспешліва
ўцякае, я пайшоў на вечар 21-га ў дом пані Валадковіч, куды былі запрошаны генерал Арсеннеў, маскоўскі камендант [Вілыгі — аўг.], і некалькі афіцэраў галоўнага штаба, і там упэўніўся, што яны не маюць нават падазрэння аб катастрофе, якая чакала іх у бліжэйшыя 24 гадзіюж..».
Што тут у паводзінах 28-гадовага Агінскага — халодны разлік, юнацкі авантурызм? Ці прага пабачыць апошні акт перад «катастрофай» і адчуць «прыліў адрэналіну»?Ці можа жаданне правесці апошнія часіны свецкага жыцця? Так ці інакш, трэба быць рызыкантам, каб перад паўстаннем апынуцца сярод ворагаў.
«На наступны дзень [22 красавіка — аўт.], а трэцяй гадзіне раніцы, я ўжо быў з усімі сваімі экіпажамі на гарадзенскай дарозе...»
А палове першай ночы 23 красавіка ў Вільні стрэліла гармата — сігнал для пачатку атакі паўстанцаў.
Ноч з 22 на 23 красавіка Агінскія правялі ў Алькеніках (7 км ад Вільні) у графа Граноўскага 23 красавіка Агінскі атрымаў з Вільні заггіску ад Антонія Ляхніцкага.
А. Аяхніцкі быў у той час віцэ-прэзідэнтам Вільні, a пазней, пасля 1802 г., ён будзе даверанай асобай Агінскага па юрыдычных справах.
Тэкст запіскі князь Міхаіл прыводзіць у сваіх мемуарах: «Мы прабялі страгйную ноч. Кроў яшчэ цячэ па вуліцах. ўжо няма маскалёў у Вільні. Адны забітыя, другія ў няволі. Сярод апошніх генерал Арсеннеў і некалькі афіцэраў. Маскалі, што здолелі ўцячы, сабраліся за горадам і паляць усё, што сустракаецца па дарозе. Касакоўскі [гетман — аўт.] арыштаваны і прыгавораны да смерці. Крыкі радасці чуюцца ва ўсіх частках горада...»
29 красавіка Агінскі ў Вільні і складае з сябе паўнамоцтвы падскарбія.
Ратушавы пляц у Вільні
Агінскі быў паапаўлены ваўмовы выбару — ісці былым «шляхам кампрамісаў» ці «прыняць удзел у радыкальнай змене «прычынаў». Ён выбірае апошняе і з гэтага моманту становіцца па-за законамі чужой дзяржавы — выбірае шлях паўстанца, страчваючы сацыяльны статус, маёмасць, але не губляючы гонару. Напэўна, у гэты час ён ўспамінае запавет свайго бацькі: «Не адступай ад шляху цноты і гонару... кіруйсяў дзеяннях сваіх сумленнем».
«Я не быў дапушчаны... да таямніц тых, хто падрыхтаваў рэвалюцыю, і нават прызнаюся, што, ведаючы нашыя слабыя запасы і велізарныя сілы, якія можна было выкарыстаць для нашай пагібелі, я не ашукваў сябе дарэмнымі надзеямі і не ліслівіў сабе, што вынік будзе адпавядаць чаканням патрыётаў, але, нягледзячы на гэта, катэгарычна вырашыў не пакідаць краіну, падзяліць небяспеку з маімі суграліа-дзянамі і хутчэй загінуць са зброяй ў руках, чым зганьбіцца, старонячыся адудзелуў патрыятычным запале...»
/зрлеіайыя падзеі жыцця паўстанца Агінскага дадзены. коратка, у тэмпе маршу — «allegro impetuoso» (хутка і бурліва).
Паўстанец
1794, ТРАВЕНЬ
6	— увайшоў ў склад Вышэйшай Літоўскай Рады (часовы ўрад паўстання).
Каб прадухіліць беспарадкі ў горадзе, па загаду Рады, як дэлегат Віленскай камісіі парадку, выступае перад 30тысячным сходам жыхароў (на Пагулянцы пад Вільняй).
11	— як дэлегат Рады разам з Тамашам Ваўжэцкім вёў агляд гвардыі на Пагулянцы.
Прызначаны Радай камандзірам атрада стральцоў, ахвяруе 118 тысяч злотых і на іх стварае (экіпіруе, праводзіць вучэнні) атрад з 480 чалавек. 100 тысяч злотых ахвяруе на ўзбраенне коннага палка К. Нагурскага.
3	гэтым прозвішчам мы яшчэ сустрэнемся у іншых абставінах у іншай краіне і праз некаторы час.
Пасля 14 —• з дазволу Рады і з пашпартамі суправаджаў жонку ў спакайнейшае месца — маёнтак Міхала Казіміра Агінскага Седльцы пад Варшавай. На памежнай станцыі Шчэрбы (каля Гародні) яе мытнік Гушча затрымлівае экіпажы і абвінавачвае Агінскага ў здрадзе і ў сггробе ўцячы ў Прусію.
Бэтага мытніка Агінскі некалі зняў з пасады (калі як камісар скарбу Літвы інспектаваў мытні ад Палангі да Бярэсця ў 1786 г.), і вось гэты Гушча вырашыў паквітацца, бо быў, паводле слоў Агінскага, чалавек «помслівы і грубы». 3 таго часу засталася ў народзе прьімаўка: «Шляхціц Гушча да прусаў не пушча».
Агінскі быў нават арыштаваны ў Гародні, але ў хуткім часе з яго знялі беспадстаўныя абвінавачанні, ён вярнуўся ў Вільню, дзе Рада афіцыйна выказала яму давер (жонка накіравалася ў Седльцы).
Якуб Ясінскі
Пячатка паўстанцаў
ЧЭРВЕНЬ
Якуб Ясінскі зацвярджае праект Агінскага (партызанскі рэйд да Менску), мэтай якога было дайсці да зямель Агінскіх на Магілёўшчыне, каб далучыць да паўстання 12 тыс. сялян. 300 стральцоў атрада Агінскага (павятовага генерал-маёра) і 200 коннікаў маёра Корсака сакрэтна пакідаюць Вільню. Першым горадам, які захапіў атрад, быў Валожын, затым атрад увайшоў у Івянец, дзе расейскіх войскаў не было.
4	— з рапарту генерал-маёра Няплюева, губернатара Менска, князю Рэпніну (на мове арыгінала)-. «4-го чйсла сего йюня бунтовіцйкн под командою Ошнскаго й Сулйстровского, в немалом чйсле регулярных й прочйх, прокралйсь лесамй в гранйцы нашй й напалй на местечко Пвенйц».
5	— у Івянцы Міхал Клеафас Агінскі зачытаў жыхарам зварот да насельніцтва Меншчыны («Універсал»), заклікаючы іх падтрымаць паўстанне. Пад зваротам подпіс: «Міхал Агінскі, літоўскага корпусу шэф, каліандуючы вольнымі войскаліі».
У Івянцы ў вайсковых складах расейскай арміі паўстанцы знайшлі мноства амуніцыі, сукна і іншых рэчаў, а таксама шмат вырабаў з каштоўных металаў. Даведаўшыся, што каля Менска яго чакаюць моцныя сілы непрыяцеля, Агінскі загадвае ўзяць усё са складоў, загрузіць на падводы і рушыць, са зваротам, на злучэнне з паўстанцамі ў накірунку Бакштаў. Абоз складаўся са 170 падводаў. Пасля пераправы цераз раку Бярэзіну доўгі абоз на чале з атрадам падышоў пад в. Вішнева, дзе быў атакаваны атрадамі барона Бенігсена і графа Зубава (брат Платона Зубава).
7 — з рапарту Няплюева: « Сйю мйнуту получаю от генерала Бенйгсена йзвестйя, что... йх [атрад Агінскага — аўт.] догнал в местечке Вйшневе, отнял пушку, взял в полон двух офйцеров й до 50 рядовых, положйл более 200 на месте й 6 том чйсле пербый йз нйх начальнйк [Агінскі — аўт.] почйтается убйтым...»