Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Нам бы замест гэтых смаркачоў тры ўзводы салдат на тэлебачанне кінуць! падаў голас ззаду Сварог. За дзесяць хвілінаў мову б вярнулі. I амаль без крыві!
Бачыш, даверліва знізіла голас гаспадыня, у нас няма адзінага меркавання пра аптымальныя шляхі нашай працы. Сярод безразважных армейскіх генералаў наспявае радыкальны сілавы варыянт. Які мне падаецца касмічнай дурасцю.
Сварог бяспечных шляхоў не шукае, заўважыў я, з паважлівай усмешкай павярнуўшыся да яго. Брутальны мужчына! Сапраўдны палкоўнік!
Гэтае страшыдла табе сказала, што яго Сварогам завуць? Цётка дурасліва скрывіла губы. Сварог? Рог, ты яму Сварогам прадставіўся?
Я ўважліва паглядзеў на Чырвогана слупа. Той побач з гэтай жанчынай выглядаў як пашкуматаны жыццём хударлявы ваўчына. Нават глядзеў ён, як той няшчасны сабака, спадылба. Адно што хвастом не матляў па баках, жаласліва і даверліва. I куды падзеўся ўвесь ягоны крыважэрньт шарм шызоіда з гранатай, бультэр’ера без намордніка?
Ну так, Цётачка! Я ж і ёсць у пэўным сэнсе Сварог, паспрабаваў ён мякка абараніцца. Славянскі бог неба. I нябеснага полымя.
Дык я табе скажу. На Сварога ён пакуль не цягне, гаспадыня павярнулася да мяне і працягнула высцёбваць калегу. Можа быць, як яшчэ тузін дурных подзвігаў здзейсніць, як яшчэ жменю куляў целам зловіць, тады стане Сварогам. А пакуль ён Рог. Рог, а не Сварог! Просты, упарты, нягнуткі. Рог з каровы. He, нават не з каровы у каровы рогі што трэба, можа добра баднуць! А гэты рог з казла! Старога такога казла!
Трэба было бачыць, з якой пяшчотай яна з яго кпіла. Так старэйшая сястра здзекуецца з малодшага брата. Сварог ажно збарвавеў ад публічных кепікаў, але зласлівыя позіркі кінуў толькі ў мой бок і бок Чу Ліня, незадаволены тым, што мы сталі сведкамі яго грамадскага лінчавання. Я зразумеў, што натурай ён больш мядзведзь, чым бультэр’ер. Мядзведзь або зубр. Здаровы, касматы, перакачаны, але добры сэрцам. Калі ўвогуле знойдзеш тое сэрца за поўсцю і бранёй. Цётка зноў пасур’ёзнела.
Ідзе вайна, рэфрэнам паўтарыла яна. Мы ратуем словы. Вышукваем згадкі пра страчаныя сінонімы, працуем з успамінамі. Час ад часу выходзім на рэдкія экзэмпляры. Кожны з нас пад наглядам. Кожную секунду. Нас вядуць, слухаюць і запісваюць. Таму, калі раптам здараецца здабыць сапраўдны скарб, з адным ці некалькімі новымі словамі, выразамі, кантэкстамі і граматычнымі канструкцыямі, мы заўсёды думаем, як бяспечна яго пераправіць сюды. Бывае, што карыстаемся «ўцёмную» багажом людзей, якія не ведаюць, што вязуць. Гэта, дарэчы, не нашае вынаходніцтва,
яго яшчэ ў дваццатым стагоддзі прыдумалі трыяды ў Азіі. Так выйшла і з табой...
А чаму вы не перанесяце супраціў за мяжу? У Варшаву ці Вільню, дзе забароны мовы няма? гэтае пытанне мне падалося цалкам лагічным, але яна з’едліва хмыкнула. Там можна было б не хавацца...
Які сэнс у супраціве за мяжой? За мяжой не супраціў. За мяжой эміграцыя. Гэта наша зямля. I мы з яе не сыдзем.
Гэта быў нелагічны аргумент. I менавіта таму з ім немагчыма было спрачацца.
Нам расказалі пра цябе, пра тваю знакамітую няўлоўнасць. Мы трохі напружыліся, калі ты напіўся ў Варшаве і стаў часаць языком. Але мяжа прайшла гладка. Потым наш сорак дзявяты не выканаў загад. Потым кніжку знішчылі. Мы не паспелі. Ты ведаеш, што гэта за кніжка?
Я паціснуў плячыма:
Там вершы. Нейкі рускі паэт.
Цётка хмыкнула, і я паправіўся:
Рускі паэт з дзіўным прозвішчам. Мабыць, габрэй. У габрэяў імёны заўсёды дзіўныя. Я вось у школе вучыўся з адным хлопцам, дык яго звалі Ізя. Бо ён габрэй.
Цётка зноў хмыкнула, і я, прадбачачы здзекі, паспрабаваў:
Няўжо Шэкспір беларускі паэт?
Шэкспір старажытны ангельскі драматург. Але рэч не ў Шэкспіры. Тая кніжка, Сярожа... яна зрабіла паўзу і загаварыла хутка ды палка. Гэта абсалютны унікум, выданне 1989 года, у цвёрдай вокладцы, зробленае яшчэ ў БССР. Вось уяві: імперыя рассыпаецца, у Маскве поўнай хадой ідзе гарбачоўская перабудова. I тут у Мінску, у дзяржаўным выдавецтве выходзіць тое, што хадзіла па руках прыкладна так, як цяпер ходзіць мова у сшытках і фрагментах. Знакаміты пераклад санетаў Шэкспіра, зроблены Уладзімірам Дубоўкам. Дубоўка гэта цуд і дар нам усім. Гэта самы моцны з тых, памяць пра каго захавалася з дваццатага стагоддзя. I самы забыты і нябачны за плячыстымі шэрагамі камуністычных пісьменнікаў, песняроў калектыві-
зацыі ды рэпрэсій. Там ведаеш, што ні дэталь біяграфіі то дзіва. Мы, як тыя археолагі, узнаўлялі Дубоўку па фрагментах, па захаваных на серверах бэкапах дзесяцігоддзі назад знішчаных старонак, па архівах, якія яшчэ не былі спустошаны ў глыбі Расіі. Фота, дарэчы, ягонае фота нам знайсці так і не ўдалося, таму вобраз, выраз твару страчаны назаўсёды. Дубоўка... Ну што пра яго сказаць... Чалавек прайшоў праз сталінскі ГУЛАГ, але кветкі ў яго душы... яна зноў зрабіла паўзу. Я заўважыў, што кожнага разу, калі ёй карцела сказаць нешта прыгожае, яна прыпынялася, мабыць каб не выглядаць занадта сентыментальнай. Як я яе разумеў!
Мы мелі шанец выратаваць Шэкспіравы санеты ў перакладзе Дубоўкі, працягнула яна. Там такое хараство... Я бачыла адзін, толькі адзін, тут яна ўдыхнула і прачытала, роўным голасам, амаль без інтанацыі: «Твой вобраз, на здзіўленне мастакам, у сэрцы вока мне маё стварыла. Жывая рама для яго я сам. У ім выдатная мастацтва сіла».
Прыгожа, шапнуў я.
Прыгожа, так, кіўнула яна. Але гэта не галоўнае. Дубоўка прадстаўнік старой нацыянальнай інтэлігенцыі, носьбіт вельмі разнастайнай лексікі, якая пайшла разам з ім. Пайшла назаўсёды. I вось нам ііаступіла аператыўная інфармацыя, што ў зборы яго перакладаў санетаў Шэкспіра ёсць слова. Вельмі важнае слова, якое лічылася страчаным. Можа быць, самае галоўнае з тых, на якія мы цяпер палюем, яна замоўкла. Звесіла галаву, упёршы вусны ў кулак. Я паспеў падумаць, што яна можа мне нічога і не сказаць пра гэтае слова, бо, на яе меркаванне, кніжкі болей няма, a таму няма сэнсу і сумаваць па страчаным.
Але яна, мабыць, толькі падбірала выразы, каб патлумачыць.
Вось глядзі. Сёння ў нашай збяднелай мове, лексіка якой прарэджаная з кулямётаў забароны, захаваліся два тэрміны для перадачы пачуццяў паміж мужчынам і жанчынай. Першае, страснае, палкае, называецца «каханнем». На дзіва, у нас захавалася старонка з двухтомнага руска-беларускага слоўніка, які расшыфроўвае «каханне» як «чувственное
влечешіе» адно да аднаго. Другое слова для перадачы пачуццяў «любоў», традыцыйна азначаецца праз прадметнае тлумачэнне: «любоў да радзімы». Такім чынам, як ёсць страсць, гэта каханне. Як страсці няма, гэта любоў. Чалавек з любоўю можа ставіцца да працы, кошкі ці нават Рога. Я вось да Рога стаўлюся са шчырай любоўю, тут Цётка кінула на Чырвонага слупа хуткі смяшлівы погляд. Чырвоны слуп стаяў чырвоны. Але некалі было яшчэ і трэцяе слова, Сяргей. Пра тое пачуцце, якое вышэй за «пачуццёвую прагу кахання» і іншае па прыродзе, чым братэрская «любоў». Слова, і тут яна ўзняла галаву ў летуценнай задуменнасці, слова, якое азначае пяшчотную эмацыйную повязь з любай табе асобай.
Полымя адбівалася ў яе вачах зырчэй за Паўночную зорку, якая ззяла ў яе на грудзях. Сварог і Майстар духмянасцяў некуды зніклі, як зніклі і ўзброеныя салдаты за дзвярыма, як зніклі і самі дзверы. Мы засталіся адны ля агню ў цемры. Дзяўчына побач са мной спрабавала сказаць пра пачуцці словамі, якіх болей няма.
I ведаеш, Сяргей... Ведаеш, вось гэтае слова, якое перадае не страсць, не прагу, не сяброўскую эмпатыю, яно і было самым сапраўдным. Яно і азначала рэальную «любоў», пачуцце, якое ў нашай мове пасля страты санетаў засталося неназваным. Бо так бывае, што ты зусім не гарыш страсцю да чалавека. Але ён табе прыемны, прыемна быць побач з ім. Прыемна глядзець і слухаць яго. I такая прывязанасць, што грунтуецца не на жарсці, не на празе...
Я разумею! Я выдатна разумею! усхвалявана сказаў я і ўзняў сваю далонь, каб крануць яе руку. Але зразумеў, што нельга. Кранаць яе нельга. Хоць і вельмі цягне без усялякай там страсці ці пачуццёвай прагі, проста цёпла і пяшчотна дакрануцца, без кахання, якога, вядома, няма, і без любові, бо любоў у мяне можа быць і да Рога. Тут нешта трэцяе, але нельга, нельга... Я адхапіў руку і вярнуў яе сабе на калена.
Дык вось, уласна, пытанне, яна паглядзела па баках, відаць, вяртаючыся ў рэальнасць, з якой выключылася праз
узнёслую задуменнасць. Слова гэтае страчана назаўсёды. Яно не сустракаецца болей ні ў водным тэксце. Але ты, вядома ж, чытаў друкаванку, калі знайшоў яе ў сябе.
Я нервова глынуў.
Чытаў, перачытваў, атрымліваў кайф. Дык, можа быць, нешта зачапілася? Засталося ў галаве? Нешта з дзіўных і незнаёмых слоў Дубоўкі?
Мне трэба падумаць, сказаў я.
Але вось адразу, раптам? Першае, што прыходзіць у галаву?
Мне трэба падумаць.
Тут трэба зазначыць, што я ўвесь час размаўляў з ёй паруску, бо на мове тады ўвогуле слова сказаць не мог. Таму я сфармуляваў прыкладна так: «Я, конечно, чнтал кннгу н перечнтывал, но сразу в голову не прпходнт. Надо посндеть, сконцентрнроваться». Брахня далася мне проста.
Ну то добра, падумай, сказала яна расчаравана. Здаецца, яна вырашыла, што раз слова не прыгадалася адразу, то яно не ўсплыве болей ніколі. I таму я дадаў: Ведаеце, пры ўжыванні ёсць такі эфект, што яно трымаецца недзе ў падсвядомасці... А потым бабах! I прыходзіць у галаву!
Рог, пакінь яму свае кантакты, загадала яна. Як нешта ўсплыве, вядзі адразу да мяне, без усякіх гэтых вашых вычварэнскіх праверачак на месяц і болей.
Цётка ўзнялася з фатэля, і я зразумеў, што аўдыенцыя скончаная. Я спадзяваўся, што яна пацісне мне далонь і ў мяне зноў узнікне шанец адчуць яе гарачыню хоць на секунду, але яна толькі суха пакланілася, нават не пакланілася, а кіўнула галавой. Можна зразумець! Чалавек, які забыў сапраўднае слова, якое адно перадае пазбаўленую пачуццёвай прагі эмацыйную сувязь між мужчынам і жанчынай, нічога болыпага і не варты. Дзякуй, што не застрэліла.
Мяне адканваявалі ўніз, і Сварог запісаў нумар тэлефона сорак дзявятага, які служыў пры ім «ценем» ці, па-нашаму, збраяносцам. На развітанне ён паціснуў мне руку і сказаў, што спадзяецца хутка пабачыцца. Майстар духмянасцяў,
калі я сыходзіў, да мяне нават не павярнуўся. Ці то яго душыла рэўнасць, ці то ён пра мяне ўжо забыўся не ведаю.