Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Я ўявіў, што нехта будзе цэліцца і страляць у мяне a калі я пагаджуся, так і будзе, нехта мэтанакіравана будзе выстаўляць рулю аўтамата ў мой бок, выцэльваць і паціскаць на курок, дык вось, я ўяўляў усё гэта, і мне рабілася млосна. Я не мог удзельнічаць. Але адмовіцца я таксама не мог, бо вельмі добра ўяўляў, як грэбліва сказіцца твар Сварога, калі я скажу яму, што не гатовы.
У роспачы я расшпіліў маланку і дастаў са сваёй надзейнай схованкі друкаванку. Разгарнуў на выпадковай старонцы і заглыбіўся ў чытанне. Пяшчотныя рукі мовы ўзялі маё сэрца ў абдымкі і пачалі яго па-матчыпаму закалыхваць. Я вылучыў прынамсі тры новыя варыянты слова, калі ў дзверы пазванілі.
ДЖАНКІ
Я націснуў на пімпачку званка. Гэты ўсёрак усё не адчыняў, мабыць, хаваў нешта. Я пазваніў яшчэ раз давай хутчэй целяпай сюды, людзі чакаюць! Дзверы прыадчыніліся, паказалася галамоўзіна нашага недаразвітага інтэлектуальна і фізічна пана Карэйкі. Ён зноў прасунуў сваю галаву ў прамежак паміж дзвярыма і вушаком, прасканаваў мяне сваім летуценным поглядам і сказаў:
А, гэта ты?
Я яшчэ раз падзівіўся, якія надзейныя ў яго былі дзверы. A то ж! Хаваць за імі такі скарб! Скарб, набыты фактычна за мае грошы. За грошы, якія я яму плаціў як даніну, каб руйнаваць сваю псіхіку тым, што ён мне прадае.
Я ж сказаў, я болей не гандлюю, нахмурыўся ён.
Адчыняй дзверы, размова ёсць, кажу я яму.
Ён зноў задумаўся, ён кожнага разу так смешна думаў адчыняць ці не.
He, не магу, сказаў ён. У мяне не прыбрана.
Слухай, я не сватацца да цябе прыйшоў! Адчыні дзверы, саранча, размова ёсць! і гэтак лёгенька дзверы на сябе пацягнуў. А там ланцужок гэты чортаў.
Якая размова? спакойна спытаў ён. Гавары так.
Сур’ёзная размова. Дзверы адчыні.
He магу, у мяне не прыбрана.
Ну пагадзіцеся, тут кожны на маім месцы раззлаваўся б. Я дзверы ўжо моцна так на сябе рвануў, а ланцужок адчыніць іх не даваў. Тым часам Дрышч зразумеў, што я да яго з нейкім наездам прыйшоў, і галавешку сваю пачаў у кватэру ўцягваць. Павярнуў яе трохі набок, каб, значыць, вушамі за вушак не чапляцца, бо яны ў яго кусцістыя, як у ананіста, і, карацей, цягне галаву ўнутр. Ну, у мяне які выбар быў? Ці нагу прасунуць, каб ён дзверы, значыць, не зачыніў. Ці даць як след, пакуль ён там галавой вошкаецца. I я, па праўдзе, нават падумаць і ўзважыць не паспеў. Цяпер аналізую і разумею, што рашэнне было аптымальным. Бо каб я нагу сваю прасунуў, ён бы сваімі дохлымі ручкамі ўпёрся і нагу б моцна ўступам ад узлому прыціснула. А тут коратка і эфектыўна.
Карацей, я ляснуў па дзвярным палатне каленам. Здаецца, не моцна, але шандарахнула як след. Такі гук быў, быццам па футбольным мячы нехта ад душы засандаліў. Ёп дрыгнуўся наперад, згінаючыся ад болю, галава яшчэ болей паміж вушаком і дзвярыма ўвайшла. Праз боль гэты паспеў ці то сказаць, ці то папрасіць:
Што ты робі...
Як яно, ведаеце, ну, як першы раз ударыш, бывае, падступае. Ну і, карацей, я яшчэ раз, ужо не каленам, бо каленам моцна не дасі, балюча будзе. I тады я на крок, значыць, ад дзвярэй адышоў і з размаху ўжо нагой, мыском бота. I там, дзе галава ягоная тырчэла, ужо па-іншаму хруснула, неяк цёпла, глабальна неяк хруснула, як калі, вось напрыклад, нясеш з сутарэнняў пад домам любімы матчын слоік для закаткі і раптам чапляеш ім за сценку. I тое, што мела нейкі аб’ём, што распірала цэлафанавы пакет, раптам за секунду з такім вось гукам пераўтвараецца ў кучу шкляных аскепкаў. Я пабачыў, як ягонае цела звалілася на падлогу галавешка тырчэла акурат паміж дзвярыма і вушаком.
Ну а там ужо неяк само пайшло. Гэта як пачаць семкі есці: як пакет раскрыеш дык да канца будзеш лузаць. Ну і, кажу ж, падступіла нешта. I вось, ад душы, ад сэрца, з размаху ррраз яшчэ раз. Удары былі не гучныя, не такія, як там у следчым ізалятары, дзе жалеза па жалезе ляскала тут паміж жалезам і жалезам было яшчэ нешта, яно спружыніла і амартызавала. На чацвёрты ўдар парваўся сталёвы ланцужок і дзверы трэба было пасля кожнага ўдару лавіць, бо моцна ад інерцыі расхіналіся, новыя сталёвыя ручкі маглі падрапацца аб шурпатую сценку. Іх было шкада добрая рэч, якасная.
Дрышч курчыўся на падлозе, з ягонага цела выходзіў такі гук, які выходзіць, калі, напрыклад, выпускаеш паветра з надзіманай лодкі ён нават не ўдыхаў, здаецца, проста бясконца, на адной ноце, ці то вішчаў, ці то шыпеў, і гэты гук таксама раздражняў, раз’юшваў, як відовішча першай юшкі пры бойцы. Я ўдарыў у дзверы яшчэ колькі разоў, і віскат сцішыўся. Паглядзеў туды, дзе была ягоная галава там ляжаў нейкі разбіты кавун. Шмат чырвонага і вырваныя валасы. Валасы таксама неахайна наліплі на вушак выглядала непрыгожа.
Я ўвайшоў. У ягонай кватэры быў зроблены свежы рамонт. За мае грошы. За грошы такіх, як я. Цяпер трэба было прычыніць дзверы. Я пацягнуў іх на сябе, але кавуновы мякіш перашкаджаў. Дрышч ты, дрышч! Я ўзяў яго
за нагу мяне чамусьці здзівіла, што нага цёплая, а ў лялек, хай сабе і вельмі падобных да людзей, не можа быць цеплыні ў целе, і зацягнуў яго ў хату. На назе быў хатні тапак. Калі я адпусціў ступню, тапак зваліўся. Я ўзяў яго з падлогі і пачаў нацягваць на ступню, а той усё не хацеў надзявацца мяккая, яшчэ не скалелая плоць камячылася і ў тапак не ўлазіла. Тут раптам нага скаланулася ад канвульсіі. I яшчэ раз. Бля я адпусціў яе, і яна ляснула аб падлогу.
Забіць чалавека не страшна, калі ён не чалавек. Барыгі не людзі. Хай сабе і вочкі ў іх блакітныя.
Я пратупаў у пакой, з вялікай цікавасцю агледзеў сябе. Як ні дзіўна, на руках і штанах не было ніводнай кроплі крыві. На століку, побач з уключаным Net-візарам, стаяў заплечнік падрапаны, але фірмовы, «North Pole». Па скрыні ішло шоу «Вясёлыя каты». Я паглядзеў, як яны скачуць і перакульваюцца, і мне раптам зрабілася смешна. Добрае ж шоу, чаму я яго раней не глядзеў?
Я расшпіліў заплечнік. У ім была друкаванка. Колер вокладкі чорны, год выдання 1989, пераклад на мову «Санетаў» Уільяма Шэкспіра, з уступам і пасляслоўем, напісанымі таксама на мове. Незвычайна цяжкая, быццам гэта не кніжка, а пісталет. Жоўтыя старонкі, дзіўны пах ад іх. Так пахне лісце. Пажоўклае лісце, якое гніе ў кастрычніцкім парку пад заплаканымі нябёсамі.
Таксама тут быў знойдзены неабаронены электронны партманет з пяццюдзесяццю тысячамі новых юаняў. Без пін-кода і індыкатара сятчаткі усе security-функцыі ў ім былі адключаныя. Дрышч сапраўды быў шытым дурнем насіць за спінай такія сумы ў горадзе, у якім забіваюць за дваццатку!
Я схапіў партманет і друкаванку, прыхапіў таксама леташні «Esquire» пагартаю дома і пайшоў на выхад. Ля дзвярэй ляжала гэта, і мне давялося акуратна пераступіць. 3-пад кавуна нацякло соку, які сабраўся лужынай ля ўвахода. Я паглядзеў на аголеную ступню. Вярнуўся на два крокі. Узяў тапак і накінуў яго на пятку так выглядала ахайней. У пад’ездзе не было нікога, як і ва ўсім горадзе. Нягледзячы
на тое, што вакол панавала ці то вясна, ці то зіма, я ўстойліва адчуваў пах пажоўклага лісця, якое гніе ў кастрычніцкім парку пад заплаканымі нябёсамі.
Мяне ўзялі на наступны дзень, і тое толькі таму, што Сяргей Пясецкі ў сваім «Поўным Пясцы» занадта з’едліва пасміхаўся са следчых органаў, якія нават джанкаў, што «тарыліся» ў нябожчыка, не праверылі. Карацей, мяне ўзялі, разам са здымачнай групай з’ездзілі ў кватэру, вымушалі мяне там хадзіць і замяралі сляды, якія я пакідаў. Потым прынеслі прабачэнне і зноў адпусцілі. У вечаровым выпуску, перад «Вясёлымі катамі», якіх я цяпер гляджу пастаянна, паведамілі, што забойца дзейнічаў вельмі асцярожна і замыў усе сляды, нават тыя (гэта было падкрэслена асабліва!), якія заставаліся на дзвярах ад ягоных ботаў.
Я смяяўся, калі гэта глядзеў.
Я зразумеў следчага Язэпа Лёсіка слушна.
Асноўнай версіяй забойства Net-візарам, а значыць, і ўсім грамадствам (уключна са следствам), было прызнана «звядзенне рахункаў паміж рознымі кланамі наркагандляроў». Усе шапталіся пра трыяды, бо «забіць чалавека і не пакінуць слядоў» можа толькі прафесіянал. Праз месяц справу закрылі, бо было даказана, што наркадылер скончыў жыццё самагубствам (мне як патрабавальнаму тэлегледачу засталося незразумелым, хто ж тады «замываў сляды»). Паводле выніку ўсё выглядала так, быццам трыяды моцна далі на лапу Следчаму камітэту, каб той заплюшчыў вочы, і той іх заплюшчыў, напляваўшы на кпіны Пясецкага і глабальны сумнеў у грамадскай думцы. Ці не ідэальная блытаніна для мяне?
Што да перспектыў, то яны такія. У мяне ёсць 50 тысяч, а гэтага будзе дастаткова на заможную і рэспектабельную торч-старасць. Я буду спажываць па старонцы друкаванкі раз на тры дні, бо эфект вельмі моцны. Я буду глытаць санет, а потым вырываць старонку з ім і ўрачыста паліць яе ў агні. Бо, зноў жа, я зразумеў следчага Язэпа Лёсіка слушна. Мяне не будуць чапаць, пакуль я не пачну спрабаваць перапрадаць ужо спажытае, не ператваруся, такім чынам, у дылера.
Потым я пераеду ў Варшаву, дзе жытло таннейшае, a стаф больш даступны. Я буду спажываць, а вы мне будзеце зайздросціць. Што сказаць вам на развітанне? Ну вось вам, пакайфуйце:
3 адной калыскі шчасце і няшчасце,
Ды ў іх няма аднолькавых дарог: Ці можа кветкай у вянок папасці, Ці пустазельнай былкаю ў быльнёг...*
БАРЫГА
Я падышоў да дзвярэй, навесіў ланцужок, прыадчыніў. Там стаяў адзін з тых шматлікіх підарасаў, якія лічаць, што нашая мова, святая і вечная, цацка для забавы, прылада для выкліку нейкіх там наркаманскіх галюноў. Я часцяком з імі зносіўся, калі яшчэ не сустрэўся з нармальнымі людзьмі і не зразумеў усё як ёсць. Я нават гандляваў наркотыкамі, як тут і было напісана. I вось, прыйшоў гэты підарас, цень з мінулага.
Я яму кажу: «Ідзі ты адсюль, падла! He буду я табе прадаваць мову нашую, святую і вечную!». А ён тады ўцягнуў маю галаву ў прамежак між дзвярыма і храснуў так, што я адчуў, як ламаецца мой чэрап і як выцякаюць мазгі. Пасля гэтага я пабачыў ззянне, адчуў, як мяне ахінае хараство і лагода няіснасці, і стаўся я словамі, знайшоўшы ў мове, святой нашай і вечнай, свой прытулак і сваю Вальгалу. I з той пары лунаю па-над светам, бачу кожнага, хто гаворыць, і я ёсць тым, што гавораць.
Як вы разумееце, апошнія абзацы гэтага тэксту дапісаў ужо я, Сварог, бо брат Сярожа напісаць, як яго забівалі, не мог, будучы мёртвым. Думаю, усё прыкладна так і было прыцягнуўся гэты наркот, захацелася яму «кайфу», вось і забіў. У кватэры Сярожы мы знайшлі растрыбушаны заплечнік, у якім ён некалі цягаў мову праз мяжу. На заплечніку