Мова
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
Месяц прайшоў бсз ужыву, і я нават адвык ад сваіх вясёлых прыгодаў у складцы між дзвюма рэальнасцямі. Аднойчы я пёхаў ля вакзала без усялякага разліку, проста праходжваўся ў спадзяванні на цуд (той, хто ўжываў, кахаў ці спрабаваў набыць тытунь пасля таго, як усе крамы зачыніліся, ведае гэты стан несвядомага пошуку і нязгаснай надзеі). I вось я пабачыў тут, пад гадзіннікам, малога цыганчыка. Гадоў пяці або васьмі я нс разбіраюся ва ўсіх гэтых дзіцячых узростах. Ён стаяў, хлюпаў брудным носам і пільна ўглядаўся ў твары мінакоў. Нашыя вочы, вядома ж, сустрэліся. I мае былі прагпымі, а ягоныя дапытлівымі. Адбыўся адзін з тых цудоўных кантактаў, пра які я, здаецца, ужо запрагаў вам тут. Я адразу скіраваўся да яго і спытаўся:
- Колькі?
Дзвесце, адказаў малы крывасмок.
Я працягнуў яму кушору, ён сваёй драбнюткай мурзатай далонькай уклаў мпе ў руку скрутачак з казкай і хуткахуценька знік. Падняў, гадзянё, дзвесці юаняў на роўным месцы! Каб яму тыя юані выдрьтсталіся крывавым паносам! I вось тут літаральна праз секунду, як я запхаў паперку ў кішэню мяне моцна сціснулі за локаць. Спачатку я адчуў уладную настойлівасць гэтага сціскання, спалохаўся, і толькі потым пабачыў, хто сціскае. Гэта быў той самы рахманы мепт, які звычайна тупаў вакол вакзала і спрабаваў насшыбаць сабе на піва з бабуляў, якія гандлявалі кітайскімі цыгарэтамі ды пінскім кантрафактным трыкатажам. He Дзяржнаркакантроль. Фух, пранесла!
Хвіліначку, грамадзянін, сказаў міліцыянт пагрозлівым голасам.
Я агледзеў яго. Выглядаў ён такім пакамечаным жыццём, што страх адразу ж прайшоў. Нясвежая кашуля, пагоны, што тапырыліся ўгору, бы на пудзіле, кадык, які хутка хадзіў уверх-уніз. Было відаць, што міліцыянт хвалюецца, прычым значна больш за мяне. Бо я прачытаў ягопы кошт вокамгненна, а вось ён маёй рэакцыі прадказаць ііе мог, таму што адзеты я быў заможна, дый мае адукацыя ды IQ значна перавышалі ягоныя.
Колькі? адразу спытаў я ў яго, не хаваючы пагарды.
Што ў вас у кішэні? -паспрабаваў ён уключыць пракурора.
Колькі? перапытаў я і паглядзеў яму проста ў вочы. Там, у вачах, былі бачныя галоднае дзяцінства, сілумінавыя цацкі, склееная вермішэль на абед і вячэру, мары паляцець у Крым на самалёце, прыніжэнні і ліхаманкавыя спробы выкараскацца з таго лайна, у якім нарадзіўся. Яму было гадоў сорак няць, збольшага усё ўжо, наспрабаваўся.
Вы падазраяцеся ў захоўванні рэчыва, прадугледжанага артыкулам 264 Крымінальнага...
Рэчыва? перабіў я яго. Ты кодэкс пачытай, служылы! Там чорпым па белым сказана пра несубстанцыйныя псіхатропы.
Несубтасцыйныя, паспрабаваў ён паўтарыць, але ў яго не выйшла. Таму ён вырашыў трохі скараціць праграму вымагальніцтва. Зараз пойдзем у пастарунак і ажыццявім вобшук з панятымі!
Які вобшук? усміхнуўся я яму ў твар. 3 якімі панятымі? Табе ж трэба будзе потым дзяліцца і з панятымі, і з калегамі-сяржантамі, што апынуцца ў капцёрцы і раптам пабачаць твой «вобшук». Дзяліцца тымі пяццюдзесяццю юанямі, якія я табе зараз дам.
Нс, ну пяцьдзясят юаняў гэта замала, адразу ж перайшоў ён да дзелавой часткі. Хаця б сто! Вам дзесяць гадоў турмы пагражае, таварыш грамадзянін.
Пяцьдзясят, таварыш міліцыянер, здзекліва паўтарыў я, бо бачыў, што нават пяцьдзясят для яго зашмат, піто гэта чвэрць мссячлага заробку. А калі зараз ле адпусціце, я пачну крычаць, што вы мне наркотыкі ў кішэнь падкінулі. I тады дзяліцца вам прыйдзецца з усім натоўпам, які тут збярэцца.
I Іу, нашто дзяліцца? задумаўся ён. Пяцьдзясят дык пяцьдзясят.
Я раскрыў партманет, паказальна адлічыў стосік самых дробных купюр і сунуў іх яму.
На. Тут нават болей. ГІіва сабс купі, волат правапарадку.
I каб гэтага болей не паўтарылася! паспрабаваў ён вярнуць сабс пашарпаны імідж.
Я хмыкнуў і хацеў дадаць, што, калі такога пс будзе паўтарацца, яму давядзецца жыць на заробак міліцыянера, а на гэта здольныя толькі аскеты і святыя. Алс мне зрабілася крыўдпа за яго. Ну вось ходзіць чувак, з крьтміналам змагаецца як-ніяк. I тут такое падзенне. Горш за Кісу Вараб’яніпава ў Ільфа і Пятрова. Лаюць цяпер Часы Смутку, але тады хоць міліцыя пс жабравала.
Выпадак на некалькі хвілінаў падараваў мне адчуванне ўласнай беспакаранасці і ўсёдазволенасці. Ну як жа мяле й арыштаваць нс могуць: адбрахаўся і нават нс ўзмакрэў! Я разгарнуў паперку і пачаў чытаць на хаду. Гэта было нешта незразумелае:
«Березет у цйганськйх районах. Сйня оліййа фарба на стінах шкілышх ідалень. ІЦе вві сні у жінок шкіра тепла й солона і підіймаеться дым шляхамй сйстем опалень. Цыганські родйнй останні згусткй Шанхаю прйносять додому харчі і збіжжя готове строкаті густі кйлймй які вопй розпйнають. Цвяхамй на голйх стінах нібн тіло хрйстове. Легкі паркотйкіі отче іуоростуть на іхніх городах. Русла які вонй правлять на передмістях, усе замішано мудро на свіжйх розталйх водах. На втопленйх перехрестях і добрнх вістях цйм чексшчям і сміхом столоченою травою. Порнографічнйм світлом на тйхйх дйтячйх облйччях трймаеться небо ру-
хаеться нйзько над головою. Оббнваючй гнізда і гостре нічне паліччя втрачаеш відлйгу наче важлйву ланку. Навіцо тобі ці смуткй які ніхто не поверне. ІЦе дйвйться богородйця як до самого ранку в крйхкій березйевій тйші ростуть конопляні зерна»*.
Я прачытаў раз, пічога не зразумеў (можпа падумаць, я нешта разумею, калі чытаю на мове), перачытаў уважліва, амаль па складах. Торк усё не пачынаўся. Гэта была нейкая абракадабра. I Іу, то бок поўная абракадабра, без усялякага сэнсу і прыходу. Звычайнае, знаёмае цела мовы было тут скажонае дзівацкімі знакамі «н», «і», «е». Хлопчык прадаў мне трызпенне-лічылачку, якую, мабыць, папісаў сам на сумесі рускай, наркатычнай і яшчэ нейкай самастойна прыдуманай моў. Мяне толькі што апусцілі на 250 юаняў.
Я завучыў всрш на памяць, і пасля некалькіх паўтораў ён мне нават пачаў падабацца. Цыганскія раёны, кілімы, распяцці ды сіняя школьная фарба. It’s my life, як спяваў Доктар Албан. Прыгадаць бы яшчэ, што такое распяцце.
БАРЫГА
Я ніколі, каб на іх чэрці, не бачыў трыядаў на баявым выездзе. Як і для большасці тутэйшых, само слова «трыяды» асацыявалася ў мяне з адной фоткай з Net-візара, дзе праз бясконцы, як мора, натоўп кітайцаў ідзе некалькі дзясяткаў постацяў у чорным страшных, як тыя нежывыя воіны тэракотавай арміі. Такое ўражанне яны і пакідаюць гліняных голэмаў, якія ў сваёй апантанасці будуць біцца, пакуль цела здолыіае рухацца. І Іаперадзе, буйпым планам, брыгадны афіцэр у акулярах «Ray Ban» і з такім тварам, што адразу робіцца неяк несамавіта. Ён глядзіць у камеру позіркам гадзюкі перад кідком, і яшчэ больш несамавіта робіцца, калі чытаеш, што аўтара фотаздымка, нейкага пеабачлівага галандца, ліквідавалі адразу пасля з’яўлення выявы ў эфіры, бо трыяды фатаграфаваць нельга.
* Сергііі Вікторовпч Жадан, «Березень у цнганськпх раі'іонах».
Мы ішлі дакладна гэтаксама праз вялікі начны натоўп кітайцаў. Мянс з Майстрам духмянасцяў атачала кола «сорак дзявятых» у цывільным, і на кожным вялікім скрыжаванні ён прыпыняўся і на маленькую рацыю атрымліваў каманду «можна» ці «чакай, калідора няма» нехта захоўваў бяспеку ягонага руху. Што цікава, каманды падаваліся на мове мабыць, каб пс разумелі іншыя кітайцы, патэнцыйныя чальцы канкурэнтных трыядаў.
Людзі пазнавалі азызлы твар Майстра духмянасцяў і шарахаліся з нашай дарогі. Тых, хто затрымліваўся ці не бачыў нашай кангрэгацыі, груба адштурхоўвалі прэч салдаты суправаджэння. Я заўважыў, што сорак дзявятыя хоць і былі апранутыя страката, але болып-менш аднолькава. На ўсіх былі ці спартовыя касцюмы «Adidas Basics», ці свабодныя паўспартовыя курткі «Reebok» са штанамі для джогінгу, якія ііе перашкаджалі руху. Пільнага ііазірання за манерамі аднаго ці двух салдатаў было дастаткова, каб беспамылкова вылучаць іх у натоўпе.
Мы даволі хутка спусціліся, прычым увесь час рухаліся па шырокіх прасторах вялікіх вуліц. Гэтым разам абышлося без акрабатыкі і скокаў па жэрдачках над безданню. Мы выйшлі з Чайна-таўпа ў раёне вуліцы Няміга. Тут нас ужо чакаў камуфляжны з двума тузінамі байцоў. Побач стаяў велізарны прадстаўнічы «Мерседэс» аўто Майстра духмянасцяў. Цікава, што сярод кітайцаў дагэтуль лічыцца крутым лабываць нямецкія машыны, хоць яны ненадзейныя, нетрывалыя, часта ламаюцца і скрыгочуць у час руху, не раўнуючы стары трактар. Але гэта даніна традыцыі: некалі трыяды працавалі толькі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, еўрапейскія аўтамабілі каштавалі там значна даражэй за японскія і былі прыкметай статусу (да таго ж, у тую сівую эпоху да Часоў Смутку еўрапейскія аўтамабілі былі яшчэ адпосна якаснымі). Цяпер, калі трыяды пануюць на еўрапейскай тэрыторыі, яны працягваюць лічыць прыкметай статусу нямецкія драндулеты, што ўжо мала не рассыпаюцца. 1 хто пасля гэтага скажа, што кітайцы не кансерватары?
Едзем па Багдановіча да Бангалор, там збочваем ля «МакДональдса» і па Маа Цзэдуна да Коласа, тлумачыў камуфляжны сваім падначаленым. Дарогай туды НС* узнікнуць не павііша, усім рыхтавацца да IІС на звароце. Рулі трымаць пад рукамі, абоймы поўныя. Праблемныя месцы: скрыжаванні з Варвашэні, Коласа, Чарнышэўскага, Валгаградскай там могуць працаваць снайперы і з дахаў цяжкая зброя. Аб’ект будзе вось у гэтай машыне, ён кіўнуў па «Мерседэс». Яна браняваная, алс калі двойчы пацэляць з «Мухі» то ўнутры салона ўсё ператворыцца ў chicken wok.
Камуфляжны хутка паўтарыў усё па-кітайску, мабыць, далёка не ўсе байцы разумелі забароненую мову. Пасля скамандаваў: «Па конях!» ускочыў па матацыкл, суха кіўнуў Майстру духмянасцяў і памчаў у атачэнні сваіх дэманаў забяспечваць нам «калідор». Я заўважыў, што да сядла ў яго быў прымацаваны вінтажны аўтамат Калашнікава, а ззаду на байк прылеплены невялічкі белы сцяжок з чырвонай палоскай пасярэдзіне відаць, эмблема спартовага клуба ці футболыіай каманды, за якую ён перажываў.
Мы гіачакалі хвіліну і рушылі за ім, за памі прыладзіўся джып «Jecly» з пацапамі з аховы Майстра. Яны крыху апусцілі шкло і выставілі рулі ў паветра сцеражыся войска імператара! Пытанне, ці ёсць у іх дазволы па ЎСЕ гэтыя рулі, было залішнім, бо з цяжкасцю ўяўлялася сіла, якая б такое пытанне магла ім задаць.
Ці хацеў я аддаваць кнігу? He, пе хацеў. Уявіце: вы знайшлі на дарозе мільён юаняў. I ўжо паспелі распланаваць, што за гэтыя грошы набудзеце. А тут з’яўляецца ўласнік мільёпа і патрабуе яго вярнуць. Як бы вы сябе адчувалі? Хацелася б вам кінуць апошні позірк на багацце, перш чым з ім развітацца? «Друкаванка» была маім шанцам на сучаспае жытло, па шчаслівае ды бесклапотнае жыццё ў тым жытле. Я не вельмі разумны, вы гэта бачыце. У мяне ііяма маднявай адукацыі ў галіне чартарнага фінансавага апалізу. Усё маё багацце мой наіўны твар і блакітныя вочкі.