Міхал Клеафас Агінскі
Выдавец: Кавалер
Памер: 128с.
Мінск 2003
«... Кабзасталосяў вяках
J разняслося па алеях:
«Жыў бучань Міхал Клеафас,
Вучыўся ёнуЖан Ралея!»
Як выглядалі залескія «Паўночныя Афіны» можна меркаваць і па малюнку Л. Ходзькі (1822 г.) .Малюнак зроблены з боку става (магчыма, мастак сядзеў у лодцы), дзе мы бачым масток да выспы Лебядзінай, злева бровар, млын, за агароджай — шкляная цяплярня, далей аранжарэя, палац і каплічка. Гледзячы на гэтую сядзібу, разумееш, чаму паэма А. Ходзькі пачынаецца радкамі: «Праўнукам даслаў бы я Залессе, /^ы, адчуваючы ў грудзях духоўнага агню ўздымы,/Сюды! Склікаў бы мастакоўі Сюды, паэт, бяжымы!»
У сядзібе Агінскага гасцяваў у гэтым годзе і яго былы настаўнік музыкі Восіп Казлоўскі, які быў дырэктарам аркестраў імператарскіх тэатраў, педагогам і загадчыкам царскай музычнай бібліятэкі.
Залессе. Краявід сядзібы, 1822 г., малюнак Леанарда Ходзькі
Ён з’яўляўся таксама аўтарам шматлікіх твораў (опер, рэлігійных мес, вакальных паланэзаў і песень), сярод якіх быў і паланез «Гучы, гром перамогі» — да 1833 г. афіцыйны гімн Расейскай імперыі («Гром победы, раздавайся»).
Пасля інсульту (у 1821 г.) Казлоўскі пакінуў усе свае пасады і, вяртаючыся з дачкой на радзіму, у г. Прапойск (зараз г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.), спыніўся на некаторы час у свайго былога вучня ў Залессі.
М. Кл. Агінскі
ў строі для палаваньня
Восіп Казлоускі, кампазітар
Госці князя Агінскага пасля вандровак на конях ці брычках да Віліі збіраліся ў адной з гасцёўняў палаца, дзе ладзіліся музычныя вечарыны. Гучаў квартэт, і першую скрыпку граў сам князь Міхал (напэўна, скрыпку тую ён заказаў у Лондане ў 1791 г.), другую — вядомы ў той час у Вільні музыка іспанец Р. Эскудэра (меў ад князя пенсію), на віяланчэлі граў В. Казлоўскі, на фартэпіяна — Амелія Агінская (яна ў той час ужо складала паланезы, добра малявала і захаплялася паэзіяй). Настаўнік музыкі дачок князя Д. Паліяні спяваў па-італьянску арыі ці рэчытатывы з опер пад акампанемент фартэпіяна. Магчыма, дочкі князя — Эма і Іда — яму падпявалі.
«Залескі квартэт» граў, напэўна, папулярныя ў тыя часы опусы Гайдна, Моцарта, і, зразумела, сам Агінскі не мог не іграць сваіх твораў. ўсяго ён склаў 20 паланэзаў, 60 вакальных і інструментальных твораў. Ён — аўтар знакамітага «Марша польскіх легіёнаў». Анджэй Залускі ў сваёй кнізе «Час і музыка М. К. Агінскага» (раздзел «Дыскусія») даказвае, што музыку сучаснага польскага гімна склаў Агінскі, а не I. Выбіцкі, які напісаў толькі словы. Князь Міхал складаў і мазуркі, і яшчэ ён аўтар оперы «Зеліс і Валькур, ці Напалеон у Каіры» (як сцвярджае музыказнаўца-даследчык В. Скарабагатаў, опера створанаў 1799 г.).
Сярод гасцей князя былі выкладчыкі Віленскага універсітэту і былы паўстанец афіцэр Паўловіч — той, што выратаваў Агінскага ў час бою з расейскімі войскамі ў 1794 г., пад Вішневам.
Захаваўся інвентар тых часоў, які дае апісанне «Ружовай гасцёўні», дзе маглі праходзіць «Музычныя вечарыны «Паўночных Афінаў»: «Падлога паркетная, ясеневая... У цэнтры столі — гіпсавая разетка. Камін — белы, кафляны. У гасцёўні вялікая таполевая канапа...; два таполевыя столікі з верхам, абцягнутым зялёным сукном; адзін стол васьміграннай формы на гнутых ножках; шэсць крэслаў...; 10 крэслаў, абабітых чырвоным муаралі. Вялікая лямпа на бранзовай падстаўцы... Невялікі столік з белага мармуру... На століку гіпсавы бюст Касцюшкі. фартэпіяна з чырвонага дрэва, венскае з вензелямі, пюпітры для нотаў. Вялікае люстэрка ў пазалочанай раме. Краявідаў у рамах — шэсць. Партрэт князёўны [Марыі дэ Нэры — аўт.]. Партрэт імператара Аляксандра I у раме».
Габрыэла Пузыніна (пісьменніца, нарадз. у м. Дабраўляны )
Габрыэля Пузыніна (1815— 1869) у сваёй кнізе «У Вільні і літоўскіх сядзібах» упамінае, што ў адной з залаў залескага палаца была галерэя партрэтаў (князі, графы, генералы), пра якія сенатарыха Марыя дэ Нэры казала па-французску «Се sont mes amies» (гэта мае сябры). Кожны год у Залессі 15 жніўня — у дзень імянін княгіні, — у аранжарэі накрывалі стол для прыгонных сялянаў (а на хрэсьбінах яе сына Ірэнеўша ў сядзібе частаваліся каля 3-х тысяч душ).
Ад сядзібы ў Залессі ў розныя бакі вялі таполевыя, ліпавыя і бярозавыя алеі. Адна з іх прыводзіла да паштовага гасцінца, каля якога стаяў мураваны будынак заезнага двара (там, дзе зараз аўтобусны прыпынак «Міхневічы»). Каля яго быў «лес Міхала» (1), у якім. канцэнтрычна сыходзіліся алеі і стаяла Ратонда, збудаваная ў стылі рымскага Пантэона (у гэтым лесе-парку спыняліся госці Агінскага ў час конных вандровак да Віліі). Каля в. Міхневічы былі вялікі стаў і млын.
Залессе на тапаграфічнай карце 1850 г.
Праект Ратонды ў «лесе Міхала»
Італьянскі перыяд (пасля 1822 г.)
У 1822 г. Агінскі з сям’ёй пакінуў Залессе і выехаў у Італію — праз Дрэздан і Парыж. Разам з імі паехаў і сакратар Л. Ходзька. Галоўная, афіцыйная прычына ад’езду — дрэнны стан здароўя князя (у яго была падагра), якое ён хацеў паправіць у сонечнай краіне. Сям’я пасялілася ў Фларэнцыі, у прадмесці Ф’езоле (Fiesole). На раніцу Амелія хадзіла на малітву ў мясцовы касцёл (магчыма, Сан-Францыска). Побач былі летнія палацы, у бліжэйшым жыў князь Каніна (Люцыян Банапарт). У час вандровак па горадзе ў экіпажы Агінскія, як і іншыя, спыняліся на плошчы Мікеланджэла (PIAZZALE MICHELANGELO), адкуль адкрывалася прыгожая панарама Фларэнцыі. Праз нейкі час Амелія з маці былі ў Неапалі, а затым сям’я вярнулася ў Залессе, а князь з сакратаром засталіся ў Фларэнцыі. Агінскі ў гэты час бывае на балях і вячэрах у князя Баргезэ, амбасадах і дамах ангельскіх выгнаннікаў.
Фьезоле, сучасны выгляд
Панарама Фларэнцыі
У гэты год Агінскі з Фларэнцыі піша ліст у Залессе свайму сыну, які ад’язджае на вучобу ў Італію. (Гэты ліст быў адшуканы ў Ыленскім архіве ў 2002 г. супрацоўнікам музея Ул. Ліхотам. Рукапіс на французскай мове, пераклад (на расейскую) зроблены настаўніцай Залескай школы Н. А. Цімонінай.)
Калі ў іншых вядомых нам мемуарах ці дзённіках Агінскі апавядае пра мінулыя гістарычныя падзеі як сведка, аналітык ці храніст, то ў яго лісце да сына раскрываецца Агінскі-бацька, які дае свайму нашчадку наказы на будучыню. Па сутнасці гэта духоўны запавет з практычнымі парадамі. Наказы дадзены ў характэрнай для Агінскага форме —■ з 14 пунктаў (гл. у канцы кніжкі).
^іўна, але гэтыя наказы бацыа-арыстакрата далёкага XIXcm. актуальныяізараз — праз 180гадоў! Пры гэтымуіх не ідзе гаворка аб прьіярытэце «быць першым». Агінскі з мудрасцю філосафа проста кажа сыну — «гэты запавет змяшчае тое, што спатрэбіцца, каб стаць шчаслівым».
Першы ліст рукапісу «Ліст Агінскага сыну Ірэнеушу»
Яшчэ ў Залессі Агінскі ўпарадкаваў свае запісы і дзённікі, і тут, у Італіі, ён некалькі гадоў працуе над «Мемуарамі».
У 1826 г. у Парыжы на французскай мове выходзяць ягоныя «Мемуары» (2 тыс. паасобнікаў), якія выдаў, выехаўшы сюды, Л. Ходзька. V Жэневе надрукаваны 3 тыс. асобнікаў.
У гэтым жа годзе ў Віленскім касцёле кармелітаў старэйшая дачка Агінскага Амелія бярэ шлюб з маршалкам шляхты Упіцкага павету — Каралем Тэафілам Залускім (1794—1845).
Маладая сям’я жыве спачатку ў Гульбіне, потым — у Мемеле (Клайпеда), а з 1837 г. — у маёнтку Івоніч, сярод карпацкіх гор, на шляху паміж Кракавам і Львовам. Стараннямі Амеліі і Караля Івоніч стаў цэнтрам музычнага жыцця і курортам.
У 1827 г. — «Мемуары» выйшлі з друку на нямецкай мове (на польскай — у 1870 г.)
Тагачасныя мас-медыя («Le Globe», «Le Fiqaro», «Іа Revue britannique», «Le Pilote», «Journal de geneve» ды інш.) далі вельмі высокую ацэнку гэтаму твору Агінскага, падкрэсліваючы, што «Мемуары» з’яўляюцца «гісторыяй Польшчы» апошніх сарака гадоў.
16 сакавіка князь піша ліст з Фларэнцыі ў Залессе да сваёй 17-гадовай дачкі Эмы: «Мая каханая Эма! Тэта першы ліст, які ты атрымаеш ад твайго бацькі з таго часу, якты ёсць на свеце...,я заўсёды любіў цябе гэтаксама, як твайго брата і твагх сясцёр... Я адрасую некалькі гэтых радкоў непасрэдна табе, якая займае па прычыне ад'езду Амеліі і Ірэнеуша месца самай старэйшай у сям’і, побач з мамай... Кюбі яе, давай ёй доказы тваёй ўдзячнасці, старайся яе парадаваць у час хваляванняў, прынось ёй повады
Эма Агінская (1810—187 Ігг.), у другім шлюбе Высоцкая
Амелія Агінская (1803—1838 гг.), у шлюбе Залуская
толькі для радасці...» [Тэксты лістоў з Фларэнцыі ў перакладзе Т. Кляшчонак узяты з кнігі Е. Высоцкага «Старыя лісты распавядаюць». Літаратурнае выдавецтва. Кракаў, 1986 г. — аўт.].
2 верасня 1827 г. у Вільні адбыўся шлюб Эмы з Іпалітам Бжастоўскім. Маладыя пасяліліся далёка ад Літвы — у Вялюньскай зямлі (паблізу ад Лодзі ў Польшчы), у маёнтку Бжастоўскіх Чарнажылы.
У 1828 г. М. Кл. Агінскі заканчвае рукапіс «Лісты пра музыку» на французскай мове.
2 лістапада — ліст да Эмы: «Мая каханая Эма! Мяне вельмі ўзрушыла твая памяць аб маіх імянінах...»
^рлей з сумам і тугой адзінокі і стары князь успамінае пра сямейнае жыццё ў Залессі, пра «той час, калі мы былі ўсе разам, калі дзеці мае прыходзілі мяне абняць, а я, тулячы іх да сябе, дабаў ім з глыбіні сэрца маё бацькоўскае блаславенне. Тэтыя хвіліны, такія
шчаслівыя для мяне, мінулі і ўжо не могуць бярнуцца, бо вы ўсе раскіданы па свеце, а я занадта стары і занадта прыгнечаны маім недамаганнем, каб мець надзею, што мне ўдасца яшчэ раз сабраць вакол сябе гэтых каханых дзяцей, на якіх я засяродзіў бы ўсю ўцеху маёй спіарасці..»
У 1829 г. князя Агінскага наведалі А. Міцкевіч і А. Адынец (Адынец быў сябрам А. Ходзькі і прыязджаў з ім у Залессе). Князь чытаў паэзію Міцкевіча (Л. Ходзька прысылаў яе з Парыжу) і вельмі яе цаніў. Маладым Міцкевічу і Адынцу запомнілася гэта сустрэча, і яны яшчэ некалькі разоў сустракаліся з Агінскім. У сваіх успамінах А. Адынец піша, што сустрэчы звычайна канчаліся партыяй у шахматы (князь добра іграў не толысі на фартэпіяна) паміж Агінскім і Міцкевічам. У сваёй паэме «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіч ўпамінае пра М. Кл. Агінскага.
А. Міцкевіч 1827 г., фрагмент з карціны В. йаньковіча
А. Адынец
Адступленне —
пра лёс паланэзу «ля-мінор»
У 1830 г. адбылося паўстанне ў Варшаве супраць Расейскай імперыі і ўзнікла яго пагроза ў верасні 1831 г.
Ліследчыкі сцвяр'джаюць, што другая назва паланэзу «лямінор» Агінскага («Развітанне з Радзімай») была дадзена не ж аўтарам, а з’явілася ў асяроддзі былых паўстанцаў, якіх выслалі ў Сібір, менавіта пасля паразы гшўстання 1830 г.