Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
Дык вось, праўдзівы кошт гэтых караценькіх і просценькіх выпісак ад 50 да 100 юаняў. Такія трымаюць ад дзвюх да шасці гадзін. Так, асобныя гандляры нават гэты basic піхаюць па дзвесце, але на тое і досвед, каб не спараджаць дурнога попыту.
В)	Другі від ручныя выпіскі, болыпыя як памерам, так і эфектам. Як вы разумееце, мова не пральны парашок «Tide», а вашая падсвядомасць не бялізна. Тут падыход «чым болей субстанцыі, тым болей пены» не спрацоўвае. Ёсць асобная катэгорыя моўных фрагментаў, якія забіраюць глыбей, бо словы там пастаўлены ў нейкім асабліва ўдалым
парадку. Ну вось, аднойчы, калі я працаваў у рэкламнай агенцыі і грошай было, што пральнага парашку, я набыў за пяцьсот юаняў гэты карацюткі шэдэўр, відавочна гіераклад з кітайскай сярэднявечнай паэзіі:
Помню хлопчыкам маленькім падабаў я зелень ніў
I на пожні, каля рэчкі матылёў лавіць любіў.
Так у гульнях і забавах дзень за дзень міналі ўслед,
А у ночку на Купалле ў лес шукаць бег агняквет.
А цяпер, калі шукаю праўды, шчасця для людцоў,
Ці не тое ж дзіцяня я, што лавіла матылёў?*
Я быў тады ў сэнсе ўжывання мовы вельмі зялёнай істотай: сустрэўся з барыгам і пабег у найбліжэйшы парк, на Бангалор, каб хутчэй спажыць. Бо вельмі баяўся наркакантролю. Я сеў на лаву, разгарнуў паперку, прачытаў фрагмент і не паспеў нават схаваць стужку са словамі, як пасля фразы «ці не тое дзіцяня я...» парк, лава, дарога, бачная праз дрэвы, самі дрэвы усё гэта рассыпалася, пераўтварылася ў матылёў, што сыпанулі ўбакі, як быццам рэалыіасць нехта спудзіў!
Дрэвы здаваліся вялікай колькасцю зялёных матылёў, неба блакітнымі матылямі, і вось тыя вераб’і пры набліжэнні коткі быццам зняліся са сваіх месцаў і пачалі кружыцца перад маімі вачыма. Гэта быў ліхаманкавы танец атамаў, з якіх складаецца Сусвет. Гэта была прыгажосць, якой не дадзена бачыць тым, хто не ўжывае. Натанцаваўшыся перада мной, матылі накіраваліся некуды ўгору, а я застаўся у нічым, у рэальнасці, пазбаўленай матэрыі. Бо матэрыя я тады вельмі выразна гэта адчуў ёсць матылі.
I трэба толькі міргнуць, каб яны ўзняліся і зніклі (ці не такое мірганне смерць?). Карацей, я апрытомнеў на той самай лаўцы, заўважыўшы, што мой плашч зусім волкі пры тым, што на небе свяціла сонца. Я перавёў позірк на камунікатар і заўважыў, што прасядзеў так, сузіраючы першаасновы быцця, болей за суткі. I што, мабыць, ноччу
* Насамрэч Уладзімір Жылка, «Матылі».
быў дождж, які прамачыў мяне да рубчыка. I самае галоўнае сядзеў я ўвесь гэты час у той самай позе, як мяне торкнула, не варушыўся, толькі, відаць, міргаў. I ў маёй правай руцэ ўвесь гэты час тырчэла паперка з мовай, якую маглі пабачыць мінакі.
Як жа я тады пералякаўся! Кінуў паперку ў сметніцу і пабег праз парк. Мне здавалася, што за мной нехта гоніцца. Прамінуўшы парк, я падумаў, што на наркотыку засталіся адбіткі пальцаў, хуценька вярнуўся да сметніцы і тую паперчыну спаліў.
Я зрабіўся містыкам прынамсі, на некалькі месяцаў. I гэты досвед, гэтае абуджэнне са сну ілюзорнай рэальнасці, безумоўна, было вартае 500 юаняў!
Даражэй звычайна каштуюць большыя памерам тэксты. Пры паўторным чытанні аднаго і таго ж мова, вядома ж, ужо не чапляе. Але так часам здараецца, што, калі ты набыў урывак памерам з дзве старонкі, ён пачынае дзейнічаць яшчэ да таго, як скончыш чытаць. Тады назаўтра можна «пахмяліцца», спажыўшы тое, што засталося. Агульнае правіла тут такое: чым даўжэй чытаеш, тым вастрэйшым будзе эфект.
С)	Трэці, самы дарагі від мовы. Як кажуць гандляры фальшывымі італьянскімі канапамі на рынку ў «Ждановічах» «super exclusive». Забава для мільянераў, спадчынных прынцаў і кітайскіх алігархаў, калі б мова ў прынцыпе дзейнічала на кітайцаў.
Так-так, ні на кітайцаў, ні на рускіх, ні на в’етнамцаў яна эфекту не мае. Мова «торкае» толькі тутэйшых. Толькі тых, хто ці нарадзіўся тут, у нашых мясцінах, на ПаўночнаЗаходніх тэрыторыях, ці мае тутака этнічныя карані. Чаму так зноў жа, ніхто не ведае. Інстытута вывучэння мовы няма. А калі і ёсць нейкая даследчая лабараторыя пры Дзяржнаркакантролі, дык вынікі яе даследчай працы строга засакрэчаныя.
Яшчэ адметнасць: ад мовы кілбасіць выключна пры спажыванні тэкстаў. Калі паспрабаваць размаўляць (пры ўмове, што вы наогул знойдзеце чалавека, здольнага да раз-
мовы на мове і дастаткова смелага для такой размовы!), то мозг не вынесе. Я спрабаваў.
Дык вось, трэцяя коштавая катэгорыя мовы друкаванкі. Гэта такі рарытэт і такая раскоша, што ніхто з маіх патаемных знаёмых імі ніколі не кілбасіўся. Гэта тыя самыя кніжкі, якія некалі даўным-даўна, задоўга да Забароны, былі выдадзеныя непасрэдна на мове. Відавочна, што тут такіх кніжак не засталося. А тое, што захавалася за мяжой, настолькі каштоўнае, што ўвозіцца па палове старонкі, па фрагменціку. Сур’ёзныя барыгі прапануюць сваім асабліва сталым кліентам (не меней чым праз паўгода стасункаў) пакаштаваць друкаванку коштам тысячу юаняў за адзін абзац. I, паводле легенды, яно таго вартае. Бо друкаванка забірае адразу на трое сутак і характар прыходу такі, што ўсе мае метафізічныя прыгоды з тымі матылямі пададуцца першай дзіцячай спробай пакаштаваць алкаголь, калі родныя напіліся на Новы год. Аднойчы ў «Dozari» адзін рытэйлер хваліўся мне, што за дзесяць тысяч юаняў набыў дзве неразарваныя старонкі з нейкай кнігі, запоўненыя тэкстам з кожнага боку.
Мне было цікава яго паслухаць, я пачаставаў яго В-52, потым яшчэ адным, ён запіў усё гэта махіта і пачаў плесці пра тое, што набыў ужо ажно пяць старонак за 20 тысяч юаняў. Карацей, звычайны клубны блазен. Я наогул не веру, што недзе засталіся дзве не раздзеленыя на фрагменты старонкі друкаванкі.
Вернемся да нашых цыганоў. Ніколі не плаціце ім болей як сто юаняў за скрутак. I яшчэ: заўсёды правярайце рэшту, якую яны даюць вам з буйных купюраў.
Калі проста запытацца ў падлетка, што суне ў вашую далонь скруткі, ці бяспечна мець з імі стасункі, ці не возьмуць на зваротным шляху дадому, ён павернецца да акна і тройчы плясне ў далоні. Выйдзе хмурны няголены цыган, які падыдзе да цябе, прыабдыме (абавязкова потым праверце кішэні і партманэ) і ціха скажа хуткай гаворкай, зазіраючы сваімі баклажанавымі вачыма вам у самую душу і намагаючыся там, у душы, разбіць свой табар:
Слухай, друг, слухай! Ты не кіпішы, не кіпішы! Ты, галоўнае, не ўжывай, галоўнае, не ўжывай ля галоўнага ўвахода ў Дзяржнаркакантроль. I тады ўсё будзе добра, будзе добра! Тут ён зробіць паўзу і скажа, вельмі важна: У нас усе пытанні вырашаныя! 3 усімі. I на ўсіх узроўнях.
I калі ты малады і наіўны, то ў цябе ўзнікне адчуванне, што гэты грузны чалавек, які так дзіўна гаворыць, сапраўды падкупіў усё і ўсіх. Але заўсёды майце на ўвазе: Дзяржнаркакантроль, у адрозненне ад міліцыі, хабараў не бярэ. А таму гандлююць тут наркотыкамі толькі таму, што так трэба Дзяржнаркакантролю. Можа, яны такім чынам вылічваюць колькасць наркаманаў. Можа, яшчэ што вывучаюць. Але ў кожны момант у кожны, пасля таго, як ты з’явішся на кропцы на Ангарскай да цябе могуць прыйсці. I ты не зразумееш, хто цябе здаў, бо цябе, уласна, ніхто і не здасць.
А таму, калі ты нс 1’imbecile, трэба ісці ў «Шанхай» мінскі Чайна-таўн. I так, лепей рабіць гэта ўначы. Забудзьцеся на ўсе гэтыя страхі пра тое, што людзей тут крадуць на органы, што кітайскія чараўнікі пераўтвараюць тутэйшых, якія выпадкова зайшлі ў квартал уначы, у зомбі. Гэтыя плёткі распаўсюджвае Дзяржнаркакантроль, бо Чайна-таўн адзіная тэрыторыя ў горадзе, якую ім кантраляваць вельмі цяжка. Мільёп кітайцаў, якія жывуць на плошчы адзін квадратны кіламетр. Агромністы мурашнік, дзе не тое што спецаперацыю складана правесці нават проста рухацца наперад немагчыма. Да таго ж «Шанхай» кантралюецца трыядамі.
Але нам з вамі варта баяцца не трыядаў. Нам з вамі варта баяцца Дзяржнаркакантролю. Таму Чайна-таўн амаль цалкам бяспечнае месца для джанкі ў пошуку.
Як знайсці дылера? Пільна глядзіце па баках. Ведайце, што і барыга ў гэты час шукае вас, у ягонай кішэні стос паперак, ад якіх ён прагне пазбавіцца. А таму углядайцеся ў твары людзей. Праз колькі гадзінаў шпацыру, калі «мясцовыя» вас вывучаць і перастануць асцерагацца, вам можа пашчасціць. Малады кітаец, які сядзіць ля крамы, злавіўшы ваш позірк, кіўне вам і прыязна ўсміхнецца. Гэта сігнал.
Хоць не, не так! Сігнал у такім выпадку проста гэты пільны позірк, які ёсць як бы залюстэркавым адбіткам вашага, такога ж пільнага і шукальнага позірку. Гэта як інь і ян: вашая прага набыць і ягонае жаданне збыць. Разам яны спараджаюць гармопію. Падыдзіце, пачуйце кошт, распалавіпьце яго і бяжыце кайфаваць.
Але часцяком бывае так, што гадзіны эксплорынгу ў «Шанхаі» не прыносяць ніякага выніку. Бо зноў-такі шукаць трэба ўначы, а людзям ноччу ўласціва спаць. I ваш дылер можа не дачакацца вас і пайсці на выдрых. Ці ісці за вамі след у след і сумнявацца: ці вы не агент? Тады ёсць адзін hint ці нават lifehack.
Ля месцаў, дзе жывуць, збіраюцца ці проста стала пасвяцца барыгі, вы знойдзецс два іерогліфы.
Першы іерогліф «атрамант» ці, як яшчэ кажуць, «чарніла»: 8. На кітайскай мове ён гучыць як «МО». Другі Jt, азначае «плітку» ці «кафлю», якой пакрываюць дахі ў дамах. Карацей, па-нашаму будзе «дахоўка» ці «чарапіца». Па-кітайску ён чытаецца як «ВА». «Атрамант Дахоўка», ці «Чарніла Чарапіца» на кітайскай гучыць дакладнай фанетычнай копіяй двухскладовага слова «мова». Таму спалучэнне двух гэтых іерогліфаў указвае на месца, дзе можна яе набыць.
Час ад часу ЕН. наносяць на сцены графітысты з балончыка. Але часцей за ўсё налепліваюць звычайную папяровую афішку, якіх сотні і тысячы расклееныя па дамах. Калі ты зусім не ведаеш кітайскай, ты ніколі не звернеш увагі на такую дробязь, як чарговая паперчына. Але ж калі ты джанкі ў пошуках торчу, ты будзеш літаральна сканаваць сцены ў празе знайсці гэтыя сімвалы кайфу.
Натыкнуўшыся на ўлётку з 8Ж проста стойце побач: да вас падыдуць. Калі яна налепленая на нечыя дзверы ці сценку прыватнага жытла гаспадар высунецца і скажа, што рабіць і дзе шукаць. Галоўнае, словы «8» «К», у адрознешіе ад слова «мова», не знаходзяцца пад заканадаўчай забаронай. А назаўтра (ці нават ужо праз некалькі гадзін!) папяровай афішкі тут ужо не будзе яна перамесціцца на