Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
На вокладцы залатым ціснепнем было папесена... з тым самым, забаронсным кірылічным «і»... што цалкам выключала, што гэтая кніга выдрукавана па-руску... што магло азначаць толькі... гэтая друкаванка сапраўды на мове... там было напісапа:
Уільям Шэкспір. Санеты.
Я хутка прагартаў старопкі, не ўчытваючыся, каб раптам не ўставіла, бо я ж не ўжываў ніколі... Але і так адтуль палезлі ўсе гэтыя наркатычныя спалучэнні «шч», «чэ», «дз», кінулася ў вочы літара «ў», якая знаходзіцца ў ідэнтыфікацыйных модулях болыпасці скапераў, бо яна дазваляе адразу выявіць стаф і адрозніць яго ад звычайных тэкстаў, выкананых без дапамогі мовы. I ўсё гэта было зроблена ў друкарні: жоўтая папера, афсетны друк, так, што на месцы кожнай кропкі лёгкі адбітак, ямачка, якую можла намацаць падушачкай пальца.
А яшчэ япо дзіўна пахла. У нашым сучасным свеце няма рэчаў, з які.мі можна параўнаць той пах. Адно што, ведаеце... Так пахне ў кастрычніцкім парку. Які запоўнены жоўтым шапаткім лісцем. Гэта пах кляновага лісця, якое шамаціць пад нагамі. У галаве замуцілася. Я сеў.
Заплюшчыў вочы. Расплюшчыў іх. Кніжка па-ранейшаму ляжала на маіх далонях.
Як і болыпасць людзей з індустрыі, я лічыў. што друкавапкі гарадская легенда. Што іх не існуе. Бо іх не магло існаваць. Бо калі япы некалі існавалі, то гэта значыць, што тое, чым я гандлюю пад страхам смяротнага пакарання, некалі было ііс забаронена. Што мова сапраўды, як кажуць асобныя гарадскія вар’яты, была сродкам штодзённай камунікацыі паміж людзьмі. Звычайнымі людзьмі, а не кончанымі джанкі. Стоп, гэта трызненне! He трэба рабіць высноў. 3 высновамі ў мяне заўсёды было складана, бо я ад прыроды не всль.мі разумны. Давайце казаць пра тое, што ёсць тут. А тут ёсць друкаванка. Я адгарнуў апошшою старонку, там значылася лічба «204». Такім чынам, у мяне ў руках рэч, якая ўтрымлівае 204 старонкі тэксту, кожная коштам прыблізна пяць тысяч юапяў. Калі проста механічна памножыць адно на другое, атрымаем адзін мільён дваццаць тысяч повых юаняў.
Але пра друкаванкі кажуць...
Ну, то бок тыя дурні, якія ў прынцыпе нешта кажуць пра друкаванкі, дык вось япы кажуць, што іх кошт на чорпым рынку вылічваецца па прынцыпе прагрэсіі. Адна старонка пяць тысяч. Дзве дзесяць. Бо эфект ад друкаванкі робіцца кумулятыўным, неяк так накладваецца адно на другое, што... Але чакайце! Тры дваццаць тысяч. Чатыры сорак тысяч. Лічым далей: пяць восемдзесят тысяч. За восемдзесят тон можпа набыць неблагую аднанакаёўку ў Славянскім. А за шэсць старонак, гэта зпачыць вось зараз я адлічу: адзіп, два, тры аркушы... Дык вось, за гэтыя шэсць старонак можна прыдбаць кватэру-студыю ў Грынвіч-віліджы, з кансьержам, аховай і, магчыма, асобным ліфтам.
Я прысеў да клавіятуры і паспрабаваў падлічыць хоць прыблізпы кошт гэтай кніжачкі, але ўжо на дваццатай старонцы лічба вылезла па-за межы доўгага акенца калькулятара. ІІобач са мной ляжала рэч, цану якой вызначыць проста арыфметычпа не ўдавалася. Я быў абсалютна перакананы ў тым, што я адзіны ўладальнік друкаванкі на ўсіх нашых Паўночна-Заходніх тэрыторыях Кітая, з іх ста мільёнамі жыхароў. Можа, я сплю? Я паглядзеў на сваю далоль. Кітайцы кажуць, што калі не ўпэўнены, ці ты не спіш, паглядзі на
адкрытую далонь, бо ў cue звычайпы чалавск такога з простага жадапня не зробіць, калі ён, вядома, пс шаман. Ці так толькі кажуць, што кітайцы такое кажуць? Я бачу далонь. Ці значыць гэта, што я не сплю? Ніколі ў жыцці дагэтуль у мяне не было сітуацыі, у якой трэба было спраўджваць рэалыіасць і высвятляць, ці япа не con.
Я задумаўся. Дык калі гэта не сон адкуль узялася кніжка? У Варшаве гэтым разам я сапраўды шмат звіпеў пра тое, што мяпе ніколі не трасуць. Магчыма, я гэтаксама звіпеў і мінулы раз. I пазаміпулы. I да мяпе прыгледзеліся сур’ёзныя пацаны з ліку тых, што жывуць у тамтэйшым Чайна-таўнс. 3 ліку тых, якіх ніколі не бачна і на чыёй скуры драконы, нс падобныя да Змсяў Гарыпычаў, наколатыя добрымі майстрамі. Я пачухаў патыліцу. Цела памятала адпо паўпразрыстае адчуванне... Адчуванне таго, івто ноша на спіне раптам зрабілася крыху цяжэйшай... Але дзс ж гэта было? I ці гэтым раза.м?
I тут раптам да мяпе дайшло. Дайіпло тое, што дагэтуль трымалася псдзе ў прыцемках свядомасці. Рэч, пра якую я мусіў падумаць перадусім, яшчэ да спробаў вылічыць кошт гэтай кніжачкі. Думка, ад якой я кінуў усс марныя спробы адказаць на пытанне, скуль узялася друкаванка ў маім заплсчніку. Яна фармулявалася проста і страшна: Дзяржнаркакантроль. I зіюў прыгадалася маўклівая постаць у айчышіым гарпітуры, такая каструбавата-пехлямяжая, што адразу неяк ікалася пра спецслужбы. Але не, не, калі б хацелі ўзяць, ужо б узялі. He пра тое трэба думаць. He пераймацца і пе параноіцца наконт сумпеўна, але пагрозліва апранутых постацяў. Бо Віцева парапоя вельмі заразная хвароба...
He, тут трэба тэрмінова вырашыць куды яе схаваць. Бо Дзяржнаркакантроль можа не заўважыць дробнай партыі ў сто паперчын. Але ж ён таму і ёсць магутным Дзяржнаркакантролем, што з дапамогай выведкі ды сваіх агентаў у трыядах мусіць адсочваць перамяшчэнпі партый, кошты якіх перавышаюць бюджэт Мінска, калі не ўсіх нашых абласцей раза.м узятых! Гэта значыць, што цяпер яны адпрацоўваюць усіх, хто неяк падазраваўся ў трафікёрстве,
а праз некалькі гадзіп складуць спісы ўсіх, хто псраходзіў мяжу за апошнія суткі, і пачнуць планамерна па гэтых спісах ісці. А можа, пават ужо ідуць. А за друкаванку... Гэта не тое што смяротнае пакаранне яны маімі вантробамі літару «у нескладовае» выкладуць, прычым прасочаць, каб я быў яшчэ жывы на той момант. Кніжку трэба было тэрміпова схаваць. Але куды ты яе схаваеш, калі нават проста на вуліцы з ёй паказацца страшна можна трапіць пад нейкі выгіадковы патруль, і па гэтым усё скончыцца.
А можа, яе спаліць? Вось зараз? Я падумаў пра кватэрустудыю ў Грынвіч-віліджы. He, паліць друкаванку мы пакуль нс будзем. Паліць паперу паогул справа хуткая. Спяшацца няма куды. У роспачы я пабраў нумар Іркі. А каму яшчэ я мог патэлефапаваць?
Доўгі час у слухаўцы чуліся гудкі, што суправаджаліся барытонам кітайскага Элвіса ІІрэслі, яна любіла песпю «Лав мі, Тэндар»*, алс кпіла са слова «лав». Відавочпа, Ірка злавалася на мяне і вырашала, ці варта адказваць. Урэшце я пачуў яе ўцвелены голас.
Я ж ка-за-ла, што я на су-стрэ-чы! вымавіла яна па складах.
Прывітанне, Ірачка! я вырашыў кампенсаваць брак ветлівасці ў нашай камунікацыі. Прабач! ГІрабач (тут у старажытных фільмах, якія дэманструюць па Net-візары, звычайпа дадавалі зварот «любая» і гэта дапамагала камунікацыі, але ў сучасным свеце такое не спрацоўвае). У мяне здарылася бяда! Проста рэалыіы трындзец! я зрабіў паўзу, каб яна зразумела, што я не жартую. Мпе вельмі патрэбная дапамога! Мпс болей няма да каго звярнуцца. Ірка, калі ласка, давай сустрэнемся!
Я на сустрэчы, паўтарыла яна ледзяным голасам.
Ты ўжо на сустрэчы, Ірка? Ці толькі едзеш туды? Ці яшчэ дапіваеш каву? удакладпіў я.
* Маецца на ўвазе песня «Love me tender», упершыню выкананая Элвісам у 1956 годзе.
Пу так, яна растала. Толькі еду. Каву піла, каб супакоіцца ад гэтых тваіх псіхованых выбрыкаў.
Дык ці можпа сустрэцца? Мне літаральна пяць хвілін трэба!
Сукснку мне сапсаваў, дадала яна плаксівым топам, і я зразумеў, што яна ўжо нс злуецца, толькі капрызіць.
Ірка, ну калі ласка! Усё роўна гэты твой вызваліцца толькі праз гадзіну! мая Ірка любіла расказваць пра старога казла, пра ягоную шчодрасць і добры густ, таму я добра ведаў усе акалічнасці іх дачыненняў. Всдаў зпачна лспей, чым мнс б таго хацелася.
Ну добра. Пад’язджай праз дзесяць хвілін у «Айсберг». Я тут непадалёк.
Як я і падазраваў, яна піла каву ў «Васільках». Я ўявіў, як зараз з нсбяспечпай ношай пасунуся ў метро, як натыкнуся на сканср, піто кантралюе людскую гілынь ля турнікетаў, і ніякія блакітныя вочкі мяпе нс ўратуюць. Бо тут зараве сірэна трывогі па горадзе, усе цягнікі блакуюць на агулыіы шмоп. А на аўтобусе ці таксоўцы я за дзссяць хвіліпаў праз заторы нс паспсю. Ды й не падабалася мне ідэя выходзіць з дому з «друкаванкай». Мая звычайная ўпэўнснасць ва ўласнай нсдатыкальнасці распляскалася афсетным друкам.
Ірка, Ірачка, я ведаю, як гэта гучыць! Але затык у мяпе тут, у кватэры. Калі ласачка, вазь.мі таксовачку і пад’едзь да мяне! Я буду вінны табе да канца жыцця!
Слухай, табе трэба ты і едзь! зноў пачала злавацца яна.
Разумееш, не магу з хаты выйсці! Я заплачу за тваю таксоўку, ты толькі прыедзь!
Буду стаяць па корках, пепрыязпа азвалася яна.
Ну калі ласка!
Глядзі, калі зпоў нейкую дурасць задумаў болей ніколі мяне нс ўбачыш! Зразумеў?
Дзякуй! Я всдаў, што ты дапаможаш!
Пакуль я чакаў яс, раздумваў: можа, загарнуць друкаванку ў паперу ці фолыу і пе казаць ёй, йіто там унутры? Ірка, вядома, на метро ніколі не ездзіць і са сваім гламур-
ным ладам жыцця пад сканер трапіць наўрад ці. Але ж, калі яна возьме такі пакунак, яна мне даверыцца. А я, выходзіць, скарыстаюся гэтым сляпым даверам у нядобрых мэтах. He, лепей выкласці ўсё як ёсць, без сакрэтаў.
А вось і Ірка! Зразумела, што калі яна ўвайшла, то настроеная была, скажам так, не вельмі рахмана.
Грошы на таксоўку! запатрабавала яна адразу, упёршы рукі ў бокі. He тое, каб ёй патрэбныя былі мае грошы, проста дэманстравала характар.
Я паслухмяна паднёс ёй дзесяць юаняў і яшчэ трошкі пакланіўся, бы служка ў японскім рэстаране.
Ну, што ў цябе? запыталася яна адрывіста. Як ты разумееш, я ўжо спяшаюся.
Ірка. Калі ласка. Вазьмі на часовае захаванне адну рэч, папрасіў я, гледзячы ёй у вочы. Хутчэй за ўсё, яе ўжо шукаюць. Неўзабаве, магчыма, будуць шукаць і ў мяне.
Тут яна недаверліва пасміхнулася: маўляў, што там за каштоўная і небяспечная рэч можа быць у такога несамавітага біболы, як я? I з такой усмешкай яна прайшла за мной у пакой, дзе на стале, урачыста, нібы ў музеі, ляжала чорная друкаванка з надпісам «Шэкспір. Санеты».
Што гэта? спытала яна нечакана надломленым голасам.
Кніжка, растлумачыў я. Бачыш, Шэк-спір нейкі. Я пра такога не чуў, мабыць, рускі пісьменнік. Бо прозвішча да кітайскага не падобнае. Старажытны рускі, бо цяпер такіх імёнаў няма «Уільям».
Што гэта? паўтарыла яна гучней. Галоўнае, каб не пачала крычаць: на крык суседзі могуць выклікаць міліцыю, а чым тое скончыцца, прагназаваць цяжка.