Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Украінцам ведамая сапраўдная гісторыя ўкраінскага народу і яго адмежаванасьць ад расейскага народу, што стварыўся найменш тры стагодзьдзі пазьней, але мала хто ведае з украінцаў, асабліва з гісторыкаў, што беларусы вытварылі сваю нацыю
12 Асобныя часткі гэтага артыкулу надрукаваныя ў газэце «Беларускі эмігрант», пачынаючы ад № 2 (40) за 1952 г.
13 3 англ. ex cathedra. Тут — з прафэсарскай (лектарскай) катэдры.
аўтарытэтна.
калі не раней за ўкраінцаў, то ў тым самым часе, гэта значыць на тры стагодзьдзі раней.
Беларускі народ утварыўся з пяці набліжаных сабе крэўна пяці плямёнаў: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў і севяранаў.
Крывічы, найбольшае беларускае племя, займалі прасторы ад верхняга Нёману, верхняга Дняпра, верхняй і сярэдняй Дзьвіны (заходняй) аж да Волгі; дрыгавічы — над рэчкаю Прыпяць (яе вярхоўя, пазьней левы бераг аж да Сожы), радзімічы — у вілах Сожы і Дняпра, вяцічы — над верхняй Акой і Дзісной, севяраны — больш на поўдзень ад вяцічаў у вілах Дзісны і Дняпра. Ня ўсе гэтыя плямёны ўвайшлі ў склад сягодняшняга беларускага народу. Севяране часткова ўвайшлі ў склад украінскага народу, а вяцічы ўвайшлі да расейцаў. Такое распаложаньне беларускіх плямёнаў мы знаходзім ужо ў XI стагодзьдзі.
Адкуль прыйшлі беларускія плямёны на гэтыя землі, цяжка сягоньня сказаць. Калі прыняць за правідловую тэорыю, што калыскай славян ёсьць Піншчына — зямля дрыгавічоў і Меншчына —крывічоў, то беларусы на сваіх землях гаспадараць дзесь ад апошняга веку дахрыстовай эры.
Ёсьць многа розных тэорыяў аб калысцы славян. Нідэрм уважае, што яна знаходзілася між Прыпяцьцю, Карпатамі, Віслай і Дняпром. Грушэўскі расшырае гэтыя граніцы аж да Валдайскіх гор. Ёсьць спробы чэскіх археолягаў шукаць прабацькаўшчыну славян на тэрыторыі лужычанаў. Нямецкі вучоны Потэ даказвае, што прабацькаўшчынай арыйцаў, а гэтым самым і славян, ёсьць Піншчына і Меншчына. У кожным выпадку ёсьць асновы думаць, што беларусы з’яўляюцца адным з найбольш аседлых славянскіх плямён, і сваю бацькаўшчыну Беларусь засяляюць ад часоў, да якіх толькі можа сягнуць навука на гэтыя землі. Беларусы ёсьць аўтахтонамі на сваёй зямлі.
Спосабам заняткаў, звычаямі і культурай беларусы ня розняцца ад іншых славянскіх народаў. Спачатку займаліся рыбалоўствам, паляваньнем, пчалярствам, пазьней і земляробствам. Апрача гэтага, займаліся хатнім промыслам, рамесьніцтвам, асабліва ткацтвам і ганчарствам. Беларусы жылі родамі і вялі пераважна супольную гаспадарку для цэлага роду. На чале роду стаяў выбраны агульным сходам старшыня, які ня толькі абмяжоўваўся кіраваньнем працы суродзічаў, але і быў ваенным камандзірам. Роды лучыліся ў плямёны, на чале якіх стаяў выбраны вечам правадыр і ваенны кіраўнік.
У справах вельмі важных племянны правадыр радзіўся з родавымі старшынямі або склікаў усеплемянныя сходы — веча.
Беларусы, як і ўсе славяне, верылі ў несьмяротнасьць душы. У магілу памерлага чалавека клалі яго любімыя прадметы, жывыя істоты, а нават і людзей.
Беларусы верылі ў сілы прыроды. Галоўнымі багамі былі бог грому Пярун, бог сонца Ярыла, Дажбог або Купала, бог ветру Стрыбог, было і многа іншых багоў меншага значэньня, або лясных, вадзяных ці хатніх бажкоў. Багам будаваліся сьвятыні, складаліся ахвяры з жывёл, земляробскіх пладоў ці нават ваеннапалонных.
На тэрыторыі Беларусі, як паказваюць раскопкі, насельніцтва жыло шмат тысяч гадоў таму назад.
На рацэ Сож у вёсцы Бердыжы адкрыта стаянка, узрост якой пад 25 тысяч гадоў, а ў Юравічах над Прыпяцьцю — пад 20 тысячаў.
Акрамя гэтых дзьвюх найстарэйшых стаянак, адкрыта на Беларусі каля 800 іншых стаянак з пазьнейшых часоў, што сьцьвярджаюць жыцьцё на землях Беларусі 7 тысяч—2,5 тысячы год назад. Стаянкі адкрытыя на рэках Сожы, Проні, Бесядзі, Іпуці, Дняпры, Прыпяці, Гарыні, Бярэзіны, Друці, Нёману і Бугу. Безумоўна, раскопкі не паказваюць, якой расы гэта былі людзі, аднак тэрыторыя Беларусі была прытулішчам чалавека ад часу яго з’яўленьня на зямлі. Гістарычныя даныя аб людзях, што пражывалі на гэтай тэрыторыі, знаходзяць з першага веку пасьля Хрыста з грэчаскіх і рымскіх крыніцаў— у Піліпа Старшага, Тацыта і другіх. Яны называлі славян венедамі.
Пра развіцьцё і стварэньне дзяржаўных арганізацыяў сярод беларускіх плямён ня маем дакладных вестак аж да X стагодзьдзя нашай эры. «Повесть временных лет» падае, што суседзямі беларусаў у той час былі: на поўдні — дулібы або бужане, далей на ўсход — дзераўляне і паляне, на ўсходзе — мешчэра і голядзь, на поўначы — славэны, латгола, сэмігола і жмудзь, на захадзе -— яцьвягі.
Як ужо было ўспомнена, беларускія плямёны жылі доўгія часы сваім собскім жыцьцём, маючы сваіх князёў і свой дзяржаўны лад, што вельмі мала адрозьніваўся ад ладу іншых княстваў. У выпадку небясьпекі беларускія плямёны лучыліся да супольнай абароны.
Найбольшае племя крывічоў утварыла хутка наймацнейшы дзяржаўны цэнтр са сталіцай у Полацку, і кругом гэтага цэнтру гуртаваліся іншыя беларускія плямёны. Магчыма, што
на ўтварэньне палітычнага цэнтру ў Полацку паўзьдзейнічалі наезды норманаў, якія ад IX стагодзьдзя пачалі наяжджаць на паўночна-славянскія землі. Летапіс падае, што ў 859 г. варагі бралі даніну з чудзі, меры, весі, славенаў і крывічоў. Аднак імёны князёў, што панавалі тады ў Полацку, летапіс не ўспамінае. Летапіс гаворыць, што ўжо ў 862 г. варагі былі выгнаныя, але, паводле летапісу, успомненыя плямёны запрасілі да сябе княжыць Рурыка, Сінявуса і Трувера. Рурык засеў у Ладазе, Сінявус — у Белаазёры, а Трувер — у Ізборску. Гісторыкі ня вераць у гэтую гісторыю з «запросінамі» і лічаць, што норманы паўторна заваявалі гэтыя землі. 3 гэтага ўсяго аднак бачна, што зямля полацкая ня трапіла пад панаваньне варагаў. Таму ёсьць асновы верыць, што дынастыя князёў, што панавалі ў Полацку, паходзіць са старадаўняга крывіцкага роду. Больш-менш у тым самым часе норманы аднак захапілі ўладу над палянамі, заселі ў Кіеве і стварылі там моцную ўладу. Ведаючы значэньне гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі», норманы стараліся захапіць уладу над усімі плямёнамі, што займелі прасторы на гэтым шляху; адсюль амаль безупынныя войны паміж цэнтрам варагаў Кіевам і наймагутнейшым княствам славянскім на поўначы — Полацкім. Асабліва добра гэта разумеў першы кіеўскі гісторык — князь Алег Вешчы, што на кароткі час аб’яднаў пад сваю ўладу ўсе славянскія землі ўключна з Полацкам. Аднак па сьмерці Алега ўсе беларускія плямёны вызваліліся, за выняткам Тураўскага княства, што заставалася і далей пад уладаю Кіева.
Першым гістарычным беларускім князем быў Рагвалод, княжыў ён у другой палове X стагодзьдзя і быў нашчадкам беларускіх князёў, што перад ім панавалі ў Полацку. Скарыстаўшы сварку між Рурыкавічамі — Уладзімерам і Яраполкам, Рагвалод далучыў да Полацка Тураўскае княства.
Аднак залежнасьць апошняга ад Полацка не трывала доўга. Уладзімер, аб’яднаўшы ўсе ўкраінскія плямёны, пачаў падбіваць пад сябе і іншыя ўсходнеславянскія плямёны. Прыйшло да барацьбы з Рагвалодам. Варажнеча паміж Уладзімерам і Рагвалодам асьпяваная ў старажытных песьнях як сумная гісторыя. Справа ішла аб руцэ надзвычайнай прыгажосьці князёўны, дачкі Рагвалода, гордай палачанкі Рагнеды. Да яе сваталіся абодва сыны Сьвятаслава — Яраполк і Ўладзімер. Рагнеда — князёўна старога княжацкага роду полацкіх князёў, не хацела выйсьці за Ўладзімера, які, як вядома, быў сынам Сьвятаслава і ключніцы Малушы. На Ўладзімеравае сватаньне яна адмовіла
па прычыне, што ня хоча разуваць рабыніча. Уладзімер разгневаўся і пайшоў у паход на Полацк: «Прыйшлі і горад абступілі кругом, і горад запалілі, Уладзімер князь перад народам забіў старого Рагвалода. “Потя” народ, княжну “поя”, “отыде в воласці своя”» (Шаўчэнка, падае за Грушэўскім).
Затрымаемся трохі на постаці Рагнеды таму, што яна займае вельмі пачэснае месца ў гісторыі Беларусі. Рагнеда сілком была прымушана стаць жонкай Уладзімера. Ад Уладзімера яна мела чатырох сыноў і дзьве дачкі. Рагнеда была хрысьціянкай; можна зразумець яе пачуцьці, калі мусіла быць жонкай у той час яшчэ паганскага Уладзімера, які, акрамя яе, па свайму звычаю прыдбаў сабе яшчэ некалькіх жанок. Гордая беларуска не магла гэтага перанесьці і задумала помсьціцца. Уначы, калі Уладзімер спаў, яна ўзяла меч і хацела яго забіць. У тым моманце прачнуўся князь і хапіў яе за руку. Рагнеда прызналася, што шукала помсты. Уладзімер вырашыў пакараць яе сьмерцю. Загадаў ёй убрацца як да шлюбу і чакаць яго. Калі ж вярнуўся зь мячом, каб забіць Рагнеду, спаткала яго неспадзяванка. У абарону маці выступіў іхні маленькі сын Ізяслаў, які сказаў: «Бацька, ці ты думаеш, што ты адзін тут?». Уладзімер таго не чакаў і няпэўна адказаў: «А хто ж бы цябе тут спадзяваўся?». Ня змог бацька падняць руку на малога рыцарскага абаронцу, бо і ў самога плыла кроў варагаў-рыцараў, таму, парадзіўшыся са старэйшымі баярамі, адправіў маці і сына на іх бацькаўшчыну — Полацкую зямлю.
Вярнуўшыся дамоў, Рагнеда, або, як яшчэ яе называлі, Гарыслава, распачала культурную працу сярод свайго народу, распаўсюджваючы хрысьціянства. Канец свайго жыцьця яна правяла ў Заслаўі і памерла манашкай у Заслаўскім манастыры, маючы імя Анастасіі. Ад Рагвалода да Ізяслава Полацк знаходзіўся пад уладай Кіева.
На Рагвалодзе закончыўся род князёў, што былі нашчадкамі чыстай крыві радзімы беларускай. Нідзе ня сказана, каб норманы апанавалі Крывіччыну і пасадзілі там сваіх князёў, як гэта было з Кіевам, Ноўгарадам ці іншымі гарадамі. Праўда, палачане плацілі даніну норманам, але ўсё ж заставаліся пад уладай сваіх князёў. Ізяслаў распачынае новую дынастычную лінію на Беларусі, хаця яна ўскосна і ёсьць лініяй Рурыкавічаў (Уладзімер, бацька Ізяслава, быў Рурыкавіч). Але ў народу было такое вялікае прывязаньне да старое дынастыі, што новы род князёў ад Ізяслава ніхто не называў Рурыкавічамі, але ўнукамі Рагвалода альбо Ізяславічамі.
За часы Ізяслава амаль уся Беларусь сталася хрысьціянскай. Ізяслаў дбаў пра дабрабыт і культуру народу. Адзначаўся розумам і лагодным абыходжаньнем з людзьмі. Памёр у 1001 г.
Пасьля сьмерці Ізяслава на княжы сталец Полаччыны сеў князь Брачыслаў, сын Ізяслава (1001-1044). Княжаньне яго на Полацкім пасадзе — гэта безупынныя войны з Кіеўшчынай за Ноўгарад, Віцебск і Усьвяты. Гарады гэтыя былі вельмі важнымі гандлёвымі і культурнымі пунктамі, і завалоданьне імі давала ключ да ўплываў ва ўсім усходнеславянскім сьвеце. На кароткі час Брачыслаў завалодаў Ноўгарадам (1021 г.), але кіеўскі князь зноў адбіў яго ў Полаччыны. У канцы заключыў дамову з Яраславам, у якой Віцебск і Усьвяты былі прызнаныя Брачыславу, а Яраслаў зракаўся ўсіх правоў на іх. Як за Ізяславам, так і за Брачыславам Полаччына ўтрымала сваю пэўную незалежнасьць, як палітычную, так і гаспадарскую.