Мы стваралі сваю Беларусь
Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
Калі яны з Івонкай пераехалі ў Канаду, то адразу ж уключыліся ў беларускую грамаду ў Таронта, уступілі ў сябры ЗБК. На сьвяткаваньні 25 Сакавіка і Слуцкага Збройнага
54Янка Сурвілла (20.06.1925, в. Бялевічы, сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. 03.06.1997, Атава, Канада). У 1943-1944 гг. працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне. У паваеннай Нямеччыне жыў у лягеры Ватэнштэт, выдаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». У 1951 г. пераехаў у Гішпанію, дзе скончыў факультэт палітычных і эканамічных навук Мадрыдзкага ўнівэрсытэту. У 1952 г. заснаваў беларускую рэдакцыю Нацыянальнага гішпанскага радыё, дзе вёў перадачы да 1965 г. У 1969 г. разам з жонкай выехаў у Канаду, працаваў у Міністэрстве занятасьці й эміграцыі. Быў прадстаўніком ад беларусаў у Канадзкай Радзе паняволеных эўрапейскіх народаў, быў старшынём Атаўскага аддзелу ЗБК.
Івонка Сурвілла (11.04.1936, Стоўпцы, сёньня Менская вобл.). Нарадзілася ў сям’і Ўладзімера й Эвэліны Шыманцоў. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філялягічны факультэт Сарбоны (1959). 3 1969 г. у Канадзе. Працавала перакладчыцай у фэдэральным бюро перакладаў краіны. Узначальвала БІНІМ у Канадзе, Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю. Была рэфэрэнтам вонкавых справаў ва Ўправе ККБК, а таксама ва Ўправе Канадзкай Рады шматкультур’я. 3 1997 г. старшыня Рады БНР.
Чыну ў Таронта яны прыяжджалі ўсёй сям’ёй. Янка часта рабіў даклады на гэтыя тэмы. Неўзабаве пасьля прыезду яго выбралі старшынём Атаўскага аддзелу ЗБК. Дарэчы, у гэтай якасьці ён удзельнічаў у Канадзкай Радзе паняволеных эўрапейскіх народаў.
У 1975 годзе Янка і Івонка зарганізавалі ўАтаўскім унівэрсытэце беларускі сымпозіюм, які меў вялікі розгалас і прайшоў вельмі пасьпяхова. У 1979 годзе Сурвіллы зладзілі беларускую экспазыцыю (Homlands Festival) у Атаве, якую рабілі штогод аж да 1989 г. Беларускі павільён афармлялі яны абое, дэкаравалі яго па-мастацку і з густам, аздабляючы яго цудоўнымі беларускімі экспанатамі, што нязьменна выклікала захапленьне наведвальнікаў. Мы з Алесем таксама захапляліся гэтай парай: яны абое ўсе свае сілы ўкладалі ў пашырэньне ведаў пра Беларусь, часта чыталі даклады пра яе на розных канфэрэнцыях, былі ініцыятарамі залажэньня Фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю. Дарэчы, Івонка ў якасьці рэфэрэнта вонкавых справаў ва Ўправе ККБК здабыла фінансаваньне дзьвюх канфэрэнцый беларусаў Канады ў пачатку 1990-х гадоў, дабілася прысутнасьці беларусаў у Канадзкай Радзе шматкультур’я, і — што асабліва важна — гэта паспрыяла моцнай рэакцыі парлямэнту Канады на зьбіцьцё беларускіх дэпутатаў 11 красавіка 1995 году. Але гэта ўжо будзе пазьней, пасьля сьмерці яе дарагога Янкі...
Апошняе,штоёнпасьпеўзьдзейсьніць—узяцьудзелу I зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску дый наведаць свой родны кут. Адышоў у Вечнасьць у 1997 годзе.
Янка Сурвілла пакінуў вялікі сьлед у сэрцах нашае грамады, і памяць аб ім застанецца ў нас назаўсёды. Івонка ж і далей працягвала сваю вялікую працу на карысьць Бацькаўшчыны як старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва (БШІМ) у Канадзе, старшыня Фонду ахвярам Чарнобылю. Ад 1997 г. яна — старшыня Рады БНР.
Часта бывалі мы і ў Ганькоў, лічыліся ім крэўнымі, і іхні дом быў для нас сваім. Марыя і Мікола — гэта тыя беларусы, якія заслугоўваюць вялікай пашаны за сваю дзейнасьць. Яны абое былі (а Марыя і па сёньня ёсьць) падмуркам і аховай Hamad арганізацыі. Пачцівыя, шчырыя, добрыя і вельмі ахвярныя людзі, яны дапамагалі многім беларусам і давалі ім прытулак у сваёй хаце, а таксама заўсёды былі гатовыя падмацаваць дух і цела тых, хто меў у тым патрэбу, — і грашыма, і парадамі.
Жыцьцё наша тым часам ішло, мінаў за годам год. У Кінгстане Алесь меў ужо даволі прыстойны заробак, і таму аўтамабіль мы купілі неўзабаве пасьля набыцьця хаты (за якую пасьля трэба было яшчэ 25 гадоў сплачваць крэдыт). Але мы змаглі ўжо нават запрасіць да сябе ў госьці пляменьніцу Алеся Крысьціну, і муж прагна распытваў яе і пра Полыпчу, дзе яна жыла, і асабліва пра Беларусь, дзе дзяўчына бывала ў час студэнцкіх канікулаў.
Алесь рабіўся вядомым у навуковым сьвеце. Так, у 1969 г. ён напісаў даклад (на ангельскай мове) «Беларускія публікацыі ў Канадзе» і прачытаў яго на III Канфэрэнцыі канадыйскіх славістаў у Ёрк-унівэрсытэце. Праз спэцыяльную камісію парлямэнту ён быў запрошаны зрабіць ад імя ЗБК спэцыяльнае паведамленьне аб беларускай эміграцыі ў Канадзе. Такі ж ліст напісаў ён і для Каралеўскай камісіі па білінгвізьме і бікультуралізьме ў 1965 г., дапоўніўшы яго новымі зьвесткамі. Высока цанілі яго і на працы, напрыклад, прафэсар Садоўскі55, які выкладаў ва ўнівэрсытэце расейскую мову і зь якім Алесь часта абменьваўся кнігамі, а таксама ўкраінскі прафэсар Багдан Пляскач 56, які згадзіўся быць кіраўніком яго дысэртацыі. Вельмі цёпла ставіліся да яго і да ўсёй нашай сям’і сябры ЗБК.
Алесь і ў гэтыя гады, калі ўжо ня мог так часта езьдзіць у Таронта (гэта недзе 250 км), усё роўна трымаў сувязь са Згуртаваньнем і шмат працаваў на грамадзкай ніве.
Пачынаючы яшчэ з 1951 г„ ён быў (з рознымі перапынкамі) то скарбнікам, то сябрам, a то і старшынём сэктару Рады БНР у Канадзе. У сямейным архіве маецца ліст сакратара фінансаў Рады БНР Васіля Кендыша, дзе ён піша: «Мяне цешыць, што вы адразу энэргічна прыступілі да працы і маеце добрыя вынікі».
55 Янка Садоўскі (15.07.1926, Стоўпцы, сёньня Менская вобл.— 10.06.1982). Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным руху на Стаўпеччыне. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У Вялікабрытаніі з 1946 г., потым выехаў у Рым — вучыцца ў Папскім Грыгарыянскім інстытуце. У сьнежні 1955 г. высьвячоны на сьвятара. Вярнуўся ў Лёндан дзеля працы ў Беларускай каталіцкай місіі. У 1961 г. парваў са сьвятарствам ды выехаў у Канаду. Выкладаў расейскую мову й літаратуру ў Кўінскім унівэрсытэце (штат Антарыё). Аўтар манаграфіі Byelorussians in Canada (1982).
56 Багдан Пляскач (20.03.1918-20.08.1992). Быў вялікім сябрам беларусаў. Спрыяў усім ініцыятывам ЗБК. Вучыўся ў Мадрыдзкім і Атаўскім унівэрсытэтах, у апошнім здабыў дактарат, пасьля выкладаў філялёгію. Выдатны лінгвіст, ведаў усе славянскія мовы, а таксама гішпанскую, нямецкую, галяндзкую, ангельскую і францускую.
* * *
24 кастрычніка 1965 г. у царкве парафіі сьв. Кірылы Тураўскага адбылася ўрачыстая літургія ў гонар 125-годзьдзя з дня народзінаў Францішка Багушэвіча і 65-годзьдзя ягонай сьмерці. Урачыстую акадэмію адкрыў Алесь, які тады быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады. А даклад зрабіў Вінцэнт Жук-Грышкевіч. Увогуле, мы даволі рэгулярна адзначалі даты жыцьця ці сьмерці славутых беларусаў, асабліва пісьменьнікаў, такіх як Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас і Алесь Гарун. Літаратура дапамагала нам не губляць адчуваньня сувязі з Радзімай.
17 верасьня 1967 г. у нашым Цэнтры адбылася важная падзея: быў заснаваны аддзел БІНІМ у Канадзе. Старшынём быў абраны В. Жук-Грышкевіч, а сакратаром — Алесь Грыцук.
Памятаецца, як Алесь загадзя паклапаціўся пра тое, каб вызваліць сабе колькі свабодных дзён (што было зусім няпроста), каб разам з В. Жук-Грышкевічам і Янкам Запруднікам паўдзельнічаць у Міжнароднай выставе ЭКСПА-67. Іх задача заключалася ў тым, каб сьвет мог атрымаць праўдзівыя, а не сфальсыфікаваныя зьвесткі пра жахлівую русіфікацыю ў Беларусі (у праграме быў заплянаваны «беларускі дзень»). Яны прыехалі ў Манрэаль 25 верасьня, за тры дні да гэтага «беларускага дня», і пасьпелі зьмясьціць у манрэальскай газэце зварот інфармацыйнага бюро БНР, які быў у лістоўках распаўсюджаны ў савецкім і іншых павільёнах выставы.
Таксама важным этапам у жыцьці беларусаў Канады была канфэрэнцыя па разьвіцьці культур Канады. У працы ўрадавай камісіі па білінгвізьме і бікультуралізьме разглядаліся праблемы этнічных групаў. Мой муж і спадар Барыс Рагуля распрацавалі два беларускія праекты, якія былі разгледжаныя спэцыяльнай камісіяй. Такім чынам была зафіксаваная беларуская прысутнасьць у Канадзе.
4 кастрычніка 1969 г. урачыста прайшло сьвяткаваньне 15-х угодкаў БАПЦ. Мы шмат пастараліся, каб урачыстасьць гэтая прайшла вельмі прыгожа і пакінула ў сэрцах прысутных самыя добрыя ўражаньні. У гэты ж дзень А. Грыцук, В. ЖукГрышкевіч, М. Ганько і А. Протас 57 заснавалі аддзел лігі БНР на Канаду.
57 Аляксандар Протас (1909, Лужкі, сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. 27.09.1984). Браў актыўны ўдзел у працы ЗБК, дзейнасьці парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
Яшчэ хацела б адзначыць прыезд да нас у Таронта паэткі Натальлі Арсеньневай. Зь вітальным словам выступіў Алесь, а я ўручыла ёй падарунак ад імя ўсіх прысутных.
16 чэрвеня 1970г. Алесь паехаў у Нью-Ёрк на паховіны ўладыкі Васіля, які памёр праз 11 дзён пасьля сьмерці прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Гэтыя страты былі для нас вельмі горкія. Мікола Абрамчык часта прыяжджаў да нас і сябраваў з маім мужам (у нас захавалася шмат ягоных лістоў). 3 уладыкам Васілём (Тамашчыкам) Алеся зьвязвала даўняе сяброўства, яшчэ з часоў агульнай працы на Беласточчыне ў гады вайны.
Юлютага 1973 г. мы паехалі на сьвяткаваньне 70-х угодкаў з дня народзінаў В. Жук-Грышкевіча ў Бэры. Гэта была шчырая, цікавая і інтэлектуальная імпрэза. Алесь там сказаў добрае вітальнае слова.
Многае з таго, што рабіў муж, яшчэ трэба шукаць па дакумэнтах, якія захаваліся ў іншых друкаваных выданьнях, у архівах. Але хачу адзначыць, што ён пастаянна выконваў розныя функцыі ў беларускіх арганізацыях: быў некалькіразовым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады, радным БНР, сакратаром БІНІМ у Канадзе. Ён быў сапраўднай духовай падпорай нашай арганізацыі і заўсёды стараўся ўздымаць імя беларуса да высокага ўзроўню, у тым ліку навуковага.
Першую навуковую канфэрэнцыю па Беларусі, ці, як яе называлі, Першую сэсію беларускіх студыяў, Алесь наладзіў у 1973 г. Дапамагаў яму Янка Садоўскі. Канфэрэнцыя атрымалася вельмі цікавая.
25-27 красавіка 1975 г. пры Атаўскім унівэрсытэце адбылася Другая сэсія беларускіх студыяў, якую праводзіў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. У архіве майго мужа знаходзіцца 60 копій запрашэньняў розным навукоўцам і грамадзкім дзеячам— Інстытуту літоўскіх студыяў, старшыні камітэту па ўкраінскіх дасьледаваньнях Гарвардзкага ўнівэрсытэту, прафэсарам Івану Любачку58 з Кентукійскага ўнівэрсытэту, Д. С. Макмілану зь Пецярбурскага (штат Антарыё), С. Сьвія-