Мова  Віктар Марціновіч

Мова

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 272с.
Мінск 2021
70.72 МБ
* Насамрэч Ларыса Геніюш, «Беларуска».
ў паветры блакітную малекулярную завісь, а мяне ўжо валакло рэальнасць зацямнілася хуткім калейдаскопам з побытавых сцэнаў з нейкай іншай планеты: вось я стаю ля нейкай урослай у глебу зямлянкі, складзенай з вялікіх ствалоў дрэў, натуральна бярвення, у яе ёсць нават ліштвы на вокнах, пафарбаваныя ў блакітны колер. Вось я разумею, што ў гэтым склепе нехта жыве, потым разумею, што жыву там я, гютым разумею, што жыву там oh shit! шчасліва. Потым бачу, як пад вялікім дубам нам з чарнявай дзяўчынай, твар якой мне падаецца знаёмым, вяжуць рукі белымі палотнамі, чую страшныя харавыя спевы бабуль па нейкім незразумелым language, потым зноў шэраг хуткіх сполахаў з рэальнасці, якой ніколі не існавала і існаваць не магло: вось я набіваю на дубовы слуп нейкія жэрдкі, і я ведаю аднекуль, што гэта завецца плотам, вось я валакуся па полі за канём, трымаючы ў руках нешта вельмі цяжкае, і чутно толькі маё збітае дыханне, вось нейкае абарыгенскае свята, дзе ўсе скачуць праз вогнішча, і зноў гэтая чарнявая дзяўчына, з якой я кружуся, узяўшыся за рукі, і раптам разумею, што музыка, якая гучыць нейкае піліканне на прымітыўным струнным, вельмі прыгожая, і пад яе добра скакаць па роснай траве пад зорным небам, і тут мяне ўжо ціскаюць за плячо, ляпаюць па шчацэ: прыход сапраўды быў вельмі кароткім і не вельмі глыбокім.
Перада мной стаялі два апранутыя з выклікам кітайскія юнакі, адзін з іх працягваў мне купюру ў пяць юаняў.
-	Мы васапорзаварісь туаретома, тлумачыў адзін з іх, і я зразумеў, што «васпользавалісь» яны ім (не хочацца нават думаць, як яны ім «карысталіся»), непасрэдна пакуль я стаяў тут, у адключцы.
-	Вазаміце прату, ён мне ўсё працягваў грошы.
Ну ясна: яны зайшлі ў кабінку, пабачылі нейкага дзівака, які з адсутным выглядам стаіць у куце, вырашылі, што я ці то ахоўнік, ці то клінер, карацей той, каму трэба плаціць, каб скарыстацца WC, зрабілі сваю цёмную справу і вось цяпер, як законапаслухмяныя буржуа, працягвалі грошы. Я неяк хутка знайшоўся:
Для кітайцаў бясплатна, і тут толькі заўважыў, што штаны на мне расшпіленыя, кашуля вылезла, а рэмень знік зусім.
Што да чарнявай дзяўчыны, маёй правадніцы ў свет мовы, нідзе навокал яе не было, больш за тое: я яе ўжо ніколі не бачыў. Яна знікла, пакінуўшы ў якасці развітальнага падарунка лёгкую форму gonorrhoia, вы ўжо прабачце мне маю грэцкую. Гэтую хваробу я вылечыў антыбіётыкамі за тры дні. Чаго нельга сказаць пра нуду, што вымушае мяне шукаць адсутны сэнс жыцця ў кайфс.
БАРЫГА
Мне падабаецца, як выглядае Вялікі кітайскі мур з боку Тэрэспаля: шэры бетонны маналіт да самых нябёсаў, як быццам сама зямля стала на дыбкі. Удзснь ён падобны да вала гідраэлектрастанцыі, што перакрывае пейкую бясконцую ваду, можа, якое мора. Уначы ён падсвсчаны праз кожныя пяцьдзясят метраў і болей пагадвае стандартную дваццаціпалоспую шашу, якая раптам узнялася і стала на рабро.
Кажуць, некалі мур быў пасярод Берліна, але гэта відавочнас глупства: дзе Кітай і дзе Берлін! Але хто яго ведае, я не вельмі цікаўлюся гісторыяй, праўда, чуў, што прыкладна ў той час Еўропу захапіла татарскас іга. Татары гэта прыкладна тыя ж кітайцы, такія ж вузкавокія. Дык, можа, і пабудавалі сцяну, каб спакою Паднябеснай не парушалі заходнія варвары.
Галоўнас, што мяне ўражвае, адчуванне падзелу, разлому ў рэальнасцях. Па гэты, польскі бок збяднелая мультыкультурная Еўропа, па той бок заможны, годны, монаэтнічны рускі Кітай. Тут, зболыпага, можна ўсё. Там, зболыпага, амаль нічога нельга. Але мне ўсё роўна болей падабаецца там сярод пасохлых лугоў, прамерзлай глебы, статуй Маа і людзей у форме. Можа, таму, што я там нарадзіўся?
Польскія памежнікі ніколі не трасуць. Ім наогул, здаецца, усё пофіг. Асабліва калі ад’язджаеш з Еўропы. Бо што з яе можна вывезці каштоўнага?
I
Цягнік, як заўсёды, прыпыніўся ля самага ўзножжа мура, на апошніх метрах еўрапейскай зямлі. Я выйшаў падыхаць паветрам, бо пасля піва дужа калашмаціла. Галава была цяжкая, як быццам у яе накідалі бітага шкла з-пад піўных бутэлек. Цела скаланалі пахмельныя дрыжыкі. Тут ужо было сцюдзёна: кастрычнік, як-ніяк; я хуценька нацягнуў швэдар і накруціў на шыю шалік.
~ Шіто тут стаіш? Шіто, не знаіш, шіто нільзя тут стаяць? звярнуўся да мяне памежнік-мытнік у форме, з арафаткай на шыі. Турак? Егіпцянін? Еўрапеец! Нільзя выходзіць з цягыніка падычас дагыляды. Вось афытрафую сычас!
Салям алейкум! адказаў я яму з шырокай усмешкай. Фіг ты аштрафуеш чалавека, які з табой здароўкаецца: бо гэта харам*.
Алейкум асалям, хмурна адгукнуўся той і зрабіў жэст рукой: маўляў, ідзі давай, не злуй Алаха!
Я ггайшоў за ім у вагон, дзе ён спрытненька ляпнуў мне штамп «Тэрэспаль». Увесь дагляд на польскім баку доўжыўся хіба хвілін 15: мабыць, памежнікі спяшаліся на начны намаз Іша. Цягнік уздыхнуў, працягла ляскнуў жалезам і павалокся проста ў мур, імкліва набіраючы хуткасць. Чалавеку, які ніколі не пераязджаў мяжу ў Тэрэспалі, магло б падацца, што зараз лакаматыў учавіцца ў бетон. Але, калі да змрочнага жалезабетоннага маналіту заставалася некалькі метраў, паказаўся вузенькі тунэль, у які мы нырнулі, каб імчацца ўнутры самога мура, пад паўкруглымі скляпеннямі, падсвечалымі панылымі жоўтымі ліхтарамі. Па баках цягніка пабег калючы дрот з аб’явамі па-руску і па-кітайску. Здароў, Радзіма!
Глыбока ў муры (які ж ён таўшчэзны!) цягнік працягла завішчаў тормазам і пачаў збаўляць хуткасць. Халера яго ведае, чаму яны заўсёды ляцяць на такой хуткасці мабыць, для таго, каб ніякі нелегальны мігрант з якой галотнай Швейцарыі ці Францыі не прабраўся па тэрыторыю нашай
* Харам дзея, якую не ўхваляе Бог (тэрмін з ісламу).
радзімы, скочыўшы з вагона. Бо выйдзе, што народ толькі бясплённа марнаваў свае сілы, будуючы гэтую сценку!
I тут мне ў галаву прыйшла думка. У прынцыпе, кітайцы людзі не зласлівыя і падляну кідаць не будуць, калі ў іх, натуральна, няма ў тым персанальнай зацікаўленасці. Але нашто я спяваў салаўём пра тое, што мяне ніколі не могуць злавіць? Навошта гуляў у гусара яго вялікасці імператара Цынь Шы-Хуапдзі? У тым сэнсе, што любы з маіх выпадковых суразмоўцаў... А колькі ж іх было? Два? Каму яшчэ я плёў пра ўласную няўлоўнасць? Кіроўцу таксі? Ці яму не? Дык вось, любы можа патэлефанаваць на нумар тэлефона даверу і расказаць пра лаавая, які шчэміцца ў Паднябесную са ста дозамі: гэта, бадай, месячная норма адлову наркатрафікёраў на пераходзе ў Тэрэспалі. Здаецца, за такі званок прадугледжана ўзнагарода. Ці не? Калі ўзнагарода ёсць мне гамон, бо кітайцы выгады не выпусцяць.
He, ну зразумела перабраў я з півам. Ягю вельмі добра развязвае язык. Але тут не жартачкі. Сто дозаў! Ніводны суд не паверыць, што гэта для ўласнага ўжытку. Хуценька прабег праваднік, раздаў усім чырвоныя паперачкі, дзе на шасці мовах суха паведамлялася:
«Саюзная дзяржава Кітая і Расіі папярэджвае аб смяротным пакаранні, якое прадугледжана за ўвоз і захоўванне аб’ектаў, пералічаных у арт. 264 Крымшальйага кодэкса Паўночна-Заходніх тэрыторый».
У мяне «аб’ектамі, пералічанымі ў артыкуле 264» забіты ўвесь заплечнік. Ну добра, кажуць, апошнім часам трафікёраў і дылераў не страляюць. Але ў лепшым выпадку 10 гадоў турмы. Бля, чым я думаў? Чаму не дазволіў дзеду іх хаця б спакаваць? Навошта гэты гераізм? Каму я што хацеў даказаць? Таму старому? Дык дзед пра маю смерць нават не даведаецца!
Па падлозе вагона загрукалі каваныя боты памежнікаў. Як заўсёды, іх набегла не меней за два ўзводы: адразу відаць, што я прыехаў да сур’ёзных людзей, не тое што тая Еўропа.
Зараз запішчаць сканеры. Звычайна, калі пішчыць сканер, трасуць усіх, акрамя мяне. Бо ў мяне вочкі блакітныя і
тып асобы «Marks&Spencer» з лёгкім дотыкам «Hilfiger». Бо ў мяне твар выдатніка. Але цяпер мой твар выдатніка перакручаны страхам, а па лбе паўзе халодны струменьчык поту. Дарэчы, сканеры не пішчаць, чаму б гэта? А, зразумела чаму! Яны распазнаюць, калі напісана друкаванымі літарамі, нават калі тыя розных памераў, дзядуля ж маляваў пэндзлем, гэта, мабыць, мяне і бсражэ.
Дзверы купэ з ляскатам адчыніліся афіцэр, тыпаж «Absolut Vodka», хутка агледзеў публіку двух в’етнамцаў, аднаго гіадазронага немца і, пахаладзелага ад поту, мяне.
Ты і ты з цяпііка з рэчамі на дагляд, тыкнуў ён пальцам у псмца і ў мяне, і нябёсы ўпалі на мае плечы.
Цяпср усё. Цяпср ужо не мінуць. Афіцэр-кантралёр зазірне ў мой заплечнік, выцягне правай рукоп кітайскі «Кольт», а левай націсне на кнопку рацыі і паведаміць: «Увага! Дылер!» Пасля гэтага завішчыць сірэна, усіх у вагоне пакладуць тварам па зямлю і будуць шманаць, распускаючы швы на адзенні і разбіваючы гузікі, каб упэўніцца ў тым, што я нічога пікому нс паспеў перадаць. Такое я ўжо бачыў, як і вырачаныя вочы на твары таго, каго так затрымлівалі. Пасля адстойнік мытнага пункту, тыдзень-два ў СІЗА да суда, пасля пастанова і турма. Ці нешта значна горшае.
Так, стоп, ёсць яшчэ адзін варыянт. Хабар. Я закінуў заплечнік па спіну, дастаў з кішэні партманэ і пералічыў: пяцьсот еўра, тысяча юаняў. Здаецца, прэмія мытніку за адлоў буйнога дылера разоў у пяць вышэйшая. Мне хана. На ватных нагах я саскочыў з вагона. Тут стаяла вялікая чарга. Уключылася дадатковае святло пражэктарамі проста ў твары, каб быў відаць кожны рух. Побач з кожным вагонам стаяў стол, за ім афіцэр-кантралёр, які будзе даглядаць. 3 рэпрадуктараў палілася аб’ява на ўсіх афіцыйных мовах Паднябеснай. Інтанацыя ў дыктаркі была жалобна-ўрачыстай, як на хаўтурах:
Паважаныя пасажыры! Памежны камітэт і Дзяржнаркакантроль Паўночна-Заходніх тэрыторый вітаюць вас у Саюзнай дзяржаве Кітая і Расіі. Калі ласка, станьце ў ша-
рэнгу і падыходзьце да афіцэра кантролю па адным. Будзьце ўважлівыя, захоўвайце парадак і чысціню!
Што ж так, думаў я? Што ж так? Колькі гадоў вазіў, ні разу ые тое каб не злавілі пават не западозрылі! Іншыя барыгі што толькі ні выдумлялі! I супазіторыі са стафам у задні праход засоўвалі. I капсулы са скруткамі глыталі. I ўшывалі ў адзснне. Але ўсё роўна: аднаго за адным знайшлі, адсачылі і пабралі, усе сядзяць. Бо як ты ні выкручвайся, куды ні пхай атруту, у цябе будзе твар кантрабандыста...
Чарга рухалася шпарка: побач з даглядчыкам ляжаў сканер, ды й ёп сам, здаецца, пільней углядаўся ў вочы пасажыраў, чым у іх валізы. Раптам перада мной ушчаміўся той падазроны віхлясты немец. Спяшаўся некуды дзядзька, няйнакш. Тып асобы «Doppel Herz», твідавы пінжак у клетачку, штроксавыя штаны. Кажу ж, немец. Вось ён ужо каля даглядчыка. Той кажа: