Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Тое, што гэта быў сур’ёзны і небяспечны наезд, можна было зразумець толькі па адной маленькай дэтальцы: стары не прапанаваў мне сесці. Ён сядзеў, я стаяў. Але, як ён сказаў, яны мяне не папярэдзілі, а проста выказалі заклапочанасць. Бо кітайскае папярэджанне вартае ста рускіх. I звычайна тых, хто не чуе кітайскіх папярэджанняў, знаходзяць задушанымі ўласнымі кішкамі.
I вось, калі я зразумеў, што мы дамовіліся, што пагрозы жыццю няма, калі разняволіўся і ўжо збіраўся развітацца, ён зноўку загаварыў: «Тая справа, якой ты займаешся, вельмі небяспечная для адзііючкі. Адну кволую галінку знішчыць проста, а вось пук такіх галінак можа пераламіць толькі сапраўдны асілак. Табе вельмі шапцуе, але ўдача капрызная паненка. Да таго ж ты чысты сэрцам і не ведаеш, як карыстацца сваёй удачай. Далучайся да нас, сярод сяброў ты хутка дасягнеш багацця і сапраўднай заможнасці». Ён зрабіў паўзу, каб я зразумеў, што ён толькі што прамовіў. Прапанова працаваць на трыяды вельмі рэдкая рэч. Нават кітайцам такую прапанову робяць у выключных выпадках. Кола людзей, задзейпічаных у трыядах, склалася яшчэ сто гадоў назад, ключавыя пазіцыі там перадаюцца нашчадкам у спадчыну, проста прыйсці туды і сказаць, што ты добра
гандлюеш ці добра страляеш, а таму прэтэндуеш на чалецтва, немагчыма. Бо ты проста нават не знойдзеш, КУДЫ да іх прыйсці. Пра такую прапанову марыць любы мінскі барыга. Бо яна гарантуе бяспеку і дабрабыт. I павагу, дарэчы. Але, калі б я хацеў працаваць на карпарацыю, я ўладкаваўся б у офіс. А трыяды тая ж карпарацыя, толькі з болыпай адказнасцю за памылкі. I з іх, дарэчы, немагчыма звольніцца.
Тым больш, стары не ведаў пра маю звышздольнасць, блакітныя вочкі і твар выдатніка, што гарантуюць бяспеку лепей за чалецтва ў трыядах. А таму я вельмі ветліва адмовіўся, сказаўшы, што «воўк можа працаваць толькі ў адзіноце». Дзядуля тады гучна рассмяяўся, сказаўшы, што мая метафара няўдалая, што ваўкі якраз часцяком збіваюцца ў зграі, бо так прасцей паляваць. I што схудпелы, пацёрты жыццём ваўчара гэта, бадай, апошні звер, якога я яму нагадваю. Тады я спытаўся, каго ж я яму нагадваю, калі не ваўка. А ён падумаў і сказаў: «Чырвоную панду». Яшчэ падумаў і дадаў: «Такі ж безабаронны і добры сэрцам». Далося яму гэтае маё сэрца. На развітанне ён сказаў, што яны будуць назіраць за маімі поспехамі. Выглядае, што трыяды саспелі да новай прапановы, ад якой немагчыма адмовіцца.
А таму я хуценька апрануўся, закіпуў за спіну заплечнік і рушыў уніз. На вуліцы мяне чакаў першы сюрпрыз. Я ж думаў, йіто, як і мінулы раз, зараз мяне павязуць аж пад Жодзіна на якім-небудзь двухколавым драндулеце і ўсю паездку мне давядзецца заплюшчваць вочы, каб у іх не надзьмула смецця. Але тут стаяў велізарны бензінавы «Toyota Land Cruiser Max» машына, на якой ездзяць арабскія шрйхі, рускія дзікуны-алігархі і вось нейкі загадкавы чалавек, які паслаў па мяне. За стырном сядзеў кітаец у строгім чорным гарнітуры і белай кашулі, тыпаж «Agent Smith by Zara». Я залез усярэдзіну і павітаўся з кіроўцам, спадзеючыся хоць ад яго даведацца, куды мы рушым. Але той на маё пытанне не адрэагаваў ці то гаварыў толькі па-кітайску, ці то быў інструктаваны не ўступаць у кантакт з пасажырамі. «Ганец»правадыр сеў побач са мной і, як здавалася, паглыбіўся ў сябе. I Іа ягоным твары чамусьці быў вінаваты выраз.
Мы павольна, чапляючы дахам машыны галіны дрэў, праціснуліся з двара стандартны прасзд ля маёй хрушчоўкі быў занадта малы для гэтага волата. Я адзначыў, што дзівак у гарнітуры з адлівам працягвае таптацца пад дрэвам. I Іасы ягопых чаравікаў «Marko» былі завострамыя ды падпятыя ўгору. «Супакойся, сказаў я сабе. Як можна баяцца чалавека, у якога чаравікі «Marko» з задранымі насамі?»
Мы вырулілі на Коласа і паплылі ў цэнтр, з грацыяй крэйсера рассякаючы транспартную плынь, што складалася з мініяцюрных у параўнанні з наніым асілкам электракараў, скутараў і байкаў. Мы займалі паўтары стандартныя паласы, і машыны псрад намі расступаліся, інстынктыўна даючы дарогу большай за сябе істоце. Хто ж паслаў па мяне гэтае аўто?
Ля плошчы Мёртвых мы выехалі на праспект, трохі пастаялі ў заторы, які ўздымаўся да Кастрычніцкай, прадраліся праз хаатычнае кругавое скрыжаванне ля ГУМа, па якім усе схалі як хацелі, у тым ліку па сустрэчнай і задам наперад (адбівалася блізкасць «Шанхая»), і нарэшце апынуліся ля ўзножжа гіганцкага мурашніка Чайна-таўна.
Які ж ён прыгожы і вычварэнскі адначасова, гэты кангламерат абы-як пабудаваных з кардону, металу, цэглы і дрэва хатаў, хлявоў, кітайскіх храмаў, устаноў, wok-буфетаў! Як спатыкаецца на ім тутэйшае вока, прызвычаенае да роўпых скрыжаванняў, простых вуглоў, яснай структуры паверхаў, роўлых вуліц! Як прыгожа ён ззяе ўначы кітайскімі ліхтарыкамі, сотнямі тысяч дробных агеньчыкаў, якія асвятляюць дамы і халупкі, пастаўленыя адно на адно, нібы ў казачпым горадзе на дрэве. Пры ўсёй сваёй пачварнасці, антысанітарыі, скучанасці, пра якія вы, вядома ж, чулі па Net-візары, «Шанхай» пакідае ўражанне жылля нейкіх казачпых персанажаў фей, хобітаў або гномаў.
Менавіта таму ён не можа толькі не падабацца. Дваццаціпалосная вуліца Камсамольская забірала тут рэзка ўбок і ўгору амаль на пяцьсот метраў, каб абмінуць мурашнік і звязаць Цэнтральны раён з Фрунзенскім. Адсюль, са скрыжавання ля «Цэнтральнай кнігарні», у якой цяпср
месціўся адзін з найлепшых у горадзе рынкаў са спсцыямі, асабліва добра былі бачныя тысячы дамкоў, што прыляпіліся да велічэзных распорак моста, па якім паўзла вуліца Камсамольская. Здасцца, нават калі б тут была пракладзеная канатпая дарога, кітайцы знайшлі б спосаб панабудаваць сваіх хатак на ёй, нібы на жэрдцы. Мне на хвіліну ўявіўся побыт у такім дамку пад мостам, зладжаным на жалезабетоннай апоры, з дарожным палатном замест даху, з пастаяннымі вібрацыямі ад руху тых, хто і.мчыць па Камсамольскай бррр! He, усё ж-такі кітайцы іншыя, не такія, як мы!
Машына прыпынілася. Мой праважаты зноў пачаў страляць завучанымі складамі:
-	На ма-шы-не да-лей нс па-е-дзем. Трэ-ба і-сці за мной!
ДЖАНКІ
Яны тады сказалі кітайцам: вось вам пляцоўка ў горадзе, кіламетр на кіламетр, няроўны прастакутнік, які накрывае Нямігу ўздоўж вуліцы Леніна, цягнецца да Шпалернай, паглынае ўвесь былы верхні горад, па-над Нямігай паралельна ідзе да скрыжавання з Мяснікова і тут зноў вяртаецца да праспекта. Яны далі дазвол будаваць, але з адным абмежаваннем: без руйнавання паяўнаіі забудовы, бо яна прызнаная гісторыка-культурнай спадчынай.
Яны думалі. што абдурылі кітайцаў, бо што ж ты тут набудуеш, волыіых пляцовак фізічна не засталося, усё было «ўшчыльнена» яшчэ ў Часы Смутку, якія папярэднічалі стварэнню Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі.
Яны як думалі? Ну, прыедзе дзесяць тысяч чалавек. Ну, паселяцца ў гэтых дамах. Ну, адкрыюць свае крамкі. Дык нічога дрэннага не здарыцца! Але, як казалі ў кінсматаграфічнай класіцы: «Chinese reaction is pretty fucking thing»*. Кітайцы сапраўды нічога не руйнавалі. Кітайцы ўвогуле з павагай ставяцца да не сваёй даўніны. Яны проста над-
* Скажопая цытата з фільма Гая Рычы «Snatch». У арыгінале: «Gipsy’s reaction is pretty fucking thing».
будавалі гэты свой трындзец паверх дамоў. На бетоішыя навабуды ў стылістыцы агра-класіцызму, што паўсталі ў Часы Смутку на Нямізе, яны насадзілі яшчэ сто паверхаў драўляных, кардонпых, шыферных халупаў. Яны праклалі штучныя вуліцы з дошак, арганізавалі нават нешта накшталт прасгіектаў, па якіх у два бакі могуць размінуцца два матацыклы, не зачапіўшы адзін аднаго люстэркамі задняга віду. Нездарма ж гэта называюць мурашнікам гэта і ёсць мурашнік! Калі хочаце зразумець, што там уііутры, але баіцёся зайсці, то знайдзіце ў лесе мурашоў і разварушыце іх жытло. Вы пабачыце такі ж хаос і такую ж геаметрыю, такую ж адсутнасць парадку і такі ж звышпарадак.
Бо, пагадзіцеся, арганізаваць жытло для мільёна асобін толькі са смецця (кітайцы, як і мурашы, выкарыстоўвалі ледзь не выключна тое, што можна было знайсці лад нагамі) задача для генія. Калі мне даводзіцца прайсціся праз «Шанхай», глсдзячы на яго няроўныя сцены і вулачкі, лесвіцы, якія часам навісаюць над галавой, на ўсе тыя шпакоўні, у якіх жывуць людзі, на тыя «соты», якімі абрасла антыкварная высотка ля «Гандлёвага дома на Нямізе», то я прыгадваю Піранэзі і ягоныя хваравітыя архітэктурныя фантазмы*.
Ну і, натуральна, што замест дзесяці тысяч у «Шанхаі» пасяліўся мільён кітайцаў. Мільён паводле афіцыйных звестак, якія незразумела адкуль узяліся, бо ніякіх сацыёлагаў на гэтай тэрыторыі ніколі не было, а калі і былі, дык не заходзілі глыбей за паясныя дарожкі, што ідуць праз гэтую вавілонскую недавежу, не паглыбляючыся далей у трушчобы. Бо, збочыўшы туды, на ўсе тыя масткі, насцільчыкі, допічачкі, з якіх частка для пешых перасоўвапняў, частка для сцёку каналізацыі ў Свіслач, а частка для скутараў, можаш ужо не вярнуцца.
* Джаванні Батыста Піранэзі італьянскі гравёр XVIII ст., ayTap т. зв. «архітэктурных фантазій», што ўражваюць нечалавечай грацыёзнасцю і неажыццяўляльнасцю (гл. ягоны цыкл «Фантазіі на тэму вязніц»).
Так, «Шанхай» рэгулярна здзімае, змывае, ён мерзне, час ад часу гарыць, але кітайцы хутка і эфектыўна, як тыя ж мурашы, забудоўваюць праломы, шпаклююць, „адклейваюць, садзяць на скотч.
Колькі паверхаў у найвышэйшай кропцы Чайна-таўна? Рэч у тым, што чыста матэматычна адказаць на гэтае пытанне немагчыма. Кожны жылы «кубік» тут уласнага памеру, у адным месцы мы бачым дваццаць паверхаў старадаўняй офіснай будыніны (у кожным пакоі той будыніны цяпер жыве па пяць сем’яў, не менш!), а на ёй яшчэ пяцьдзясят паверхаў «аматарскай» забудовы, пасля пояс з дзіўнымі камунікацыямі, ад назірашія за працай якіх любы інжынер застрэліцца, потым храм, затым яшчэ дзесяць паверхаў, затым -штучны парк з прывезенымі з Кітая таннымі бансаямі. А побач, на гэтай жа вышыні васьмідзясяты ўзровень вузенькай бетоннай вежы, якую ўзяліся былі ўзводзіць, калі мурашпік толькі паўставаў, акурат на тым месцы, дзе некалі была вуліца Няміга, але з усёй абаяльнай непаслядоўнасцю кітайцаў, пешта пералічылі, узводзіць кінулі, і з васьмідзясятага паверха пачыпаецца шпакоўня аматарскай «кардоннаіі забудовы». Поўны пясец, як кажа той Пясецкі па скрыні!