Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Ён наліў яшчэ кіпня з язменавым водарам і працягнуў, гэтым разам ветліва і спакойна.
Маё імя Чу Лінь. Я Чатырыста трыццаць два*, мая пазіцыя Майстар духмянасцяў у брацтве «Светлы шлях», якое пануе над Мінскам.
«Светлы шлях»? пераітытаў я і хмыкнуў.
Так, «Светлы шлях». А што такое?
Ды проста дзіўна гучыць для тутэйшага вуха. Як назва... я хацеў сказаць «як назва калгаса», але зразумеў, што праз гэтую фразу магу загінуць на месцы. Як пазва населенага пункта.
Так, «Светлы шлях». Мы адна з самых старажытных трыядаў у Ганконгу. Тут нам спачатку супрацьстаялі «Чырвоныя драконы» з Тайваня, але яны прайгралі вайну і сышлі з гэтай тэрыторыі. Гэта наша зямля, апошняе ён сказаў важна. Ну так, з гэтым не паспрачаешся. Вядома ж, гэта іх зямля. He нашая ж.
За якія заслугі мяне ўшанавалі сустрэчай з Майстрам духмянасцяў? запытаўся я, прадэманстраваўшы веды, атрыманыя з аднаго з глянцавых часопісаў. Вы прапануеце мне выпіць віна, перамяшанага з крывёй ля статуі Guan Yu, прамовіць клятву сіняга ліхтара**, а потым прайсціся пад страхой з шабель?
Мой суразмоўца паморшчыўся. Я адразу згадаў фразу з таго ж часопіса пра тое, што трыяды пільна сочаць за тым, каб у медыі траплялі выключна апісанні тых абрадаў ініцыяцыі, якія ўжо пе практыкуюцца. Магчыма, я сказаў несусветнае глупства або бестактоўнасць, бо Майстар духмянасцяў на пару хвілінаў змоўк, а потым печакана выдаў:
Мы п’ём зялёную гарбату ўжо некалькі тысяч гадоў. Значна даўжэй, чым вы н’яце сваю гарэлку. Але ў нашай якаснай гарбаце дапускаюцца толькі два смакавыя дадаткі. Першы язмен, другі лотас. Усё астатняе для лааваяў. У вас жа гарбата гэта нейкі кампот. Туды крышаць лімо-
* Пазіцыі ў трыядах называюцца згодна з традыцыйнай кітайскай нумаралогіяй.
** Назва на арго новага салдата трыяды.
нную цэдру, сушаную садавіну, рамонкі, нават ружы. Калі жадаеш зразумець народ паглядзі, як ён п’е гарбату.
Ягоны позірк зноў зрабіўся жорсткім. 3 нейкай няяснай для мянс прычыны ён увесь час спрабаваў упікнуць нас, рускіх. Як быццам мы асабіста зрабілі яму нешта дрэннае. Ці гэта зноў была нейкая праверка?
-	Але хадзем, ён тройчы пляснуў у далоні і падняўся. Гарбату п’юць, каб пазнаёміцца. А каб пасябраваць разам вячэраюць.
Ён па-ваеннаму абцягнуў свой гарнітур, які болей нагадваў убор хіпі, чым адзенне кіраўніка трыядаў узроўню трох лічбаў*. Я зразумеў, чаму дагэтуль не вызначыў тыпу яго асобы. Выраз на ягоным твары мяняўся кожную хвіліну. Ён то пагадваў бесстаронні партрэт Маа Цзэдуна, то быў агрэсіўна-напорысты, як герой «Dino Bigioni», то загадкавы, як персанаж «Tru Trussardi».
Малады «Adidas Basics», які суправаджаў мяне сюды, прабег углыб чаёўні і адчыніў урачыстыя двухстворкавыя дзверы. На іх залацістай рысавай паперы танцавалі істоты, у якіх любы чытач рускіх казак беспамылкова пазнаў бы жар-птушак. За дзвярыма была цемра. Мы прайшлі ў яе і праз некалькі метраў запаволіліся. Зрок прызвычайваўся да прыцемку. Мы стаялі пасярод утульнага дворыка са штучным вадаспадам. Стрэхі дамоў тут былі крытыя сапраўднай керамічнай дахоўкай, той самай, назва якой утварае адзін з іерогліфаў слова «мо-ва». На вільчыках месціліся размаляваныя фігуркі бажкоў з фаянсу, уся гэтая прыгажосць загадкава зіхацела ў цемры. Над галавой зноў расхінулася зорнае неба. Толькі кітайцы маглі зладзіць такі цуд на вышыні сямідзесяці метраў над узроўнем горада, у якім з’явіліся зусім нядаўна.
-	Гэта дом, у якім я вырас, Сярожа, сказаў Чу Лінь вельмі шчыра. Яму шэсцьсот гадоў, ён стаяў у правінцыі Шаньсі. Яго разабралі і па бервяне псраправілі сюды.
* Тры лічбы азначаюць генерала трыядаў. Ніжэйшыя чыны абазначаюцца дзвюма лічбамі.
Пры гэтым кожны зэдлік, кожны імбрык, кожны малюнак ці фрагмент каліграфіі на сценах, нават тыя столікі з чаёўні настолькі старыя і каштоўныя, што знаходзяцца пад абаронай кітайскай дзяржавы. I вось, мы без усялякіх праблем пераправілі яго сюды, схавалі ў Чайна-таўпе, узнялі на вышыню, зарыентавалі па баках свету і ўзнавілі дакладна ў тым выглядзе, у якім усё гэта было там. А яны кажуць, што кантралююць рух тавараў праз межы, ён рассмяяўся, так лёгка і бесклапотна, быццам быў зусім не тым чалавекам, які імпэтна абражаў рускіх у сваіх з’едлівых развагах.
Мы прайшлі далей і апынуліся ў вельмі каларытным дамку, падсвечаным дзясяткамі свечак. Дзякуючы іх дрыготкаму святлу, акварэлі на сценах быццам рухаліся. Плылі туманы над гарамі, варушылася лісце скурчаных дрэў на скалах. Мы прайшлі ля ложка, зробленага з вялізнага кавалка адпаліраванага за стагоддзі дрэва, мінулі каменны стол для сямейных трапезаў. Майстар духмянасцяў запаліў палачкі перад алтаром продкаў і хутка запытаўся нешта ў хлопца, які ўвесь гэты час маўкліва ішоў за намі.
Той прабег наперад, з мяккім шоргатам адчыніў дзверы, патупаў па пакоі і хутка вярнуўся, адказаўшы Майстру з лёгкім паклонам. Чу Лінь з уздыхам растлумачыў.
Там, за гэтымі дзвярыма, павінна быць рака. Але, зразумела, раку ля парога роднай хаты тут не можам арганізаваць нават мы. Зрэшты, нават арганізаваўшы раку, усю правінцыю Шаньсі сюды не прывалачэш.
Замест ракі «за парогам» выявіўся даволі сціпла аздоблены пакой: сцены з бамбукавай пляцёнкі, вялікае люстра (навошта яно тут?). Ен таксама асвятляўся толькі свечкамі, а таму збольшага патанаў у сутонні. Пасярэдзіне стаяў нізкі стол, накрыты кітайскімі халоднымі закускамі. Зэдлікаў не было наогул есці трэба было, седзячы на рагожы.
Любы чалавек, які сабраў грошай на паездку ў той галімы Тайланд... Чу Лінь сапраўды сказаў слова «галімы», ведае, што hot pot гэта калі стравы гатуюцца непасрэдна на месцы, у спецыяльным рондалі.
Я ўжо прызвычаіўся да таго, што ніякай размовы ў нас няма, што ён кажа, я слухаю і, у лепшым выпадку, згодна мыкаю.
Але няшмат хто ведае, што hot pot адна з чатырох асноўных адметнасцяў эратычнай кухні Кітая. Смачна есці!
Ён сеў, падабраўшы ногі, узяў палачкі і пачаў умінаць нарэзаныя на скрылькі агуркі са свінымі вушамі. Я ўгледзеўся і заўважыў, што на стале не было талерак, ежа была шчыльна наваленая проста кучкамі. Больш за тое, стол быццам рухаўся. Калі я ўладкаваўся побач з Майстрам, рухі стала зрабіліся часцейшымі, і толькі тут, з глухім здзіўленнем, я прыкмеціў пасярод страў пры адным з бакоў стала прыгожы дзявочы твар. Вочы былі прымружаныя дзяўчына відавочна саромелася. Чу Лінь заўважыў, што я здрыгануўся, пазнаўшы, што гэта за стол, і яшчэ болей збянтэжыў мяне, падчапіўшы палачкамі нарэзаныя саломкай ананасы, што прыкрывалі дзявочую цыцку. Агаліўся смочак карычневы і напружаны. Мне зрабілася зусім няёмка.
Чаго не ясі? Грэбуеш дзяўчынай?
Ён зняў кавалачак манга, які ляжаў ля пупка, і прыгажуня здрыганулася ад козыту. Ейныя вусны кранула ўсмешка ёй было смешна, а мне было дзіўна, дзіўна да страты прытомнасці.
Я ўзяў палачкі і падчапіў кавалак персіка, няўпэўнена паклаў у рот. Персік быў цёплы дзявочае цела нагрэла яго ўласнай цеплынёй. Яшчэ ён быў з водарам, нават не водарам, а так лёгкім адценнем прысмаку маладога налітага цела. Я расціснуў плод языком, загіпнатызавана пазіраючы на яе цыцку адчуванне было хутчэй эратычным, чым гастранамічным. Гэта было як пацалунак пры халодным сэксе, які мы практыкавалі з Іркай.
Прыгажуня адчула, што да трапезы падключыўся я, і зноў пачала дыхаць часцей і глыбей. Я густа пачырванеў, і, мабыць, адчуўшы, што я саромеюся, перастала саромецца яна. Дзяўчына расплюшчыла вочы і зноў усміхнулася, ужо адрасна мне. Я зняў дольку апельсіна з яе сцягна зноў адчуванне пацалунку ў роце: цёплая сакавітая плоць выбух-
нула на языку тысячай розных смакаў. He, гэты працэс быў зусім не такім тупа вульгарным, як мне падалося спачатку.
Я падабраў вінаградзіну з яе пляча і яшчэ адну з шыі. Там, дзе мае палачкі здымалі з яе закускі, агалялася скура. Дзіўная асацыяцыя, але так: гэта было, нібыта я з’ядаў сукенку, якая абараняла яе галізну. Яна глядзела на мяне на ўсе вочы з прагнай цікавасцю. Мабыць, у гэтым дзівацкім рытуале ўпершышо ўдзельнічаў тутэйшы. Я не мог вытрымаць ейнага позірку, але разглядаць яе голае цела таксама здавалася печым непаважлівым, спажывецкім, жывёльным. Ну і, вядома, я адчуў моцнае сэксуальнае жадапне, што было тым больш вычварэнскім, што побач са мной «з дзяўчыны» еў нейкі хмурны дзядзька пад саракет.
Давай, давай. He саромейся! камандаваў ён з набітым ротам. Ягоныя губы былі тлустыя ад спажытай ежы. Кожны ўдых спараджаў прагнае сапенне калі б я не памятаў, што ў Кітаі прапіае ядзенне з гучным чвяканнем азначае павагу да кухара (у гэтым выпадку, мабыць, яшчэ і павагу «да стала»), я б падумаў, што ён не вельмі выхаваны чалавек.
Тут дзверы грукнулі і ў памяшканне ўвайшоў цікавы тып. Асоба сумесь рэкламы «Hummer» ды «Camelot». Валасы стрыжаныя пад «бокс», шышкаваты лоб з выразнымі надброўнымі дугамі. Скулы як у вінтажнага акцёра Арнольда Шварцэнэгера. Апрануты быў у камуфляж, пад якім тапырыліся мускулы. Усё ягонае цела было быццам складзенае з каранёў дрэў-волатаў такім ссохла-перакачаным быў дзядзька. Самае галоўнае, ён быў мясцовым! Рускім! HE кітайцам. I вось, калі гэты тып зайшоў, Майстар духмянасцяў суха кіўнуў у ягоны бок. Але праз секунду ўзняўся і нізка пакланіўся люстру, што вісела на сцяне. А той, камуфляжны, заняў варту справа ад люстра і ператварыўся ў статую.
З’яўленне трэцяй асобы, якая не ўдзельнічала ў нашай вячэры, яшчэ больш засмуціла мяне. Я адклаў палачкі і запытаўся:
А праўду кажуць, што ўвесь наркатрафік у мінскіх трыядах кантралюе нейкая Цётка?
Чу Лінь падняў галаву ад ежы і гучна засмяяўся. На мой густ, смяяўся ён трохі даўжэй, чым таго вымагала прыстойнасць. Страшны камуфляжны, дарэчы, парушыў нерухомасць і таксама ўсміхнуўся. У ягоным роце мільганула сталёвая фікса. Гэтая цаца, мабыць, патрэбная я.му, каб прасцей было псрагрызаць жылы ворагам, якіх ён нс здолеў задушыць голымі рукамі.
Гаспадар заўважыў, што я скончыў есці. Некалькі секундаў ён засяроджапа калупаўся ў роце, потым будзённым тонам запытаўся, кіўнуўшы на дзяўчыну:
Будзеш яе?
У сэнсе? перапытаў я.
Ён ачысціў ніз жывата красуні ад страў і зпяважлівым рухам, пібы ляльцы, развёў у бакі яе ногі. Дзяўчына зноўку прымружыла вочы.
Вячэра па рытуале hot pot звычайна канчаецца тым, што ўсе ўдзелыіікі па чарзе выказваюць падзяку гаспадыні. Госці першымі.