Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
ДЖАНКІ
У любога вампіра, гітарыста, пікапера і ўдолбыша заўсёды ёсць старэйшы таварыш, які, праз большы досвед, тлумачыць навайсу, чаму трэба спаць у труне, асцерагацца панурых мужчын з асінавымі дрынамі, як браць барэ на шостым ладзе і якім дэсертам сканчаць вячэру, каб панаехалая з правінцыі цялушачка не адмовіла. Гэта, урэшце, закон: як бы паспяхова ты ні ажыццяўляў свой pickup, як бы дасканала ні ведаў нюансы вершаваных прыходаў і іх адрозненне ад прыходаў праз верлібры, заўсёды знойдзецца нехта, хто грае на гітары трохі лепей за цябе.
Для мяне такім майстрам-вампірам стаў Ганін. Мы пазнаёміліся ў той самай рэкламнай агенцыі, дзе я зарабляў свае дзве з паловай у месяц, верыў у кар’еру, чакаў пятніцы, хадзіў з калегамі на бізнес-ланч ды рэгулярна ад’язджаў у Чайна-таўн па чарговую расчытку. Хоць у той момант, калі мы з Ганіным пачалі сябраваць, расчытвацца ў Чайна-таўне я перастаў, бо быў моцна напалоханы эпізодам з пагрозлівымі доўбнямі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
Звычайна я не знаёмлюся з людзьмі. Я ўвогуле лічу, што чалавек, які чытае кнігі, у адрозненне ад чалавека, які рагоча з «Поўнага Пясца» і вясёлых коцікаў па скрыні, гэта цалкам самадастатковая сістэма. I ён ні ў кім асабліва не мае патрэбы. Бо ў тых пяльменяў, што жывуць, не адыходзячы
ад скрыні, ёсць патрэба пераказваць пазаўчарашнія анскдоты Пясецкага яшчэ каму-небудзь. А прачытаную кнігу пераказваць не трэба. Кнігу ўвогуле пераказаць немагчыма.
Пра Ганіна ў нашай крэатыўнай бандзе шмат гаварылі. Ён сапраўды быў шалёна таленавіты. Значна болей таленавіты, чым гэта дазвалялі бюджэтныя межы таго Горада прывідаў, дзе нашыя ганарыстыя ўладальнікі з кітайска-тайванскімі каранямі па дзяшоўцы здымалі памяшканне пад офіс. I для тых, хто не мясцовы альбо чытае маю пісанку з 6000-га года (бо я згодны з Булгакавым: рукапісы не гараць): Горад прывідаў закінутае прадмесце на набярэжнай Свіслачы, раней «Траецкае». Яшчэ трыццаць гадоў таму ўсю нерухо.масць там скупілі багатыя рускія нафтавікі, якія марылі зладзіць там свае «летнія рэзідэнцыі», прыязджаць у «чысты, ціхі Мінск» адпачываць. Потым шандарахнуў Саюз з Кітаем, і мы сталіся такім жа запляваным маленькім правінцыйным гарадком, што і тая Масква сёння, з якой яны трыццаць гадоў назад думалі, што кіруюць светам. Таму іх рэзідэнцыі так і стаяць, закінутыя. Усё, што можна было адтуль скрасці, скралі тайцы і кітайцы. Сярод астатняга працавалі мы.
Дык вось, Ганін. Я так разумею, ён паспеў папрацаваць у старой Еўропе, ці то ў Нідэрландах, ці то ў Нямеччыне, але яму надакучыла перакідацца з рысу на ваду і ён выраілыў вярнуцца ў заможную родную Расію, дзе было сытней, хай сабс палова спісу субстанцый і несубстанцый, да якіх прызвычаіўся Ганін на галотным Захадзе, тут знаходзілася ў «чырвонай зоне». А без субстанцый ягоны крэатыўны апарат ні хярышчы не працаваў. Але Ганін быў не тым чалавекам, які мог бы ў нечым сабе адмовіць. А таму ён паліў, пюхаў і чытаў тут так, як ён рабіў бы гэта ў Амстэрдаме. Праз тое і загінуў, небарака.
Асабіста з Ганіным я пазнаёміўся, калі з нас зрабілі creative duo па стварэнні рэкламнага роліка для віленскага гіпер-храма гэтай новай рэлігіі, якая цяпер пашыралася ў Еўразвязе, «канс’юмерысцкай духоўнасці». Храм быў мультыбрэндавым і называўся ці то Гелеопаліс, ці то Фівы. Ганін дызайнер, я капірайтар. Ён, як гэта звычайна
бывае з дызайнерамі, знік некуды на двое сутак, усе спробы выйсці з ім на сувязь былі марнымі. Арт-дырэктар, этнічны кітаец, нерваваўся, заходзіў да мяне ў бокс праз кожныя дзве гадзіны і ўжо пачаў расказваць пра традыцыйныя кітайскія катаванні. А што я мог зрабіць? Няма visual няма і тэксту з motto. I вось, Ганін з’явіўся. Горды і, здаецца, ухезаны. Тое, што ён шчыльна сядзеў, было невідавочна нават для мяне. Бо гэта вам, як пакаштуеце, можа здавацца, што любы чалавек вас запаліць. Але вы самі падумайце: дзевяць з дзесяці мовы ніколі не каштавалі ці каштавалі ў студэнцкія часы. I памятаюць толькі тое, што «вельмі рагаталі». Дык вось, калі бачыш мастака ў яўным неадэкваце ці капірайтара на ўзводзе, дык што падумаеш? Хіба тое, што яны пад дзвіжам? He, бо для гэтага трэба самому мець досвед стасункаў з дзвіжам. Тут думка большасці будзе такая: якая творчая натура... А творчая натура стаіць галяком пасярод офіса і сцыць у фікус, бо ёй падаецца... а чорт яго ведае, што ёй падаецца.
Дык вось, Ганін прыскакаў да мяне, прапусціў міма вушэй усе тыя пагрозы з боку арт-дырэктара, якія я яму пераказаў, і націснуў на «Ріау» на планшэце. I сказаў ён пры гэтым наступнае: «Серы, смарн, как получмлось! Я заслужнл медаль! Золотой медаль!» На рускай мове, з рускім словам, але з моўным канчаткам! I вось я тады сказаў сабе: «А-га! Ганін! Вось ты і папаўся!». Бо на той момант у яго было ўжо некалькі маленечкіх запалаў, якія я адзначаў, а іншыя, без моўнага досведу, не звярталі ўвагі, бо не разумелі, што гэта наркатычны моўны код. Некалькі тыдняў таму, пабачыўшы фотку адной дужа зласлівай медыякрытыкесы, якая толькі што раскалашмаціла ў сваёй калонцы дызайн ягонага новага сіці-лайта, ён пажаратваў: «О, какое чудное фото! Дама с собачком! Собачка слева!» Здаецца, ён нават сам тады здрыгануўся, узгадаўшы, што па-руску трэба будаваць сказ па-іншаму. Я гэта заўважыў, астатнім было насраць.
Дык вось, мы праглядзелі ролік для гіпер-храма. Visual быў моцны. Вельмі моцны. Кажу ж, таленавіты Ганін, як халера! Працаваў ён у сваёй улюбёнай манеры ready made mixed, не дамалёўваючы нічога да ўжо некалі знятага чала-
вецтвам. Эфект забяспечваўся выключна каляровымі фільтрамі ды запавольваннем відэаплыні плюс мантажом. На экране чаргаваліся састарэлыя рытуалы духоўнага служэння. Вось кволы мужчына з непрыгожым тварам на вельмі высокай ноце спяваў «Salve Regina» Антоніа Вівальдзі ў касцёле. Вось над ранішнім горадам лунаў азан з мінарэта. Вось на байрам пасля слоў «Алла акбар» падала на калені людское мора. Вось будысты тхеравада наляплялі танюткую залатую стужку ахвяравання на залатога Буду ў М’янме. He ведаю як, але падаць шэраг вобразаў чалавечага састарэлага служэння Ганіну ўдалося вельмі ярка. Праз некалькі секундаў рабілася літаральна млосна ад былых рэлігій. I вось, на тле спарахнелага хрысціянства ды хіпіянскага саплівага будызму, раптам, з засветкай, праступаў мужчынскі вобраз з апошняга роліка вясновай калекцыі «Boss Hugo» шэры плашч, белая кашуля, пранізлівыя вочы. Квінтэсэнцыя новага месіянства, экстаз магчымасці пазнаць сябе ў плашчы месіі. Яму неяк удалося схапіць сутнасць новай еўрапейскай духоўнасці: усе іншыя культы на тле ўпэўненага ў сваёй місіі мужчыны-прарока «Boss Hugo» выглядалі не тое што недастаткова прывабнымі ці недастаткова брэндаванымі, a менавіта недастаткова духоўнымі. Аднаго прагляду роліка хапала, каб зразумець, дзе цяпер бог. I дзе цяпер дом бога (у Гелеопалісе ў Вільні). Чалавек, які ніколі не каштаваў мовы, не здольны быў бы спарадзіць такія дрыжыкі ад пяцідзесяцісекунднага motion.
Ну вось, ты бачыш, блытана тлумачыў ён па-руску. Вось тут гэтыя старыя культы! А тут так пфшшш! Новы, такі, прыходзіць! Такі пдышшч! I усе рэлігіі адразу відаць, што не пра тое! Ну як табе? Ну?
Я ніколі не працаваў так на ўжо зробленым матэрыяле. Звычайна мы сядалі і разам з дызайнерам выпрацоўвалі канцэпцыю, якую ён візуалізаваў, а я падбіраў тэкст. Але твор Ганіна быў настолькі моцным, што я адразу забыўся на свае прэтэнзіі ды пажаданні па аптымізацыі нашага creative duo. Да таго ж, сюды не трэба было ніякага тэксту, толькі
фінальны слоган. Які знайшоўся адразу, аўтаматам, на хвалі майго ўражання.
Добра, сказаў я. Тэкстам я б замацаваў канатацыю з аўта-месіянствам.
Тут мне захацелася яго падкалоць, а да ўсяго яшчэ і праверыць. А таму я напісаў сваё motto спачатку па-ангельску: «And the Savior shall come». A потым пераклаў, нібыта таксама выпадкова памыліўшыся, на рускую: «Н прндёт Збавнтель». Я паглядзеў яму ў вочы. Ён усё зразумеў і ўсміхнуўся. Сцёр бэкспэйсам «Збавнтель» і напісаў «Спаснтель». Зрабіў гэта да таго, як праграма паспела засэйвіць таго «Збавнтеля» і наскардзіцца праз Сеціва куды трэба.
Мы яшчэ раз паглядзелі ролік разам. 3 маім слоганам ён казаў чалавеку, які шукае бога, што бога цяпер шукаць трэба спачатку ў краме, а потым у люстры, там, дзе адбітак тваёй постаці ў кашулі з новай калекцыі. Арт-дырэктар быў задаволены, а ўладальнікі гіпер-храма выдалі нам з Ганіным адмысловую прэмію. Што звычайна робіцца вельмі рэдка, бо замоўца цяпер пайшоў сквапны і грошы любіць болей за людзей, якія дапамагаюць іх зарабіць.
Што было далей? He, мы не кінуліся ў абдымкі адзін да аднаго, нібы два састарэлыя геі, не пабеглі па рамонкавых лугах разам ужываць забароненыя тэксты. Чаму я не зрабіў першага кроку яшчэ тады? Таму, што ёсць адно правіла, да якога праз гады даўбёжкі мовай наркот прызвычайваецца. Правіла такое: не думай, што ў цябе ёсць сябры. Сяброў у тарча няма. Любы чалавек, якому ты выпадкова ці асэнсавана адкрыешся, можа заўтра здаць цябе «дзяржам», як той кітайскі бомж ПЭТ-бутэльку. Нават калі ён сам наркот. Тым больш калі ён сам наркот. Тым, хто падвёў пад тэрмін сябра, скарачаюць тэрмін. Такое вось сучыпае правіла. Але хто сказаў, што гэта не сучыны свет?
Таму мы не выходзілі на кантакт па справе. Толькі пераглядаліся, пасмейваліся, пераміргваліся. Ён жа чым далей, тым больш абмаўляўся. Было адчуванне, што Ганін толькі мову і чытае, што ён нават ужо думае на мове. Процьму разоў на крэатыўных штурмах ён праколваўся, казаў, напрыклад,
«у той жа время» (мабыць, хацеў вымавіць «час»), «як» замест «как», «гэтым» замест «этнм», «чакай!» у спрэчцы, там дзе трэба было сказаць «подождн!», «іншая» замест «нная». «Подпнсь» у яго была мужчынскага роду. Асобна выдавалі націскі. «ГавОрым» замсст «говорйм» вось самы тыповы запал. Абмовачкі, абмовачкі. Ніхто, вядома, нічога не заўважаў, бо ўвесь дырэктарат складалі кітайцы, якім піто руская, што не руская аднолькава варварскі дыялект. Астатнія думалі: якая творчая асоба, слова па-руску правільна не скажа!
Усё вырапіыла яшчэ адна нашая сумесна адпрацаваная замова. Мабыць, самая дзіўная ў маім жыцці. Каб увесці ў сутнасць справы, нас выклікаў да сябе сам выканаўчы дырэктар агенцыі. Ён паіў нас зялёнай гарбатай, частаваў пабытымі ў краме ватрушкамі з нутам, брахаў, што гэтыя ватрушкі спякла ягоная жонка, і распытваў нас, як нашыя справы і калі мы збіраемся ў адпачынак (заявы на адпачынак былі не так даўно развернутыя ім жа з тлумачэннем «занадта шмат для вас работы»), 3 усяго было відаць, што замова важная. «Разумееце, калегі, тлумачыў ён, усё не кранаючы сутнасці, атрымаць такую замову выключная пашана для любой крэатыўнай групы. Ад такой замовы да прэміі за духоўнае адраджэнне літаралыза адзін крок». «Ад каго ж замова?» запытаўся я, бо Ганіну было традыцыйна фіялетава, і ад каго замова, і якія пажаданні; атрымаўшы пісьмовае «тэ зэ», ён звычайна без слоў паглыбляўся ў свет чыстага крэатыву.