Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
He, не! я спалохана замахаў рукамі.
Што такое? жорстка запытаўся ён. Табе не спадабаўся пачастунак?
He, мне было смачна, паспяшаўся запэўніць я.
Табе не спадабалася дзяўчына? з націскам удакладніў ён.
He! Яна вельмі прыгожая, я хацеў неяк выказаць пашану да яе прыгажосці і паклапіўся, але яна як заплюшчыла вочы, калі ён пачаў мне яе прапаноўваць, так і трымала іх заплюшчанымі.
Дык у чым рэч? ён зноў узяў той пракурорскі тон, якім пачынаў сустрэчу. Табе спадабалася ежа. Табе спадабалася дзяўчына. У чым рэч? Ты імпатэнт, Сярожа? Мо прынесці змяінай настойкі?
Я вінавата маўчаў. Ён чакаў адказу.
Ну проста... Няёмка. Мы з ёй незнаёмыя. Як можна так?
А, дык вы з ёй незнаёмыя! працягнуў ён і хутка павярнуўся да люстра, нібыта кажучы таму: бачыш, які дзі-
вак гэты тутэйшы! Бачыш, які ён цнатлівец! Між тым уголас ён прамовіў: А мне падавалася, што вы тут, быццам тыя трусы, суяце адно аднаму ва ўсс дзіркі, у якія толькі можна засунуць! I што гэта ў вас нешта накшталт філасофіі! Хіба не?
Я маўчаў, але камуфляжны яму ціха сказаў нешта пакітайску. Той, пачуўшы гэтыя словы, рэзка змяніў лінію. Чу Лінь клікнуў, з-за дзвярэй вяла-спалоханай хадой выіішаў малады «Adidas Basics». Майстар працягнуў яму палачкі, якімі сам еў. Маладзёп зрабіў дзіўнае: ён усунуў палачкі сабе ў ноздры, стаў на калені і абапёрся на кулакі, нахіліўпіыся наперад. Ён зрабіўся падобны да егіпецкага сфінкса, у якога з носа раптам пачалі расці біўні. Зрабіўшы гэта, праваднік заплюшчыў вочы і ўвесь неяк сцяўся, быццам чакаючы ўдару.
Знаёмся, сказаў ён мне, зневажальна паказаўшы на маладога. Гэта Цынь. Ён сорак дзевяць*, салдат, сіні ліхтар, учора атрымаў заданне. Ён мусіў вудой сарваць з цябе заплечнік, у які мы паклалі вельмі каштоўную для нас рэч. 3 нейкай прычыны ён не здолеў гэтага зрабіць. А пацярпеўшы паразу, ён, замест таго каб выцягнуць пісталет, падысці да цябе і адняць наш скарб, скочыў на матацыкл і проста з’схаў. Ён павёў сябе як баязлівец. Такая правіна не можа быць дараваная і караецца смерцю. Але ён часткова выправіў сітуацыю. Ён высачыў цябе і прывёў сюды. Цяпер уласна выбар.
Майстар духмянасцяў падняў над галавой рукі, сціснутыя ў кулакі. Пачуўся хруст у суставах.
Першы варыянт. Зараз мы едзем да цябе. У тваю кватэру ў Зялёным Лузе, на вуліцы Коласа. Там ты перадаеш нам тую рэч, якая табе не належыць. I тады Цынь застаецца жыць. Другі варыянт. Ты адмаўляешся зараз схаць са мной у тваю кватэру ў Зялёным Лузе, на вуліцы Коласа. Што мы будзем рабіць з табой, пакуль ты не вернеш рэч, што належыць нам, я раскажу пазней. Пакуль я патлумачу табе, што гэты твой крок зробіць з Цыпем. Глядзі!
* Лічбавас пазначэнне шараговага салдата ў трыядах.
Тут ён папстрыкаў пальцамі па канцах палачак, уціснутых у ноздры Цьшя. Цынь заўважна здрыгануўся.
Я зацісну ягоную галаву левай рукой, а правай удару на гэтых палачках. Яны, змазаныя ягонымі смаркачамі, лёгка, як па масле, увойдуць яму ў мазгі. Прыкладна на дзесяць сантыметраў. 3 досведу папярэдпіх такіх пакаранняў смерцю магу сказаць, што будзе далей. Цынь ускочыць, ужо сляпы, бо зрок у яго адключыцца ў першую чаргу. Ён зробіць некалькі крокаў, спалохае нашую красуню, Майстар па-гаспадарску паляпаў дзяўчыну па сцягне, унадзе недзе вось там, і ў яго пачнецца агонія, якая будзе выглядаць вельмі неапетытна. Але баязлівасць трэба караць. Ну, што скажаш? Жьгць Цыню ці паміраць? Табе дастаткова сказаць «едзем» ці «не едзем».
Яска, што я сказаў «едзем», хоць сітуацыю можна было вырашыць і па-іншаму, значна хутчэй і прасцей. Але катэгарычны Майстар духмянасцяў не пакінуў мне шанцаў на тлумачэнне: любое ваганне магло забіць спачатку Цыня, потым мяне. Урэшце, шукаць друкаванку ў доме свежага нябожчыка гэтым рашучым людзям, як мне падалося, было б нават болып пачэсна, чым аб нечым «дамаўляцца» з «лааваем» і прапанаваць «выбар». «Едзем», паўтарыў я, і гаспадар адным рухам вырваў палачкі з носа сорак дзявятага. Той з палёгкай панік.
Майстар дастаў маленькую рацыю і па-беларуску загадаў падрыхтаваць «транспарт» і «суправаджэнне». Паводле мітусні, тупату і бразгання зброі, што далятала з усіх бакоў, я зразумеў, што «паязд» па друкаванку выпраўляецца грунтоўны. Калі мы пакідалі пакой, мне захацелася сказаць нешта добрае дзяўчыне. Праходзячы паўз яе, я нахіліўся і горача прамовіў: «Дзякуй! Ты вельмі прыгожая!» Але яна, натуральна, не зразумела ані слоўца.
Я хацеў дадаць нешта яшчэ, але зразумеў марнасць сваіх слоў. Яна істота з іншага свету, свету маўклівай прыгажосці. Для яе мае спробы сказаць ёй пра яе вытанчанасць невыразнае рыканне. Якое адразу лепей адкласці. У прынцы-
пе, дакладна так я адчуваў сябе і з Іркай, а таксама з усімі астатнімі нешматлікімі дзяўчынамі, якіх ведаў.
ДЖАНКІ
Тры крокі аддзяляюць звычайнага катлетнага быдла-грамадзяніна ад скончанага моўнаркота, якім вас палохаюць па Net-візары:
1)	першая проба,
2)	другая проба,
3)	самастойны пошук і набыццё.
Si vous voulez, гэта ідэальная схема любой прывязанасці ад апісанага ў старой літаратуры так званага «кахання» да тытунёвай залежнасці. Спачатку спрабуеш. Потым спрабуеш яшчэ раз, выпадкова. Потым адчуваеш, што спадабалася. I жадаеш паўтарыць. Прапаганда скажа, што ёсць і чацвёрты крок залежнасць. Але мова залежнасці даваць не можа праз своп несубстанцыйны статус. Каханне можа, бо спароўвапне ёсць працэсам фізічным. А мова гэта чыстае, дэстыляванае скажэіше свядомасці як такой. Гэта як тырчэць ад іншага спосабу думання. А вы кажаце залежпасць.
Дык вось. Як я шукаў? Я пачаў, як кожны недапечаны навічок, з сайтаў аб’яў. «Прадам Аўдзі 100», «ласкавыя кацяняты, умеюць гаварыць», «медалі Другой Сусветлай вайны, з ветэранамі. 2-я генетычн. копія. Раск. пра вайну, цікава», «прадам мапу Чайна-таўна з пазнач. скарбамі», «тэлескоп, піяніна “Львів”, форма для запякання, керамічная. Разам тапней», «акажу паслугі сэксуальнага характару. Кітайцам не турбаваць». Я пачынаў з раздзела «Будаўнічыя матэрыялы» і пільна ўглядаўся ў прыватныя аб’явы «керамічная плітка», «дахоўка» ці «металадахоўка». Я шукаў хоць якое спалучэнне гэтага слова з «атрамантам» ці «чарнілам». Што цікава, тут я сапраўды знайшоў адну аб’яву, дзе ў адным доўгім пераліку сутыкаліся «будаўнічае чарніла» (што гэта, цікава?), цэгла і дахоўка. Я набраў нумар пад тахканпе сэрца і ўсхвалявана чакаў, пакуль мне адкажуць. Але натрапіў на дыспетчарку буйной гандлёвай сеткі, якая сапраўды ганд-
лявала ўсім. I атрамантам, і дахоўкай. I гашышам для будаўнікоў-узбекаў, якія без гашышу не працуюць.
Час ішоў, жаданне паўтарыць нарастала, ісці ў «Шанхай» я баяўся. I вось нешта мяне падштурхнула вывучыць раздзел не «Будаўніцтва», а «Рознае». Як я здагадаўся асобная размова. Вы мяне ведаеце: больш цынічнага і паленага тыпа вы не знойдзеце на гэтай хемісферыі*. Але час ад часу нават я ў пытаннях мовы раблюся кагнітыўна разгубленым містыкам.
I разумею, чаму, напрыклад, упалкі-валёнкі, што вісяць на канабісе, выдумалі сабе бога Джа. Які нібыта ёсць «душой» травы і, пры патрэбнай павазе да сябе, заўсёды засцеражэ ад копаў (некалі канабіс быў забаронены), а таксама выдасць розум, шчасце і рак лёгкіх напрыканцы. Дык вось, нейкая «душа» ёсць і ў мовы. Бо былі, былі дакладна сітуацыі, калі мне нешта дапамагала на яе выйсці. Ці, наадварот, берагло ад наступстваў. I так, гэта кажу я чалавек з добрай адукацыяй, атрыманай у прэстыжных ВНУ Кітая.
Дык вось, на другі раз, фільтруючы шлак у «Розным», я натрапіў на яскравае і нават трохі нахабнае: «чарніла, чарапіца, курсы замежных моў». I адрас у Сеціве. Я хуценька наляпаў прывітанне маўляў, здароўкі, я тут шукаю чарніла для дахоўкі, няшмат, для аднаго даху, болей не трэба. Мпе доўгі час не адказвалі, і я быў нават пачаў параноіцца. Падумаў, ці дастаткова аднаго такога запыту ў comm-npaграме, каб закрыць чалавека на дзясятачку па падазрэнні ва ўжыванні?
Але праз дзень мне напісалі, на дзівацкай мове, з памылкамі і паўторамі, нешта кшталту: «Ты хочаш ты чарніла, ты хочаш дахоўкі Хочаш? Тады прыходзі давай тады сёпня зараз праз пятнаццаць хвілін прыходзі на вакзал стары вакзал пад гадзіннік дзе пад гадзіннікам дзе людзі сустракаюцца. Стой пад гадзіннікам, стой, дзвесце будзе гэта».
Я жвавенька сабраўся, узяў таксоўку і паляцеў на вакзал. Відавочна, спазніўся хвілін на сорак, бо пятнаццаць хвілін для Мінска гэта нерэальна, так мо ў якім шаснаццатым
* Скажона ад анг. hemisphere паўвгар’е.
стагоддзі людзі праз пятнаццаць хвілін дабіраліся, калі затораў не было, усе рухаліся на гандолах па Свіслачы і ва ўсім горадзе жыло якіх пяць мільёнаў ілбоў.
Прымчаўся. Нікога. Адпачывальнікі. На гарызонце, ля новага вакзала, ходзіць маркотны мент. Нудзіцца. Па хадзе бачна, што мне нічога не пагражае. Наогул, найлепшы сродак ад параноі назірашіе за хадой міліцыянтаў. Паводле таго, як яны тупаюць, адразу можна даведацца, рыхтуецца нешта важнае ці не. Калі рыхтуецца хада ў іх робіцца пругкай, энергічнай. Ну вось так яны ходзяць у роліках сацыяльнай рэкламы. А ў звычайным жыцці яны соўгаюцца, быццам зо.мбі, шукаюць, што б у каго адціснуць.
Карацей, я прастаяў з паўгадзіны, ужо сабраўся сыходзіць і тут маладая мамуся з дзіцём у калясцы, якая некага чакала побач, звярнулася да мяне.
-	Гэта ты пра чарніла пытаўся, ты?
Я агледзеў яе: апранута яна была характэрна. Ваўняны швэдар, чорная спадніца, пафарбаваныя ў медны колер валасы. Твар па фактуры і адценні як чарназём. Цыганку можна было, бадай, зблытаць з рускімі з Краснадара і Каўказа, якія гандлююць дынямі ды кавунамі на рыпках. Я дастаў падрыхтаваную кугпору ў 200 юаняў, але яна спыніла мяне:
-	He тут давай. Ідзі за мной давай.
Разам мы прайшлі ў скверык ля трамвайнага кола, яна дастала з каляскі дзіця і пачала яго спавіваць.
-	Грошы ў каляску кладзі, скамандавала матка, і я кінуў купюру на падушку немаўляці.
Жанчына ўвішна перакруціла пялюшкі, з іх выпаў маленькі папяровы скрутак. Я нахіліўся, каб яго падняць, a маладая маці кінула немаўля ў каляску ды спрытна рванула з месца.
-	Кожны аўторак і чацвер я тут, аўторак і чацвер, сказала яна, нават не павярнуўшыся да мяне. Хочаш часцей купляй болей, каб часцей. Мне не пішы, шукай тут, аўторак і чацвер.