Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
ДЖАНКІ
Я не ведаю, колькі часу прайшло з моманту затрымання да моманту выкліку на допыт. Можа быць, адна ноч, a можа два тыдні. Пятровіч усё хрыпеў, Філосаф хроп, потым Філосаф прачынаўся, мы размаўлялі, потым ён зноў засынаў. За гэты час нам некалькі разоў давалі сечку і вантробы ад селядца. Есці было немагчыма, пра ўсе астатнія акалічнасці побыту я проста прамаўчу так, як змаўчаў пра тое, што насамрэч са мной рабілі ў тым пакойчыку, дзе мяне распранулі і вымушалі прысядаць з голым задам, здымаючы гэта на відэакамеру нібыта на той выпадак, калі з мяне выпадуць прыхаваныя рэчывы, забароненыя артыкулам 264 КК. Пякучае адчуванне прыніжэння мінула, калі я даведаўся, што роўна тое ж рабілі з усімі, хто трапляў у гэтае retreat of sorrow* нават з тымі, каго ўзялі па ненаркатычным артыкуле, за спробу скрасці святлафор, напрыклад. I нават прусакі ў талерцы трапляліся не толькі ў мяне.
Філосаф быў схільны трындзець, Пятровіч не прытомнець, а я я не мог знайсці сабе месца. Праз дзесяць хвілін ляжання на жалезным ложку пачыналі ныць усе косці слабенькая покрыўка не засцерагала ад холаду, што ішоў ад металу, і не забяспечвала патрэбнай утульнасці. Паспрабуйце паспаць на чыгуначных рэйках вось прыкладна такое адчуванне. I нават чутно, як аднекуль ужо набліжаецца цяжкі, гружаны нафтай, цягнік айчыннага правасуддзя. Я пачынаў хадзіць па камеры, але паўсюль былі сцены: тры крокі і ты ля сцяны. Тут было душна і холадна адначасова. Дарэчы, што да часу, дык гадзіннікі адбіраюць у першую чаргу.
Як тут жыць? Я скажу, як тут жыць, расказваў Філосаф столі, выцягнуўшыся на лежні. Паўкоўдры ён падкладаў пад сябе, другой паловай накрываўся, але я так не мог. У прынцыпе, можна было б даць яму ў лыч і адабраць ягоную коўдру, але ў такім разе мне трэба будзе потым самастойна раскручваць Пятровіча, а я гідлівы.
* Прыстанак смутку (анг.).
He чакай суда, працягваў разумнічаць Філосаф. Каб ён ведаў, якая ў мяне адукацыя, маўчаў бы ў анучку ды слухаў бы дзядзьку Дыягена. Але я не спяшаўся выкрываць скарбы сваіх ведаў. А той працягваў: Бо, разумееш, суд толькі яшчэ больш запрасуе. Вось ты спадзяешся на чалавечы прысуд, на тое, што, можа, апраўдаюць, а як цябе дзяржава можа апраўдаць, калі ты дэкласаваны торч? Калі ты ўвесь час толькі пра скруткі думаеш? Таму будзь гатовы да дзясяткі. I лепей бойся, каб наогул не стрэльнулі. Бо тады, як пачуеш прысуд у дзясятку, толькі на сэрцы лёгка зробіцца. Пры гэтым відавочна, што не варта чакаць выхаду. Бо, я табе скажу, браце, дзясятка гэта такі тэрмін, за які ўсе твае ўяўленні пра волю паспеюць так састарэць, што... Карацей, пра волю наогул не думай. He чакай шпацыраў, бо там яшчэ горш, чым тут. Боксы два на два метры, краты паўсюль. Толькі кіслародам можна падыхаць. Ну, і неба над галавой.
Я зразумеў, што ў нас дагэтуль не было ніводнага шпацыру. Гэта значыць, што, можа, я і мардуюся тут толькі дзень? Нават паўдня. Ці можа такое быць?
Дык а чаго чакаць? мне хацелася спытацца, колькі я тут, калі мяне прывялі, але я не мог. Чаму? Таму што:
а)	гэта выявіла б мой неадэкватны статус перад Філосафам;
б)	я быў перакананы, што Філосаф сам страціў адчуванне часу паводле ўсіх чалавечых календароў і сваім адказам толькі ўвядзе ў зман.
Чаго чакаць? задумаўся ён. Я скажу, чаго чакаць. Чакай памыўкі, душа. Вось гэта сапраўдны кайф. Гарачая вада, разумееш? Там яна сапраўды гарачая. Клубы пары. I галоўнае, у пальцы ног не холадна. Адзіная магчымасць сагрэцца. Ну і там... Так скажу там пра ўсё забываеш. Адна халера душ тут раз на тыдзень.
Я ледзь не закрычаў: «Дык хіба ж мы тут не тыдзень ужо парымся?» 3-за дзвярэй пачуўся свіст. Гэты свіст, дарэчы, асобная размова. Ахоўнікі тут не перамаўляліся адзін з адным. Яны тут свісталі. Два посвісты звычайна азначалі, што
зараз бразне жалезам і нейкая камера адчыніцца. Бачыце, я ўжо кажу «звычайна азначалі». I нехта будзе сцвярджаць, што я правёў у той камеры меней за суткі? Дык вось, са скрыгатаннем адчынілася кармушка, назвалі маё прозвішча і сказалі: «Рэчы ўсе вазьмі!»
Пераводзяць цябе! паспеў патлумачыць Філосаф. Бывай, братэла!
Я так і не дазнаўся, што з імі потым сталася. Абодва жыцці Пятровіча і Філосафа мільганулі перад маімі вачыма так, як мільгаюць лёсы герояў у мастацкай літаратуры. Мы бачым толькі тую частку іх прыгодаў, якая ўкладаецца ў сюжэт. Калі чалавек доўга памірае на нарах праз збіццё ці працяглы час ачомваецца ды становіцца на ногі гэта нецікава крыважэрным пачварам, якія завуцца пісьменнікамі, a таму застаецца па-за рамкамі кніжак.
Няма рэчаў? удакладніў ахоўнік-кантралёр за дзвярыма. А адкуль бы ў мяне былі рэчы узялі толькі ўчора, ды і перадачы мне насіць няма каму. Няма рэчаў рукі ў «кармушку», загадаў ён.
Я прасунуў свае рукі ў «акенца» ў дзвярах, у якое звычайна падавалі ежу, і на запясцях бразнулі кайданкі. Мяне павялі гулкімі калідорамі, фарбаванымі ў зялёны, але не ў іншую камеру, а прэч, у следчы корпус, які месціўся побач з ізалятарам. Тут панаваў белы кітайскі сайдынг і плакаты пра супрацоўніцтва са следствам як адзіную крыніцу любові, шчасця і дабрабыту. Я ішоў, аглядаў фотаздымкі найлепшых аператыўных работнікаў Цэнтральнага раёна, і ў маёй галаве гучала Гендэлева: «А-лі-луя! А-лі-луя!». Мяне распірала ад шчанячага экстазу, ад невытлумачальнай радасці такім святам была кароткатэрміновая магчымасць выйсці з камеры. Мяне распірала ад немудрагелістага факта, што я жывы. Ля дзвярэй з узмоцненага белага ПВХ з афіцыйнай шыльдачкай «Следчы па справах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў» з мяне знялі кайданкі і прапусцілі ўсярэдзіну. Канваір замкнуў дзверы на ключ з калідора, як быццам і следчы таксама быў зэкам. Я агледзеўся. Пакой быў невялічкі, але заліты зыркім, нясцерпна зыркім нябесным
святлом з акна. Так, на акне былі краты, але якая розніца! Там, за шклом, рухаліся людзі і на галіне дрэва сядзеў верабей. Акно так прывабіла мяне, што я не адразу заўважыў следчага ён сядзеў за сталом, залітым цёплым сонечным ззяннем, і ўважліва назіраў за мной. У яго быў маладжавы твар, паголеная галава, а галоўнае вочы добрыя.
-	Сядайце, прапанаваў ён мне і кіўнуў на крэсла, што стаяла не перад сталом, а ўбаку.
Я сеў і шырока ўсміхнуўся. 3-за вокнаў было чуваць ужо веснавое цвырканне птушак. Лужыны ззялі дыяментамі, кідаючы водбліскі на светлыя сцены пакоя, у якім мы сядзелі. У мяне з’явілася ўражанне, што з пекла я трапіў адразу на нябёсы. Мая эйфарыя, як я цяпер разумею, была рэакцыяй на ўзнаўленне цыркуляцыі кіслароду ў крыві. Кіслароду, якога там, у нашай задушлівай пацучынай каморцы, асветленай бязлітасным дзённы.м святлом, было занадта мала.
-	Ну, давайце знаёміцца, таварыш наркаман, следчы кіўнуў мне. Што самае дзіўнае, сказаў ён гэта на мове.
-	Знаёміцца? я аўтаматычна паўтарыў слова, за якое адно, як я думаў, можна было зайсці на пасадку. Але чаго мне ўжо цяпер баяцца.
-	Знаёміцца, пацвердзіў ён. Я следчы па асабліва цяжкіх справах Дзяржнаркакантролю. Мяне завуць... тут ён зрабіў дзіўную паўзу, як быццам згадваючы, як насамрэч яго завуць, і працягнуў: Мяне завуць Язэп Лёсік*.
-	Вы нмеете в внду «зовут», а не «завуць», паспрабаваў я нагадаць яму пра закон.
-	He здзіўляйцеся, ён падняў руку. Нам дазваляюць весці працу на мове з тымі, хто пацярпеў ад мовы, -
* Язэп Лёсік (18831940), у 1918 г. старшыня Прэзідыума Рады БНР, з 1930 г. старшыня Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта. Арыштаваны ў 1922 г. за выдадзены падручнік «Практычная граматыка беларускае мовы», які быў названы ў «Звяздзе» «контррэвалюцыйным». У 1930 г. арыштаваны другі раз па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пазбаўлены звання акадэміка. У 1940 г. памёр у саратаўскай турме. Рэабілітаваны ў 1958 і 1988 гг. Адноўлены ў званні акадэміка ў 1990 г.
следчы Язэп спачувальна агледзеў мяне. Вам гэта ўжо не нашкодзіць, а нам будзе карысна.
Я бы лучше, наверное, всё-такн по-русскн, паспрабаваў я запярэчыць.
А чаму? ён разгублена падцяў вусны, і я зразумеў, што лепей для мяне будзе больш яму не пярэчыць. Чаму? ён звярнуўся да мяне па імені. Тое, што вы ужывальнік, выявіць любы доктар. Ад шчырай размовы са следчым на той мове, якая натуральная для вас, будзе толькі лепей, ці не так?
Я паціснуў плячыма. Паглядзеў яму ў вочы. He, чалавек з такімі вачыма не можа прапаноўваць дрэннае. Да таго ж лужыны ззялі дыяментамі, кідаючы водбліскі на сцены пакоя. Як у такой абстаноўцы можна некаму не давяраць?
Добра, сказаў я. Давайце размаўляць на мове. Вы мяне, галоўнае, лячыць толькі не накіроўвайце. Лепей страляйце ўжо.
О, так! збянтэжана развёў ён рукамі. Акурат цяпер на самым высокім узроўні ў нас абмяркоўваюць, што лекаванне ад мовы гэта памылка і перагіб. Бо яно забівае не сувязі нейронаў, яно забівае... Таму не, на лекаванне мы вас пакуль што адпраўляць не будзем. Хоць, вядома, ступень інтэнсіфікацыі вашай свядомасці наркотыкамі вельмі моцная. Вы, мабыць, самі з гэтым пагодзіцеся.
Ну так. Я з гэтым быў згодны. Тырчу, тырчаў і, пры магчымасці, тырчаў бы яшчэ і тырчаў. Бо без мовы жыццё невыноснае для інтэлектуала з добрай гуманітарнай адукацыяй.
А ў чым праблема, таварыш начальнік? Пагрозы жыццю і здароўю грамадзянаў я не ствараю. Сацыяльна бяспечны, да крыміналу не схільны. Тут я зглынуў, бо не быў упэўнены, што пры іх шчыльным за мной назіранні яны не бачылі крадзяжу з «7-га элемента».
Даражэнькі вы мой! Дык я ж з вамі згодны! я заўважыў, што паводзіць ён сябе не зусім уласціва свайму ўзросту. Такому маладжаваму каню не вельмі пасавалі ўсе гэтыя «даражэнькі». Лепей бы размаўляў, як роўны з роўным, не
ўключаючы гэтага патэрналісцкага дыскурсу. Але што мы з вамі мусім рабіць?
Гэта было пытанне. I сапраўды, што мы з ім мусілі рабіць?
Змагацца за здаровы лад жыцця? паспрабаваў я адгадаць адказ.
Ён здзіўлена хмыкнуў.
Ну, мы ж не ў Інстытуце фізкультуры з вамі сустракаемся. He, даражэнькі! Мы мусім трымацца закона. Які вы, мой дарагі, відавочна парушылі.
Язэп Лёсік зрабіў паўзу і ўважліва ўгледзеўся ў мяне. Ну так, я парушыў закон. Гэта было ясна.
Прычым парушылі па сур’ёзным крымінальным артыкуле, які прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Разумееце? ён усё працягваў углядацца мне ў твар. Я слухаў яго ўважліва, бо не зразумеў, чаго ён ад мяне чакае і куды наогул скіроўвае размову. Але канкрэтна ў вашым выпадку парушылі закон і тыя, хто вас браў.