Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Мы адпрацавалі хол, разгарнуліся ўглыб будынка тут была вялікая лесвіца, якую нам трэба было абысці і рушыць да маленькіх цёмных дзвярэй на вуліцу. Наогул, увесь гэты будынак не быў нашай першачарговай мэтай. Тут рыхтаваліся перадачы, якія ідуць у Нэце ў запісе, а мы мусілі прабіцца да жывога эфіру. Дзверы былі замкнёныя, штурмавікі пазбавіліся ад замка, мы апынуліся на двары і ацанілі абстаноўку. Перад намі была пляцоўка пяцьдзясят на семдзесят метраў, на якой знаходзілася вялікая белая спадарожнікавая антэна асноўнага перадатчыка. Яна падобная да фрагмента касмічнага карабля, я ўпершыню бачыў яе так блізка. Два стрэлы па модулях прыёму-адпраўкі і краіна пазбавіцца прапаганды на дзесяць хвілін, пакуль не запрацуюць дадатковыя модулі на вуліцах Сурганава і Макаёнка. Такая блізкасць да стратэгічнага аб’екта ўражвала. Галоўнае, мы не сустрэлі тут зусім ніякага супраціву нават міліцыянера са свістком, якога трэба было «выключаць».
За ёй быў бачны двухпавярховы, затоплены ў зямлю будынак з апаратнымі нашая мэта. 3 выгляду ён болей нагадваў бункер часоў Другой сусветнай вайны і будаваўся, здаецца, прыблізна ў тыя ж часы. Акрамя двух надземных паверхаў, у ім была яшчэ процьма падземных, я гэта ведаў, бо мне, у выпадку страты асноўнага падрыўніка, трэба было знайсці калідор-шурф да дублёрнай апаратнай.
На ўваходзе ў будынак курыла нейкая барыня на высокіх абцасах, з валасамі, сабранымі ў куксу.
Вы по поводу фнльтров для конднцпонеров? запыталася яна ў групы прарыву шасцёх чалавек у масках і
блакітным спецназаўскім камуфляжы, са штурмавымі вінтоўкамі і аўтаматамі.
Хлопцы сталі па два бакі ад дзвярэй, ля яе. Адзін баец адчыніў дзверы, астатнія ланцугом бязгучна прасунуліся ўсярэдзіну.
У нас фпльтр для конднцпонера забнлся, паспрабавала сказаць паненка апошняму з іх. На втором этаже, в грнмёрке прямого эфнра.
Група бэта і дэльта на ўваход, скаманадаваў Сварог.
Мы панесліся ў будынак. Барыня пабачыла кулямёт М-60 калібру 7,62, які валок адзін з байцоў, паціснула плячыма, закаціла вочы, выдыхнула дым і спытала, вось так, з закочанымі вачыма:
Што вам, ответнть уже сложно?
Так, мадама! спыніўся ля яе Рог. Мы па поваду кандзіцыанера!
Ён прыціснуў яе каленам да сценкі, агледзеў, адабраў у яе камунікатар, які яна трымала ў пальцах з велізарнымі пазногцямі, яшчэ адзін быў у сумачцы. Пасля гэтага загадаў:
Бяжы адсюль, дзеўка, бо зараз тут моцна прыпячэ.
Кантакт! азвалася ў рацыі, і адразу ж з глыбіні будынка данеслася некалькі стрэлаў.
Мы замерлі. Да дзеўкі нарэшце нешта дайшло, і яна паспрабавала крычаць гартанна і ціха: «Аааа!» Яна нават хутчэй проста гаварыла, чым крычала.
Цыц! крыкнуў ёй Рог. I у рацыю: Параненыя ёсць?
Без стратаў, адказала рацыя.
Дык якая абстаноўка? удакладніў камандзір. Які супраціў?
Супраціў задушаны, весела прамовіла рацыя праз памехі. Ды і не было ніякага супраціву.
Мы пераадолелі калідор, пакінуўшы тут двух стралкоў забеспячэння яны першымі ўступяць у бой і будуць прыкрываць нашыя дзеянні ў глыбіні апаратнай. Мы падняліся па лесвіцы, а потым спусціліся на першы ўзровень усе гэтыя заблытаныя пераходы мы добра адпрацавалі на
ЗЭ-мадэлі, інакш бы проста не знайшлі патрэбнага пакоя: на тое і быў разлік архітэктараў, якія праектавалі гэты бункер. Тут, у холе перад «студыяй нумар адзін», мы пабачылі прычыну страляніны на падлозе ляжаў бледны ад страху прадзюсар інфармацыйнага вяшчання з тварам хлопчыка, вусікамі вычварэнца і сівымі валасамі старога вы гэтае брыдоцце добра ведаеце, калі гледзіце скрыню. Калена ў яго было прастрэленае.
У вайнушку вырашыў пагуляць, кіўнуў на яго адзін з нашых байцоў. Глядзі ты, з траўматыкі па мне засадзіў. Ён прадэманстраваў піарык ад пнеўматычнага пісталета, які засеў у бронекамізэльцы.
Прадзюсар ляжаў і тросся ці то ад страху, ці то ад шоку.
А калі б ты мне ў вока з гэтай цацкі пацэліў? запытаўся баец і нямоцна ўдарыў таго нагой. Давай паўзі адсюль, чарвяк, толькі тэлефон тут пакінь!
У студыі жывога эфіру мы пабачылі наступную сцэну: на падлозе роўнымі радамі ляжалі восем чалавек, рукі трымалі на галовах. Стаялі дэкарацыі перадачы «Поўны Пяссц», і яны, я вам скажу, зроблены з простага пафарбаванага кардону. Дом, дрэва усё фальшывае. За сталом вядоўцы сядзеў сам Пясецкі. Ён з цікавасцю глядзеў па баках. Спачатку мне падалося, што ён баіцца, але добра хавае свой страх. А потым, гледзячы, як ён бліскае вачыма, як узбуджана цярэбіць сабе бародку, я зразумеў, што ў гэтага чалавека праз працу трохі змянілася ўспрыняцце рэчаіснасці. Што ўвесь свет для яго такое вялікае шоу. Нават забіваць яго будуць а ён будзе глядзець на гэта як на забаўляльную праграму. У ягоным сусвеце, сусвеце шоу, не магло здарыцца нічога страшнага, бо трупы па Net-візары не паказваюць.
Насупраць крэсла вядоўцы, на адлегласці дваццаці метраў, была шкляная апаратная жывога эфіру, за пультам якой ужо варажыў наш хакер. На правай сценцы быў манітор з чатырох плоскіх панэльных візараў, які адлюстроўваў тое, што ідзе цяпер у эфіры. Там спачатку вісеў надпіс: «У сувязі з прафілактыкай на лініі глядзіце шоу “Поўны Пясец” з Сяргеем Пясецкім на наступным тыдні», а потым пайшлі «Вясёлыя каты» ў запісе.
Асноўны падрыўнік пацягнуў пакунак з выбухоўкай да шурфа з падземнай апаратнай. Я, згодна з інструкцыяй, заняў пазіцыю ля пачатку калідора, ад якога адыходзіў шурф. Рог агледзеў абстаноўку і зразумеў, што з’явілася кароткая паўза. Ён падышоў да Пясецкага, сеў на стол побач з ім і павітаўся за руку. Пясецкі не разумеў, што з яго здзекуюцца, і трымаўся велічна.
О, якія людзі, сказаў яму Рог. Вельмі прыемна пазнаёміцца.
Пясецкі па-манаршы кіўнуў.
Я вялікі прыхільнік вашага таленту, сказаў Сварог. I тут жа даў кулаком пад дых Пясецкаму. Калі той сагнуўся, Рог «сустрэў» яго каленам. Гэта табе, дружа, за тваю леташнюю перадачу пра мову. Вельмі дасціпна ў цябе атрымалася!
Цікава было назіраць за Пясецкім. Атрымаўшы моцны тычок у твар, ён перадусім абмацаў сківіцу і нос ці няма пераломаў. Вельмі даражыў сваімі бясцэннымі рысамі, якія «знаёмыя кожнаму гледачу», як яны кажуць у анонсах «Пясца».
Так, усе цывільныя тэлефоны на падлогу і на выхад, загадаў Рог. I павярнуўся да Пясецкага: А ты, галубок, з намі застанешся да апошняга! Пакалякаем. Можа, яго пагаліць, хлопцы? Ляза ні ў кога няма?
Байцы не адказалі, бо ўсе былі занятыя кожны сваёй справай. Хакер нарэшце ўскрыў іх сістэму, і на маніторах пайшоў наш запіс. На белым тле ўзнікалі словы, якія складваліся ў сказы, а дыктарскі голас чытаў:
«Што можа быць даражэй сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? Здаецца, быццам з далёкай чужыны пераносіш ты нас у родны край родну вёску, дзе мы ўзраслі, дзе першыя думкі складалі, дзе гора і радасць першы раз спазналі...»*.
Нават тут, у баявой абстаноўцы, я быў узрушаны тым, як моцна гучаць гэтыя словы.
* Фрагмент з артыкула А. Пашкевіч (Цёткі).
«Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі нават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі? Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое дзеля карысці».
Рог не любіў пафасных сцэнаў, таму працягнуў чапляцца да Пясецкага. Ён пашморгаў ягоную казліную рудую бародку і прапанаваў:
Ну, як няма ляза, дык мы можам цябе запальнічкамі абсмаліць.
Это вы меня вроде как в заложнікі взялі? удакладніў Пясецкі.
Ды каму ты патрэбны, хто за цябе выкуп дасць? сплюнуў Сварог. Ён паправіў аранжавы каўнер на салатавым пінжаку гэтага блазна. Пясецкі характэрна здрыгануўся, думаў, што Рог яго зноў будзе біць. Як ты здохнеш, урад праз пяць хвілін новага здзекуна з мовы знойдзе.
He, ну вы не правы! пачаў нервавацца Пясецкі. Ці то ён перспектыву застацца жывым непасрэдна ўвязваў са сваёй вартасцю ў якасці закладніка, ці то, што найбольш верагодна, быў да глыбіні душы пакрыўджаны грэблівым стаўленнем да свайго высокага аўтарытэту.
Калі мяне заб’юць, падзе ўрад, адказаў Пясецкі ўпэўнена. Гэты ўрад кіруе толькі таму, што я з яго смяюся.
«У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народа і роднай мовы. Дачэсная карысць, жаданне пашаны ў чужых, смешны гонар усё гэта заняла мейсца ў апусцеўшай іх душы», тым часам мужчына-дыктар змяніўся дзяўчынайдыктаркай. Гэта было зроблена, каб захаваць увагу гледачоў. Мы спачатку думалі запусціць толькі словы, але Рог першым зразумеў, што ва ўсёй Беларусі можа не знайсціся людзей, якія памятаюць, як трэба гэта чытаць, як гучыць, напрыклад, у нескладовае. «Але няма на свеце такгх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца. Хваробы, калецтвы, смерць паказываюць, якую малую цану маюць дастаткі, гонар, вы-
сокае становішча. Здрада, ашуканства вось адплата за прыязнь і любоў да вышэйшых ад нас. Чым больш пазнаем мы свет, тым меншую цану маюць для нас яго скарбы, тым болей бачым благога, болей здзеку, крыўд і слёз...»
Маналітная бетонная падлога пад нагамі пахіснулася. Спрацавала выбухоўка. Ад увахода, што вёў у шурф, накаціла воблака гарачага дыму. I яшчэ гэты кіславата-ёлкі пах, які ўзнікае, калі працуеш са стабілізаваным трынітрафенолам, б’е проста па ноздрах. Ён падобпы да таго, калі паляпаеш у лесе па мурашніку, а потым удыхнеш кіслату, якую мурашы выпырснулі на далонь. Гэтаксама перахоплівае дых. Я люблю гэты пах. Паказаўся сорак дзявяты з дэтанатарам, асноўны падрыўнік.
Баявая задача выкананая, адрапартаваў ён Сварогу. Праход задраіла. Там бетоннымі плітамі столі ўсё заваліла так, што яны месяц будуць разграбаць.
Цяпер выключыць вяшчанне можна было толькі з нашай апаратнай. Цывільных людзей на падлозе не засталося я нават не заўважыў, як яны зніклі. Боязь атрымаць кулю ў бок найлепшы настаўнік маскавання.
Дзвесце дваццаты першаму. Візуальны кантакт з «Альфай», паведаміла рацыя. Гэта быў кіроўца мікрааўтобуса, у задачу якога на час аперацыі ўваходзіў аператыўны кантроль увахода і паведамленне аб перасоўванні супраціўніка.
-	Бля. ІІеяк рана яны. Сёмая хвіліна! сказаў Рог, паглядзеўшы на таймер. Ну то рыхтуйцеся, хлопцы.