Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Мы дамовіліся зладзіць у студзені ці лютым вечар украінскай і беларускай паэзіі ў Таронта, з удзелам выдатнай беларускай паэткі Натальлі Арсеньневай, што жыве ў Рочэстэры 8. Уступнае слова меў зрабіць Андрый Грыцук. Ужо дамовіліся пра залю і зрабілі дзейсныя практычныя захады, калі зьнянацку да нас патэлефанавала Оля і папрасіла адкласьці вечар. Выявілася — Андрый у шпіталі, Андрый, які ніколі ня скардзіўся ні на якія хваробы!
Апэрацыя... Рак... Ужо ў цяжкім стане... Надзеі на выздараўленьне мінімальныя, а хутчэй — ніякія. Усё тое раптоўна звалілася на жонку дый на 18-гадовую бацькаву ўлюбёнку, дачку Юльяну, як чорная непапраўная катастрофа... Пасьля апэрацыі Андрый вяртаецца дадому, нават спрабуе хадзіць на працу, але тое яму ня надта ўдаецца. Ізноў шпіталь, ізноў надчалавечыя намаганьні змагчы хваробу. Але нават надзвычайная вітальная
7 Відаць, слэнгавае слова. Азначае тых, хто працуе з jackhammer’aM — ручным бурыльным малатком.
8 Рочэстэр — горад, разьмешчаны на беразе возера Антарыё (штат Нью-Ёрк, ЗША).
сіла, так уласьцівая яму на ўсіх этапах ягонага нялёгкага жыцьця, ня здольная была адмяніць непапраўнае. I ў нядзелю перад поўднем, сонечнага 30 чэрвеня 1976 г. яго ня стала.
Ня верыцца, што ўжо няма Андрыя. Ня верыцца, што ўжо ніколі ня стануць усьміхацца нам яго вялікія васільковыя вочы і што ўжо ніколі не пачуем ад яго: «Ой, калышацца вецер...».
Гомін Украіні. 1976.	29 (1416) (19 ліпеня).
Пераклала зукраінскай Вольга ІПАТАВА
Раіса Жук-Грышкевіч
АЛЕСЬ ГРЫЦУК
30 траўня [2006 г.] споўніцца 30 год, як абарвалося жыцьцё Алеся Грыцука, шматгадовага старшыні Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК), сябра Рады БНР і скарбніка Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Канадзе, парафіяніна БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
Алесь Грыцук — прыстойны, ветлівы, зраўнаважаны інтэлігент. Цяжка ўявіць сабе, каб ён калі каголечы ня толькі скрыўдзіў, але нават каб зрабіў словам ці ўчынкам камусь прыкрасьць... У грамадзкім жыцьці падчас гарачых дыскусій ён ніколі не падымаў голасу. Любіў паэзію й часта цытаваў вершы, асабліва Максіма Багдановіча.
Любіў Алесь прыгаство, і Бог надарыў яго прыгожай жонкай Вольгай і дачкой Юльянай.
3 Алесем Грыцуком, як і зь іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадзтва Канады, давялося мне ўпершыню сустрэцца на II Зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў у Канадзе, які адбыўся 27-28 траўня 1950 г. ва ўкраінскай залі на 191 Ліпінлот, Таронта. 3 пратаколу, які запісала спадарыня Валянціна Пашкевіч, відаць, што зьезд пачаўся малебнам, адпраўленым беларускім сьвятаром айцом Міхалам Мігаём. Пасьля прывітаньняў прадстаўнікоў украінскіх арганізацый і прэсы зьезд праслухаў два рэфэраты: 1) «Сытуацыя беларускай эміграцыі ў Канадзе й нашы заданьні» — сказаў сп. А. Грыцук, і 2) «Беларускі вызвольны рух» — сказаў праф. В. Жук-Грышкевіч, гаворыцца ў пратаколе.
На другім зьезьдзе ЗБК у даўгіх нарадах дыскутавалася пытаньне, якім мае быць ЗБК — палітычнай ці апалітычнай арганізацыяй. У выніку дыскусіяў у пратаколе запісана: «Зьезд большасьцю галасоў пастанавіў, што ЗБК павінна быць
арганізацыяй грамадзка-нацыянальнай, апалітычнай і стаяць на грунце 25 Сакавіка».
Але да пытаньня — палітычнай ці апалітычнай мае быць арганізацыя — сябры ЗБК вярнуліся зноў на IV Агульным зьезьдзе ЗБК 17-18 траўня 1952 г. у сьвятліцы ЗБК на 140 Батэрст-стрыт у Таронта. На гэтым зьезьдзе дайшло да расколу. Прычынай было ўстанаўленьне ідэалягічнага напрамку ЗБК. Некаторыя сябры пад кіраўніцтвам дэмагога9 не хацелі пагадзіцца з тым, што ЗБК стаіць на БНРаўскім грунце. Апынуўшыся пры галасаваньні ў меншасьці, яны пакінулі зьезд.
Раскол, безумоўна, быў вялікім маральным ударам для і так невялікага лікам ЗБК. Адчуваўся пасьля яго ціхі сум, прыгнечаны настрой, што лёгка мог перайсьці ў зьнявераньне.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, не старшыня ЗБК, гуртуе вакол сябе зь дзясятак найбольш нацыянальна сьведамых і дзейных маладых людзей і кажа ім, што трэба ратаваць ЗБК. Каб гэтага дасягнуць, трэба стварыць моцны, дысцыплінаваны «касьцяк» — групоўку, якая павядзе інтэнсіўную працу і ня толькі сама будзе трымацца, але й іншых будзе трымаць на духу, глядзець, каб ЗБК не развалілася.
Групоўку, у якую ўвайшлі Алесь Грыцук, Кастусь Акула, Мікола Ганько, Язэп Чорны, Янка Баран, Мечыслаў Рачыцкі й яшчэ некалькі сяброў, маладыя энтузіясты назвалі «Авангард Беларусі». I «Авангард» зь відавочным гонарам сваё заданьне выконваў і мэту асягнуў. ЗБК ажыло і жыве ўжо за паўстагодзьдзе. Дзейнасьць групоўкі трывала аж да выезду яе заснавальніка і кіраўніка ў лютым 1954 г. у Мюнхэн, дзе доктар В. Жук-Грышкевіч арганізаваў і быў першым кіраўніком Беларускае сэкцыі радыё «Вызваленьне» '°.
Пасьля выезду В. Жук-Грышкевіча ў Мюнхэн у лютым 1954 г., ЗБК — з усімі яго заданьнямі, а гэта: 1. Быць моцнай нацыянальнай беларускай арганізацыяй. 2. Здабыць сваю матэрыяльную базу — купіць свой собскі Беларускі дом і 3. Заснаваць прыход БАПЦ, — улажылася на плячох сп. Алеся Грыцука. I ён, старшыня ЗБК, гэтыя нялёгкія заданьні з адданасьцю справе выконваў.
Ягоным стараньнем была вырэнтаваная ва ўкраінскім доме на 140 Батэрст-стрыт вялікая плошча для ўладжаньня сьвятлі-
’ Маецца на ўвазе Сяргей Хмара-Сіняк. '°Цяпер Радыё «Свабода».
цы ЗБК, якая сталася тымчасовай, аж да куплі свайго Беларускага дому, гасподай Згуртаваньня беларусаў Канады.
3 1954 году старшыня ЗБК са сваёй управай прыступае энэргічна да шуканьня аб’екту й куплі беларускага грамадзкага дому. Тады ніхто з ЗБКоўцаў ня толькі ня меў свайго собскага дому ў Канадзе, але й аб ім нават і ня марыў, а ўсе давалі ахвяры, канцэнтравалі свае сілы, каб купіць свой беларускі Дом. Факт гэты шмат гаворыць аб тых людзях, аб тым беларускім грамадзтве, што ў другой палове XX ст. арганізавала беларускае нацыянальнае жыцьцё ў Канадзе.
Найважнейшы ўклад сп. А. Грыцука ў будаваньне беларускага нацыянальнага жыцьця — ЗБК — заключаецца ў пошуках аб’екгу для Беларускага дому, залагоджваньні фінансавых і праўных спраў, зьвязаных з купляй гэтага дому, арганізацыяй сплачваньня гіпатэкі ды ўладжаньні-пабудовы капліцы для БАПЦ у Таронта.
Першым Беларускім домам, які быў куплены дзякуючы стараньням старшыні ЗБК, быў дом на Дандас, 1000. Першая багаслужба ў БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта адбылася ў капліцы-царкве, уладжанай у доме пад тым жа адрасам, 2 кастрычніка 1954 г.
У двухпавярховым Беларускім доме на Дандас, 1000 была цудоўная вялікая царква, былі пакоі, дзе жылі айцец Міхал Мацукевіч, старшыня ЗБК Алесь Грыцук, сакратар ЗБК Мікола Ганько і, магчыма, яшчэ хто. Яны плацілі месячна належнасьць за кватэры й з гэтага былі грошы на сплату гіпатэкі... Але ў доме на Дандас, 1000 не было залі на сходы. Таму трэба было адразу прыступаць да шуканьня іншага аб’екту.
Празь пяць гадоў ЗБК прадало гэты дом і разам з парафіяй БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага купіла ў жніўні 1959 г. куды большы за папярэдні дом на 524 St. Clarens Avenue ў Таронта. Дом гэты, названы Беларускім рэлігійна-грамадзкім цэнтрам, быў высьвячоны 22 лістапада пры ўдзеле архіяпіскапа БАПЦ уладыкі Васіля (Тамашчыка).
Другой важнай заслугай дзейнасьці Алеся Грыцука было наладжваньне сувязяў зь іншымі нацыянальнасьцямі. Калі ў студзені 1950 г. зь Лёндану (Ангельшчына) прыехаў у Таронта Вінцэнт Жук-Грышкевіч, ён адразу шукаў сувязяў зь іншымі нацыянальнасьцямі: украінцамі, палякамі, балтамі. 3 украінцамі сувязі наладзіў ён праз Алеся Грыцука, які сярод украінскай эліты меў знаёмых і сяброў. Украінцы ў Таронта былі добра
сарганізаваны, мелі свае ўкраінскія цэрквы й дамы, грамадзкія й культурныя арганізацыі.
За пасярэдніцтвам сп. Алеся Грыцука Вінцэнт Жук-Грышкевіч навязаў знаёмствы й цесныя сувязі з украінскім літаратурна-мастацкім клюбам. Клюб гэты запрашаў В. Жук-Грышкевіча й А. Грыцука рабіць у іх даклады зь беларускай літаратуры. Дзякуючы знаёмству з украінскім прафэсарам " В. ЖукГрыпікевіч зьвязаўся з аддзелам славістыкі пры ўнівэрсытэце Таронта ў справе арганізацыі беларускага лектарату, які праіснаваў два гады аж да выезду яго выкладчыка ў лютым 1954 г. у Мюнхэн (Нямеччына).
Дарагі Алесь, у 30-я ўгодкі Тваёй сьмерці хацела прыпомніць і запісаць тое, чым Ты жыў і чым яшчэ мы жывём. Мэтай і зьместам Твайго жыцьця было жаданьне будовы беларускага нацыянальнага жыцьця ў Канадзе — у ЗБК, а тым самым і ў Беларусі, — пабудовы нацыянальнага жыцьця на моцных ідэалягічных падставах — ідэалах Акту 25 Сакавіка. Імкненьнем да асягненьня такой Беларусі, у якой урад з дбайнасьцю культываваў бы беларускую мову, беларускую культуру, беларускую гісторыю, каб народ стаў паўнавартаснай нацыяй, якая абагаўляе сваю родную мову й сваіх волатаў духу, як Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас і сотні расстраляных ворагамі беларушчыны творцаў беларускае культуры.
Тваё імкненьне, дарагі Алесь, да незалежнай Беларусі ня скончана. Там, на родных загонах, праводзіцца жорсткая русіфікацыя, вынішчэньне беларускай культуры, самой беларускай нацыі. Але там і сёньня ёсьць і будуць разумныя, з гарачым патрыятызмам беларускія змагары, творцы беларускае культуры, якія безупынна будуць праводзіць змаганьне за асягненьне нашых ідэалаў.
11	Гаворка пра В. Дж. Кэя (Уладзімера Кісэлеўскага) (1896, сёньня Каламыец, Івана-Франкоўская вобл., Украіна 30.10.1976), навукоўца й грамадзкага дзеяча ў Канадзе ўкраінскага паходжаньня. Скончыў Венскі ўнівэрсытэт (1924) са ступеньню доктара філязофіі. У 1925 г. прыехаў у Канаду, жыў у Эдмантане (Альбэрта), рэдагаваў украінскую газэту «Західны Вістн». У канцы 1920-х навязаў кантакты зь беларускімі дзеячамі ў Чыкага Язэпам Варонкам і Янкам Чарапуком. У 1931-1941 гг. жыў уЛёндане (Вялікабрытанія). Потым вярнуўся ў Канаду. Працаваў у Дэпартамэнце дзяржсакратара Канады, выкладаў. Прафэсар Атаўскага ўнівэрсытэту, першы прэзыдэнт Арганізацыі славістаў Канады. Напісаў кнігу Canadians of Byelorussian Origin. Ottawa, 1960.
1 ведаеш, Алесь, мне скажуць — тое, што я напісала, цяпер ня важнае, яно не друкуецца, бо Беларусь цяпер ператвараюць у Nobody’s Land — нічыю зямлю. Гэта такая зямля, людзі якой ня маюць ані свае роднае мовы, ані свае культуры, ані свае гісторыі... Выкідаюць са сталіцы краіны, зь беларускіх заляў выявы-партрэты сваіх славутых людзей, бо выявы тыя сьведчаць аб вялікай беларускай культуры й слаўнай беларускай гісторыі.