• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова  Віктар Марціновіч

    Мова

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 272с.
    Мінск 2021
    70.72 МБ
    «Ад Дзяржнаркакантролю», адказаў наш дырэктар, і мы з Ганіным пашарэлі тварамі. Я дакладна пачуў, што Ганін перастаў дыхаць. Ён страціў дыханне і сядзеў так, трохі падрыгваючыся ад удараў сэрца, пакуль я не перапытаў у дырэктара: «А чаму да нас звярнуліся?» бо ў мяне ўзніклі розныя паранаідальныя думкі, цэлы воз паранаідальных думак, я б сказаў.
    «Таму што вы з Ганіным найлепшая крэатыўная пара, якая ў нас ёсць», адказаў дырэктар і працягнуў нам плакат «Скажы не наркотыкам» ну вы яго бачылі. Ванітны крэа-
    тыў ад МУС, якім быў заклеены ўвесь Мінск. Сюжэт тупы, як міліцэйскі дручок, друкаванка ў сметніцы. Знята зверху, моцная ўспышка, задоўгая вытрымка, кадр топе ў «малацэ». У мяне пры поглядзе на біг-борды з той выявай заўсёды цякла сліна на кніжку. Ці сапраўдная яна? I які дурань такое выкінуў? Кажаш «не» наркотыкам дык хоць добра загані! Карацей, наркамана гэтая выява толькі прываблівала ды патхняла набываць і спажываць болей, навічку са шчырым алігафрэнізмам паведамляла, што недзе ёсць магічны свет несубстанцыйнага кайфу. «Гэта вельмі дрэнна! Всльмі!» растлумачыў нам дырэктар з чыста кітайскай прагай агучваць тое, што і так зразумела. «Здзівіце мяне! Пакажыце, як трэба!» заклікаў ён нас. I на развітанне ўдакладніў, што замова вельмі пачэсная, але плаціць за яе не будуць, бо Дзяржнаркакантроль ніколі і нікому не плаціць. I што гэта, наадварот, нам трэба плаціць Дзяржнаркакантролю і яму, выканаўчаму дырэктару, за магчымасць паблізіцца да такога пачэспага замоўцы.
    Ганін зноў думаў два дні. Я ўвесь гэты час парыўся на тэму таго, ці прыйдуць барбосы з Дзяржнаркакантролю прымаць працу сюды і ці будуць настойваць на сустрэчы з крэатыўнай парай, якая замастырыла ім advertising masterpiece. Ганін ваяў visual і маўчаў. Я праціраў з пралыіым парашком шуфлядку, у якой аднойчы некалькі гадзінаў трымаў скрутак са стафам. Новага стафу ў мяне ўжо даўно не было, бо Чайна-таўн мяне ўжо напалохаў, а ўласным дылерам я пакуль не абжыўся. I Іарэшце з’явіўся Ганін з эскіза.м. Калега быў торганы ад недасыпу і хістаўся ад стомы.
    На паперцы я пабачыў раскрыты рот, у якім былі два языкі: пад паднятым чалавечым языком тырчэў чорны, страшны, змяіны.
    Ну, язык, разумееш? Мова язык! ён не здолсў растлумачыць усё падрабязней, ды і няма чаго было тлумачыць, ідэя ляжала на паверхні. Праз дзесяць хвілін у мяне быў гатовы подпіс: «Адзіп рот адзін язык». I, другім радком, удакладненне, дробным італікам: «Не ўжывай мовы, каб не звар’яцець».
    Дырэктару-кітайцу давялося тлумачыць, што назва аспоўнага ворага Дзяржпаркакантролю «мовы» перакладаецца на рускую як «язык» і супадае «з тым чалавечым органам, якім здзяйсняецца гаварэнне». Ён не зразумеў, заказліўся, запатрабаваў яшчэ некалькі варыянтаў, але тут заўпарціўся Ганін і варыянты прыйшлося нараджаць мне новымі подпісамі. У выніку даслалі «дзяржам» той, самы першы. Ёп быў падазрона хутка зацверджаны, і праз тыдзень ужо вісеў паўсюль, дзе дагэтуль вабіла мінакоў уласным бокам друкаванка. Нас сапраўды вылучылі на дзяржаўную прэмію, праўда, толькі трэцяй ступені і без грашовага эквіваленту. Пашана як такая, сімвалічны капітал, gloria mundi*.
    Нас запрасілі ў прэзідэнцкі палац, але прэзідэнт уручаў прэміі толькі першых дзвюх ступеняў. Мы ў гэты час стаялі за зачыненымі дзвярыма, дробна трэсліся і чулі, як той раскаціста пагражае ворагам. Потым прэзідэнт сышоў, замест яго з’явіўся несамавіты дзівак з флюсам на шчацэ, які маўкліва ўручыў дыпломы трэцяй ступені за музыку, брэйк-дэнс і найлепшую рэстаўрацыю Купалаўскага тэатра. Настала паша чарга. На просьбу Ганіна гаварыў я. Але неўзабаве сталася зразумелым, што ніякай прамовы ўдзячнасці ад нас не чакаюць, таму я таропка праглынуў апошнія абзацы і сышоў са сцэны, прычым камеры адвярнуліся ад мяне яшчэ за некалькі секундаў да таго, як я скончыў свой, як мне падалося, вельмі таленавіта напісаны le discours programme* *. Дарэчы, праз некалькі мссяцаў, гледзячы online са Стакгольма, я заўважыў, што новы лаўрэат у галіне літаратуры ўзяў для сваёй Нобслеўскай лекцыі некалькі фрагментаў маёй мінскай прамовы на ўручэнні прэміі за духоўнае адраджэнне трэцяй ступені. Прычым гэты гаўнюк пераказаў мае думкі ў вельмі вольнай, амаль не пазнавальнай, інтэрпрэтацыі.
    «Ну что, вмншую тебя, чувак! гучна гікнуў Ганін, калі я сеў побач з ім у зале. Ой, бля!..» зашыпеў ён і схапіўся за рот. Я зразумеў, чаму ён так настойваў на тым, каб
    * Сусветпая слава (лац.).
    ** Праграмны выступ (фр.).
    атрымліваць прэмію выйшаў адзін я. «Я нмел в внду Вншну! Мы с другом Впшну очень любнм!» мармытаў ён, азіраючыся па баках.
    Да Ганіна павярнулася добрая палова залы. Здаецца, ён не быў арыштаваны толькі таму, што прысутныя высокія госці палічылі ягоны выкрык арт-правакацыяй, накіраванай на тое, каб яшчэ раз нагадаць грамадству пра небяспеку ўжывання з’яў, прадугледжаных артыкулам 264.
    А прыкольна, што найлепшую антырэкламу мовы зрабілі ўгашаныя моўнаркоты, шырока ўсміхнуўся я, калі цырымонія скончылася. Я пакінуў яму арыгінал дыплома, a сабе зрабіў копію. Захоўваць такія паперкі значыць прызнаваць, што ні на што лепшае і большае ты не разлічваеш, што гэта і ёсць кульмінацыя твайго жыцця.
    Ну так, прыкольна, усміхнуўся ён. Але ведаеш, дзіўна, што гэта праканала. Бо гэты ж вобраз можна было скарыстаць і для рэкламы мовы. Проста змяніць подпіс, маўляў, кажы толькі на мове. А малюнак пакінуць тым жа. 3 высновай: мова гэта добра, а хто па-руску кажа той змяя. Я спецыялыіа так вычварыўся, каб бога мовы не гнявіць, верыў чалавек у нейкага «бога мовы».
    Так адбыўся наш coming out: хавацца адзін ад аднаго пасля такога не мела сэнсу. Ганін выявіўся чалавекам, які стала ўжываў апошнія дваццаць гадоў. Ён вывучыў усе нюансы мовы настолькі добра, што мог, мабыць, ствараць на ёй наркатычыыя скруткі сам (але ленаваўся). Ён прайшоў праз стадыю «купляю ў цыганоў», калі мяне як моўнаркота яшчэ не было іга свеце. Ён адмовіўся ад паслуг Чайна-таўна, калі я рабіў першыя няўпэўненыя крокі на дыскатэцы. Ён ведаў усё. Галоўнае у яго быў свой дылер.
    Я доўга чакаў прапановы запісаць тэлефончык барыгі, які стала забяспечваў яго скруткамі. Але Ганін усё не дзяліўся. Мы ператварыліся ўжо амаль у сяброў, калі слова «сябры» яшчэ мае нейкі сэнс. Мы шмат часу праводзілі разам, а ён не калоўся, сам не прапаноўваў, а пытацца ў такіх выпадках не прынята.
    Мы вынайшлі з ім гульню, з якой пасля працы вандравалі па бязлюдных запыленых кавярнях Горада прывідаў. Выходзячы з офіса, ён браў з сабой старамодную шахматную дошку: жоўтая сасна, драўляныя лакаваныя фігуры. У каралевы і караля былі адламаныя пластмасавыя бубкі, што пазначалі іх манаршую вартасць. Мы сядалі на фатэлі з зялёнай патрэсканай скуры, замаўлялі ён піва, я гарбату і пачыналі спаборніцтва. Дарэчы, прычына, з якой ён торч-ветэран, свядомасць каторага была працятая ледзянымі шыпамі ўсіх магчымых моўных прыходаў, атручваў свае вантробы смярдзючай бражкай «Балтыкі», для мяне была і застаецца вялікай загадкай. Ён казаў, што з «півам утульней», што б гэта ні значыла. Ганіну цяжка даваліся словы, але я перакананы: калі б ён задаўся мэтай патлумачыць сваю залежнасць ад піва, ён падумаў бы два дні і намаляваў бы гэта так, што на піва прысеў бы і я.
    Дык вось, мы карпелі над дошкай, і збоку гэта выглядала так, як быццам два хіпстары з мінулага вырашылі памерацца навыкамі ў маднявай гульні. Але насамрэч мы гулялі не зусім па правілах і нават з парушэннем Крымінальнага кодэксу. Пасля кожнага ходу на дошцы кожны з нас рабіў ход словам. Ціха, каб не чулі выпадковыя вушы. «Лапата», казаў я і высоўваў ладдзю на пазіцыю атакі. Мне, як больш слабаму, заўсёды даставаўся просты, рускі, бок. «Рыдлёўка», перакладаў Ганін і спрабаваў абараніць ферзя пешкай. «Шыпшына» загадваў ён слова на моўным кодзе і са скрухай глядзеў, як мая абароненая з флангу ладдзя збівае афіцэра і зноў адкрывае праход да каралевы. У шахматы ён гуляў пагана. Можа быць, праз тое, што гэтая гульня ў той момант была занадта модная. «Снрень» агучваў я свой варыянт перакладу, узяты, вядома ж, з галавы. Бо адкуль мне тады было ведаць слова «шыпшына»? Я не мог наблізіцца нават да ценю моўных ведаў Ганіна. «Снрень? перапытваў ён. Ты перакананы, што шыпшына гэта снрень?» «Ну так, пачынаў я нервавацца, адчуваючы паразу. I тое, і тое жаночага роду». «Не адгадаў», задаволена сёрбаў
    Ганін і вяртаў на месца ніжніка, а маю ладдзю вяртаў туды, адкуль яна пайшла. Параза на моўным узроўні не толькі давала апаненту права перахадзіць на дошцы. Яна не дазваляла таму, хто памыліўся, рабіць той ход, які адмяніў пераможца.
    За некалькі месяцаў нашай моўнай гульні я вывучыў усе назвы ягад, месяцаў, колераў і страў нават тых, якіх я не ведаў па-руску. Я даведаўся, што такое ялавічына і крушына, я пазнаў тайну явару і алешыны.
    Кожнага разу перад пачаткам дуэлі (назвалі мы тую гульню «шахмоўты») мы рабілі сімвалічную стаўку, часцей за ўсё хто плаціць па рахунку. Але аднойчы ён прапанаваў згуляць не сімвалічна. Стаўкай была вельмі паганая замова, ад якой ён хацеў адмовіцца і якую мог перахапіць я, разам з тым крывавым паносам, што замова абяцала (замоўцам былі вытворцы штучнага мяса, а я вам скажу, што больш капрызных людзей, чым гэтыя, на свеце не існуе: у кожным суразмоўцу яны, здаецца, бачаць штучна выгадаваную ў прабірцы біфштэксіну, якая на клетачным узроўні развілася да таго, што набыла здольнасць нешта казаць, спрачацца, нават крычаць, а здольнасці годна думаць, вядома ж, не набыла).
    «А чаго пажадаеш ты?» запытаўся ён. «Кантакты твайго дылера», мне здавалася, гэта годны жарт. Але, з улікам таго, што мовы я на той момант не каштаваў больш за паўгода, мабыць, прагучала гэта так прагна, што аддавала зусім не жартам. Ён спачувальна хмыкнуў і пагадзіўся. Натуралыіа, я прадуў. Паспрабуйце пагуляць з камп’ютарам на ўмове, што вы ў кожны момант можаце перагуляць свой ход і забараніць яму той ход, які прывёў да неабходнасці адкручваць назад. Перамагчы такога суперніка немагчыма.
    Я атрымаў ад яго «тэ зэ» на замову «кілбаснікаў» і падрыхтаваўся да дзвюх бяссонных начэй. А пасля гэтага да яшчэ аднаго тыдня выядання мазгоў пры зацвярджэнні вынікаў, бо з мазгамі яны здольныя былі зрабіць такое, што ў галаву хацелася ўласнаруч запхаць тую бясформенную бялковую субстанцыю, якой яны гуртам гандлявалі. I тут ён зрабіў наступнае. Ён узяў паперчыну і напісаў на ёй адрас,