Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Але да яго як да дылера ў мяне прэтэнзій ніякіх. Ніколі не бадзяжыць, даражыць сталымі кліентамі, пры заборьт вялікай колькасці сам прапануе зніжку. Ведае, дзе браць, не выключана возіць праз мяжу ўласнаруч. Калі-небудзь яго закрыюць, і ягонымі пухлявымі шчочкамі ўдосталь нацешацца турэмныя бугаі. Менавіта з ягоным стафам у мяне звязанае адно вельмі незвычайнае перажыванне.
Яно здарылася хутка пасля нашага першага знаёмства. Прычынай быў звычайны танны вершык-вітамінка, пяцьдзясят юаняў, шэрая пластыкавая паперка, чорны маркер. Я спажыў за столікам у раскошнай кавярні з барвовымі шатамі гіганцкіх палатняных занавесак. Разгарнуў, прабег вачыма, спатыкнуўся аб прыгажосць стылю, перачытаў яшчэ раз, павольна і ўдумліва, і схаваў у кішэню. Афіцыянт прынёс тырамісу, паліў патэ наспіртаваным бальзамам і падпаліў яго блакітнае полымя, вечная памяць героям гастраноміі. Я дастаў паперку, нахіліў яе да агню і, калі яна занялася, скінуў у попельніцу. Прыходу не было ніякага проста душу рвала на часткі ад выключна літаратурнага ўражання. Гэта быў нейкі геній меланхоліі, трапны і бязлітасны. He выключаю нехта з расійскага Срэбнага веку там шмат было гучных жаночых прозвішчаў, што ззялі дэструктыўнай песімістычнай сілай. Вось гэты фрагмент:
Іду адна, а прада мною ноч, шырокі шлях, няздзейсненыя
мары.
Густая цемень сцелецца ля ног, а бледны месяц партызаніць ў хмарах.
Каля дарогі дрэвы сталі ў строй шыракаплеча
і непераможна.
Дзесь у сяле сабакі між сабой, як часам людзі, сварацца бязбожна.
Сяло ня спіць, гараць агні здалёк, за імі дом мой, там ніхто ня свеціць...
Страсае ціха росы на пясок зусім нямы мой спадарожнік вецер.
Шляхі вайны. Па іх іду ўсю ноч. Разведчык-месяц з хмараў выглядае, а росы, росы сыплюцца ля ног, з вачэй ці з траў, я і сама не знаю...*
I вось раптам без усялякіх галюноў, без традыцыйнай страты арыентацыі ў прасторы і часе я адчуў сябе такім нікчэмным і нікому не патрэбным, якім можа адчуваць сябе выключна чалавек у Мінску, у сорак сёмым стагоддзі паводле кітайскага календара. Я са здзіўленнем пабачыў, як раса багата пасыпалася ў мяне з вачэй, з носа, я спрабаваў задушыць плач сурвэткай, спрабаваў схаваць вочы, але лілося, цякло па шчаках.
Сёння мне цяжка патлумачыць, чаму я плакаў. Мне было шкада Ганіна, мне было шкада чуллівай жанчыны, якая напісала верш, мне было шкада сябе, мне было крыўдна за ўласную нікчэмнасць, мне было прыкра, што я ні ў што не веру, а аўтарка, здаецца, верыла. Мне нават падалося, што мая хваравітая прывязанасць да мовы абумоўленая «крызісам веры» (любая сучасная кніжка па поп-псіхалогіі растлумачыць, што «крызіс веры» такі ж вынік дрэннага маркетынгу, як і крызіс продажу. Калі ёсць крызіс продажу не тым гандлюеш: змяні тавар, і бізнес разварушыцца). Плач рабіўся ўсё мацнейшым. Чым болей я намагаўся спыніцца, тым глыбей мяне праціналі рыданні.
* Насамрэч Ларыса Геніюш, «Ноч».
Чалавек, які плача ў рэстаране, гэта скандал. Cold sex, постмарксісцкая крытыка пачуццёвасці, безэмацыйнае спажыванне, чалавек як «машына аўтазадавальнення» усе гэтыя канцэпцыі прывялі да таго, што свет пачуццяў зрабіўся амаль такім жа непрыстойным, як свет моўнага ўжывання. Хочаце пераканацца ў тым, што мы ужо не людзі? Паплачце ў кавярні. Калі вы яшчэ на гэта здольныя шчыра расплакацца. Калі вам гэта дазволіць касметыка «Мах Factor» і ваш кансультант па амаладжэнні.
Праз пяць хвілін сутаргаватых слёз я пачуў характэрны пстрык нехта зняў мяне на мабілу. Яшчэ праз пяць хвілін да мяне падышоў вышкалены ліўрэйны афіцыянт і з казённай заклапочанасцю спытаўся, ці не выклікаць мне «хуткую». Я разлічыўся і пайшоў, падганяны ў спіну ветрам, у наш «горад прывідаў», дзе мяне чакала тэрміловая белетрыстычная праца ў офісе: брэндбук «кампаніі па продажы кампаній па выпуску калійных угнаенняў».
«Хутка пройдзе! казаў я сабе. Зараз супакоюся!» У офісе ўражлівая сакратарка, якая яшчэ пры Ганіне спрабавала міліцыю выклікаць, ляпала нада мной крыламі і намагалася напаіць мяне то гарбатай, то кавай, то валяр’янавымі пігулкамі. «Што здарылася? Што з вамі здарылася?» нервова пыталася яна. Як жа цяпер губляюцца пры выглядзе моцных эмоцый!
«Нічога. У мяне проста алергія», адказваў я. «Можа, “хуткую” выклікаць?» прапаноўвала дзяўчына. Мяне тым часам падкідвала і скаланала ад плачу, што ішоў з самага сэрца. Я заўважыў, што пісаць пры моцных усхліпах нязручна, бо пальцы, вільготныя ад слёз, ліпнуць да клавіятуры. Я рыдаў болып за суткі спачатку да вечара ў офісе, потым дома, утыкаючы твар у падушку, потым, зраніцы зноў у офісе, дарабляючы замову калійшчыкаў. Пасля поўдня ў маім пакоі нікога не засталося: калегі пабаяліся, што мой «псіхоз» можа быць заразным. У 16.30 мне на стол лёг стандартны офісны бланк з паведамленнем аб маім скарачэнні праз планавую мінімізацыю карпаратыўных выдаткаў. Прынесла мне яго ўражлівая сакратарка. Калі я сыходзіў,
цягнучы каробкі з назапашаным за час працы барахлом, я чуў, як яна дзялілася з сяброўкамі: «Ой, дзевачкі, я сябе такой вінаватай адчуваююуууу!»
Так я стаў свабодным чалавекам з процьмай вольнага часу для ўжывання.
Калі ў мяне канчаюцца грошы, я іду і два месяцы разношу па офісах бутлі з чыстай вадой «Трайпл». Ці расклейваю афішкі тайскіх масажных салонаў з Драздоў. Ці працую ліфцёрам у «Кроўн-Плазе» мой французскі пранонс дагэтуль уражвае тутэйшых менеджарак, якія ніколі далей за шосты паверх таго самага «Кроўн-Плаза» (дзе іх дручыць дырэктар па персанале) не выграбаліся. Я папраўляю фірмовую фуражку, усміхаюся і запытваюся: «Quelle etage*?» Ыа маёй руцэ белая скураная пальчатка, я кранаю ёй кнопкі люстранога ліфта, элегантны, годны. Дыяген бы мной ганарыўся. Часам мясцовыя арабы, што старанна маскуюцца пад французаў, каб зачараваць дзевак, якія стаяць з імі поруч, робяць выгляд, што не разумеюць маёй французскай. Тады я часам выходжу з сябе і працу даводзіцца мяняць, а кулакі загойваюцца самі.
У апошнія месяцы працадаўцы, хуценька зазірнуўшы ў гісторыю маіх працаўладкаванняў у пашпарце грамадзяніна Паўночна-Заходніх тэрыторый, прапануюць мне хутчэй працу рукамі, чым працу галавой. Я прыходжу ў офіс з разлікам на пазіцыю этыкет-кансультанта для перамоваў з кітайцамі, а пасля такіх перамоваў уладкоўваюся мыць падлогу ды імбрыкі. Кажу ж: Дыяген бы мной ганарыўся.
I вось толькі не трэба мяне шкадаваць, сябе шкадуйце! Калі ты жывеш у срацы і ты чалавек з адукацыяй, пазіцыяй і гонарам, то ў сорак гадоў у цябе ёсць выбар. Ці ты робішся гаўном адзінай субстанцыяй, якой зручна ў тым месцы, дзе ты нарадзіўся, і тады ў цябе будзе кар’ера, сімвалічны капітал і сакратарка з заўсёды гатовым да спажывання фітнес-задам. Ці ты спрабуеш заставацца чалавекам, і тады
* Які паверх (фр.) сказ пабудаваны з памылкай, бо «etage» мужчынскага роду.
срака цябе адрынае, а ўсе навокал глядзяць на цябе як на гаўно. Бо для гаўна не гаўно гаўно (такі вось афарызм). Можаце называць мяне кшю*, можаце называць мяне джанкам, але лепш, даражэнькія, на сябе паглядзіце. Хай сабе вы купілі файны від на горад з вышыні птушынага палёту, птушкай вы ад гэтага не сталі, бо тая субстапцыя, з якой вы вырабленыя, плавае, а не лятае.
I тое, што я краду з гіпермаркетаў, не прыкмета беднасці, а сусветны трэнд, антыспажывецкае лявацтва, мой стыхійны бунт супраць таго, што вы мне навязалі ў якасці правілаў гульні.
Прайшло некалькі гадоў, калі я зноў убачыў пельменяватпага старшага оперупаўнаважанага «Дэпартамента фінансавых расследаванняў» Новікава з яго дубовым гарнітурам. Мне робіцца трохі ніякавата, калі я разумею, што ўвесь гэты час яны сачылі за мной. Быццам я быў тым мурашом у хатнім мурашніку з празрыстага пластыку.
Чаму яны ўзялі мяне толькі цяпер? Мабыць, як яны самі кажуць, «з’явілася аператыўная мэтазгоднасць».
БАРЫГА
Сто пятнаццаты санет. Там было так: «Хлусіў я ў сваіх ранейшых песнях, што лельга мне цябе любіць мацней. Ые ведаў я, што полымя прадвесні магло пасля гарэць яшчэ зырчэй».
Ну?
Цётка сядзела насупраць мяне, рэальная. Гэтым разам напраўду рэальная, а не прымроеная ў сне ці летуценні. Яна была такая рэальная, што да яе, бадай, можна было б дакрануцца. Каб я меў упэўненасць у тым, што мяне пасля гэтага не заб’юць за абразу Чатырыста трыццаць восьмай.
Ну і, Сяргей? Дзе тут слова?
* Сабака (ст.-грэцк.) мянушка, якую Дыяген атрымаў ад жыхароў Афінаў за неахайны выгляд і лад жыцця, абумоўлены імкненнем да радыкальнага аскетызму.
Я думаў... што «прадвесні»... Гэта было лагічна. Спачатку гаворыцца пра «любоў», а потым пра «полымя прадвесні», якое магло б гарэць «зырчэй» за «любоў». Можна дапусціць, што «прадвесня» нешта паміж «любоўю» і «каханнем», хіба не?
Дурапь! яна рассмяялася. Які ж дураііь!
Паглядзела мне ў душу з жартаўлівым выразам на твары, узважваючы, ці працягнуць здзекавацца з мяне або, можа, патлумачыць. У такія моманты яна была падобная да жартаўлівага кацяняці гуллівая дурата перла з кожнай рысачкі на твары. Я не ўяўляю, як такі чалавек мог кіраваць буйной і цалкам заканспіраванай баявой арганізацыяй.
Сяргей, па-першае, не прадвесня, а прадвесне. А падругое, прадвесне гэта слова, што азначае пару, якая гіапярэднічае вясне.
I што, ёсць асобнае слова для гэтай пары?
Нашыя продкі так чакалі цяпла, што выдумалі асобнае слова для пазначэння гэтага перыяду. Калі снег счарнеў, зямля пад шарпаком прачнулася, але лужыны яшчэ замсрзлыя. Бо ўсё яшчэ зіма.
Вось яно, значыць, як, я ўздыхнуў.
Але, бачыш, у гэтым увесь Дубоўка. Каб пхаць безэквівалентную лексіку нават у пераклад Шэкспіра. Таму мы на яго і палявалі. Гэта ўсё? Усё, што ты ўзгадаў?
He, ну чаму ж усё? я наморшчыў лоб, імітуючы бурлівую разумовую дзейнасць.
Гэтым разам мяне прывезлі да яе пасля першага кароткага сігналу: «Гатовы сустрэцца, ёсць версіі». Па мяне заехаў не звычайны кітаец з завучанай фразай «Сыредуйце за мной», а беларус, з ліку найбліжэйшых паплечнікаў Цёткі, з унутранага кола, якім камандуе асабіста Сварог.
Дык што яшчэ, выкладвай! не цярпелася ёй.
Вось яшчэ варыянт «змуста».
Змуста? яна нахмурылася. Нешта дзіўнае. А які кантэкст?
Ну, там так: «Калі мне ў сэрцы месца не стае, а захапленне змусту прынясе».