Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
13	Уладзімер Дудзіцкі выехаў у Вэнэсуэлу, а Алесь Салавей пакінуў лягер пазьней за ўсіх, у 1949 г.
«Праз паўгода я зараблю грошы табе на пераезд і выклічу ў Канаду», — паабяцаў Алесь Грыцук сваёй нарачонай. Але сталася не так: па прыездзе ў Польшчу, што зрабілася сацыялістычнай, у Вольгі забралі ўсе дакументы. Лісты, якія слаў ёй Алесь, праглядала цэнзура, і дамаўляцца аб чым-небудзь з ім не было магчымасці. Калі б западозрылі, што яна хоча ў Канаду, яна магла б пазбавіцца працы. Становішча здавалася безнадзейным. Да таго ж, дзеля таго каб выклікаць Вольгу да сябе, Грыцук аддаў чатыры тысячы долараў (вялізную па тых часах суму!) фірме, якая займалася справамі эмігрантаў. Але яе неўзабаве зачынілі, бо фірмоўцы ўжывалі не зусім законныя метады. Грошай, вядома, Алесю не вярнулі...
Ішоў час. Год за годам яна працавала ў Народным банку, год за годам марыла паехаць да каханага. I ён не здаваўся. Урэшце ўрад Польшчы дазволіў злучацца сем’ям. Але яна не мела такіх правоў. I тады даўнія знаёмыя яе памерлага бацькі, цяпер польскія адвакаты, дапамаглі ёй, і яна стала вольнай...
13 студзеня 1958 г. рэйсам праз Лондан яна ляцела над акіянам, паўтараючы шлях, што прайшоў Алесь, які тады, дзесяць гадоў таму, ехаў параходам з Італіі. Яна не магла паверыць свайму шчасцю і ачуняла толькі тады, калі ў аэрапорце ў Таронта ўбачыла групу людзей з кветкамі і сярод іх таго, аб кім марыла ўсе гэтыя пакутныя дзесяць гадоў. Ішла да іх, і ногі дрыжэлі. Яна заўважыла, што і ў яго той жа стан. Яны глядзелі адно на аднаго, пазнаючы сябе ранейшых, спазнаючы таксама, ці яны, сённяшнія, маюць тыя ж пачуцці, ці не дарэмнаю мараю жылі ўвесь гэты час. I калі ён схапіў яе і закружыў вакол сябе, і яна нібы паляцела над зямлёй, яе ахапіла пачуццё вялікага, здзейсненага шчасця... Смяяліся і плакалі ўсе вакол, і яны таксама і смяяліся, і плакалі... Новы год (па старым стылі) пачынаўся для іх шчасліва...
Спецыяльны дазвол на царкоўны шлюб ім прыслаў уладыка Васіль, вянчаў Міхась Мацукевіч, будучы мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай царквы. Вянчаў у першым беларускім доме, які купілі на свае пакуль яшчэ надта сціплыя сродкі беларусы Канады, і толькі пасля вянчання яна даведалася, колькі ж высілкаў зрабіў ейны муж для таго, каб Згуртаванне беларусаў Канады займела свой культурны і рэлігійны цэнтр, бо грошы, якіх не хапала для набыцця, унёс менавіта ён, Алесь Грыцук. Зрэшты, яна ведала ягоную надзейнасць і вернасць сябрам і беларускай справе — некалі яшчэ ў Аўстрыі, калі паўстала неабходнасць завязаць лучнасць з беларусамі Нямеччыны,
а дазволу ўладаў на пераход мяжы не было, менавіта Алесь Грыцук прайшоў праз кардоны і зрабіў такую важную для ўсіх справу. Кастусь Акула, выдатны беларускі пісьменнік Канады і грамадскі дзеяч, напісаў па просьбе беластоцкага даследчыка Вячаслава Харужага 14 ва ўспамінах пра А. Грыцука наступнае: «У гэны час Алесева здысцыплінаванасьць, ягоная жыцьцярадасная натура—вечны аптымізм, запас жыцьцёвае практыкі зь мінулага дый вышэйшая адукацыя —усё гэта было надзвычай патрэбнае і цэннае для нашых арганізацыяў, калі беларусы тут пад бел-чырвона-белым сьцягам і падтрымкай Беларускай Народнай Рэспублікі шырака заявілі ў Канадзе пра сваё існаваньне, свае нацыянальныя правы ды падключыліся ў агульны антьшаскоўска-бальшавіцкі фронт паняволеных народаў, што змагаліся за сваё вызваленьне» (Czasopis. 2000. № 7-8).
Сваю дачушку Юльяну шчаслівыя Вольга і Алесь назвалі ў гонар дзеда — Юльяна Грыцука, які пастараўся, каб усе дзевяць ягоных дзяцей выйшлі ў людзі, бо сам быў дбайным гаспадаром і заклаў у душу свайго сына высокія маральныя якасці і трывушчасць беларуса.
Сёння Юльяна і спадарыня Вольга па-ранейшаму жывуць у канадыйскім горадзе Кінгстане, дзе на могілках знайшоў вечны спачын самы дарагі для іх чалавек. На яго труну, пакрытую бел-чырвона-белым сцягам, дачка некалі паклала васількі. Калі прыходзіць час зноў зацвісці васількам, маці і дачка, як калісьці, стараюцца пакласці іх на месца вечнага спачыну мужа і бацькі, памятаючы, як любіў ён радкі Багдановіча і ўвогуле беларускае Слова.
Вольга Грыцук па-ранейшаму кахае светлага, шчырага чалавека, якога падарыў ёй лёс. I гэтае каханне жыве ў часе і прасторы, яно абагачае свет і, значыць, усіх нас.
3 ліпеня споўніцца 94 гады з дня ягоных народзін. Аляксей Грыцук заслугоўвае памяці нашчадкаў як сваёй грамадскай дзейнасцю, так і літаратуразнаўчымі працамі — яны арыгінальныя, свежыя па думцы і ідэях.
I яны абавязкова вернуцца на зямлю, якая дала ім пачатак, як вернецца (і ўжо вяртаецца) і ягонае імя.
14 Вячаслаў Харужы (12.08.1965, Крынкі Падляскага ваяв.. Польшча), гісторык, пэдагог, укладальнік кніг. Скончыў філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку (1990). Працуе настаўнікам гісторыі. Рэдактар Czasopis’y. Дасьледуе гісторыю беларусаў у Польшчы. Аўтар кнігі «Bialoruskie drugi obieg w Poisce, 1981-1990» (Bialystok, 1994), некалькіх артыкулаў па гісторыі Беларусі і нацыянальнага руху.
СПАДЧЫНА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Артыкулы, эсэ, урыўкі з дысэртацыі
ПРАЗ ПРЫЗМУ ПСТОРЫІ
Няма сяньня хіба такога часапісу, які б на сваіх балонках не стараўся заняць становішча адносна вытварыўшайся палітычнай сытуацыі пасьля афіцыйнага заканчэньня Другое сусьветнае вайны. Нічога ў тым дзіўнага, бо з тугою доўгачаканы супакой не прыйшоў, а наадварот, пагроза катастрофы што раз сільней уядаецца ў людзкія душы. Таму мо найбольшыя розумы сьвету сяньня стараюцца знайсьці выхад з палажэньня, падсоўваючы народам, як новыя ідэі, формы калектыўнае бясьпекі, або, ляпей, формы калектыўнага сужыцьця вольных народаў.
Найбольш зацікаўленыя гэтымі ідэямі народы, паняволеныя савецкай Расеяй, а сярод іх і мы, беларусы. Канцэпцыі Міжмор’я «Прамэтэя» 2, АБН3 і іншыя стараюцца разьвязаць праблемы гэтае найбольш нешчасьлівае часткі Эўропы, што знаходзіцца сяньня за т. зв. «зялезнай занавесай».
1 Канцэпцыя Міжмор’я, папулярная ў другой палове 1940-х гг., зьявілася сярод польскіх эміграцыйных колаў і азначала аднаўленьне фэдэрацыі, прынамсі народаў, што насялялі Ўсходнюю Эўропу ад Балтьійскага да Чорнага мора (іншымі словамі, аднаўленьня Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.). Некаторы час падтрымлівала канцэпцыю Міжмор’я Рада БНР на чале зь Міколам Абрамчыкам.
2 Клюб «Прамэтэй» быў створаны ў першай палове 1950-х гг. як супрацьвага Камітэту народаў Расеі, які не прызнаваў права нацый, што ўваходзілі ў СССР, на самавызначэньне да перамогі над бальшавізмам. «Прамэтэй» аб’ядноўваў «нярускія» эмігранцкія суполкі.
3 Антыбальшавіцкі блёк народаў — антыкамуністычная арганізацыя, што аб’ядноўвала эмігрантаў з былога СССР і краін сацлягеру Усходняй Эўропы і Азіі. Створана ў 1946 г. Дзейнасьць зводзілася да правядзеньня рознага кшталту канфэрэнцый і адсылкі мэмарандумаў. Беларусы спынілі супрацоўніцтва з АБН у 1970-х гг., калі пабачылі, што ўдзел адымае шмат грошай (выдаткі на канфэрэнцыі ў Паўднёвай Амэрыцы і Азіі, а таксама штогадовыя складкі).
Усе яны маюць пазітыўныя для нас бакі. Учытваючыся ў іх, мімаволі прыходзіць на думку гісторыя беларускага народу, што ў сваёй прышласьці таксама шукаў забясьпечаньня ў саюзах з іншымі дзяржавамі, а перадусім з Польшчай. Заглянем у гісторыю.
КРЭВА
У XIII ст. цэнтр беларускае дзяржаўнасьці перанёсься з Полацку ў Наваградак, а пасьля ў Вільню4, дзе захаднія беларускія плямёны стварылі моцны дзяржаўны арганізм пад назовам Вялікае Княства Літоўскае.
У часы найбольшае свае магутнасьці, за часоў Кейстута і Альгерда, беларусы давалі ня толькі належны адпор усім ворагам, але нават самі пашырылі значна свае межы на ўсход і поўдзень коштам Расеі і Украіны. Аднак вынікнуўшыя непаладкі ўнутры дзяржавы пасьля сьмерці Альгерда не дазволілі далей разьвівацца так слаўна пачатай справе.
Скарысталі з гэтае нагоды нашыя ворагі — Масква і нямецкія ваенныя Ордэны, і пачалі з большай сьмеласьцю нападаць на беларускія землі, пагражаючы цэласьці Вялікага Княства. Тады беларускім дзяржаўным мужам прыйшла думка шукаць забясьпечаньня сваёй цэласьці ў хаўрусе з іншай загрожанай дзяржавай. Так паўстала ў 1385 г. вунія Вялікага Княства Літоўскага (Беларускага) з Полыпчай. Акт злучэньня дзяржаваў быў падпісаны ў мясцовасьці Крэва. На аснове гэтае вуніі Беларусь (Вялікае Княства Літоўскае) і Польшча мелі тварыць адну вялікую злучаную дзяржаву, на роўных правох для абодвух народаў. Аднак у практыцы гэта была інкарпарацыя Вялікага Княства да Польшчы.
Як бачым, сама добрая ідэя супольнае абароны абодвух народаў ад супольных ворагаў, праз памылкі нашых дыпляматаў, што на загад Ягайлы падпісалі патрэбныя акты, і цераз вышэйшасьць польскае дыпляматыі, што змагла абаламуціць беларускіх князёў, сталася згубнай для нашай дзяржавы.
ГАРОДЛЯ
На шчасьце, знайшоўся ў Вялікім Княстве Літоўскім (Беларускім) чалавек, што не дапусьціў зьдзейсьненьня пастановаў
4У пачатку XIV ст. (у 1323 г.).
Крэўскае вуніі. Быў ім вялікі князь Вітаўт, што выявіў надзвычайныя здольнасьці як у галіне вайсковай, так і палітычнай. Часы ягонага панаваньня зьяўляюцца сьветлай старонкай беларускае дзяржаўнасьці. Стаўшы на чале незадаволеных крэўскай умовай князёў, ён прымусіў Ягайлу аддаць яму Вялікае Княства як суверэнную дзяржаву. Тым самым Крэўская вунія фактычна перастала існаваць.
Выкарыстоўваючы некаторыя цяжкасьці Вітаўта ў змаганьні з татарамі, палякі не дазволілі сабе на поўную страту Вялікага Княства.
Праз паражэньне Вітаўта ў бітве з татарамі над ракой Ворсклай і супольную перамогу беларуска-польскіх войскаў над крыжаносцамі пад Грунвальдам5, палякі дабіліся таго, што ў 1413 г. была падпісаная ў Гародлі новая, т. зв. Гарадзельская вунія Літвы (Беларусі) з Польшчаю. На аснове гэтай вуніі літоўскія баяры забавязваліся бяз ведама палякаў не выбіраць сабе новага князя, а палякі бяз ведама беларусаў — не выбіраць сабе новага караля.
Умову гэту асабліва падтрымлівалі жамойты, таму што яны, як каталікі, атрымалі цяпер асаблівыя прывілеі.
Падзел Вялікага Княства на каталікоў ■— больш упрывілеяваных — і праваслаўных быў вялікім дасягненьнем польскае дыпляматыі, бо разьбіў Беларусь на два варожыя абозы і зрабіў яе больш падатнаю на польскія ўплывы.
РОЎНЫЯ 3 РОЎНЫМІ, ВОЛЬНЫЯ 3 ВОЛЬНЫМІ