Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Ну, можа, рускі пісьменнік габрэйскага паходжання, працягваў бубніць я. У мяне ад страху перад Іркай пачаўся нейкі ступар, мне здавалася важным здагадацца, хто такі гэты «Шэкспір». У габрэяў заўсёды імёны дзіўныя. Я вось, напрыклад, у школе вучыўся з габрэем, дык у яго, у хлопца, імя было Ізя. А Уільям у параўнанні з Ізем не так ужо дзіўна гучыць.
Ірка схапілася за галаву.
Я ў цябе, дубак ты глісцяны, пытаюся, што, тваю маць, гэта вось, гэтая рэч я яе нават кранаць не хачу значыць? гэтую тыраду Ірка выдала цішэй, мабыць, сама зразумела небяспеку крыку.
Ну, гэта друкаванка. На мове, агучыў я відавочнае.
Ты што, наркотыкамі ўвесь гэты час гандляваў, так? Ты, сука, барыга, так? Я з табой спала, а ты барыга?
Ну так, у мяне такі бізнес, невялічкі даволі, я паціснуў плячыма. Трэба ж нечым грошы зарабляць.
Ірка бязгучна засмяялася.
А чаму ты, гадзіна, мне не сказаў? А? Я ж з табой увесь гэты час, як спала, жыццём рызыкавала!
Ну, ты не спыталася.
Але ж так яно і было!
А калі б нас накрылі, наркаманіна ты кончаная!
Тут я хацеў запярэчыць, што я сам не ўжываю, што гандаль, трафікёрства і ўжыванне рэчы, каб на іх ліха, несумяшчальныя, але гэтую сваю рэпліку я ўставіць не паспеў.
А я, дурніца, думала, ты ў школе дзяцей вучыш. Ці студэнт які, яна пацвердзіла мае ўяўлеіпіі пра маё аблічча і пра ўражанне, якос яно пакідае. Ну так, не пыталася пра заняткі твае, а што пра іх пытацца, і так усё відаць: ездзіш на метро, афіцыяптам на чай пакідаеш менш за юань. Носіш «New Yorker» ды «Bershka». Дык што з табой пра твае справы размаўляць? Няма пра што размаўляць, разумееш? А ты вось, значыць, як...
Ірка, так. Вінаваты, я паспрабаваў узяць яе за руку, але тут яна зноў пачала галасіць, не кантралюючы сябе.
He смей мяне кранаць! Вось гэтымі рукамі, якімі ты наркотыкі кранаеш! He смей! яна дрыжала ад лютасці.
Ірачка, прабач, калі ласка. Прабач, што не папярэдзіў. Ну вось так здарылася. Бывае ў жыцці. Але мне цяпер вельмі патрэбная дапамога. Ты па-за падазрэннямі, жывеш у прэстыжным квартале, без сканераў, туды Дзяржнаркакаптроль ніколі не заходзіць. Дык ці можаш мне, калі ласка, дапа-
магчы узяць кніжачку? На нейкі час, пакуль я не знайду пакупніка?
Ты што? яна зрабіла крок да мяне. Мне падалося, што яна зараз мяне ўдарыць. Ты што, ашалеў? Я буду сваё жыццё ставіць пад пагрозу, каб ты сабе на метро мог зарабіць?
Ірка, ну калі ласка! Тут размова ўжо не пра заробак. Тут размова пра жыццё.
Чаму ты наогул вырашыў, што я табе буду дапамагаць наркотыкі хаваць? А? Я што, як тупіца выглядаю? А? яна трэсла рукамі перад маім тварам, і вочы ў яе былі дурныя.
Таму, Ірка, што мы блізкія людзі. У мяне няма нікога бліжэйшага за цябе. Хіба тое, што паміж намі дзве гадзіны назад здарылася, не дае мне права думаць, што...
Тут яна зрабіла вось што. Яна, мабыць, хацела мяне ўдарыць. Нават замахнулася. I яе далонь ужо паляцела да маёй шчакі, але перад мэтай спынілася. Падобна, Ірка сама сабе сказала: я паспяховая дзяўчына ў «Prada», майму статусу не пасуе рукапрыкладства. Яна схапіла ў кулак жмут маіх валасоў і скубанула іх, як быццам хацела адарваць. Мне зрабілася балюча, але я стрываў, толькі вінавата ўсміхаўся.
У, смяецца яшчэ! рыкнула яна і ўсчала хадзіцьпа пакоі. У люстра яна не глядзелася, а значыць, яна сябе пе зусім кантралявала. Урэшце Ірка спынілася, села і сказала спакойным, роўным голасам, амаль прадыктавала: Ты мяне, дружа, моцна падставіў, бо, як ты ведаеш, я зараз павінна пайсці і далажыць, што даведалася пра факты захоўвання буйной партыі наркотыкаў. Калі я гэтага не зраблю, мне за саўдзельніцтва тэарэтычна пагражае да пяці гадоў. Ты мяне падставіў і тым, што сустракаўся са мной у кватэры, дзе, як разумею, у лядоўні, туалетным бачку і вентыляцыі распіхана процьма дазнякоў кайфу. Цяпер да мяне дайшло, нашто ты ўвесь гэты час у Варшаву ездзіў... Але я не пра тое... Дык вось, ты мяне падставіў. Ты мяне, мудзіла, пад турму падвёў. Але мы зараз з табой заключым міравое пагадненне. Ты мяне слухаеш?
Я кіўнуў. Я слухаў яе вельмі ўважліва. Скура пад валасамі, за якія яна мяне дзераііула, свярбела.
Дык вось, пагадненне. Я зараз ад цябе пайду, зачыню дзверы. I забудуся, што ты ёсць на свеце. Ты пры гэтым да канца свайго сабачага жыцця не будзеш мне лра сябе нагадваць. Мяпе болей няма, усё! Гэтай напіай размовы таксама іііколі пе было, я пра твае цёмныя справы нс ведала, дрэні вось гэтай, яна кіўнула на Шэкспіра, ніколі ў вочы не бачыла. Пытанні?
Дык... гэта... усё? удакладніў я. Канец стасункаў?
Тяк! Гетя ўсёёё! перадражніла яна мяне. Кянець! Стясюнкяў!
Яе твар рабіўся не такім прыгожым, калі яна гэтак крыўлялася.
Можа, я зрабіў паўзу і ўздыхнуў, бо мне трохі не ставала паветра. Можа, дамо (яшчэ ўдых)... нашым стасункам... ячшэ адзін шанец?
Ірка зласліва засмяялася:
Які шанец? Якім стасункам, моўнаркот ты грэбаны! Ідзі гуссй трахай! Мпе больш не звані! Вось рэальна, абяцаю: адзіп званок мне і я іду ў Наркакантроль, пішу на цябе заяву! Зразумеў, дрышч?
А што мне рабіць? спытаў я ў роспачы. Прычым пытанне было ў першую чаргу пра нашыя дачыненні і толькі ў другую пра Шэкспіра.
Кніжку гэтую спалі! Стафам больш не гандлюй! Наркотыкі не ўжывай! Калі ўжо сеў на мову ідзі ў рэабілітацыйны цэнтр МУС, там табе дапамогуць! Усё! Бывай, любы! Бывай, ссука, каханы! Дзякуй табе вялікі! Цяпер век цябе не забуду!
Ірка ляснула дзвярыма. Я заўважыў, што яна выкарыстала словы «любы» і «каханы» як лаянку.
ДЖАНКІ
Раней, у сівую мінуўшчыну, людзі «тырчалі» з дапамогай прэпаратаў ці рэчываў. Бухло, тытунь, грыбочкі-псілацыбы, ганджубас-мурава, апіяты, морфій, гсрыч. Яны «хадзілі па вене» і «нюхалі». Яны палілі люльку і глыталі таблстачкі. Усё гэта ўзаемадзейнічала з мозгам, сасудамі, нервовай сістэмай, сэрцам, прыгнятала, узбуджала, правакавала нейкія там гармоны.
Галоўнае: наркотыкі можна было памацаць. МарачкіЛСД, эфедрылчык, спіды. Цудадзейныя дарожкі і шышачкі, празрыстыя пакецікі з канабіноідамі, сінтэтычны спайс у папяровых канверціках з паэтычнымі назвамі. Нават клей «Мамент» быў для іх брамай у «Дзіўны новы свет», які таму самаму Олдасу Хакслі (а таксама ордам джапкі, якія спарадзіла пісанша Хакслі) быў добра знаёмы. Чалавск прагна аглядаў паваколле ў пошуку торча. У маках ён бачыў опій, у чырвопых мухаморах псілацыбін, у каноплях канабіноіды, у Erythroxylon coca коку. Ён жор, калоўся, удыхаў і губіў сваё цсла, свой мозг, сваю первовую сістэму. Тыя цёмныя часы мінулі.
He, людзі працягваюць даўбіцца ўсім гэтым змрочным шкодным аптыкварыятам! Яны з асалодай жлукцяць нават смярдзючую бражку, пазва якой піва!
Але артыкул 264 Крымінальнага кодэкса ПаўночнаЗаходніх тэрыторый адкрыў новую старонку ў дачынсннях чалавека з кайфам. Спачатку быў дэкрэт «Аб нематэрыяльных відах наркотыкаў і прэкурсораў», які ўпсршыпю ўвёў у юрыспрудэпцыю паняцце «несубстанцыйных псіхатропаў».
Вы ж заўважце, яны дагэтуль блытаюцца, як вызначыць мову. Гэты наркотык ёсць не што іншае, як тэкст. А тэкст гэта пс «рэчыва», нс «прэпарат», не «выцяжка з млечнага соку макавай каробачкі»! Адна сацыяльная рэклама на вуліцы нагадвае нам ігра смяротнае пакараннс для трафікёраў «аб’ектаў, пералічаных у артыкуле 264», другая называе мову «псіхатропным кодам» (добры код! да дзесяці гадоў за захоўвашіе!), трэцяя спрабуе вызначыць мову цьмяным
паняццем «з’ява» («з’ява, прадугледжаная артыкула.м 264»)! Алс ўсё гэта тэрміналагічпая блытаніна! Тэкст можа быць напісаны па сцяне, на рачпым няску, на небс, фарсажным следам ад самалёта. Ці ёсць ён пры гэтым аб’скта.м?
He!
Бо аб’ектам ёсць сцяна, пясок, плынь гарачага паветра з рэактыўнага рухавіка самалёта. Ці ўставіць моўны тэкст, папісаны такім чынам? Уставіць і будзе трымаць! Яны дагэтуль не ведаюць, як пазваць тую з’яву, з якой спрабуюць змагацца!
Як заўсёды, барацьба тут вялася ў некалькі этанаў. Спачатку яны заканадаўча зраўпавалі адказнасць за захоўванпе марыхуаны і мовы (пекалі за грам марыхуаны можна было зайсці на 6 гадоў, ці вы ў гэта сёння паверыце?). Потым адказнасць за марыхуаму, спайс і іншую лёгкую дурпоту адмянілі паогул. А адказнасць за мову павялічылі да дзесяці гадоў. Потым увялі смяротнае пакараннс для барыг.
Што рабілася ў гэтыя часы ў краіне? Мнс вельмі цікава было б на гэта паглядзець! Бо піякіх дакументалыіых сведчанняў, як вы разумееце, не засталося. Mary дапусціць, што спачатку ўсе, у каго былі друкаваныя кнігі на мове, заціхарыліся. Потым, калі зрабілася зразумела, што дзяржава не жартуе, масава панеслі здаваць. Кажуць, была кампанія, кшталту: здаў самастойна пазбавіўся ад адказнасці. Але кампапія цягнулася некалькі месяцаў. Што было пасля гэтага? Цалкам зразумелая з’ява! Усе тыя, хто не здаў, акуратнслька знішчылі ўсё, што мелі на руках. Спалілі і развеялі попел. Раздзсрлі і скармілі мышам.
Упэўнсны: раз на паўгода Дзяржнаркакантроль ладзіў паказалыіую справу гэта цалкам у ягонай стылістыцы! Каго-небудзь публічна каралі смерцю, паралельна нагнятаючы па Net-візары гістэрыю пра «кінутых наркаманамі дзяцсй» (як быццам добрыя грамадзяне дзяцей цяпср не кідаюць!), абрабаваных, забітых і скалечаных «у пошуку грошай па дозу» мінакоў.
I вось праз даволі кароткі час адбыўся цуд: у краіне, дзе некалі кніг былі мільёны, пе засталося піводнай «дру-
каванкі». Усё было знішчапа, прычым не дзяржавай тут яе магчымасцяў пошуку і кантролю проста не хапіла б! А простымі людзьмі. Іх страхам трапіць у турму ў межах «паказалыіай справы». Іх паранояй. Іх асцярогамі. Калі вы думаеце, што адбылося нешта неверагодпае, пачытайце ў Net-візарьт пра тос, як хутка і дашчэнту зпішчылі каноплі ў краі, дзе некалі тыя каноплі вырошчваліся ў прамысловых маштабах.
Кнігі на мове ў вялікіх колькасцях засталіся за мяжой, але за перпіыя пяць гадоў іх выкупілі за бясцэнак і спажылі. А спажыўшы знішчылі, бо пры паўторным чытанні мова ўжо не ўстаўляе. А зберагаць рэч, за якую можна атрымаць смяротны прысуд, ні ў кога жадання няма. Потым кошты пачалі падвышацца. Спачатку тысячу каштавала друкаваная кніжка. Потым сто старонак такоіі кніжкі. Потым адла старонка. Гэтым зацікавіліся трыяды яны заўсёды там, дзе круцяцца буйныя грошы. На Паўночна-Заходніх тэрыторыях гандаль мовай стаўся болып выгадным бізнесам, чым гапдаль цяжкімі субстанцыйнымі наркотыкамі.