• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова  Віктар Марціновіч

    Мова

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 272с.
    Мінск 2021
    70.72 МБ
    Расшпіліце сумку.
    Немец, вядома, ні бум-бум. Стаіць, трохі спужана пасміхаецца. Сумку («Picard» з чырвонай скуры) трымае ў руцэ. А яе, між іншым, на стол трэба пакласці. Афіцэр-кантралёр паўтарае:
    Мужчына, расшпіліце сумку!
    Нуль рэакцыі! Каптралёр разумее, што перад ім звычайны безгаловы заходні турыст, спрабуе растлумачыць, але паколькі мовам іх не вучаць (што гэта за афіцэр, які замежныя мовы ведае?), то адзіным шляхам, як растлумачыць, ён бачыць паўтараць гучней і павольней.
    СУМ-КУ! РАС-ШПІ-ЛІ-ЦЕ!
    Немец, мабыць, канчаткова заблытаўся, ён паварочваецца да мяне па дапамогу. Мабыць, з боку гэта выглядае так, быццам мы адзін аднаго ведаем. I нават працуем разам. Я спрабую прыгадаць хоць якую замежную мову, у галаву прыходзіць слова са школьнай ангельскай:
    Опэн! Опэн давай! тут кантралёр пранізвае мяне імклівым позіркам. Здаецца, ён за долю секунды паспявае мяне ацаніць і па-свойму зразумець ды ўбачыць.
    А! Опэн май бэг? здзіўляецца немец. Гэта ж так складана здагадацца, што на пункце дагляду сумак у яго просяць даць даглядзець сумку. Данке! кажа ён мне.
    Аўф фідарзэйн! кажу я яму ў адказ адзіны выраз з нямецкай, які памятаю. Здаецца, гэта азначае «няма за што».
    Бюргерчык спрытненька бяжыць да цягніка, а я раблю крок у бок афіцэра і нават не паспяваю спужацца таго, што вось яно: той самы момант. Неяк забыўся я праз гэтага немца, што мяне зараз вязаць будуць. I вось тут, за секунду да чаканага арышту, я адчуваю абсалютны спакой як быццам кіно гляджу. Мяне няма. Я глядач. А афіцэр мне мармыча:
    Давай, давай, праходзь, хлопча, да сваёй немчуры! Знайшоў жа работу, небарака, немцу перакладаць! I махае рукой: Давай ідзі адсюль, ідзі!
    Я разяўляю рот, каб сказаць, што мяпе накіравалі на індывідуальны дагляд, і нават паспяваю нешта прамычаць, але ён кідае, ужо ўзлавана:
    He затрымлівай давай! У мяне, бачыш, чарга! Валі давай!
    I я праходжу, спачатку няўпэўнена, а потым шпарчэй, разумеючы, што вось ён цуд! Ізноў пранесла!
    Я вярнуўся ў вагон, сеў на падрапаны дэрмацін сядушкі, шчоўкнуў тумблерам лямпы і пасміхнуўся, гледзячы перад сабой. Аднойчы мяне возьмуць. Але не сёння. I ўжо гэта абсалютная нагода для кароткага шчасця. Вусны зноў расплыліся ў шчырай усмешцы. Немец, які зіркаў на мяне са свайго месца, мабыць, падумаў, што я пасміхаюся, бо мне прыемна было яму дапамагчы. Дурань! Здаецца, той тып шчасця, які адчуваў я цяпер, зусім не вядомы прадстаўнікам ягонай цывілізацыі. Для іх немагчыма жыць і ведаць, што заўтра цябе возьмуць. А калі не заўтра дык паслязаўтра. Але мы з гэтым жывём. Усе мы. Мы з гэтым шчаслівыя. Шчаслівыя на адзін момант, бо ўжо праз хвіліну шчасце азмрочыцца ад цёмных думак ці няпэўных чаканняў. Ды ў тым і ёсць цуд шчасця, што яно заўсёды на секунду. Міргнуў і яго няма. А таму трэба не міргаць як мага даўжэй.
    ДЖАНКІ
    Як вы ўжо здагадаліся, я інтэлектуал.
    Па-першае, у адрозненне ад большасці маіх сучаснікаўбобікаў, якія нічым, акрамя шоу «Вясёлыя каты» і «Поўны Пясец» з Сяргеем Пясецкім у Net-візары, не заклапочаныя, я шмат дзе вучыўся. I амаль усё, дзе вучыўся, скончыў, if you know what I mean. Maio навуковую ступень y гуманітарных навуках, атрыманую ў прэстыжным універсітэце Сярэдняга Кітая.
    ГІа-другое, я не маю ілюзій наконт той сракі, у якой жыву.
    Па-трэцяе, я стала заняты інтэлектуальнай дзейнасцю. Гэта значыць я часова беспрацоўны. Быдла ходзіць на працу з дзевяці да пяці, а я шмат вучыўся дзеля таго, каб быць уладаром самому сабе. Я іду ў офіс, асляпляю ўсіх там:
    -	манерамі,
    -	дыпломам,
    -	валоданнем мовамі;
    раблю рывок, за некалькі месяцаў зарабляю сабе на харч на бліжэйшыя два гады і сыходжу на дно, займацца інтэлектуальнай дзейнасцю. Калі грошы на харч (і торч) канчаюцца, я зноў іду ў офіс. Pour fair confession*, агюшняй маёй працай быў распаўсюд улётак касметычнага малачка «L’Etoile» для паголеных ног, якія я раздаваў перад уваходам у гіпермаркет «Еўразія», але гэта выключна таму, што я не хацеў абцяжарваць сябе доўтатэрміновым паўгадавым кантрактам з якім-небудзь офісам. Я стаяў, паліла сонца, мяне чаплялі мінакі, якім было смешна, што такі сталы дзядзька займаецца працай для студэнтаў, а я думаў: «Дыяген мной ганарыўся б».
    На жаль, у мяне хутка скончыўся запал філасафічнасці: улёткі пайшлі ў сметніцу, я дахаты, а канчатковага разліку ад гэтых бараноў атрымаць так і не ўдалося. Ды гэта неістотна: мой залаты запас без праблем забяспечыць аўтаномнае існаванне дзяржавы майго духу на працягу яшчэ колькіх гадоў нават ва ўмовах крытычна адмоўнага сальда знешне-
    * Каб учыніць споведзь (фр., з памылкай).
    гапдлёвага балансу. Ідэя з касметычным малачком ад самага пачатку была ўтапічнай: нсмагчыма кпіць з быдла і абслугоўваць яго адначасова. Ці скажам так: не з маімі нервамі.
    Ну так, нервамі. Бо псрад тым, як улёткі пайіплі ў сметніцу, а я дахаты, мне давялося заехаць у вуха аднаму найбольш дасціпнаму падлетку. Ён нешта сказаў, што не памятаю, а мо і памятаю, ды ііе хачу пераказваць глупства. Яны ж думаюць, што калі чалавек у фірмовым адзенні «L’Etoile», то яго як бы няма, бо ён раб карпарацыі. I з яго можна здзекавацца, колькі іх янгстарская душа пажадае.
    А я нсяк адразу заехаў яму ў галаву, асабліва не гледзячы, куды б’ю. Удар збіў яго з ног, палілася юшка, я як яе ўбачыў неяк вось замуціўся трохі. Уссеў на яго зверху і пачаў з усёй сілы прабіваць яму грудзіну: су-ка, па-жар-туй тут яш-чэ з мя-не! ІІрыбегла ахова, міліцыя, затрымалі, у кайданкі, у пастарунак. Там усё з кішэняў і як жа добра было, што з сабой апі скрутачка, апі паперчыны! А вось каб яны дахаты з ператрусам завіталі вось была б ім радасць! Там у той момант была наркаманская Royal Treasury!
    Карацей, суд вырашыў, што падлетак мяне справакаваў, улічыў адсутнасць у мяне судзімасцяў і о цуд! вырашыў абысціся без звычайнай у такіх выпадках псіха-неўралагічнай экспертызы на прадмет ужывання з’яў, пералічаных у артыкуле 264 Крыміналыіага кодэкса Паўночна-Заходніх тэрыторый. Так я зайшоў на 15 сутак адміністратыўкі і добра прасумаваўся па мове, пакуль спаў на драўляным насціле побач з ба.мжамі.
    Ну вось, цяпер гісторыя маіх узаемадачыненняў з працадаўцамі выглядае болып поўнай. 1 зноў: не трэба мяне шкадаваць, сябе шкадуйце! Разумееце, ёсць людзі, кожнае дзеянне якіх мае як мінімум некалькі ўзроўняў магчымага разумення. Вось вам падказачка. Увага! Інтэртэкст!
    «Яшчэ ў юнацтве даведаўшыся пра тое, што Мігель дэ Сэрвантэс, які так праславіў Іспанію сваім бессмяротным “Дон Кіхотам”, сам памёр у галечы, а Хрыстафор Калумб, які адкрыў ГІовы Свет, памёр не толькі ў галечы, але і ў турме, дык eoch, даведаўшыся пра тое яшчэ ў юнацтпве, я
    настойліва парэкамендаваў сабе заўчасна паклапаціцца пра дзве рэчы. Першае пастарацца як мага раней адсядзець у турме. Гэта было своечасова выканана. Другое знайсці шляхбез асаблівых праблем здабываць грошы. Гэта таксама было выканана. Самы просты шлях пазбегнуць кампрамісаў вакол золата гэта мець яго самому. Калі ёсць грошы, любая “служба” губляе ўсялякі сэнс. Герой нідзе не служыць! Ён поўная супрацьлегласць слузе. Як заўважыў каталонскі філосаф Пухольс: “Найвялікшая мара чалавека ў сацыялыіым плане ёсць свяшчэнная свабода жыць, не маючы неабходнасці працаваць”».
    Гэта з «Таемнага жыцця Сальвадора Далі, напісанага ім самім». Кожны раз, як задумаеце мяне шкадаваць, згадайце гэтую цытату. Хай яна будзе той Пірсавай інтэрпрэтантай, якая дапаможа вам мяне зразумець.
    БАРЫГА
    Па шкляным г.маху «Мінска-Цэнтральнага» гулялі скразнякі і лёталі тлустыя вакзальныя галубы. Радзіма сустрэла мяне мутным прывідам вежаў «брамы горада», якія праз вакзальныя шыбы выглядалі так, нібыта я глядзеў на іх знутры даўно не мытай гранёнаіі шклянкі. Гэты старажытны вакзал, які ўжо пачаў крышыцца і трэскацца, быў пабудаваны яшчэ да Вялікага Уз’яднання. Ён падобны ці то да крыштальнай вазы, ці то да піўнога куфля, у якіх праз нейкую вялікую недарэчнасць пасяліліся людзі.
    На выхадзе з цягніка хлопчык-жабрак за адзін юань уручыў мне прадказанне лёсу я разгарнуў паперку хутчэй, чым уцяміў, што я ў кітайскія забабоны не веру мне болей падабаецца асветная еўрапейская шопінг-духоўнасць. На паперцы было напісана па-руску, але відаць, што кітайцам: «Чакайце нечаканага».
    Пасля бяссоннай ночы па спіне прабягалі нервовыя дрыжыкі, а жывот падводзіла з галадухі. Я грукнуўся ў рэстаран «Сузор’е», але той быў зачынены ён заўсёды зачынены. У гэтым крыле будынка месціўся туалет, таму
    ў паветры лунаў пах мачы і хлоркі. Менавіта гэтае амбрэ, а не рамантычны «водар лясоў і азёр» з рэкламы, ёсць нашай візітоўкай. Ці мне аднаму здаецца, што, калі казаць пра падмурак быцця, дык тут ніколі нічога не мяняецца? I час быццам стаіць на месцы?
    Я прытарнаваўся да чаргі ў кіёск, што гандляваў усякім гастранамічным хламам: лянівая бледная жапчына, быццам вылепленая з туалетнага паху, з агідай працягвала кліентам ежу і напоі. У вітрыне, за якой яна варушылася, відаць была брацкая магіла сасісак у цесце (яны выглядалі настолькі дрэнна, што, здавалася, зараз ператворацца ў зомбі, уздымуцца і будуць самнамбулічна маршыраваць па вітрыне, натыкаючыся на златкі, халодныя катлеты, бутэлькі з вадой «Трайпл» і спатыкаючыся аб беляпіы). Тут былі таксама чабурэкі, шашлык і яечная локшына з сінтэтычным мясам і кетчупам. Я набыў чабурэк: цеста не псуецца, а начынку можпа не есці. Укусіў колькі разоў ды так і не здолеў праглынуць: чабурэк быў зроблены з гумы, няйнакш. Хоць гэта і не тое «нечаканае», чаго я не мог бы прадказаць.
    Я дастаў слухаўку і набраў нумар Іркі. Яна адказала, заспана і абыякава:
    О, прывет.
    Прывітанне! падхапіў я бадзёра. Я прыехаў! У Мінску ўжо!
    А ты хіба некуды ад’язджаў? бесклапотна здзівілася Ірка.
    Ну так! Памятаеш, я на мінулым тыдні, як мы сустракаліся, казаў, што еду! У Варшаву!
    Ірка падумала некалькі секундаў.
    А ты набыў мне што-небудзь?
    Чорт, чаму я павінны набываць нешта чалавеку, які нават не памятае, піто я некуды з’язджаў?
    Дык ты ж не прасіла! А што табе трэба набыць?
    Ну, шалік, мяркуючы па гуку, Ірка пацягнулася. Ці шапачку.
    Ірка, я табе тут шалік набуду!
    He, Ірка ўздыхнула. Тут я і сама сабе магу шалік набыць.
    Ірка, слухай, сёння аўторак!