• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова  Віктар Марціновіч

    Мова

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 272с.
    Мінск 2021
    70.72 МБ
    Тут па старонцы ішла паласа нейкіх незразумелых сімвалаў, якія адсутнічаюць і ў беларускай, і ў кітайскай мовах. Чамусьці глядзець на гэтыя сімвалы было прыемна, а адарваць позірк цяжкавата. Болып за тое, калі перастаеш на іх глядзець, робіцца маркотна. Нейкія дзівосы я такога ніколі не бачыла! Далей зноў ішоў тэкст:
    «Паслухаўшы такія апавяданні старога Караля, вясёлага дзеда з доўггмі сівымі 6aKen6apbardendam»!nachOsten? мы не маглі ні спаць, ні есці, так нам захацелася пабываць у той цудоўнай бібліятэцы і самім паглядзець, паглядзець, паглядзець, ух паглядзець na-гляддз дзе? дзе дзеці на дзівосныя кнігігігі. Адно нас толькі бянтэжыла і непакоіла наяўнасць каменных вартаўшкоў. Як іх улітаваць і схіліць на свой бок? Пакрысе склалг мы поўны аператыўны план свайго паходу jahfdy!-!. Самае галоўнае каб трапіць
    * Скажоны тэкст з крыніцы: Уладзімір Дубоўка, «Незапрошаныя візіцёры». Са збору апавяданняў «Пялёсткі».
    у палац у часе адпачынку, калі сама княгіня адпачывала на канапе і нікому з чалядзшцаў не дазволена было хадзіць праз plaz ШУЛЛ%%Ю! Падабраўшыся да самага палаца, мы пазалазілі на высокі балкон-тэрасу, фактычна на другі паверх. Спрыяла гэтаму тое, што ўвесь балкон быў апавіты дзікім вінаградам. 3 гэтай тэрасы мы трапілі адразу ў вялізную залу, у хараство, не бачанае намі. На столі, на сценах былі вырабленыя з белага каменя кветкі, лісце, постаці людзей, і малых і дарослых, ых, іх, Yx^Xy, і мужчын і жанчын, але, бадай, зусім распранутых. Толькі на некаторых былі нібы лёгкія нажутачкі, a то і проста як бы хусціначкі ???? кі-кі ,a,d~!@2312. Гэта нас дужа здзівіла. Мы паспрабавалі наватп растлумачыць такую акалічнасць: мабыць, горача ў іх, вось яны і параспраналіся. Уразіла нас яшчэ падлога. Чулімы даўно, што паркет у палацы націраюць пчаліным воскам. Але ж адно слухаць, а другое бачыць: мы проста падалі на гэтай падлозе, як зімой на возеры, да таго яна была слізкая. Апрача ўсяго, мы, як у люстэрку, аблюстроўваліся тут... Але ж далей, далей! Мы прыйшлі не на княгінінай падлозе коўзацца, a KHiziziziziSIsiSS-Adidas!».
    Тут зноўку тэкст перапыняўся, але гэтым разам не стужкай з сімваламі, а дзіўнымі малюнкамі, якія рухаліся, як кітайскі magic eye трэба было глядзець трохі ўбок, не фіксуючы позірк на іх. Я не заўважала, як пачала гуляць з гэтымі рухомымі малюнкамі. Аднаго разу ўчора прасядзела каля дзесяці хвілін ці нават болей гарбата ў кубачку паспела зрабіцца халоднай. Як загіннатызаваная, ха-ха-ха! Далей зноў тэкст:
    «Божухна! Праўду, шчырую праўду казаў ііам сівы Кароль! Шафы, шафы, шафы іўсе са шклянымі дзверцамі, ды ад падлогі да самай столі... Нават паміж вокан знадворнай сцяны шафы, шафы, фышафшаФФФіЬАх	FeBiotonicDrumExc,KillTime. I ва ўсіх жа шафах кнігі, кнігі, кнігі, khini, kguhi, knihf»! Iмы ўсе кінуліся да кніг. Бралі адну, гарталі, разглядвалі малюнкі, на якіх былі чіколі не бачаныя намі краявіды, людзі, убранні, бралі другую, трэцюю ооо 0000 YtgfMEmory cas.
    Мы проста сп’янелі ад гэтых кніг, ад усяго багацця, ад усяго хараства, пра якое, зразумела, раней не маглі і ў сне сасніць... Мы захапіліся гэтымі кнігамі і зусім забыліся на тое, што ў палацы, што мы прайшлі сюды недазволеным шляхам, што нас за гэта могуць пакараць вельмі жорстка. Хто стаяў, хто сядзеў на na4.io3e3_3e?%%padlozje, выцягнуўшы ногі і паклаўшы на іх кнігу. А я ўзяў такую тоўстую і цяжкую кнігу, што не мог яе трымаць ніякЬ\і}ак:%Доўга не думаючы, паклаў яе на стол, сам падагнаў князеўскае крэсла, сеў у яго і пачаў лёгка і свабодна гартаць старонку за старонкай. Сустрэўшы вялікую рэпрадукцыю, я разгарнуў яе перад сабою на ўсю шырыню. У гэты момант глухая пакаёўка, пані Марцэля, ішла нечага калідорам. Яна пабачыла непарадак: няшчыльна прычыненыя дзверы ў князеўскі кабінет. Падышла да іх і бачыць, так яна апавядала пасля: “Сядзіць у крэсле сваім нябожчык-князь і гартае старонкі ў кнізе, чытае яе”. Пакаёўка крыкнула немым голасам і самлелалалаЛа».
    Другі дзень змяншэння, 7629
    У скрыні юзЗры пішуць, што калі шмат чытаць скруткі, якімі гандлююць тутэйшыя коні, з раніцы будзе балець галава. Як ад гарэлкі. Мне нічога не баліць, ха-ха-ха!
    Трэці дзень змяншэння Месяца, 4650
    Наш гандаль пачынае падаць. У тых біцюгоў людзям купляць танней. I не трэба гойсаць па «чайніку» ў пошуках дылера. Майстар духмянасцяў ходзіць хмурны і ўвесь час нешта мармыча па-кітайску. Аднойчы я разабрала «чарапахавы сыны»*. Чаго гэта ён, цікава, лаецца пры красунях, ха-ха-ха!
    * Кітайцы лічаць чарапаху істотай, неразборлівай у палавых стасунках. Назваць чалавека «сынам чарапахі» ці «яйкам чарапахі» значыць, моцна абразіць яго (у еўрапейскай традыцыі параўнальна з выразам «сучын сын»).
    Чацвёрты дзень змяншэння Месяца, 5433
    У шоу «Вясёлыя каты» ў мяне новы ўлюбёны акцёр рудое кацянятка па мянушцы Гаргарфілд! R на яго глядзець без усмешкі не магу. Вы бачылі, як ён перакульваецца праЗ сваю галаву? А як носіцца за мыіцам? Ха-ха-ха! А вось Пясецкі мне падабаўся болей за Капцава. Пясецкі быў такі разумны, інтэлектуал. А ў Капцава ўсе жартачкі пёрнуць на запальнічку. А Пясецкаму я б, мабыць, і дала. Вы толькі маці не кажыце, ха-ха-ха!
    Пяты дзень змяншэння Месяца, 3577 Ну, нешта зусім мала бНруць.
    Шосты дзень змяншэння Месяца, 2987
    Сёння Майстар духмянасцяў разам з Чырвоным Цынем сабралі чатыры ўзброеныя ўзводы сорак дзявятых і паставілі іх уздоўж праспекта, побач з конямі ў чорным. Вырашана было ЗніЗіць кошт да сарака За скрутак, як у гэтых, чорных. Пратрымаліся яны пятнаццаць хвілін. 12 нашых хлапцоў забраў Дзяржнаркакантроль. Бо гандляваць жа дагэтуль злачынства, толькі захоўваць можна. Але «чорных» не чапалі чамусьці. «Чорныя» засталіся гандляваць. НезраЗумеІа.
    Сёмы дзень змяншэння, 1349
    Трэба нешта рабіць!
    Другая квадра, 3429
    Майстар духмянасцяў з Чырвоным Цынем перадалі афіцыйную позву кіраўніцтву «чорных». «Забіліся» яны на паслязаўтра, на васямнаццаць нуль нуль, на беразе Свіслачы, ля Палаца спорту. Майстар сказаў, што яны мусяць дамовіцца пра кошты і зоны ўплыву. «Чорным» будз&л прапанавана прастора ад другога транспартнага кола. Цэнтр і «чайнік» павінныя быць пакінутыя трыядам. Калі дамовіцца на гэтых «ці іншых» дадаў ён, умовах не атрымаецца, будзе абвешчаная вайна. «Ой, я буду за вас хвалявацца», сказала я яму і запляскала ў далонькі. Сама падумала: трэба
    будзе мне апрануць тую карацюткую сукеначку ў гарошак, можа, перад стралянінай Майстар нарэшце не пагрэбуе мной скарыстацца, a то ходзіць увесь час абыякавы, як янот. А Майстар нявесела ўсміхнуўся і выціснуў: няма чаго табе хвалявацца. На такія сустрэчы бакі заўсёды ідуць без зброі: гэта правіла.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, раніца
    Я ў яго спыталасЯз: «А каго яны прадстаўляюць? Хто ў іх кіраўніцтва? Тайцы? В’етнамцы? Можа, гэта БУС адрадзіўся?» А сама грудачкі выпінаю, а яны ў мяне ў карункавым станіку, які добра бачны праз дэкальтэ на сукеначцы. А Майстар толькі галавой ківае, нават не глядзіць у мой бок. Кажа: «Яны нам сказалі: “Вашая позва прынятая, чакайце, будзем у васямнаццаць ля Палаца”. А каго ад іх чакаць незразумела. Ну, мы на ўсялякі выпадак роту сорак дзявятых возьмем, каб паказаць, што мы сур’ёзныя хлопцы. А на іх паглядзім. Ці ёсць у іх рота? Можа, гэта ўсё шалупень нейкая з адстаўных служылых! Таму іх “свае” і не кранаюць!»
    Дзявяты дзень змяншэюія, 897, ланч
    Во дажыліся, тысячы скруткаў за дзень не здолыіыя прадаць!
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Майстар духмянасцяў падышоў да мяне, задуменна крануў валасы далонню, я ў гэты час квартальныя падлікі рабіла. Дык ён стаў нада мной і па валасах правёў далонню. А потым губамі дакрануўся. Нібы пацалаваў, але не мяне, a валасы. He ведаю, што гэта з ім, але прыемна. А цяпер збірае хлопцаў і едзе.
    Дзявяты дзень змяншэтя, 897, вечар
    Я думаю, у яго ўсё будзе добра.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Ніякіх вестак, хвалююся.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Ніякіх вестак, хвалююся.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Усе моцна забегалі, ка#уць, здарылася бяда.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Паведамленне з Твітару Вечаровага Лотаса. Гэта «сорак дзявяты», найбліжэйшы сябар Чырвонага Ц%;;ня: «Быў бой. Нашых усіх пастралялі».
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Яшчэ з Твітару: «Чатыры стацыянарныя кулямёты з розных бакоў. Яны парушылі Спрадвечнае Правіла Перамоваў».
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Нічога не зразумела. Паехалі нашыя дактары. Калі з Майстрам духмяна#$$$сіай нешта здарылася, я атручуся.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Па скрыні афіцыйна перадалі пра страляніну на набярэжнай Свіслачы. «Крымінальныя групоўкі высвятлялі адносіны, адна з іх, кітайскага паходжання, амаль цалкам знішчана».
    Дзявяты дзень змяншэтія, 897, вечар
    Дактары пішуць: «Чырвоны Цынь мёртвы. Майстар духмянасцяў у цяжкім стане». Еду да Палацц$3%.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    Шмат «хуткіх», кроў паўсюль. Ступаеш у зямлю, падымаеш нагу, у следзе кроў.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    У людзей з кветкамі перапісваюць пашпартныя дадзеныя. Шмат жонак тых, хто загінуў. Усе плачуць, кладуць кветкі.
    Майстра духмянаСрп$3## не магу нідзе знайсці. Аднекуль у мяне кроў на пальцах. Здаецца, дапамагала несці параненага, але не магу ўзгадаць. Якая жудасць, мамачкі! Якая тут жудасць!
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    Расказ параненага: «Прыехалі, сто чалавек нашых. Сталі на полі, разгру$#паваліся, спусціліся да ракі. “Чорных” не відаць. Пятнаццаць хвілінаў чакалі на набярэжнай. Ужо збіраліся сыходзіць, калі нехта засвістаў у свісток звычайны свісток, як на футболе ў суддзі. I тады адначасова, з чатырох бакоў, запрацавалі БКВТ буйнакаліберныя танкавыя кулямёты Васняцова. Ад хлопцаў мяса шматкамі ляцела. I ў той самы час з даху Палаца спорту далучыліся снайперы і аўтаматчыкі. Хто гэта быў незразумела, але гэта не людзі». Хлопцу, які гэта паведаміў, адсекла нагу стрэлам з кулямёта. Тырчыць кульця, а костка белая. А я гляджу на гэтую костку і думаю: вось чаму косткі ў целе такія белыя? Зубы чысцішчысціш, а яны нейкія трохі жаўтлявыя. А косткі белыя, бы цукар. Як у рэкламе «Blend-a-med». Я еду з глузду. Калі Майстар духмянасцяў памрэ, я ўчыню самагубства. Атручуся ці скочу з сямідзесяціпавярховага дома ўніз галавой. Я нікога і ніколі не буду кахаць так, як кахаю яго.