Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
пазначыўшы побач: «Сяргей з Зялёнага Луга». Працягнуў мне і дадаў, велымі пранікнёна:
Дзякуй, сябра.
У нас быў лік 4 на 65 на ягоную карысць, калі яго ўрэшце арыштавалі.
БАРЫГА
Наша дэлегацыя спынілася перад высокімі двухстворкавымі дзвярыма, ля якіх варта была ў бронекамізэльках, з аўтаматычнай зброяй. У гэтым найбліжэйшым коле сярод байцоў было шмат белых твараў. Пабачыць тутэйшых было нечакана, бо раней я чуў, што трыяды рэдка калі запрашаюць да сябе ў войска людзей некітайскай крыві. Чу Лінь даў нам некалькі секундаў на тое, каб супакоіць дыханне, гікнуў: «Ніц!» (каманда прызначалася для салдатаў яны прыпалі на адно калена), і ўрачыста адчыніў абедзве палавіны дзвярэй.
За імі быў вялікі хол з падлогай, выкладзенай шахматным узорам. Зала патанала ў прыцемках. Ля задняй сцяны быў відаць сапраўдны старадаўні камін, абкладзены зялёнай кафляй, адценнем падобнай да бутэлечнага шкла піва «Heineken». У каміне трашчалі дровы, спараджаючы кволае цёплае святло, якога ставала на тое, каб высвеціць паўтара метра прасторы вакол агню. Барвовыя светлавыя водбліскі, якія выклікалі асацыяцыі ці то з вершамі Жукоўскага са школьнай праграмы, ці то з вокладкай часопіса «Design and Interior», танчылі на двух абцягнутых чырвоным аксамітам крэслах з высокімі спінкамі. Латунныя клёпкі, аблупленыя драўляныя львы на падлакотніках стомленае хараство сівой мінуўшчыны. На адным з гэтых тронаў сядзела хударлявая дзяўчына. Нахіліўшыся да вогнішча, яна грэла далоні. Мільганула думка, што гэта спрадвечны вобраз, наш вобраз, жанчына ля вогнішча ў закінутым памяшканні, у спарахнелым палацы, які ўжо няма грошай падтрымліваць у годным стане, на рыпучых крэслах з аблезлага аксаміту, у запусцелым маёнтку, што дастаўся ад збядпелых продкаў, і
вось, сядзець так, у задуменні, грэць пальцы ў зябкім пакоі, ледзь не прыпаўшы да каваных кратаў каміна... Але плынь думак перапынілі.
Майстар духмянасцяў зрабіў два крокі ў памяшканне, павярнуўся тварам да нас, бокам да гаспадыні і страшным гартанным голасам, расцягваючы галосныя, ці то прароў, ці то праспяваў спачатку на мове, потым па-кітайску (мабыць, такі быў рытуал):
Пакланіцеся Намесніцы Паўночна-Заходніх тэрыторый! Намесніцы Даглядчыка гары трыяды «Светлы шлях», хай уладарыць яна пад нябёсамі! Пажадайце доўгіх гадоў дабрабыту магутнай Чатырыста трыццаць восьмай! Вядомай таксама як Цётка!
Гаспадыня пакоя ўзнялася з крэсла і павярнулася да нас. На ёй быў пашыты на замову чорны гарнітур прыталены пінжак, штаны без стрэлак, блузка з ціснутага хаяанскага ядвабу. Паверх гэтага чорнага хараства зоркай поўначы міргнуў буйны брыльянт.
Ну, нарэшце! ветліва ўсміхнулася яна. Даехаў да мяне!
Яе маўленне было надзіва мілагучным. Я інстынктыўна выдыхнуў: «Вы»?
Што? проста ўсміхнулася яна. Ты нечым здзіўлены?
Намесніца* ў трыядах тутэйшая?
Мне падалося, што яе трохі пакрывіла ад слова «тутэйшая». Дарэчы, выгукнуць мне хацелася адразу і «вы Цётка?», і «Цётка не міф?», і «Вы сапраўды існуяце?». Але ў адным роце адзін язык, як кажа тая самая вядомая антынаркатычная рэклама.
Як ты смееш! рыкнуў мне ззаду Чу Лінь.
Сапраўды, я адсюль, проста патлумачыла яна. Гэтак было вырашана, калі была падпісаная мірная дамова
* Пазіцыя кіраўніка трыядаў звычайна гучыць як Даглядчык гары ці Дракон. Намеснік Даглядчыка гары суадносіцца з другой паводле ўплывовасці пазіцыяй у трыядах.
паміж трыядай «Светлы шлях» і БУСам. Каб спыніць вайну, кіраўнік БУСа заняў другое месца ў трыядах. Цяпер мы сябры і ў нас адны ворагі, праўда Чу Лінь? Цётка, здаецца, падкалола Чатырыста трыццаць другога.
БУС? здзівіўся я. Гэта як аўтобус па-ангельску?
Тут я мушу пакаяцца перад Майстрам духмянасцяў: я сапраўды зрабіў спробу ёй спадабацца і прадэманстраваць уласныя веды ў ангельскай мове, якой амаль не ведаў.
Яна зарагатала ўголас.
БУС гэта аўтобус па-ангельску! Ну, ты чуў, Рог?
БУС гэта Беларускі Узброены Супраціў! жалезным голасам з-за маёй спіны адчаканіў Сварог. Ты што, нічога не чуў пра вялікую вайну з трыядамі?
Як вы смееце! спрабаваў вярнуць размову на шлях цырымоній Чу Лінь. Як вы ўсе смееце! Ён мусіць пакланіцца Чатырыста трыццаць восьмай!
He, я не чуў нічога пра вайну, лапатаў я. Па Netвізары ні пра якую вайну нічога не казалі. Там казалі, што ў нас мір, спакой і дабрабыт.
Ён нічога не чуў пра вайну! шалеў Сварог.
Ды ніхто нічога не чуў пра тваю вайну, здзеклівым тонам пад’юджвала яго Цётка.
Перастаньце! Вы зневажаеце продкаў! роў побач Цырыманіймайстар. Ён мусіць пакланіцца Чатырыста трыццаць восьмай!
Дурань! Які ж дурань! гэта сказала гаспадыня, уважліва гледзячы на мяне.
Я наважыўся паглядзець ёй у твар. Кароткае энергічнае карэ, валасы, чорныя, як крумкачовае крыло, тып асобы «Diesel Revolution», такі ж безразважна нонканфармісцкі, такі ж нястрымна харызматычны. За людзьмі-іконамі гэтага кшталту можна ісці пад гумовыя кулі, як сцвярджае рэклама «Diesel Revolt», а я пайшоў бы і не пад гумовыя.
Але тут было нешта яшчэ, акрамя «Diesel», і вось тут мне бракуе слоў, каб перадаць. Дотык блізкасці? He тое якая блізкасць паміж незнаёмымі! Адчуванне, што я гэты твар ужо некалі недзе бачыў? Але я не мог яго нідзе бачыць, бо
гэтая асоба самая зашыфраваная фігура падпольнага свету трыядаў. Адчуванне, што яе вочы глядзяць мне проста ў сэрца, у нейкую частку душы, якую ніхто акрамя яе не бачыць? I што гэтая частка самая важная ўва мне? Але стоп, стоп! Так, я ведаю. Нічога асаблівага не было ў тым яе позірку. Я проста занадта сентыментальны.
Гадоў ёй было, можа, дваццаць, а можа, сорак, я так і не зразумеў.
Сядайма, запрасіла яна мяне і кіўнула на крэсла, што месцілася побач з ёй.
Пакланіся! прашыпеў Чу Лінь і дадаў нейкую вычварную кітайскую лаянку.
Я схіліў галаву, але гаспадыня ўжо не глядзела ў мой бок. Ёй было ўсё роўна, як аддана ёй кланяюцца і ці кланяюцца ўвогуле.
Заб’ю! прыгразіў шэптам Майстар духмянасцяў, але я так зразумеў, што да яго пагрозаў у гэтым месцы не прынята ставіцца сур’ёзна.
Мой зад патануў у чырвоным аксаміце старадаўняга фатэля, ногі і шчокі крануў сухі подых з каміна. Я падумаў, што гэта вельмі добры шлях наладзіць бяседу: сядзець поруч, тварам да вогнішча, і гаварыць быццам бы не столькі адно з адным, колькі з адвечным агнём, робячы яго трэцім суразмоўцам нетаропкай гамонкі. Што гэта была за традыцыя, я не ведаў, бо, паводле кітайскага «фэншую» ці як там яшчэ называецца мастацтва аздаблення перамоў, суразмоўцы сядзяць тварам адзін да аднаго, роўна насупраць, як пры гульні ў го.
Я даўно хацела з табой сустрэцца, Сяргей, сказала Цётка агню. He толькі таму, што ты нам можаш моцна дапамагчы. Але і проста сустрэцца, тут яна задумалася. I працягнула, з жартаўлівым націскам: Але ж двое гэтых старых казлоў некалькі месяцаў хавалі цябе ад мяне. Яны кажуць, што правяралі тваю бяспечнасць і высвятлялі, ці не агент ты нашых ворагаў, але ж я ведаю, што яны абодва проста раўнавалі. Бо ты малады і прыгожы. А яны старыя і агідныя.
Сварог і Чу Лінь стаялі за некалькі крокаў за намі, і нехта з іх крэкнуў, але я так і не зразумеў хто.
Ты, як шмат хто на гэтай зямлі, жывеш з заплюшчанымі вачыма. Зараз я табе іх расплюпічу. Ты зразумееш, што за ўсімі звыклымі для цябе з’явамі скруткамі, якімі ты гандлюеш, кніжкай, якую ты знайшоў, выбухам, які гэтую кніжку спаліў, стаіць адвечны бой паміж намі і тымі, хто называе сябе Дзяржнаркакантролем, пры тым, што знішчыць нашыя ворагі імкнуцца не наркотыкі, зусім не наркотыкі.
Гэтая частка яе прамовы засталася не вельмі зразумелай для мяне. Пабачыўшы збянтэжанасць на маім твары, яна трохі змяніла свой загадкавы тон.
Як ты думаеш, Сяргей, што такое мова?
Мова гэта вельмі моцны несубстанцыйны наркотык, забаронены артыкулам 264 Крымінальнага кодэкса Паўночна-Заходніх тэрыторый, завучана адбарабаніў я.
Яе такі адказ не задаволіў, таму я працягваў:
Паводле ўздзеяння падобны да чагосьці сярэдняга паміж грыбамі і ЛСД. Я вырашыў не ўдакладняць, што ніколі не каштаваў яго. У працэсе сталага ўжывання выпрацоўваецца залежнасць, а псіхадэлічны эфект змяншаецца.
Сяргей, а адкуль узялася мова? Як ты думаеш? уважліва гледзячы, спыталася яна.
Гэта было добрае пытанне. Па скрыні на гэты конт нічога не казалі. А таму варыянт мог быць толькі адзін:
Мабыць, яе вынайшлі арабскія тэрарысты, якія імкнуцца знішчыць братэрскі саюз паміж намі, рускімі, і кітайцамі, тут, здаецца, ззаду хорам фыркнулі абодва, і Чу Лінь, і Сварог.
Гэта значыць, у пустыні, так? голас Цёткі зрабіўся ліслівым, і я не адразу заўважыў іронію. У пустыні, недзе ў Саудаўскай Аравіі ці ў Егіпце, стаіць сакрэтная лабараторыя, і там людзі ў арафатках і ў белых масках варожаць над электроннымі мікраскопамі і вынаходзяць мову? А навокал ходзяць вярблюды, свішчуць суслікі. Так?
Так, я падтрымаў, бо карцінка выглядала праўдападобнай. Потым, як яе ўжо цалкам сінтэзавалі, яе па-
грузілі ў кантэйнеры і перавезлі ў Еўропу. Бо еўрапейцам жа таксама непрыемны наш братэрскі саюз з Кітаем. Тады пра рэцэпт дазналіся кітайцы і пачалі ім гандляваць у нас.
А чаму, як ты думаеш, мова не ўздзейнічае на тых, хто жыве ў Маскве ці Навасібірску?
He ведаю, я паціснуў плячыма. Сапраўды, чаму?
Сяргей, ты чуў калі-небудзь слова Беларусь? запыталася яна пасля вельмі доўгай паўзы. Мне падалося, што гэта нейкае важнае для яе пытанне.
Я тады падумаў, перш чым адказаць.
Чуў, натуральна, гэта прагучала не вельмі ўпэўнена.
А што ты чуў? удакладніла яна.
Ну, Беларусь, я памахаў рукамі. Вялікае Княства Літоўскае, Ефрасіння Полацкая, Вялікая Айчынная вайна.
Цётка маўчала. Выраз у яе на твары быў такі, нібыта тое, што я сказаў, вартае смеху, але смяяцца яна не будзе, бо гэта яшчэ і вельмі прыкра і нават крыўдна асабіста для яе.
А, вось яшчэ! я выгукнуў, з гонарам, што прыгадаў. Партызаны! Нуясна! Пар-ты-заны! Партызаны, белорусскіе сыны! I яшчэ МАЗ і МТЗ. Трактары «Беларусь». I яшчэ ўнівермаг «Беларусь» ёсць, я побач з ім жыў.
А што такое Беларусь? запыталася Цётка.
Я падумаў. У галаве не было ніякага гатовага адказу. Цягнуў «рооооднна мооя, белоруууссня» нейкі нахабны голас, падобны да юрлівага сакавіцкага ката. Схілялі галовы ў жыце блакітныя васількі. Мружыў каменныя бровы суровы абаронца Брэсцкай крэпасці гэта ўсё нібыта было неяк звязана з той уяўнай Беларуссю, але нічога ўцямнага пра яе не казала.