Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Ганін, ну ты памятаеш? я засмяяўся, хоць на шчаках было мокра. Шахмоўты, скруткі, шыпшыну? Памятаеш шыпшыну, Ганін?
Па яго твары прайшла сутарга, ён адхіліўся. Куток рота курчыўся ў ціку. He трэба было гэтага кранаць, не трэба. Мы пасядзелі яшчэ нейкі час побач, маўчалі.
А вось, знайшоў, ён раптам дастаў нешта з кішэні. Я знайшоў і проста забыў, што знайшоў.
Ён працягнуў мне раскрытую далонь. У руцэ была чорная шахматная фігура каралева з адламанай пластмасавай бубкай, што пазначала яе манаршую вартасць.
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
БАРЫГА
Чаму я адразу не адвёз кнігу ёй? Каб быць цікавым, трэба нешта мець. У мяне не было нічога ні для каго. Толькі друкаванка. У якой было слова. Якое шукала яна. Так я рабіўся цікавым ёй. Тэарэтычна ў мяне было яшчэ блізу пяцідзесяці тысяч юаняў цікавая рэч для амаль любой мінскай прыгажуні, уключна з Іркай. Але Ірка не брала слухаўкі, a мінскія прыгажуні не мелі, што прапанаваць мне. У мяне не было цікавасці да іх голеных ног, бадзёрых цыцак і прагных вачэй, у якіх адбіваюцца брэнды з віленскага мола.
Калі чалавек робіцца нікому не цікавым, ён памірае. Таму друкаванка была мне патрэбная, каб жыць на зямлі. Так, я памятаў яе словы «ты малады і прыгожы», памятаў дотык полымя да маёй далоні. Але я таксама памятаў, як хутка яна страціла да мяне ўсялякі інтарэс, калі высветлілася, што я не магу прыгадаць таго самага слова.
Чалавек робіцца хваравіта сентыментальным уначы. Дзень сваім халодным святлом дапамагае разумець расклады, а ноч пудрыць мазгі і збівае з панталыку. Дзякуй лёсу, што ўзімку почы такія доўгія, а дні мільгаюць, амаль не затрымліваючыся на пероне, як дачныя цягнікі на паўстанках. За ночы таго месяца, які я шукаў слова ў кніжцы, я паспеў прымроіць цэлае шчаслівае жыццё з Цёткай: вось мы сустракаемся, вось сустракаемся зноў, вось я перабіраюся ў Чайна-таўн, бліжэй да яе. Далей варыянты разыходзіліся. Аднаго дня мне падабалася гераічная смерць за мову, поруч з Рогам, на другі дзень я летуценна млеў перад Net-візарам, уяўляючы, як раблюся генералам трыядаў, як змяняю на пасадзе Майстра духмянасцяў, як раблюся роўным ёй і мы спім у адным пакоі.
Я пачаў вывучаць кніжку ў першы ж вечар. Дастаў яе са схованкі і прагна ўтаропіўся ў верш за нумарам 1 (усяго іх было 154). Літары ў мовы былі амаль такія ж, як калі напісана па-руску, за рэдкімі выключэннямі. Словы таксама шмат якія супадалі. Але яны сядзелі ў радках у вельмі пязвыклых позах, канчаткі здзіўлялі нязграбнасцю, роды, склоны усё было іншым, і прытым вельмі знаёмым, бо менавіта так, з гэтымі нязграбнымі канчаткамі, са мной гаварыла яна. 3 першага разу я не зразумеў нават тэмы таго санета Шэкспіра.
«Краса ніколі не памрэ на свеце, казаў мне Шэкспір яе голасам. Тварэнні дзіўныя прыносяць плён. Пялёсткі вянуць на ружовым цвеце. Ды аднаўляе памяць іх бутон». Слова «краса» было падобным адначасова і да «касы» і да «красоты», «тварэнні» я зразумеў адразу, але «плён» завёў мяне ў поўны тупік. Што могуць «прыносіць» «тварэнні», тым больш «дзіўныя»? Шчасце, асалоду? Можа быць, маецца на ўвазе нешта блізкае да рускага слова «плен» «палон»? I далей «пялёсткі» былі хай сабе мілагучнымі, але незразумелымі, праўда, паколькі яны «вянуць» і «бутон» «аднаўляе» іх «памяць», то я дапусціў, што «пялёсткі» гэта «лепесткп».
Так я разбіраў, санет за санетам, ад пачатку да канца, і зноў ад пачатку. Словы, якія былі падобныя да таго, якое ёй патрэбнае, я выпісваў на паперку і завучваў, а паперку рваў на дробныя шматкі і змываў ва ўнітаз.
Што цікава, мова амаль не «валакла», хоць я ніколі дагэтуль не спажываў і імунітэту ў мяне не было. Мабыць, калі ты ставішся да нечага як да наркотыку, яно і паводзіць сябе як наркотык. А калі шукаеш у гэтым адказу ператвараецца ў шлях, практыку ці нават вучэнне. Адно што сны сталі вельмі выразнымі, сюжэтнымі, ярчэйшымі за рэалыіасць. I час ад часу яны валіліся на мяне яшчэ да таг), як я ішоў спаць.
А магчыма, усё тое шчасце побач з Цёткай, якое я паспеў сабе наўяўляць, было якраз-такі моцным наркатычным прыходам. I ні ў якім іншым свеце, акрамя свету наркатычных глюкаў, існаваць не магло.
ДЖАНКІ
Ганінаў барыга жыў у Зялёным Лузе, ля магазіна «Детскнй Мнрь». Дзіўнае рахманае імя Сярожа. Сярожа вы ўяўляеце? He, ну я чалавек без забабонаў, я не лічу, што ўсе рускія дылеры павінныя звацца Залманамі ці Ахмедамі. Але Сярожа, ну? Сярожа! Сярожа пражываў на трэцім паверсе стандартнай хрушчоўкі, на даху якой у футбол гулялі дзеці, а мамашы-армянкі варылі касцяны суп хаш у вялікіх катлах. Першы паверх гэтага дома ад старасці прытапіўся ў зямлю, з вокнаў падазрона зіркалі распісаныя татухамі суайчыннікі, морды ў якіх былі такія, што проста за імя «Сярожа» яны маглі б парэзаць чалавека на тонкія скрылі.
На балконах квахталі куры, падазроныя тыпы спалі п’яныя на траве ля вялікіх бакаў са смеццем, іншыя падазроныя тыпы спрытнічалі ў іх па кішэнях. Тут я адчуў сябе чалавекам. Нідзе не дыхаеш так вольна, як сярод моцна пакрыўджаных лёсам. Здаецца, сам Сяргей нічога заганнага ў сваім раёне не бачыў, прынамсі сустракаў мяне заўсёды без выразу вінаватасці на твары, які, вядома ж, павінны быў там быць, гэты выраз. Можа, ён нават не разумеў, які гэта сорам, не заўважаў кураў, п’яніц ды зэкаў.
Працэдурка ў нас была такая: я званіў у дзверы, Сяргей адчыняў і прасоўваў сваю пыску ў маленькую шчылінку між дзвярыма і вушаком. Пільна аглядаў мяне. Калі я прыцёгся да яго першы раз, ён спытаў: «Ты ад каго?» «Ад Ганіна», адказаў я. «Знік ён некуды. Больш за паўгода яго не бачыў», заўважыў барыга. Я не стаў тлумачыць, што Ганіна ўзяў Дзяржнаркакантроль і што яго ўжо паспелі вылечыць ад усіх прыкмет крытычнага мыслення. Болей ён у мяне «рэкамендацый» не запытваў, проста казаў, праз дзверы:
Колькі?
Пры гэтым ніколі не вітаўся, гаўнюк. Пыска ў яго была блакітнавокая, шчочкі ружовыя. Тварам падобны да юнага сарамлівага ананіста, якому рэгулярна даюць звязды ў класе. Такі хлопчык-дзьмухавец, мара састарэлага распусніка. 3 гэткай цнатлівай кірпатай мордачкай ён спакойна
мог кінуць небяспечны і няўдзячны барыжны бізнес і ісці на вуліцу Карла Маркса, млець у кавярнях над агурковым фрэшам і чакаць, што яго здыме дзябёлая заможная матрона ці кітайскі алігарх-нетрадыцыянал.
«Ты чаго, Сярожа, мовай гандлюеш?» спытаўся я неяк у яго проста ў лоб. «А што мне яшчэ рабіць?» адказаў ён вельмі наіўна і паціснуў плячыма. Здаецца, коціку патрэбны сутэнёр. Дзіва, што яго яшчэ не знайшла гей-порна-індустрыя. Ён быў хударлявы і нейкі віхлясты, так што для сябе я яго ахрысціў Дрышч.
Дык вось, пачуўшы гэтае «колькі?», я заўсёды спрабаваў прыадчыніць дзверы і прайсці ўнутр хазы Дрышча, каб не гандлявацца на пляцоўцы. Але ён прытрымліваў дзверы і зноў паўтараў: «Колькі?» паказваючы мне маё месца. Сабаку ў хату не пускаць. Быдлу месца ў хляве. Там людзі тут джанкі.
Я рабіў глыбокі ўдых і называў колькасць скруткаў, якія гатовы набыць, ён агучваў кошт. У залежнасці ад якасці шмалі цана вагалася ад пяцідзесяці да ста юаняў. Я працягваў грошы. Тут гэты чорт зачыняў дзверы на замок і ішоў па «стаф». Потым працягваў мне дазнякі праз шчыліну. Пасля гэтага, не развітваючыся, замыкаў свае здаравенныя жалезныя вароты.
Ва ўсім гэтым рытуале я бачыў недавер і ўзаемную агіду. Мабыць, сам гэты габітус узнік у тыя цёмныя часы, калі быць наркаманам азначала мець неслабую фізічную залежнасць ад гераіну ці опію. I, пакідаючы кліентаў чакаць за зачыненымі дзвярыма, барыгі дбалі пра ўласную бяспеку, бо гераінавы торч істота страшная, здольная пры абстыненцыі забіць за раскумар. Але ж моўныя залежнікі людзі заможныя, годныя і рэспектабельныя. Нашто іх прыніжаць чаканнем на лесвічнай клетцы?
Я званіў у дзверы, ён адчыняў, пазнаваў, пытаўся: «Колькі?» і пакідаў мяне чакаць. Так працягвалася год за годам я нават страціў лік, бо няясна было, паводле якога календара ён лічыць нашае «сяброўства» і маю залежнасць. Для добрага настрою па жыцці дату ўласнага нараджэння
варта называць паводле кітайскага календара, а актуальную дату паводле грыгарыянскага (каб яго яшчэ хто памятаў!). Так атрымаеш невычарпальную крыніцу для аптымізму.
Чаго не пускаеш у хату? паспрабаваў запытацца я неяк. Я б ногі выцер.
У мяне не прыбрана, адказаў ён. Як быццам я з санэпідэмстанцыі. Адказаў і запытаўся: Колькі?
Слухай! Ну не буду я ў цябе ў вітальні па шуфлядах лазіць! Абяцаю! настойваў я. Запрашаў бы ты мяне ў хату чакаць!
Ён падумаў і адказаў:
Нельга. У мяне не прыбрана. Колькі?
Адносіны між наркотам і дылерам адносіны вечныя. Гэта зусім не тая лёгкая сцэнічная гулыія ў пазнавалкі, якая адбываецца з выпадковым пушарам, што выглядае кліента ў лабірынце Чайна-таўна. Пушар узнікае ў тваім жыцці на хвіліну, дылер заўсёды побач. Сама мадэль дачыненняў з дылерам узнікла ў тыя часы, калі з’явіўся першы на свеце кайф і першы чалавек, гатовы прадаць гэты кайф другому чалавеку за грошы. А гэта значыць гэтыя дачыненні існуюць спрадвеку, спрадвеку. «Колькі?» пытаецца Каін у Авеля. Адзін робіцца багацейшым за кошт залежнасці другога. Чым болей другі спажывае, тым заможней жывецца першаму. «Ну як жа, не прадам я ён пойдзе да цыганоў», суцяшаюць сябе барыгі. I правільна робяць. Пакуль ёсць кайф, ім будуць гандляваць. He яны дык іншыя. I на парозе заўсёды будуць таптацца прагныя постаці. Якіх ніколі не пускалі ў кватэру. «Колькі?» удакладнялі бабулькі-самагоншчыцы. За плотам мружыліся з пахмялугі хірлявыя мужычкі. «Няма грошай няма і самагону. Ідзі адсюль, пудзіла!»
Мне думаецца, яны не пускаюць нас да сябе таму, што ім сорамна. Калі ёсць гэтая дыстанцыя, ёсць адчуванне, што мы не людзі. Жывёла, скаціна, малпы нарказалежныя. «Колькі?» пытаюцца яны і мыюць рукі пасля таго, як пералічаць грошы.
Здаецца, у сваім небарыжным жыцці Сяргей ружавашчокі, пазітыўны і добры персанаж. Адна бяда гандлюе,
сука, стафам. Такі маленькі шкілецік у шафе. Толькі аднойчы ён запрасіў мяне ўнутр, да сябе. Калі падчас нашай размовы з ім пачаў скрыгатаць замок у суседніх дзвярах і з кватэры выйшаў тоўсты добры варэнік у цяльняшцы. Пад ручку яго трымала такая стандартная варона са збяднелых кварталаў: аскепкі былой прыстойнасці, залатаны плашчык, мельхіёравыя завушніцы замест прададзеных срэбных. «О, здароў, Сан Саныч! Вітаю, цёця Галя!» паздароўкаўся Сярожа з імі і сказаў мне ветліва, нібыта я быў ягоным закадыкам: «Давай праходзь!». Дзверы зачыніліся. «Колькі?» запытаўся ён нейтральна.