Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Я застаўся з дзесяццю гадамі турмы на кішэні. Як апісаць тое адчуванне, калі ў цябе ёсць рэчыва, з якім цябе возьме
любы міліцыянер, любы народны дружыннік са сканерам? Гэта як скок з тарзанкай, паводле ўзроўшо адрэналіну. Табе адразу паўсюль мала месца. Рухі робяцца хуткімі і нервовымі. Ці не гэтага мы ўсе шукаем? Прыгодаў на роўным месцы? Бо кайф як такі лёгка можна атрымаць легальпымі сродкамі.
Ды што там! Хочаш развітацца з дахам не паспі суткі, будзеш удаўбаны, як пасля добрай ходкі за сто юаняў! Цалкам бяспечна, не шкодна для здароўя. Нс, ну вы скажыце: дзе ў іх сумленне? Які-небудзь менеджар па збыце, які кляпае паўгадавую справаздачу і праз гэта сядзіць на спідах ды «Бёрне», кідаецца на ўсіх, хто рэжа яго на дарозе, ходзіць ускудлачаны, з чырвонымі, як у труса-альбіноса, вачыма, дык ён нармальны, а мы не?
Карацей, адчуваючы вострую неабходнасць хутчэй пазбавіцца ад скрутку, я бадзёранька прайшоў у Аляксандраўскі сквер, сеў на лаўку і разгарнуў паперку. Тут было нешта вельмі асаблівае, выглядала як фрагмент з Ільфа і Пятрова ці Зошчанкі, тая ж цяжкаважная моўная сатыра, тое ж наследаванне нечалавечай казённай мове ўсіх гэтых райвыканкамаў, камісій і вялікіх начальнікаў з сярпом і молатам замест мазгоў. Вось гэты фрагмент:
«Як скончылася праца ў выканкаме, я самую пілыіую ўвагу звярнуў на тое, каб ісці дадому, разам з Крэйнай. У дачыненнях да яе я меў пэўную мэтавую ўстаноўку. Я трымаў курс бліжэй пазнаёміцца з ёю. Гдучы па вуліцы, я зашварыў з ёю ў самых вытрыманых тонах. Я жаліўся ёй, што новаму чалавеку вельмі цяжка наладзіць жыццё ў мястэчку, і прасіў яе параіць мне што-небудзь добрае ў гэтым кірунку. Яна ўважліва слухала мяне, а я ў свой голас уліў усю пяшчотйасць і мужчынскае зладзейства, насколькі мог. Яна спачувальна паставілася да мяне: пачала апавядаць пра мястэчка, пра тутэйшых людзей, іх звычаі, думкі, плёткі, забавы. Мы не прыкмецілі, як падышлі да яе кватэры. Яўжо хацеў развітацца з ёю, але яна параіла мне кватэру тут жа, у доме, дзе жыла яна.Даю фактычную даведку, што такі зварот справы вельмі ўзвесяліў мяне, бо відавочным зрабілася, што я пачаў
весці на яе правільную атаку і адразу для мяне вызначыўся шэраг дасягненняў. Вызначыліся і шляхі далеіішаш развіцця ііашых узаемаадносік: кажны дзень, жывучы побач з ёю, я павінен паступова апрацоўваць яе думку наконт правільнасці і натуральнасцг маей асйоўйай вытворчай лініі. Ідучы ад Крэйпы ў заезджы дом, я быў у такім узнятым настроі, што адным махам пе.раскочыў на рыпку шырокую ямгну з гразнай вадой. Гэта выклікала незвычайнае здзіўленне хлапчукоў, якія бегалі тут. Некаторыя з Lx паспрабавалі быць маімі паслядоўцамі, але, йягледзячы йа свой юнацкі запал і спрытнасць, свістарэзнуліся ў самае балота пад смех ceaLx таварышаў. Я пайшоў далей, а ўслед мйе глядзелі з захапленнем вочы хлапчукоў» *.
Усе гэтыя дзівацкія словаформы закруціліся ў мяне ў галаве, яшчэ на перадапошнім сказе я адчуў набліжэнне прыходу і зразумеў, што трэба ажыццявіць ліквідацыю дыскрэдытуючай мяне паперчыны, і парваў яс на маленькія, маленечкія, такія драбнюткія кавалачкі, пільнуючы, каб на кожным з іх асобна не было прыкметаў ні найменшых прыкметаў наяўпасці мовы, спалучэнняў, забароненых згодна з дзейным заканадаўствам. I я думаў нават падпаліць гэтыя кавалкі, шматочкі, каб забяспечыць поўнае знішчэнне, але свядомасць ужо панесла мяне ў гарвыканкамаўскія далі, і я пабачыў, што адзеты ў кашулю «Эліз», блішчасты камінтэрнаўскі гарнітур і такія незвычайныя, адметныя сваімі вузкімі насамі фраптаватыя чаравікі.
I тут я зразумеў, што мне няма чаго баяцца, бо я ператварыўся ў аднаго з дзяржаўных людзей, што цяпер я такі ж, як яны, што ў мяне такі самы лад думання і што я цалкам асуджаю наркагандаль і наркаўжыванне. Я павольна, як гэта і належыць дзяржаўнаму чалавеку, падняўся з лаўкі, захінуў пінжак і, усё ж пазіраючы па баках, пайпюў па вуліцы Маркса. Вакол было вельмі шмат падазропых тыпаў. Вось ідзе дзяўчына занадта хударлявая, відавочпа, студэнтачка, а студэнты ўсе маюць схільнасць да парушэння правапарадку
* Насамрэч з «Запісак Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя.
і асацыяльнага ладу жыцця. Я адзначыў, што на скрыжаванні ля Наргаса адразу два чалавекі пайшлі яшчэ на чырвонае святло, не дачакаўшыся дазволыіага сігналу святлафора, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху. Я хацеў зрабіць ім заўвагу, але зразумеў, што я не на службе, я ў цывільным і без пасведчання.
Я ішоў і адзначаў падазроныя праявы грамадскіх паводзін: вось мужчына прыклаўся да пляшкі з півам, якую толькі што набыў у краме, распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах парушэіше артыкула 24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Караецца штрафам ад 70 да 120 юаняў.
Вось прайшоў замежнік з «Кроўн-Плазы», страшэнна падазроная асоба. Выглядам падобны да гусака, які парос рудым нямецкім шчаціннем, і пры гэтым клятчасты картуз і акуляры плюгавы шпіёнчык, што ён робіць тут у нас, варта было б уважліва праглядзець пашпарт, ці віза не падробленая. Гусак вёў пад руку дзяўчыпу, зусім маладую, дурненькую. I Іожкі як запалачкі, з усяго відаць няпоўнагадовая, малеча, ёй бы ў школе вучыцца, а яна ўжо са шпіёнамі гуляе. Прыкмета парушэння артыкула 124 Крымінальнага кодэкса: распуста, схіленне да інтымнай блізкасці, пакаранне ад 4 да 8 гадоў зняволення.
Тут праехаў раварыст, не спешыўшыся на пешаходным пераходзе, 98-ы Адміністрацыйнага кодэксу, штраф ад 30 да 50 юаняў.
Там кавярня, на тэрасе якой кітайцы паляць кальян, a што ў тым кальяне? Ці дазволеныя рэчывы? Так, дзяржава зрабіла магчымым, дзеля прыцягнення інвестыцый, ужыванне марыхуаны і апіятаў, але гэта ўсё часова, часова. Трэба адзначаць і запісваць, хто, дзе, калі курыў. Каб скласці базу даных. Усіх на ўлік! Каб потым, аднаго дня, пакрыць усіх, усіх да аднаго!
Вось нейкі чалавек у добрым гарнітуры стаіць на скрыжаванні і проста глядзіць на мяпе, быццам сочыць, намагаецца зразумець, чым я займаюся, а я дзяржаўпы чалавек, і
справы і нават думкі ў мяпе дзяржаўлыя! Чаго ён глядзіць? 3 якой мэтай? I ці мае права?
Я заўважыў, што на лаўлы ля помніка Дзяржынскаму у гэтым святым месцы Мінска! У гэтым месцы памяці, дзе ўскладаюць кветкі! дык вось, тут, у цені помніка Феліксу Эдмундавічу, сядзіць хударлявы тып у шортах, разумесце у шортах, і гэта ўжо падазрона. Вось ён толькі ілто сунуў у кішэлю люртаў нейкую дробленькую запісачку, цыдулку, гэта ж відавочла скрутак з мовай! Я сеў ла лаўку насулраць, маючы ў плалах усталяваць візуальнае назіранне за патэнцыйным парушальнікам крымінальнага кодэксу, наркаўжывальнікам, моўнаркотам.
Настолькі ўжо падурнелі, што не хаваюцца, у цэнтры горада, ласярод белага для, у цеіті Фелікса Эдмундавіча спажываюць прадугледжанае артыкулам 264!
Мяне панесла думкай пра мову, і я нават кілуў сачыць за тым джанкам, бо думка была вялікая і натхняльная. Цялср, зрабіўшыся дзяржаўлым чалавекам, адказным за бяспеку і чысціню ў горадзе, я зразумеў той выклік, які кідае мова і тыя, хто яе распаўсюджвае. Гандаль мовай трымаюць трыяды гэта добра відаць ла аператыўнай сітуацыі, цыгалы проста махлююць, грэючыся на перакупе, трыяды гэта транслацыяпальнае злачьшства, тэрарызм, гэта human traffic, выбухі ў Ганколгу і Маскве. Гэта сепаратызм, які ўздымас галаву, каб разваліць Саюзпую дзяржаву Кітая і Расіі. Кожлы, хто хоць раз даваў грошы дылеру, фінансуе міжнародны тэрарызм, вайлу ў Чачні, забойствы, захоп закладлікаў. Такіх людзей, гэтых фулдатараў злачыннасці, іх мала лроста ў турму! Бо на іх руках слёзы мацярок, кроў бязвілных ахвяраў, пыл, што ўздымаецца на месцах выбухаў.
Я ажно замыкаў ад гэтай невыноснай, страшнай думкі, якой ніхто ці праз недагляд, ці праз засілле дроблых бягучых спраў яшчэ ле зразумеў і як след не думаў. На мпе ляжала адказнасць за іспаванне дзяржавы, за спакой і дабрабыт народа. За тое, каб дзеці хадзілі ў школы, каб над краілай было блакітнае, нічым не азмрочанае неба... I вось
тут, у гэты ўзпёслы момант, прыйшла яшчэ больш страшная думка.
Думка пра тое, што я ж таксама ўжываю. Я таксама фінансую тэрарызм. Я ж і ёсць гэты люты злачынца. Bad trip накрыў мяне, нібы магільная пліта. Я абняў галаву і запусціў пазуры ў валасы. Так я сядзеў пэўны час, пагойдваючыся. пакуль мяне не аклікпуў дзявочы галасок:
-	Малады чалавек, з вамі ўсё ў парадку?
Я падняў твар, чырвоны, напружаны, і ўбачыў пекную, падазрона пекную, як быццам уцягнутую ў порна-індустрыю і прастытуцыю, асобу жаночага полу, але раптам у галаве праяснілася і пачало адпускаць прыход быў моцны, ды нядоўгі, і вось, перада мной сапраўды стаяла прыдатная для хуткага, яркага cold sex маладая чарнявая пампушка, la femme fatale з аграгарадка, першы вечар у Мінску, шукае кавалсра з прапіскай, рэстарацыя (20 юаняў), пляшка Савецкага шампанскага на дваіх (4 юані), размова пра адрозненні сталіцы і Таргачова* і яна будзе маёй. А калі пашанцуе будзе маёй яшчэ і нараніцу, трэба толькі своечасова прыдбаць капдомы (1,5 юаня).
Мы годна напрактыкаваліся з той скаромнай паненкай, to end properly**. Настолькі годна, што было нават трохі складана выставіць яе праз тыдзень, калі я нацацкаўся з яе татуяваным задам, пульхнымі грудзьмі і поўнай дэзарыентацыяй у тым, што ёсць сучаснае сучынае жыццё ў Мінску. Яна чаплялася за маю жылплошчу абяцапкамі гатаваць сняданак, калгасніца.
Я прызвычаіўся хадзіць на вакзал «пад гадзіннік». У перакладчыцкай канторы, з якой я супрацоўнічаў, каб насшыбаць грошай на стаф, мне няблага і своечасова плацілі, так што пястачы ў фінансаванні маіх гульняў з уласнай свядомасцю не было. Я нават навучыў тую цыганку ўсміхацца. Прыручыць яе было складана, як ачалавечыць прусака.
* Таргачоў выдуманы горад; згадка пра яго сустракаецца таксама ў рамане «Тэорыя змовы» Уладзіслава Ахроменкі.
** Каб скончыць як належыць (анг.).
Аднойчы яна знікла.
У мяне быў выходны, і я цэлы чацвер прасядзеў па лаўцы ў парку ля трамвайнага кола, спрабуючы дачакацца ўладалыііцы краіны Оз. Час ад часу я бачыў, як пад гадзіннік прыходзілі добра ўбраныя (мова забава не для бедных) нервовыя чалавечкі, з выгляду менсджары сярэдняй рукі. Яны чакалі яе, перамінаючыся з нагі на нагу, і сыходзілі з такім маркотным выразам на фізіі, што за адзін гэты расчараваны выраз можна было арыштоўваць. Відавочна, што на наступныя дзесяць гадоў пра маладую маці і яе апетытнага нсмаўлятку можна было забыцца.