Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Яна выхапіла pad і занатавала слова. Я заўважыў, што яе шчокі ажно паружавелі ад азарту і хвалявання. Так, мова яе цікавіла значна больш за мяне. I гэта нармальна. Я проста занадта сентыментальны.
He, не тое! Бо ў гэтым сказе ёсць назоўнік, «захапленне», ён таксама азначае пачуццё. Цалкам выключана, што ў такі шэраг дададзена яшчэ адно азначэнне пачуцця. Але слова страчанае. Будзем капаць семантыку...
Там проста яшчэ ў адным месцы яно ёсць. У сто пяцьдзясят першым санеце: «Пакуль не спакушае змуста цела, ніхто не мог бы плоці спакушаць».
Цётка пазначыла ўсю фразу. Почырк у яе быў такі, быццам добры каліграф расхваляваўся і пачаў пісаць, не зважаючы на роўнасць радкоў і сувымернасць літар. Але выходзіла прыгожа, як на рэкламе «Diesel». Стык ад пада яна трымала так, быццам гэта быў пэндзаль.
Цётка, а можна асабістае пытанне?
Яна падняла вочы і паглядзела на мяне са здзіўленнем. Як быццам слоўнік набыў здольнасць размаўляць.
Ну, паспрабуй.
Я даўно хацеў спытацца... А як вас напраўду завуць? Бо Цётка гэта ж псеўданім, так?
Мы сядзелі ў поўнай самоце ў стандартнай кітайскай харчэўні прыкладна на трыццатым узроўні. У такіх харчэўнях падаюць мома, чупсі і чоўмень. Гэтай валодаў стары кітаец з круглым тварам выхадца з Тыбета. Мы ўвайшлі, ён павітаўся, сказаўшы амаль разборліва «дзень добыры», і пайшоў да сябе на міні-кухню, варажыць за газавай фаеркай. Сварог стаў ля выхаду, ягоныя байцы ачапілі квартальчык, не прапускаючы нікога блізка да харчэўні. Двое кітайскіх грамадзянаў у акулярах, з выгляду стандартныя гандляры паленымі мабільнымі тэлефонамі «Эпл» (кашулі ў стылі «падроблены Pierre Cardin», спалучаныя з ботамі фабрыкі «Нёман»), хуценькімі ценямі выціснуліся прэч. Яны пакінулі свой разлік на стале. Вось жа разумныя людзі нічога тлумачыць не трэба. Выгляду татух з драконамі на шыях
хлопцаў з аўтаматамі, якія сталі ўздоўж кожнага акна, выявілася дастаткова.
Мы з гаспадыняй Чайна-таўна занялі адзін з пластыкавых столікаў. Інтэр’ер дысгарманіраваў з прыкідам Цёткі. На ёй быў строгі чорны гольф «MNG» і вузкія скураныя штаны «Prada». На шыі плацінавая падвеска. А навокал сцены, зашытыя белым пластыкавым сайдынгам. Над нашым столікам вісеў танны пазалочаны электронны гадзіннік са стандартным кітайскім кітчавым аздабленнем: вадаспад з непрапарцыйна здаравеннай качкай на першым плане. Валоданне «Фоташопам» не самая моцная рыса кітайскіх дызайнераў. У качкі была поза драматычная і напружаная, як у антычнай статуі.
Стары ўладальнік кавярні прынёс нам талеркі з ежай, якой мы не замаўлялі. Пабачыўшы ласунак, я зразумеў, што замовіць мы гэтага і не маглі, бо такога няма ні ў адным меню ў Чайна-таўне. На пашарпаным фаянсе з кітчавымі ружачкамі шквірчэлі дробнымі бурбалкамі арахісавага алею залацістыя, не раўнуючы твар гэтага дзеда, дранікі.
Смачна есці, Намесніца, пакланіўся ён Цётцы.
Дзякуй, Мо. Ты найлепшы кухар на планеце, пахваліла яна старога. I звярнулася да мяне: Як мяне завуць, кажаш? А навошта гэта табе? Хочаш гараскоп на мяне скласці?
He. Проста неяк няёмка звяртацца Цётка...
Ну то добра, яна шчодра паліла дранікі смятанай. Скажу. Маё імя Аля. А поўнае Алаіза. Алаіза Пашкевіч*.
Вельмі прыемна, шаноўная Алаіза! я з павагай схіліў галаву.
Яна зноў засмяялася:
Дурань! Які ж дурань!
Я не зразумеў, з чаго быў гэты смех Алаізы. Але яна ўвесь час з мяне кпіла, таму звяртаць увагу на яшчэ адзін кепік не мела сэнсу.
* Алаіза Пашкевіч (18761916) сапраўднае імя паэткі, вядомай пад псеўданімам Цётка.
Дык ёсць яшчэ словы ў цябе? спыталася яна. Ці ўсё, месца ў галаве скончылася?
Так, ёсць!
Я паклаў у рот кавалачак хрусткага драніка. Смак быў нязвыклы, зусім іншы, чым у тых паўфабрыкатаў, якімі гандлюе «Сібірская карона». Пад скарыначкай запечанай бульбы выбухнуў сакавіты мякіш, які літаральна растаў на языку. Мабыць, уся рэч у арахісавым алеі.
Вось яшчэ слова «паняверца».
Ка!
Што «ка»? не зразумеў я.
Паняверка, бо там чаргаванне. I ў які ж такі час паняверка зрабілася сінонімам кахання?
Там такі радок: «Ты не кажы, што сэрца ў паняверцы». Я проста падумаў, што сэрца гэта ж тое, чым звычайна любяць.
Яна пырспула смехам. Я чакаў, што яна зноў назавс мяне дурнем, але яна не назвала.
Паняверка гэта сумнеў, нерашучасць. Калі згубіў веру ў нешта. Усё гэта паняверка.
Ну так.
Я задумаўся.
Што «ну так»? Пра што задумаўся? Я ўжо, бачыш, навучылася заўважаць, калі ты пра нешта задумваешся!
Я задумаўся пра тое, што сэрца сапраўды не толькі любіць, але і бывае ў паняверцы. Нават так: калі сэрца кахас, яно часцяком будзе і ў паняверцы, я падняў галаву, думаючы пабачыць спачуванне ці хоць бы ўвагу. Бо яна ж спыталася. Але Алаіза з цікавасцю разглядала напоі на стойцы за старым Мо.
Можна мне «Бела-Колы»! замовіла яна і зноў павярнулася да мяне. I чаму я такі сентыментальны? Ты малайчына, Сяргей, сказала яна. Малайчына, што так шмат слоў згадаў.
Гэта не ўсё! Яшчэ ёсць словы!
Ды як яно ў табе змясцілася? здзівілася яна.
Я зразумеў, што варта быць асцярожным. Бо калі яны зразумеюць, што словы я не прыгадаў з прачытанага, а прачытаў з прыхаванага скарбу, яны адбяруць у мяне друкавалку, і я назаўсёды страчу магчымасць бачыць Алаізу. Але я не змаргнуў вокам. Увогуле, маніць у мяне заўсёды добра выходзіла. Без гэтага навыку любы дылер і трафікёр вырачаны.
Ну, вы ж ведаеце, Алаіза. Звычайна ў мазгах захоўваецца адбітак ад прачытанага наркотыку.
Я чула пра гэта, пагадзілася Цётка. Але не ведала, што ў галаву можа залезці так шмат. Ці ты, можа, якім гіпнозам карыстаўся? гэта яна зноў жартавала.
Вось яшчэ варыянт. Там было слова «трунак».
Трунак? удакладніла яна.
Так. Вось цытата: «I розум прагна трунак гэты п’е»*.
He, трунак гэта алкагольны лапой. He любы напой, а менавіта алкагольны. Бачыш, колькі ў Дубоўкі ўсяго незвычайнага!
Ну, тады вось апошняе, адразу тры словы: «краса», «прыязнасць», «цнота». Бо там у адным сказе гаворыцца так: «Краса, Прыязнасць, Цнота мне так любы. Красу, Прыязнасць, Цноту слаўлю я». I далей «Яны як кола, у якім я ўсюды. I ў якім уся любоў мая». Прычым напісана з вялікіх літараў. Дык не? He тое?
He! He тое. I мне раптам зрабілася лёгка і весела. Бо калі мы не адгадалі, гэта значыць, будзе яшчэ адна нагода для сустрэчы з Алаізай. I сэрцу не трэба нудзіцца ў паляверцы. Краса гэта прыгажосць. Вось ты ў нас не хлопец, а краса. Прыязнасць гэта сімпатыя. А цнота гэта такое слова, што сарамлівая дзяўчына яго і тлумачыць не будзе. А я сарамлівая дзяўчына. Таму проста запомні, што ллота не каханне.
Я болей нічога не памятаю, сказаў я вінавата. Але я згадаю. Мне патрэбны нейкі час.
* У арыгінале (114-ы санет): «О! ’tis flattery in my seeing, And my great mind most kingly drinks it up» («гэта» замест «трунку»).
Мой позірк утаропіўся ў плацінавую падвеску ў яе на грудзях. Гэта быў крыжык «Madonna», але незвычайны вертыкальная перакладзіна ў яго была завостраная ўнізе. Так што ўсё разам хутчэй нагадвала меч з крыжападобным дзяржальнам. Яна перахапіла мой погляд.
Ты ў што-небудзь верыш, Сяргей?
Я ўздрыгнуў. Зноў асабістае пытанне як калі яна пыталася, пра што я думаю. Няўжо і зараз будзе замаўляць колу, замест таго, каб слухаць мяне? Яна ўважліва глядзела проста ў вочы. Я не мог вытрымаць погляду гэтых вачэй.
Ну так, веру, прамямліў я. Калі бываю за мяжой, то веру ў «Hermes»... я заўважыў, як яна скрывілася. Але ў мяне не так шмат грошай, каб набыць іх поўны гарнітур. Проста калі глядзіш іх рэкламу, сапраўды адчуваеш, што ёсць нешта большае за цябе. I што ты можаш да гэтага наблізіцца.
Яе позірк зноў слізгаў па бутэльках на стойцы за старым Мо. Але, здаецца, гэтым разам яна слухала мяне ўважліва, проста не была згодная з тым, што чуе. Я ж працягваў:
Але тут жа няма «Hermes». Тут наогул з духоўнасці толькі папяровыя «мерседэсы» на плошчы Мёртвых. Ну, і залатыя купалы ля рэзідэпцыі.
Дык ты ў што-небудзь верыш? паўтарыла яна зноў.
Ну так. Мабыць, у нейкае перараджэнне, ці што. Бо сумна думаць, што пасля смерці наогул нічога не будзе.
Дзіўная ў нас размова адбылася з улікам таго, што я хутка загіну, але яшчэ пра гэта не ведаю.
А вы, Аля? запытаўся я. Вы ў што-небудзь верыце?
Я хрысціяпка, адказала Алаіза.
Хрысціянка? ускінуў я бровы. Але чаму?
Хрысціяпства я ўспрымаў як кранальную гісторыю пра аднаго закатаваііага габрэя, якую брэндавалі сярэднявечныя італьянскія дызайнеры. Барвовыя хітоны, аголенае цела на крыжы, Марыя ў блакітнай хустцы, барадатыя апосталы вінтаж, хламіды, просты і лёгкі абутак гэта ўсё састарэла і не выглядала актуалыіа.
Ну вось бачыш, былі ж перпіыя хрысціяне. Павінны быць і апошнія, яна нявесела ўсміхлулася. Вось я і такія, як я, апошнія хрысціяне.
Але чаму? паўтарыў я пытанне. Мне здавалася, што такая сучасная і модна апранутая асоба пе можа быць адэптам настолькі састарэлага культу.
Хадзем я пакажу.
Яна ўзнялася і хутка скіравалася да выхаду. «Толькі суправаджэнне», загадала яна Сварогу, і натоўп чарцей, якія цягнуліся перад і за намі, парадзеў. Мы перайшлі праз людную вуліцу, спусціліся па адной лесвіцы, збочылі на другую і ўперліся ў агароджаны сеткай шырокі фігурны слуп, што тырчаў з-за крамы, у якой гандлявалі фальшывай італьянскай сантэхнікай. Нечым гэты слуп нагадваў вептыляцыйныя шафы ад метро памерам быў з чалавечы рост, шырынёй з кухшо ў маёй хрушчоўцы. Зроблены ён быў, здаецца, з атынкаванай цэглы ў нейкім незвычайным стылі цяпер так не будуюць. Зверху месцілася фігурная медная налітоўка, пад ёй круглае акно-ілюмінатар. Цётка адсланіла нейкі кавалак сеткі і праслізнула за агароджу.
Рог, мы там самі, загадала яна Чырвона.му слупу. Вы знешнюю бяспеку арганізуйце, а там мы самі.
Я праціснуўся за ёй. Падлога тут была, як і ва ўсім Чайнатаўне, драўляная. Але нашыя крокі па дошках спараджалі гулкае рэха, як быццам пад насцілам пічога не было.
Тут раней побач была яшчэ адна вежа, растлумачыла Алаіза. Але яе ўзарвалі, бо яна ўпіралася ў нейкую там інжьшерную распорку.
Драўляпы насціл падыходзіў да гэтага дзіўпага збудавання не шчыльна, а з певялікім з паўметра прарэхам. Алаіза скочыла праз яго, ухапілася за тынкоўку ўздоўж круглага акпа, і палсзла ўніз, хапаючыся за металічныя клямары, убітыя ў ляпніну.