Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
ВІКТАР МАРЦІНОВІЧ
Мінск, «Кнігазбор», 2021
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
М29
ISBN 978-985-7227-95-2
Мастак
Наталля Гарачая Каліграф Лі Цзо
Аўтар выказвае падзяку МГА «Згуртаваппе беларусаў свету “Бацькаўшчыпа”» і Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якія шмат зрабілі, каб «Мова» пашыралася і зпаходзіла ўсё повых і іювых прыхілыпкаў.
Марціновіч, В.
М29 Мова тіК / Віктар Марціповіч. — Мінск : Клігазбор, 2021.	272 с.
ISBN 978-985-7227-95-2.
Мілск, 4741 год па кітайскім калспдары. Часы Смутку скопчыліся. падышла эра ўзвышэвля Саюзнап дзяржавы Кітая і Расіі, бссклапотлых уцехаў, шопіпг-рэлігіі і cold sex’y. Адпак існуе Невіта, чаго ў гэты.м грамадстве суцэлыіага дабрабыту пе стае як вады і павстра. Септымепталыіы каптрабапдыст Сярожа пад страхам смяротпага пакараішя ўвозіць каштоўпы скарб з-за мяжы і апьпіаецла пад пілыіым каптролсм мілскага падполля, узвачалепага кітайскай мафіяй пад кіраўпіцтвам таямпічай Цёткі. Разам япы спрабуюль зламаць сістэму, у якой дабро і зло. асветпікі і злачыпцы. кахаппс і спажываппс, всрласль і здрада памяпяліся месцамі.
Ці можацс вы ўявіць Бсларусьбсз Беларусі? Гэты рамап страшпы сон пра будучыіпо, прадухіліць якую можла толькі ў лучпаслі з ты.м скарбам, вакол якога і распачыпаелла дзсяллс гэтага ліпгвістычлага баевіка.
УДК 821.161.3-3 ББК 84(Бев)
© Марціновіч В., 2014
© Гарачая 11.. малюнкі. 2014
© Лі Цзо, каліграф, 2014
© Л(|>армленне. ПУП «Кнігазбор». 2021
...прычым любы падобпы слоўпік, якоіі бы пі была яго глыбіня, уяўляе сабой код. Паколькі сама нашая нсіхея (як цяпер лічаць) структуравапая так, як мова. Мала таго, чым глыбей мы апускаемся ў петры чалавечай псіхікі, тым болей разрэджанымі робяцца прабелы паміж зпакамі.
Ралан Барт. *Рыторыка вобраза»
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
БАРЫГА*
— Разумееш, гэта ўсё твар. Выраз, вочы, лоб. Вось глядзі, — я абапёрся на стойку і падаўся наперад, вітурхануўшы куфаль, з якога долу пырснула піва, але падхапіў, не даў кульнуцца, не такі ўжо п’яны. — Дык вось. Зазірні ў мае блакітныя вочкі. Ці ты можаш дапусціць, што чалавек з такімі сумленнымі вачыма гандлюе наркотыкамі?
Бармен пасміхнуўся і паўтарыў за мной:
— На-лы-ко-ты-ка-мі. — Цяжкавата яму даецца гук «р». Мабыць, прыцеляпаў з кантонскага поўдня Кітая.
Я не ведаю, ці ён разумеў, што я балбачу. 3 кітайцамі наогул складана. Ніколі не ўцяміш, калі яны разумеюць, а калі толькі ўдаюць, што разумеюць. I пагатоў ніколі нс прачухасш, калі яны цябе не разумеюць, а калі толькі ўдаюць, што не разумеюць. Гэты выглядаў так, як і павінны выглядаць
* Барыга, пушар, вэндар, дылер — дробны гапдляр паркотыкамі (жаргоп). Тут і далей — заувагі аўтара.
бармен у кітайскім бары пасярод Чайна-таўна Варшавы ў блаславёны наш год чатыры тысячы сямсот сорак першы (год Свінні). А выглядаў ён цалкам абыякавым. Апрануты быў у джынсы «Big Star» і пола «Le Coq», хаця тып ягонай асобы болей адпавядаў «Zara China». Верхні гузік на пола зашпілены. Дарэчы, ужо гэта мусіла мяне насцярожыць. Сцеражыцеся людзей з пола, зашпіленымі на ўсе гузікі.
Пайсці ў бар і насвінячыцца там півам — дакладна не тое, што варта рабіць адразу пасля таго, як закупіў прыблізна сто дозаў агульным коіптам да сямі тысяч новых юаняў. I ўжо пагатоў гэта не тое, што варта рабіць перад тым, як скочыць у цягнічок дадому, дзе праз гадзіну — мытня, сабакі, «сабакі», сканеры і Дзяржнаркакантроль. Але ў мяне свае прыёмчыкі.
Да таго ж — традыцыя. Кожнага разу пасля паспяховага закупу я іду ўглыб Чайна-таўна і выпіваю два пераможныя куфлі піва. Гэтым разам куфляў, каб іх чорт узяў, выйшла крышачку болей за два. Вось і растрашчаўся.
— Як цябе зваць? — чацвёрты раз запытаўся я ў бармена.
— Іван. Ваня я! — Ён ветліва пасміхнуўся. Яны заўсёды кажуць, што яны — Вані, калі бачаць перад сабой рускага.
— А якое тваё сапраўднае імя?
Ён сказаў нешта, алс я, як заўсёды, не змог нават паўтарыць, не тое што запомніць. Ды і навошта мне яго імя?
— Давай яшчэ адзін, цёмнага, — папрасіў я. Папярэдні куфаль неяк скончыўся — я нават і заўважыць ііе паспеў. He, я кажу, не быў я п’яны! Раней пасля паспяховага закупу я ішоў да туркаў і паліў кальян з добрым ганджубасам. Варшава стала значна прывабнейшай пасля таго, як траву ў ёй дазволілі, а кебабы — забаранілі. Але кальяны тыя, кажуць, шкодныя для здароўя. Дык займеў, бачыце, звычку адзначаць півасікам.
Вы можаце спытацца ў мяне: ці я хоць каштаваў калі тое, чым гандлюю? Няма дурных! Дыіі Дзяржнаркакантроль пазнае наркота адразу ж. Гэта пакладае адбітак. Калі вы ў тэме, зразумееце. Калі не — з вамі і размаўляць няма пра што.
— Твар, ён жа... — працягнуў я размову з барменам, якой той, здаецца, са мной не вёў. — Ён жа ўбірае ў сябе ўсё,
што робіш. Вось, бачыш ты, я тут піва насмактаўся. Добры фізіягнаміст адразу схілыіасць да піва па маім мардаглядзе пабачыць. А там жа такія фізіягнамісты! я з павагай пахітаў галавой.
Кітаец настолькі страціў цікавасць да маіх разваг, што павярнуўся да Net-візара, па якім ішло ці то ток-шоу, ці то прагноз надвор’я гэта ў кітайскім вяшчаппі заўсёды складана зразумець. Я крытычна агледзеў сябе ў люстры, што месцілася за стойкай кнайпы. Тып асобы «Marks&Spencer» з лёгкім дотыкам рамантыкі «Tommy Hilfiger». Сталёвыя вочы. Па-юначы ружовыя шчокі. Ці то студэнт апошніх курсаў, ці то малады выкладчык. Магчыма пастар-пачатковец у храме «Boss Hugo Boss». А можа гандляр у буціку. Карацей, шэраг асацыяцый складаецца выключна з пазітыўных, прывабных прафесій, карысных для грамадства. Галоўнае не пасміхацца. Усмешачка ў мяне, кажуць, як у занадта разумнага чалавека. А гэта да блакітных вочак і ружовых шчочак не пасуе.
Вось што. Тварам я падобны да выдатніка! Я гэта ведаю. Яны гэта ведаюць. На мытні яны пабачаць твар добрага, чыстага чалавека, які праз нясхільнасць да алкаголю добра нажлукціўся ў ваўскай піварні ну што ж, можна зразумсць. У іхнім свеце так робяць. А хто насамрэч знаходзіцца перад імі застапецца між мной і табой. Разумееш, Ванечка, твар мой асноўны актыў у жыцці! Бо, калі што, на першым жа кардоне загрымлю! А ты кажаш...
«Ванечка» працягваў мяне ігпараваць, і мне захацелася прыцягнуць ягоную ўвагу.
За ўсё жыццё, Вапя! Hi разу нс трапіў! А езджу праз кожныя тры-чатыры месяцы апошнія пяць гадоў. Hi разу! тут я раптам зразумеў, што зараз абасцуся. Чорт бы яго пабраў, тое піва, яно заўсёды паведамляе пра тое, што варта ісці ў прыбіральню, тады, калі ў прыбіральшо ўжо трэба не проста ісці, а бегчы. I я пабег, пакінуўшы першы раз за ўвесь дзень! заплечнік са ста дозамі агульным коштам да сямі тысяч юаняў без дагляду.
«Я хуценька, сказаў я сам сабе, калі ўжо зачыніў дзверы ў прыбіралыпо. Дый каму тут, у Варшаве, патрэбныя
тыя сто дозаў? Тут яны не каштуюць нічога. Нічога гэта значыць ну зусім нічога. Меней за 50 еўра за ўсё. А там, на радзіме, у Мінску, у кітайскай Расіі, я за іх атрымаю праз дробны гандаль шэсць, не, не меней за сем тысяч юаняў, пры тым, што за адзін новы юаньчык, як вы ведаеце, даюць 1,36 еўра, віншую цябе, дружа, добра падняліся за сёння!
Тут вы, вядома, спытаецеся, дзе набываў. I думаеце, што я вам нічога не раскажу. Але я раскажу, падрабязна. Хадзіце, набывайце! Спрабуйце ўвезці! У Брэсце вас прымуць, тіратрымаюць дваццаць дзён да суда ў каталажцы, побач з завашыўленымі заходнееўрапейскімі мігрантамі, што сунуцца на тэрыторыю Паднябеснай у надзеі зарабіць якіх тысячу еўра на булёны «галіна бланка», каб было што есці на старасці. Пасля гэтага суд ці прызнае вас дылерам, якім, як разумееце, я і ёсць, і прысудзіць вам заслужанае смяротнае пакаранне, ці палічыць, што набывалі для сябе, і вызначыць меру пакарання ад шасці да дзесяці гадоў «страгача». Таму запісвайце, запісвайце!
У Ваве выходзіце з сутарэнняў вакзала, бачыце хмарачос Палаца культуры і навукі, пераўтвораны ў храмы-буцікі (я заўсёды набываю нешта з паўночнага ўваходу, у каплічцы «Hermes»: іх апошні ролік «Temptation is salvation», натуральна, прымусіў мяне плакаць: такія жарсці, такое пачуццё даравання ўсіх грахоў у канцы! Гэта святасць як такая! Гэтыя шчырыя людзі сапраўды вартыя тых грошай, якія просяць за набліжэнне тваёй бледнай асобы да іх іконаў! Як вы разумеце, грошыкаў, каб уратаваць сябе закупкай поўнага гарнітура «Hermes», на няшчасных мінскіх наркотах я пакуль не зарабіў, дык набываю дараванне па дробязі: гузікі, асадку, ёсць нават гальштук, які, што праўда, няма з чым апрануць. Я веру, што гэта добра для кармы. Што добра апрануты чалавек сапраўды, як кажуць у рэкламе «Reserved», абавязкова трапіць у рай. Шопінг-уратаванне супер-рэлігія, дарма што ў нашай Паднябеснай не распаўсюджаная).
Але вы мяне не слухаеце.
Дык вось, праходзім паўз храмы, ідзём да ранча «McDonald’s», дзе пасвяцца соевыя быкі і ўсіх пужае рэ-
клама «Падумай, як ты будзеш выглядаць пасля смерці», дзе ў труне ляжыць свежанькі, не раўнуючы сінтэтычная гародніна і вечная бульба-фры, нябожчык. Файная ідэя прывабліваць спажыўцоў, якія дбаюць адно пра свой выгляд, думкай, што праз макдональдсаўскія кансерванты іх цела ніколі не сапсуецца. Але і страшна, брр!
Недзе тут канчаюцца «добрыя кварталы» і пачынаецца Турэччына. Смажаць мяса, прадаюць на вагу джынсы «Mavi», глытаюць агонь, піхаюць сувеніры з Парыжа і Памукале. «Зніжка! Зніжка!» крычаць наўздагон, выкрываючы тую простую праўду, што гандлююць яны не таварам, а таннасцю, магчымасцю за шэлег набыць тое, іпто нікому не трэба. У кожнага свой мерчандайзінг. Кажуць, тут жывуць не толькі туркі з турчанкамі, але і мараканцы, эфіёпы ды пакістанцы. Адло што я іх не адрозпіваю: для мяне ёсць рускія і ёсць кітайцы. Усе астатпія на адзін твар. Тут гэтых твараў мільён. I ўвесь мільён усміхаецца. Праз паўгадзіны галава кругам. Адно слова мультыкультуралізм. У нас сіналогія, у іх мультыкультуралізм.
Тут трэба спыніцца, бо інакш канчаткова згубіцеся, іірымеце іслам і не заўважыце, як пачняце гандляваць сувенірамі з Памукале. Запытайцеся, як прайсці да ракі, і пры гэтым пастарайцеся нічога не набываць. I не дайце зацягнуць сябе ў «Дом знаёмстваў»: сэкс будзе самы звычайны, з якойнебудзь задрыпанай францужанкай, якая з усіх сілаў будзе выдаваць сябе за экзатычную іранку або афганку.