Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Толькі стоп, стоп, стоп! Давайце адразу дамовімся, mes amis: ніякай пагарды. I ніякай спагады. Мне не трэба вашага саплівага спачування. Я не наркаман. Чаму?
1.	Мова не выклікае прывыкання. Медыцынскі факт. Паразмаўляйце з любым доктарам па-за межамі ягонага ўтульнага кабінеціка, дзе кожнае ягонае слова запісваецца Меднаглядам, і ён вам усё па-сяброўску растлумачыць. Мова ўздзейнічае адразу на псіхіку, абмінаючы цела, таму ніякай інтаксікацыі ў прынцыпе немагчыма. Няма інтаксікацыі няма і абстыненцыі, як казаў адзін мой сябраджанк з дыпломам медвучэльні, пакуль яго не ўзялі за дупу. А раз няма абстыненцыі, то я ніякі не торч. Dixi et animam meam levavi**! Ці, можа, нават et animam meam salvavi***!
2.	Я ў кожны момант магу кіпуць. У маім жыцці былі некалькі тыдняў, калі я стала не ўжываў. I не цягнула. Адзіная прычына, з якой я зноў вяртаўся да мовы, тое, што жыццё без яе нудная халера. Паглядзіце навокал. Калі вас усё задавальняе, вывучыце тры мовы, прачытайце падручнік па гісторыі філасофіі і зноў паглядзіце навокал. Рана ці позна вы будзеце гюбач са мной, I swear****!
3.	Акрамя момантаў, калі я пад уздзеяннем, я цалкам адэкватны. Тое, што я з вялікай перыядычнасцю ўжываю, не сапсавала маіх інтэлектуальных здольнасцяў. Я б нават сказаў, палепшыла іх.
* Ад анг. «дрэнны», «сапсаваны». Тут наркаман.
** Сказаў і тым аблегчыў сваю душу (лац.).
*** ...і выратаваў сваю душу (лац.).
**** Словадаю (анг.).
4.	Так званы «моўны псіхоз» дурка, якую прыдумаў Дзяржнаркакантроль, каб вы тырчэлі на тых драгах*, якія прадае дзяржава: бухле, канабісе і медычных апіятах.
Дык вось, той вечар. He, ну як? Вядома ж, я чуў пра мову да гэтага. У тым сэнсе, што «ніколі-ніколі не спрабуй, бо адразу захварэеш на СНІД і паралельна зробішся підарасам». Але паколькі галава ёсць, то цягнула. Як у Марка Твэна тых хлапцоў цягнула папаліць люльку. Бо гэта ж прыкмета дарослай сапсаванасці. У маладосці нам усім хочацца быць сапсаванымі, а калі мы сталеем і сапраўды псуемся, то цягне да той наіўнай цноты, якой адзначана маладосць.
Мая гісторыя падобная да большасці такіх гісторый. Так, начны клуб. Так, гучная музыка. Але і дзяўчына.
Тады папулярным месцам быў «Сосоіпп» на Камсамольскай, раён той яшчэ, самая мяжа з Чайна-таўнам: літаральна квартал наперад і пачынаецца мурашнік мінскага «Шанхая», куды, як я лічыў тады, беламу чалавеку пасля шостай вечара заходзіць небяспечна, бо пусцяць на чоўмень**. А тут апошні бастыён буржуазнага дэкадансу: жывы старасвецкі джаз, можна пабачыць чалавека з гітарай і сапраўдным саксафонам. Інтэр’ер чорнае з золатам, крышталь, агонь, топлес-афіцыянткі ў вепецыянскіх масках, на ўваходзе абавязковы сэк’юрыці ў строгім «бандыцкім» гарнітуры з галавой белага труса такі прывецік са свету старажытных ЛСД-прыходаў, калі Еўразія, перш чым закінуцца псіхадэламі, яшчэ чытала Люіса Кэрала (цяпер тыя часы даўно мінулі, хто такі Кэрал ніхто з чандалаў*** не памятае, але белыя трусы ў нашай вёсцы ў трэндзе, ды толькі што яны значаць хер хто растлумачыць). На сценах дрэнна намаляваны Обры Бэрдслей, bar-стэнд стылізаваны пад art nouveau карацей, безгустоўшчына і аграгламур з прэтэнзіяй. У Токіа такія клубы былі 30 гадоў таму, у Пекіне 20, да
* Ад анг. drug прэпарат, лекі. Тут наркотыкі.
** Чоўмень паўднёва-кітайская страва з локшыны і мяса.
*** Чандал назва індыйскай касты недатыкальных, тут дуркаваты чалавек (слэнг).
Новасібірска ды Сярэдняга Кітая дабраліся гадоў 10 назад, а цяпер па інерцыі дакаціліся і да ўскрайкаў імперыі да нас, да Масквы, да таго балотнага Піцера, дзе, як кажуць, ніхто без памылак па-кітайску не размаўляе.
Я прыцягнуўся ў той клубэшнік у выпадковай кампаніі, якая, здаецца, сабралася толькі таму, што на чацвярых таксоўку ўначы браць танней: праз паўгадзіны ўсе, выпіўшы па кактэйлю, разышліся па розных кутках клуба, а яшчэ праз гадзіпу людзей стала столькі, што вольных куткоў не засталося, усіх прыціснула адно да аднога, танчылі шчыльна, плячук да плечука. Граў Майкл Джэксап finalized by FJ Lee сівая мінуўшчына, накладзеная на кітайскі data-псіхоз. I вось тут мне робіцца неяк складана апісваць, бо магію, вы ведаеце, неяк цяжка пераўтвараць у словы.
Карацей, уявіце: цямрэча, бліскавіцы страбаскопаў і digital fires, музыка, якая залазіць пад скуру. Якраз тая самая пара, калі не трэба нічога дадаваць, каб быць тут і цяпер; кайф як такі, запоўненасць і асэнсаванасць быцця. Прасвятленне. Недзе паміж поўначчу і другой раніцы заўсёды ёсць такі кароткі момант, калі з’яўляецца адчуванне, што ўсе навокал браты і сёстры, што ты не самотная, адрыгнутая Сусветам істота (як ёсць насамрэч), але патрэбны некаму жывы чалавек.
I вось у момант гэтага сэнсуалыіага зацямнення побач намалявалася такая спрытная сучачка'. доўгія ногі, пажадлівыя вусны, кароткая прычоска, узрушаны бляск вачэй. Чарнявая. I божухна як яна рухалася! Я раптам адчуў, нібыта мы з ёй ведаем адно аднаго мільён гадоў, так глыбока, як не могуць ведаць такія недасканалыя істоты, як людзі, век якіх хуткабежны, што ў матыля. Вось цяпер мне падумалася: нам дастаткова было кароткай размовы, каб ілюзія развеялася. Размовы хаця б пра Бэрдслея. Ці пра такійскія клубы, у якіх дурніца, вядома ж, не была. Але размовы словамі не адбылося. Мы размаўлялі целамі, гюзіркамі, рытмам рухаў. А потым яна ўзяла мяне за руку, нахілілася і юрліва выдыхнула: «Хадзем».
Менавіта так: не «ідём», а «хадзем»! Гэта ўжо само сабою цікава, пагадзіцеся. 3 вамі такое бывала? 3 вамі хоць раз хто пачынаў гаварыць на мове?
Сказала і павалакла за руку да прыбіральні. Я тады думаў, што мяне чакае звычайны coldsex гэта было б зразумела, прыстойна і нават рэспектабельна. У прыбіралыпо была чарга, нейкі час мы ў ёй танцавалі гэта была звычайная п’яная чарга ў начным клубе, дзе палова наведнікаў настолькі ўхсзаныя рэчывамі, што ў той момант, калі падыходзіць чарга заходзіць у кабінку, яны забываюцца, па што стаялі.
Дык вось, мы танцавалі, у мяне ўстаў, я думаў, як лепей ёй авалодаць. Потым мы ўціснуліся ў прыбіральню тут усё было аздоблена з той правінцыйнай раскошай, якую так любяць нашыя дробныя гандляры, што мрояць сябе фінансавай элітай Падііябеснай: велізарная ракавіна памерамі амаль што з ванну, срэбная палічка для раскаткі какаінавых дарожак, дарэчы, унітаза не было наогул, прынамсі ў гэтым пакоі, а ці былі там яшчэ пакоі, я так і не дазнаўся: уладальнікі выдатна разумелі, што ў клубны туалет сучасныя людзі ходзяць наваляцца ды патрахацца, а калі каму прыпрэ, ён можа выйсці з клуба і пасцаць на вуліцы, як сапраўдны вясковы м«ча.
Карацей, я пачаў расшпільваць джынсы, але яна спыніла мяне хуткім мяккім рухам перасычанай драпежніцы, абвіла мяне нагамі, палсзла ў станік і дастала адтуль паперку, якая была складзеная a-la enveloppe*. скрутачак памерам з пазногаць. Паглядзела мне ў вочы і запыталася, шэптам, на самае вуха:
Паляціш са мной у вырай?
Мне зрабілася страшна, бо я ніколі да гэтага не каштаваў, а яна нсяк адчула гэта мабыць, была ўсё ж такі паміж намі нейкая эмацыйная сувязь... Я б так сказаў: калі паміж незнаёмымі людзьмі ў прынцыпе можа быць эмацыйная сувязь, яна паміж памі была. Яна, гэтая безыменная дзяўчына, адчыніла мне дзверы ў той свст, з якога я не сышоў
* Канверцікам (фр.).
дагэтуль (бо мне тут добра). Дык вось, яна адчула, што я novice, і зноўку спыталася, шэптам, з нейкай незразумелай мне пяшчотай:
Ты што, першы раз?
Я кіўнуў, моўчкі.
Яна засмяялася:
Кажуць, гэта на вялікую ўдачу, праспявала яна, гледзячы мне ў вочы. Мова гэта любіць калі ты некага ўдзяўбеш першы раз. Але табе яно можа не ўставіць. Першы раз шмат каму не ўстаўляе.
Чаму яна рызыкавала, дзелячы сваю дозу са мной? Я дагэтуль таго не ведаю. Кажуць, што калі шыраешся ўдваіх, эфект значна мацнейшы. Але я гэтага пацвердзіць не магу ніколі не спрабаваў ні да, ні пасля таго. Бо занадта небяспечна. Я мог лёгка накатаць на яе скаргу ў Дзяржнаркакантроль за «садзейнічанне першаму ўжыванню наркотыкаў» і атрымаць за гэта свае чатыры тысячы новых юаняў. Але яна мне даверылася так, як ніколі і нікому не даверыўся я з той пары. Што я там казаў пра эмацыйную сувязь?
Дык вось, яна хуценька раскатала паперку на далоні, там дробны тэкст, трэба было схіліцца блізенька, дакрануўшыся галовамі, і гэта было прыемна. Тэкст быў напісаны ад рукі друкаванымі літарамі розных памераў, з перабіўкамі кшталту тых, што бачым у спам-кантрольках на паштовых сэрвісах: цяпер я ведаю, што гэта робіцца, каб падмануць кішэнныя сканеры, а тады не ведаў і дзівіўся. Тэкст быў рыфмаваны і дужа прыгожы. Я прачытаў яго першы раз, і не зразумеў прыкладна траціны слоў, пачаў чытаць другі раз і тут мяне накрыла прыходам. Як гэта часта бывае з ужываннем мовы, ён застаўся ў галаве назаўсёды, буду паміраць не забуду.
Выглядае, што гэта быў фрагмент з нямецкага femenрамантызму канца дзевятнаццатага стагоддзя, перакладзены на наркатычны лінгвістычны код: пра гэта сведчыць згадка пра каня, пра нейкі «плуг» (мабыць, архаічны аўтамабіль у Нямеччыне, бо тут удакладняецца, што яго трэба менавіта «накіроўваць»), пра меч улюбёны атрыбут позніх pa-
мантыкаў. Вось, што прачыталі мы з ёй. Падрыхтуйцеся, бо торкне:
Калі цябе, мілы, Краіна пакліча за родны змагацца парог, то суму не будзе ў мяне на абліччы, ні страху не будзе ў грудзёх.
Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай ніколі тады не здрыгне, а буду не менш за цябе я адважнай, каб сілы дадаці табе.
Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім, як і сэрца найлепшых сыноў, гарыць то ж каханнем для роднай старонкі і спадчыны нашых дзядоў.
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю, і так абаронім, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю.
Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай, як сіняе сталі мяча, заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат*.
Яе забрала хутчэй, літаральна праз секунду цела неяк механістычна выгнулася і яна хрыпотка засмяялася. Я ўсё спрабаваў учытацца ў няўцямныя словы кшталту «спадчына», калі пачуў, што стук майго сэрца робіцца гучнейшым, скарэйшым, заглушае клубную музыку і пераўтвараецца ў постук капытоў каня, які нясецца праз поле. I перш чым канчаткова адключыцца, я паспеў пабачыць, як шуганула сінім электронным полымем стужка з тэкстам яна была з самазнішчальнай паперы: шуганула і знікла, пакінуўшы