Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Мая Ірка злуецца на гэтых дваіх. Яна кажа, што праз такіх, як яны, састарэлых калхазанаў, мы і прасралі ў свой час будучышо. сучаснасць і наогул усё. Але калі я гляджу на тое, як яны цалуюцца: ён увесь сівы і пузаты, і яна сухенькая і старэнькая, то адчуваю нешта накшталт зайздрасці.
ДЖАНКІ
Сям’я як схема адносінаў між людзьмі загнулася не дзесяць і не дваццаць гадоў назад. Насамрэч сям’ю забілі «Бітлз», сэксуальная рэвалюцыя, Вудстак, 1960-я, 1970-я і па-ба-ба-бам! самае галоўнае: кантрацэпцыя. У дваццатым стагоддзі людзі проста не зразумелі, што яны вынайшлі, калі вынайшлі кандомы і гарманальныя кантрацэптывы. Першай небяспеку адчула каталіцкая царква перад тым, як канчаткова сканаць, прыціснутая новымі гламурнымі вераваннямі, яна спрабавала забараніць засцерагацца дурная спроба ў век СНІДу і татальнай полавай разбэшчанасці.
У канцы дваццатага стагоддзя людзі пастолькі захапіліся новымі магчымасцямі, якія абяцаў свету сэкс без сацыяльных наступстваў, што проста перасталі нараджаць дзяцей. Малыя пачалі ўспрымацца прыблізна так, як рапей успрымаліся венерычныя захворванні: як следства празмернай юрлівасці. Як вынік уласнай няздольнасці хоць мінімальна кантраляваць цялесную прагу і заўсёды траціць трыццаць секундаў на тое, каб нацягнуць кандом. Нарадзілі дзіця? Ну што ж цяпер марнуйце найлепшыя гады, каб яго накарміць, адзець і выгадаваць прыкладна такі быў выраз у людзей, калі яны бачылі сям’ю з немаўляткам.
Але ў пачатку нашай эры ўсё зноў кардынальпа змянілася мабыць, спрацавалі нейкія прыхаваныя цывілізацыйныя механізмы, якія зберагаюць людскі род як такі ад індывідуалісцкага глупства, ляноты і прагі камфортнага жыцця. I людзі зноў пачалі нараджаць дзяцей. Прычым адразу як трусы: па тры-чатыры малых на сям’ю! Яны рапта.м зразумелі, што гадаваць малога вялікае шчасце. Што пры гэтым цалкам адмерла гэта класічная схема «тата + мама + дзіцё». Выявілася, што для таго, каб даць жыццё, патрэбныя толькі сперма, яйцаклетка, а такасама дастатковая сацыяльная дапамога (варыянт аліменты).
Так сталася, што ўвесь тысячагадовы праект «заходняй сям’і» базаваўся выключна на немагчымасці кантраляваць зачацце. I як толькі людзі прыдумалі кантрацэпцыю (а з другога боку вынайшлі штучнас апладненне, ЭКА і кланаванне), яны пачалі трахацца з аднымі людзьмі (для чыстай асалоды), нараджаць дзяцей з другімі людзьмі (болей здаровымі носьбітамі геннага будаўнічага матэрыялу), а жыць з трэцімі людзьмі (болей заможнымі, прыдатнымі для забеспячэння высокага ўзроўню побытавага камфорту).
Уся пачуццёвая сістэма «Дваццатага стагоддзя мінус» (г. зн. тых тысячагоддзяў, якія папярэднічалі вынаходніцтву кантрацэпцыі) была прызнаная маральна састарэлай і адмененая. Саплівым «пачуццям», «каханню», «пяшчоце», усяму гэтаму галубінаму буркаванню і таннай раманты-
цы «пад Месяцам» прыйшоў на змену прагматычны cold sex*. Які, дарэчы, вынайшлі не мы, яго прыдумалі сацыёлагі дваццатага стагоддзя, якія ўжо тады зразумелі тое, чаго некаторыя не разумеюць нават цяпер, калі Armageddon is completed successfully**.
Што да мяне, дык так: недзе па гэтым горадзе ходзіць жапчьша, якая гадуе маленькага капрызнага жываглота, што мае мой генетычны матэрыял. Час ад часу мы сустракаемся на дзве гадзіны і я вяду яго ў «МакДональдс», дзе ён есць гамбургер, а я выціраю я.му соплі і кетчуп з падбароддзя. Ніякіх пачуццяў ні да жанчыны. ні да малога я не маю, бо яна называе яго «бэйбікам» і глядзіць шоў «Вясёлыя каты» па Net-візары. I пры гэтым яны разам рагочуць.
Пагадзіцеся, мы з ёй істоты розных біялагічных відаў. Так бывае, што асобныя даволі далёкія віды ў заалогіі здолыіыя злучацца. I нават даваць мяшаны прыплод (мулы). Але гэта не значыць, што яны «створаныя адно для аднаго» і павінныя псаваць уласнае жыццё сталым знаходжаннем бок у бок. Калі ў мяне ёсць грошы, якія я не пускаю на наркотыкі, я дасылаю ёй некалькі соцень, яна адказвае якім-небудзь вульгарным «буська табе за гэта»!
Але самае страшнае пры гэтым тое, што часам я адчуваю сябе апошпім прадстаўніком свайго біялагічнага віду. Пару якому анталагічна падабраць немагчыма, а таму я асуджаны на адзіноту. 3 другога боку, хто сказаў, што гэта страшна? Можа, наадварот?
БАРЫГА
Ірка, скажы. А навошта я табе патрэбны? мы ляжалі побач, і мая Ірка падводзіла фарбу на вочках, бо толькі што мы вельмі неахайна сабе паводзілі (прычым двойчы запар), і фарба на яе твары размазалася.
Ты? Мне? перапытала Ірка і задумалася.
* Халодны сэкс (анг.).
** Армагедон паспяхова давершаны (анг.).
Думала яна даўжэй, чым гэта, як на мяне, дапушчальна з гледзішча ветлівасці і цеплыні адносінаў між людзьмі. Я ж яе не пра сэнс жыцця спытаўся.
Ты. Мне, яшчэ раз паўтарыла Ірка, распушваючы шчотачкай вейкі.
Яна з асалодай углядалася ў свой твар сапраўды: ні зморшчынкі, ні прышчыка, ніводнай дробненькай заганы. Твар з вокладкі. Прыгожая яна ў мяне!
Ты. Мне. Навошта. Мне патрэбны, зноў паўтарыла яна нараспеў, і да мяне дайшло, што насамрэч яна не шукае ліхаманкава адказ на важнае для мяне пытанне, як мне падалося спачатку. Яна наогул пра гэта не думае, цалкам аддаўшыся макіяжу.
Дык Ірка! Ну! не хацеў я адчапіцца.
Слухай! Ну што ты ўеўся! яна лягутка ляснула мяне нагой па галёнцы. Ну патрэбны, так! Ты мне патрэбны!
Але ж Ірка! Я пытаўся, не ці я табе патрэбны, а навошта патрэбны?
Тут яна паклала люстэрка на ложак і сапраўды задумалася. Потым пырснула:
А што, у цябе ніякіх варыянтаў няма? ейная ўсмешка была дураслівай і распуснай.
Ну а ўсё ж?
Яна па-царску паляпала мяне па майтках, якія я ўжо паспеў надзець.
Адказ трэба шукаць недзе тут, яна зноў пырснула і вярнулася да люстэрка.
I што, справа толькі ў гэтым? настойваў я. Толькі ў сэксе?
Ірка пачала раздражняцца.
Слухай, а ў чым яшчэ можа быць адказ? У тым, што ты мне ўвесь час ежу спрабуеш прыгатаваць, як тая крэйзі бабуля з другога паверха для свайго тоўстага кабанчыка?
Ну, не ведаю, я зразумеў, што зноў абразіў Ірку сваімі дурнымі пытаннямі. Прабач, я сапраўды думаю не пра тое.
Але настрой у яе ўжо сапсаваўся. Яна хутка паднялася і нацягнула сукенку.
Эй, ты хіба ўжо едзеш?
Ну так, мне трэба.
Я ведаў, што ёй трэба. Надыходзіў вечар камерцыйна болей прывабны час для стасункаў паміж мужчынам і жанчынай. I чаго б ёй марнаваць такі вечар на мяне? Але таксама я ведаў, што яна магла б пабыць са мной яшчэ нейкі час і збіралася пабыць, калі б я не пачаў бянтэжыць яе сваімі «сур’ёзнымі» пытаннямі. А зараз яна заедзе некуды ў кавярню і прабавіць гэты час, мой час, пацягваючы латэ і гартаючы часопісы. Можа, нават фліртуючы з новым кавалерам.
Слухай. Я хачу жыць, ушчувала яна мяне. Жыць, а не заганяцца. А ў цябе ўвесь час выключна загоны нейкія. Нейкія, тваю маць, «пачуцці»! яна грэбліва скрывіла вусны. Толькі яны! Зашпілі давай!
Мая Ірка села да мяне на ложак, павярнулася спінай. Я пацягнуў наверх «маланку» на сукенцы. Белая сукенка «Prada» была з сапраўднага ядвабу, лёгкага, бы крылы матыля. На мяне раптоўна накаціла, і я ўціснуўся ў яе спіну носам, абвіўшы рукамі, абняўшы за плечы. Вось гэтую «маланку», якую я толькі што зашпіліў, праз пару гадзінаў будзе расшпільваць другі мужчына. Які пасля стане драпежна спажываць Ірчыну прыгажосць і маладосць, а яна не стане нікуды ад яго спяшацца. I гэта цалкам нармальна. Проста я занадта сентыменталыіы.
Ірка пакорліва замерла, даючы мне надыхацца яе целам. Яна сядзела вось так, з выпрастанай спінай, і, мабыць, атрымлівала асалоду ад уласнай паставы, ад таго, як гэта наогул прыгожа калі ты ў добрай ядвабнай сукенцы сядзіш, a цябе так жадаюць, так цягнуцца, так прагна абдымаюць. Бо калі цябе прагнуць, гэта значыць: ты супер. Потым яна скурай адчула вільгаць з маіх вачэй і гідліва здрыганулася. Рэзка ўзняўшыся, яна падышла да насценнага люстра і ўгледзелася ў адбіткі маіх слёз на ядвабе.
Ты што робіш? спыталася яна. Ты ўвогуле ведаеш, колькі гэта каштуе?
Я ведаў. Гэта каштуе 56 тысяч юаняў. Я за такія грошы магу жыць паўгода.
Паглядзі, плямаў не будзе? сказала яна халодна. Паміж памі пралегла сцяпа маіх нястрыманых паводзін.
He, не будзе! Гэта ж вада. Слёзы гэта вада, прамовіў я.
Ведаеш, час ад часу я забываюся, які ты... здаецца, тут яна хацела па-сяброўску мацюкнуцца, але стрымалася. Які ты дзівак.
Прабач, сказаў я спакойна. Ты да яго едзеш?
Так, да Сцяпана Вікенцевіча.
Ірка хадзіла па пакоі, зіркаючы ў насценнае люстра ці то яе турбавала магчымае з’яўленне плямаў на бслым ядвабе, ці то яна проста кайфавала ад таго, як на ёй сядзіць новая сукенка.
I вы з ім будзеце займацца халодным сэксам? я проста правяраў ступень уласнай халоднасці. Мне ўдалося амаль нічога не адчуць: я прызвычаіўся.
Ой, слухай! фыркнула яна. Я ж табе казала ўжо ўсё! Я з ім не канчаю!
Тут у ёй, мабыць, нешта зварухнулася, бо яна зноў спікіравала на ложак і вымавіла, даверлівай інтанацыяй:
Паслухай. Мне з табой добра, яна нават паклала палец мне на далонь, такі паказчык надзвычайнай блізкасці кранаць партнёра пасля таго, як фізічная частка адносін на сёння ўжо скончаная. Мне з табой добра, а з ім проста. Але, ты ж разумееш. Сцяпан Вікенцевіч шмат працуе. Болей, чым ты, калі займаешся... Чым, ты казаў, займаешся па жыцці?
Я, вядома, не казаў, чым займаюся па жыцці, ды ёй гэта і не цікава. Я махнуў рукой, маўляў, працягвай, не зважай на дробязі.
Таму як ён шмат працуе, мы з ім наогул не размаўляем. Толькі робім гэта, і ўсё. I я не канчаю. Я, наогул, толькі з табой канчаю, я ж казала. А з усімі астатнімі вырашаю пытанпі. Вось скажы, вось ты б мне мог такую сукенку набыць? А? Мог бы?
He, відавочпа, што са сваіх маленькіх барыжных ходак, з уласнага маленькага наркатрафіку я не мог набываць ёй «Prada». Прыбытковасць гандлю мовай моцна пераболыпаная. Вось каб займаўся, як той Сцяпан Вікенцевіч, збытам рэштак расійскай нафты была б іншая размова. Радзімай гандляваць заўсёды пачэсна.
Вось бачыш! Мы з табой на роўных, а з ім у мяне shopping-sex. Мы пасля заўсёды едзем у маркет і ён аддзячвае мпе, набываючы шмат чаго. Бо я ж павінна добра адзявацца, каб ты мяне жадаў, вось як цяпер.
Гэтую балалайку, якую яна толькі што ўключыла, я ўжо чуў і добра ведаў кожнае адценне гуку. Таму проста ўстаў, дапамог ёй сабрацца, спусціўся ў двор (куфля з півам пад крэслам дзядзі Сашы ўжо не было: хоць да некага сёння прыйшло простае і нічым не азмрочанае шчасце) і стаяў, чакаў з Іркай побач, пакуль прыедзе таксі.