• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова  Віктар Марціновіч

    Мова

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 272с.
    Мінск 2021
    70.72 МБ
    Але ён паўтарыў:
    У мяне няма. У мяне проста няма. Прабач.
    I, значыць, бачком сваю ружавашчокую галамоўзу са іпчыліны высунуў і дзверы перада мной зачыніў. Я засмучана спусціўся ўніз. I што мне цяпер рабіць? Лезці да кітайцаў у Чайна-таўн? Дык там іншыя кошты, там мне выкацяць семдзесят за скрутак, у найлепшым выпадку прададуць тры па дзвесце, а тут можна было набыць чатыры, што ж рабіць, што рабіць?
    Я ішоў мастолькі заглыблены ў думкі, што не адразу прыкмеціў побач з сабой стандартны спецслужбісцкі «Опель». Праз секунду пасля таго, як вока яго заўважыла, я ўжо стаяў у атачэнні трох чалавек у аднолькавых дубаватых гарнітурах з адлівам, а чацвёрты здымаў мяне на відэакамеру. Пракруцім назад: вось секунду назад я іду, думаю пра тое, дзе набыць скрутак. Свеціць сонца, злева ад мяне шчылыіая транспартная плынь. Потым роўна за адно імгненне я заўважаю «Опель», які стаіць побач са мной. «Опель» панылага, як зубны боль, шэрага колеру з металікам. У тое ж імгненне, у той жа ўдар сэрца, без усялякага «хвіліначку, малады
    чалавек!» без усяго таго, як мы ўяўляем сабе наш магчымы арышт, вакол тры аператыўнікі, камера, і я ў поўпай срацы. He купляйце наркотыкі, дзеці. Ніколі-ніколі-ніколі.
    У чалавека, які стаяў проста насупраць мяне, быў дужа пазнавальны пяльмень замест твару.
    Дзень добры, гэтым прывітаннем ён сказаў: «стаяць на месцы, рукі перад сабой, не рухацца». Дзень добры, паўтарыў ён. А што ты так спужаўся? ён ляпнуў мяне па левым плячы.
    Я не спужаўся, кажу я, змярцвеўшы.
    Ну як не спужаўся. Я ж бачу! ён зноў мяне лягшуў.
    Я не спужаўся, паўтарыў я.
    Ну, іге спужаўся дык не спужаўся, кажа ён і падае каманду аператару: Давай, пачынай запіс, той нешта націснуў ііа камеры. Старшы аператыўны ўпаўнаважаны Дзяржнаркакантролю Новікаў. Пакажыце, што ў вас у кішэнях.
    Тут да мяне дайшло, і я шчасліва рассмяяўся яму ў твар.
    Нічога ў мяне ў кішэнях, старшы ўпаўнаважаны Новікаў! крыкнуў я. Нічога! Чуеце?! Бо барыга болей не гандлюе!
    Вось гэтую кішэню прадэманструйце, кіўнуў ён на левае крысо маёй веснавой курткі.
    Я з той жа самаўпэўнепай усмешкай палез у кішэню, схапіў за падкладку і выцягнуў яе навыварат. 3 кішэні пешта вывалілася, адпружьшіла і пакацілася акурат пад ногі аператару. Папяровы скрутак, на якім праступалі літары, выдрукаваныя на казённым прынтары.
    Здымай, здымай, загадаў Новікаў. Буйным планам здымай. I запытаўся ў мяне: Што гэта, грамадзянін?
    Гэта, бля, скрутак, які вы мне падкінулі! закрычаў я ў камеру. Вы чуеце?! я намагаўся дакрычацца да некага, як быццам адтуль, з тае камеры, вёўся прамы эфір на YouTube. Яны мне гэты скрутак падкінулі!
    He, ну сапраўды. Браць вядомага тарча і падкідваць я.му стаф? Дзе логіка? А Новікаў тлумачыў, з грэблівай касой усмешкай:
    Што табе падкінулі, наркот? Першая ж экспертыза ў турме ўстановіць, што ты сталы ўжывальнік!
    Гэта не маё! He маё! працягваў я раўці ў камеру.
    Дык што рабіць? запытаў аператар, перастаўшы здымаць і апусціўшы свой інструмент.
    Ды нармальна ўсё! махнуў рукой Новікаў. Хай цяпер з ім слядак вошкаецца!
    I ад душы, з размаху, з добра бачнай асалодай, калі я скакаў на месцы ды вішчаў на ўвесь Зялёны Луг «падстава, нявінпага бяруць!», адвесіў мне такую плюху ў вобласць печані, што мяне сагнула напалам. Я ўпаў на калені, а ён узяў мяне за каўнер і пацягнуў да машыны, прымаўляючы:
    Мы цябе, гандон, яшчэ доўга пасвілі!
    У «Опелі» я апынуўся паміж двума скуластымі дзецюкамі, Новікаў сеў наперад, «відэааматар» за стырно. Мы рушылі, і той, што прыціскаў мяне сваімі тоўстымі калснямі з левага боку, загаварыў:
    I, карацей, тады другі наркот паглядзеў на гэтую таксу і кажа: «Нейкі дзіўны ў цябе сабака»...
    Я зразумеў, што ён працягвае той анекдот, які апавядаў перад маім затрыманнем. Можа, япы і затрымаліся на секунду, даўшы мне заўважыць «Опель», выключна праз тое, што хацелі даслухаць анекдот.
    «Чаму дзіўны?» тады пытаецца першы наркот. «Ну, нейкія ногі ў яго кароткія», адказвае гэты, другі. Тады першы ўважліва аглядае таксу і выдае: «Ну, да зямлі ж дастаюць!»
    Аператыўнікі зарагаталі. Думка пра тое, што для некага маё затрыманне можа быць настолькі будзённай справай, што пасля таго яны працягваюць расказваць анекдот, моцна пахіснула маю карціну свету. Я зразумеў таксама, што для гэтых людзей я нешта накшталт свінні, якую вязуць на кірмаш. Са мной у прынцыпе можна пабалакаць, пу так, як ад няма чаго рабіць можна пабалакаць і са свінпёй ці з катом. Але нашто? Яна ж дурная, япа не зразумее і не адкажа нічога вартага.
    Мы пад’ехалі да белых сценаў СІЗА, брама адчынілася, запускаючы нас усярэдзіну. Гэтага не відно з-за высокага дратаванага плота, калі глядзіш на яго звонку, але тут, унутры, кожная цаглінка будынка, кожнае закратаванае акно было палітае такім канцэнтраваным расолам чалавечага гора, што рабілася моташна. Сцены і нары вось усё, што мне наканавана бачыць наступныя дзесяць гадоў. Вы памятаеце Мішэля Фуко, як ён у «Наглядаць і караць» апісваў сканчэнне эпохі катавання цела, а дзяржава, пасля скасавання публічных смяротных накаранняў, карае выключна сімвалічпым пазбаўленнем волі? Дык вось, хай бы гэты мярзотпік пасядзеў у мінскім СІЗА перад тым, як крэмзаць глупствы.
    Мяне завялі ў пакойчык ля ўвахода, без нараў і нават акна, тут мяне пакінулі стаяць. Сядзець не было на чым. У пакойчыку не было батарэі, а на дварэ стаяла тая пара зімы, калі ўжо хутчэй ііе зіма, а вясна, калі зямля ўжо растала пад снегам, калі водар такі, ведаеце, разліты... Карацсй, вельмі пагана ў такую пару заходзіць на дзесяць гадоў. Дык вось, тут, у пакойчыку, не было ацяпляльнай батарэі, сцены вілыотныя, а бліжэй да столі у шэрані. Я прастаяў так гадзіну, і мяне пачало калаціць. Спачатку хутчэй ад страху, потым ад страху і холаду, потым ужо выключна ад холаду. Тут пачало страляць у галаве нацягнула ад сцюдзёнага бетону. «Япы мяне іпто, у карцар змясцілі? Але за што?» перапужана думаў я. Mae пазнанні пра турму, запазычаныя з Фуко, Шаламава, Рубанава і Дастаеўскага, нашэптвалі, што ўсё павінна быць трохі не так.
    Асноўны.м адчуваннем тут былі гукі. Бразгат, ляскат, скрыгатанне жалеза па жалезе. Мабыць, недзе побач знаходзіліся камеры, і быў час ці то разносу ежы, ці то вываду затрыманых на шпацыр. Праз кожныя колькі хвілінаў страшэнны скрыгат, як калі адчыняюць дзверы ці краты, потым калупанне ключа ў замку, потым зноў скрыгат, паўза, і самае непрыемнае дзікі ўдар пры замыканні металічных дзвярэй, удар, падобны да стрэлу ці, хутчэй, да выбуху снарада. Тут, змагаючыся з калатуном, я прыйшоў да цікавага метафізічнага назірання, якому б, вядома, па-
    зайздросціў і Фуко. Высвятляецца, што, калі табе смяротна холадна, усе непрыемныя гукі пераносяцца значна вастрэй, проста вымаюць душу.
    Калі ўжо і з носа моцна цякло, і ў душь/ панаваў адчай ды безвыходнасць, мае дзверы з працяглым рыпеннем адчыніліся і я пачуў каманду «на выхад». Мяне адканваявалі ў камеру, з прыпыначкам у маленькім пакойчыку, які месціўся ў сутарэнні. У тым пакойчыку мяне распранулі, усё адзенне прамацалі, выцягнулі матузкі і нават папругу. Пасля павялі «на хату». Я чакаў пабачыць вялікі закратаваны пакой з сотняй людзей, якія чакаюць свайго лёсу, але камера была малюткай чатыры ложкі (два ў двухпавярховых блоках), і толькі два з іх занятыя. Я пабачыў тут доўгага, шнырастага хлопца, падобнага да выпускніка філасофскага факультэта, і яшчэ нейкага трэцяга, які ляжаў роўна і нерухома.
    Дзвесце шэсцьдзясят чацвёртая? запытаўся ў мяне выпускнік філасофскага.
    Яны мпе падкінулі! Падкінулі наркотыкі! патлумачыў я.
    Дык усім падкідваюць, ухмыльнуўся зэк. У яго не было ўсіх пярэдніх зубоў, а шчокі і падбароддзе пакрывала неахайная, бы ў Чэ Гевары, чорная расліннасць. Нават калі ў цябе на кішэні дзесяць дазнякоў, усё роўна кідаюць так надзейней. Яны назіранне ўсталёўваюць, і калі высвятляецца, што ты ўжывальнік, бяруць. I ўсё чакай суда.
    Філосаф ляжаў на верхніх нарах. На ніжніх ляжаў той, нерухомы. Я кінуў свае рэчы на другія верхнія, бо чытаў у Рубанава, што ў турме чым ты вышэй, тым пачэсней. Залез на ложак, сеў, звесіўшы ногі, агледзеўся. Яшчэ адна нечаканка: я думаў, што ў камеры будзе цёмна, што будзе гарэць адна кволая лямпачка. А тут фігачылі тры трубкі дзённага святла, заліваючы прастору невыносным хірургічным ззяннем. Потым я падумаў, што на ноч, вядома ж, святло не гасяць, і пачаў ненавідзець тую ілюмінацыю. Маленькае акенца, праз якое ўсё роўна нічога не відаць. Шафка для асабістых рэчаў як у балыііцы. Падумалася, што камера нагадвае нутро карабля Апакаліпсісу. Вось вакол жудас-
    ць і змрок, а людзі неяк абжыліся, вунь нават шкарпэткі памытыя сохнуць. Потым, падумаўшы яшчэ, зразумеў, што выраз «карабель Акакаліпсісу» не мае ніякага сэнсу, а для Ноевага каўчэга тут відавочна не ставала самак.
    Ты таксама дзвесце шэсцьдзясят чацвёртая? спытаў я ў Філосафа. Пытацца, як яго завуць, мне падавалася бессэнсоўным, бо для сябе я яго ўжо назваў Філосафам.
    Ясная рэч! I гэты, ён кіўнуў на чалавека, які ляжаў нерухома, таксама яна. Для тарчоў асобныя камеры. Каб мы нармальных падследных лінгвістычным СНІДам не заразілі.
    I даўно ты тут? пацікавіўся я.
    Дзевяць месяцаў, ён зручней выцягнуўся на нарах.
    Нары былі з металічнага каркасу і сеткі. Усё гэта было пакрыта танюткай покрыўкай. А мне чамусці мроіліся сеннікі. У Рубанава зэкі пры пераводзе з камеры ў камеру заўсёды трымаюць у руках свае сеннікі. А тут голымі рэбрамі фактычна на жалезе. Я здзівіўся:
    Нічога сабе. Дзевяць месяцаў?
    Дык а куды тут спяшацца? Гэта ж нават добра! На следстве дзень за два. А яны не спяшаюцца. Суды нармальнымі людзьмі занятыя. А мы адплёўкі грамадства, Філосаф агаліў дзясны ва ўсмешцы.
    А гэта хто? я кіўнуў на нерухомага.
    Гэта Пятровіч! мой суразмоўца саскочыў з нараў і адкінуў коўдру, якой быў ахінуты нерухомы. Чалавек ляжаў роўна, тварам дагары, з прыкрытымі вачыма. Ён быў у трусах. Усё ягонае цела было фіялетавым ад кровападцёкаў. Ён увесь пабліскваў у электрычным святле, нібы заліты лакам. Угледзеўшыся, я зразумеў, што ён быў літаральна спавіты скотчам. Скотч быў накладзены шчыльненька, бы бінцікі на егіпецкай муміі.
    Геаграфія плямаў на целе Пятровіча вымусіла мае валасы заварушыцца на галаве. Адчуванне ўмоўнай утульнасці, абжытасці гэтага месца знікла.