Міхал Клеафас Агінскі

Міхал Клеафас Агінскі

Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
26.96 МБ
Няспраўджаныя мары аб свабодзе, настальгія і сум па канчаткова зніклай Рэчы Паспалітай ператварылі невялікі камерны музычны твор у рамтстычны сімвал — успамін аб страчанай Радзіме.
Аўтар паланэзу, былы паўстанец 1794 г., жывучы ў Італіі, напэўна, не ведаў, што яго твор, напісаны ў далёкім Залессі, набыў новае найменне і новую будучыню. Лзіўным чынам гэтая новая назва расшыфравала, раскрыла і ўзбагаціла. новым сэнсам шматтэмнасць эмацыянальных настрояў паланэзу. Гэты ўдалы саюз слова і музыкі, верагодна, і абумовіў папулярнасць паланэзу, якая дайшла і да нашых дзён. (Існуе некалькі аматарскіх, народных тэкстаў на яго мелодыю. У 1990 г. нават разглядалася прапанова зрабіць паланэз гімнам рэспублікі, а ў 2000 г. на CD-альбоме «Я нарадзіўся тут» з’явілася і песня «Развітанне з Радзімай» на словы Сержука Сокалава-Воюша, якія ён, дарэчы, склаў у эміграцыі.)
У 1833 г. у Парыжы выходзіць другое выданне «Мемуараў» Агінскага (дзякуючы Леанарду Ходзьку). У гэты год радасная падзея для Агінскага-бацькі — да яго прыехала Эма з мужам.
Пасля 10-ці гадоў расстання гэта была іх першая сустрэча, якая хутчэй нагадвала новае знаёмства, бо ўсё было ўпершыню...
4 студзеня Эма ў сваім дзённіку запісвае: «Сёння я шпацыравала з бацькам першыраз». Падіншайдатай: «Першыраз папа частаваўсяў нас абедам».
Іх сустрэчы былі частымі, па Фларэнцыі кружылі іх кароткія лісты (17 студзеня — пра танныя білеты ў ложу тэатра, пра візіты і г. д.).
У сакавіку Эма з мужам адпраўляецца ў працяглае падарожжа па Італіі. Бацька і дачка ізноў абменьваюцца лістамі. 3 яго лістоў мы
М. Кл. Агінскі, партрэт часу жыцьця ў Італіі
даведваемся, што Эма з мужам былі ў В’ярэджо, дзе пазнаёміліся з пані Гуадані. Зрок Агінскага пагаршаецца, некаторыя лісты ён вымушаны дыктаваць: «16 ліпеня, Фларэнцыя... Холадна не толькі ў вёсцы [г. зн. ў Ф’езоле — аўт.], але і ў горадзе. Вільготны і дажджлівы час з халодным ветралі не дазваляе мне выйсці з маіх пакутаў, да якіх я прыгавораны з даўніх часоў».
Далей ён піша, што ў нядзелю больш за гадзіну правёў у тэатры «de L’ARENA» і яшчэ глядзеў ў тэатры д’Альф’еры першы акт оперы «Ганна Балейн» і балет пасля яе. Балет яму не спадабаўся, але музыкай і выкананнем оперы ён задаволены.
«... Іэта праўда, што калі ходзіш у тэатр раз за шэсць месяцаў, маеш меншую патрабавальнасць. Я працягбаю той самы стыль жыцця ў вёсцы, робячы. экскурсы ў горад тры разы на тыдзень..., калі прыходзіць пошта і калі прыносяць газеты, бо гэта яшчэ з’яўляецца маім адзіным задавальненнем. Я вельмі сумуюз той пары,якты ад’ехала. Час такцягнецца...»
У верасні Эма з мужам вяртаецца ў Фларэнцыю і 13 верасня ў Бжастоўскіх нараджаецца дачка Гелена.
У кастрычніку князь Агінскі захварэў.
13 кастрьічніка Эма прывезла паказаць сваю дачку. Князь гаварыць ўжо не мог і толькі перахрысціў немаўлятка-ўнучку.
15 кастрычніка у доме Марыёні, на плошчы Санта Марыя Навэла (вул. Ленайолі № 1014) у Фларэнцыі ва ўзросце 68 гадоў памёр дыпламат, паўстанец 1794 г., кампазітар, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, сенатар Расейскай імперыі і ўладар залескіх «Паўночных Афінаў» князь Міхал Клеафас Агінскі.
Эма з мужам Іпалітам пахавала свайго бацысу на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла. Затым Агінскі быў перапахаваны ў пантэон Санта Крочэ (BASILICA DI SANTA CROCE)* — гэта зрабіла яго жонка Марыя Агінская, якая ўстанавіла ў пантэоне ў правай капліцы (Capella castelliani del santissimo) надмагільны помнік свайму мужу з карарскага мармуру.
* • 7. Р La. 5 Г5 >
Акпі аб смерці
М. Кл. Агінскага
* Ксеракопію пасведчання прывёз з Італіі і перадаў у Залессе сп. П. Краўчанка.
Базіліка Санта Крочэ. Фларэнцыя
Пантэон Санта Крочэ — галоўны храм ордэна францысканцаў. Але для Італіі гэта яшчэ і сімвал яе гісторыі, месца пахавання каля 300 яе знакамітых прадстаўнікоў — Талілео Уалілея, Макіявелі, Аеанарда Бруні, Мікеланджэла, Керубіні і інш. Зусім побач з М. Кл. Агінскгм пахаваны яго пагодак — «геній оперы і слава Італіі», кампазітар /уясаакіна Расіні (1792—1862).
Жаночая постаць надмагілля — алегорыя смутку. Але, прыгледзеўшыся да жаночага твару, можна, здаецца лёгка пазнаць саму заказчыцу — Марыю Агінскую дэ Нэры (успомніўшы яе партрэт мастака А. Малінары). Гэта, напэўна, другі з пакуль што вядомых, але скульптурны партрэт жонкі М. Кл. Агінскага.
Надмагілле М. Кл. Агінскага ў пантэоне Санта Крочэ
На гэтым апошнім прыпынку зямнога шляху князя Лгінскага можна было б і паставіць кропку... Але гісторыя роду Агінскіх — гэта і гісторыя «Паўночных Афінаў» пасля 1833 г. і гісторыя роду Агінскіх да нашага часу. Пра ўсё гэта будзе скарочана распавядацца далей.
ЗАЛЕССЕ ПАСЛЯ М. КЛ. АГІНСКАГА
Слава «Паўночных Афінаў» пасля смерці гаспадара паціху пачала згасаць. Залессе перайшло ў спадчыну сыну Ірэнеушу Агінскаму (1808-1863), які жыў тут са сваёй маці. Сюды прыязджалі Амелія, Эма і Іда з сем’ямі.
У 1838 г., 15 жніўня, прыехала ў Залессе Іда Кубліцкая з чатырохгадовым сынам Каролекам на імяніны княгіні Агінскай. У гэты дзень тут гасцявалі гаспадары суседніх маёнткаў, святочны абед падавалі ў аранжарэі, а ўвечары была ілюмінацыя (феерверк) у парку і «Дажынкі» у Ратондзе ў «Лесе Міхала». (У Ратондзе яшчэ ставілася камінная опера В. Казлоўскага і Ю. Лубеньскага.)
Здароўе ўдавы Агінскай патрабавала лячэння. Яна хварэла на артрыт і ездзіла на курорт у Друскенікі.
У 1843 г. Марыя дэ Нэры Агінская з-за пагаршэння здароўя ад’язджае ў Італію і там памірае ў 1851 г. Сахавана ў г. Піза.
Ірэнеуш Агінскі пасля смерці маці пераносіць сваю рэзідэнцыю ў Рэтаў (зараз Літва), дзе будуе новае мястэчка, касцёл і палац. У 1835 г. адмяніў у сваіх уладаннях паншчыну, замяніўшы яе чыншам. Стаў
Ірэнеуш Агінскі, малюнак Антоніна Высоцкага
Амелія Агінская (1813— ? ) здачкой Ідай
Ida Агінская
Сядзіба I. Агінскага ў г. Рэтаў. Малюнак Напалеона Орды
фундатарам двухкласнай агранамічнай школы (1859) з узорнай гаспадаркай і навучаннем на літоўскай мове. Падтрымліваў пачатковую школу, школу музыкі і спеву. Заснаваў вясковую ашчадную касу, арганізаваў выставы гаспадарчых дасягненняў. У Вільні аднавіў капліцу Божага Цела ў касцёле Св. Яна, якую фундаваў яго прадзед Тадэвуш. Памёр і пахаваны ў Рэтаве.
Быў жанаты двойчы: з Юзэфінай Каліноўскай (1816— 1844), а затым з 1845 г. — з яе сясгрой Вольгай (памерла ў 1899) — дочкамі генерала Войска Польскага Юзафа Каліноўскага. Меў ад другога шлюбу двух сыноў. Старэйшы Багдан Міхал жанаты з Габрыэлай Патуліцкай. Малодшы сын Міхал Мікалай быў жанаты з Марыяй Скаржэўскай (1857—1945), жыў у Плунге.
Багдан Агінскі	Міхал Мікалай Агінскі
(1848—1909 гг.)	(1850-1902 гг.)
Пасля смерці Ірэнеуша маёнтак у Рэтаве перайшоў у спадчыну Багдану Агінскаму, а маёнтак Плунге (недалёка ад Рэтава) атрымоўвае Міхал Мікалай. Яму ж пераходзіць у спадчыну і Залессе (яно належала Агінскім да 1909 г.), якое пачало здавацца ў арэнду.
Міхал Агінскі быў мецэнатам юнака М. Чурлёніса — даваў яму стыпендыю ў 13 рублёў на навучанне ў школе музыкі ў Варшаве. М. Чурлёнгс потым стане сусветна знакаліітым. літоўскім калтазітарам і мастаком.
Багдан і Міхаіл Агінскія нашчадкаў не мелі. Далей род Агінскага вядзецца па дзвюх жаночых лініях, ад дачок Міхала Клеафаса — Амеліі Залускай (1803'—1858) і Эмы, у другім шлюбе Высоцкай (1809—1871).
Анджэй Залускі (нарадзіўся ў 1929 г.) скончыў у Англіі школу музыкі і Лонданскі універсітэт. Працаваў выкладчыкам музыкі. Напісаў і выдаў у Англіі ў 1997 г. кнігу «Час і музыка М. 1<л. Агінскага» (у перакладзе В. Плютава яна выйшла ў Беларусі ў 1999 г.). Дзякуючы кнізе з’явілася шмат новых звестак пра Агінскага. Спадар Анджэй мае сына, трох дачок і трох унучак, жыве ў Англіі.
Анджэй Залускі
Іва Залускі (нарадзіўся ў 1939 г. у Кракаве), брат Анджэя. Жыве ў Англіі. Скончыў Акадэмію музыкі, музыка і кампазітар. Як ггіяніст канцэртуе ў Еўропе, выдаў у Англіі два кампакт-дыскі «Музыка дынастыі Агінскіх» (у 199511998 іт.). У першым найграў 18 паланэзаў свайго прапрадзеда. Спадар Іва і яго жонка Памэла маюць дзвюх дачок.
Іва Залускі
Геранім Высоцкі нарадзіўся ў м. Ясеніца (каля польска-славацкай мяжы). Скончыў Вышэйшую эканамічную школу, жыве ў Кракаве. Зараз на пенсіі. Ад шлюбу з Вандай Дэскур мае дзвюх дачок (адна — выкладчыца французскай мовы Кракаўскага ліцэя, другая — архітэктар у Варшаве). Аднаго з двух унукаў сп. Гераніма завуць Міхал. Геранім Высоцкі вывучае гісторыю свайго роду і на аснове вялізнага сямейнага архіву выдаў кнігу «Старыя лісты распавядаюць» (з яе намі ўзяты партрэты сям’і М. Кл. Агінскага).
На жаль, звестак пра нашчадкаў дзяцей ад першага шлюбу М. Кл. Агінскага з Ізабэлай з Лясоцкіх мы не маем.
Далей вернемся да падзей гісторыі сядзібы ў Залессі.
Да першай сусветнай вайны і ў 20-х гадах XX ст. уладальнікам Залесся зрабіўся Генрых Высоцкі (1884— 1969), прапраўнук дачкі Агінскага Эмы. Ён быў апошнім з роду Агінскіх уладальнікам гэтай сядзібы.
Тенрых Высоцкі фота 1903 г. (апошніўладльнікЗалесся зроду Агінскіх — па лініі Эмы Высоцкай)
У 30-я гады XX ст. маёнтак і сядзіба Агінскіх пераходзяць польскаму зямельнаму банку. У канцы 20-х гадоў землі, стаў і млын набылі браты Кабчынскія (прыехалі з Расеі), а маёнтак з паркам — Марыя Жаброўская (жыла ў Варшаве). Апошняя зрабіла там капітальны рамонт і ператварыла маёнтак у прыватны летні пансіянат, куды прыязджалі на адпачынак з Вільні і Варшавы. У палацы была зала, якая звалася «кампазітарская». Яшчэ ў 1934 г. у парку стаяла альтанка Амеліі.
Альтанка Амеліі ў парку залескай сядзібы. Фота 1926 ?.
У час другой сусветнай вайны тэрыторыя Заходняй Беларусі, якая належала Полынчы, была далучана (пасля 17 верасня 1939 г.) да БССР.
У 1939—1941 гт. у былым палацы Агінскіх размяшчаўся Дом адпачынку для жыхароў Менску. Напэўна, у гэты час на месцы часткі ангельскага парку з’явіўся сад.
Жыхары Залесся каля «\ому адпачынку», фота 1940 г.
Паводле ўспамінаў старога жыхара Г. Казлоўскага (1928 года нараджэння), пра пачатак Айчыннай вайны адпачыванцы даведаліся, калі глядзеліў двары каля палаца кінафільм «Сувораў».
Пасля вайны Дом адпачынку аднавіў дзейнасць.
У 1961 г. ён ператвораны ў Дом для састарэлых.
У 1977 г. тэрыторыя сядзібы і маёнтак перададзены на баланс Смаргонскаму сілікатнаму (цагельнаму) заводу.