Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
Аднак моладзь не глядзіць ні на час, ні на абставіны, ёй хочацца жыць. Я мела сяброў і стрыечных сясьцёр і братоў, і часта моладзь зьбіралася ў нас, у нашым прасторным доме. Мы мелі патэфон і кружэлкі, танцавалі розныя вальсы, полькі, мелі і факстрот, і шлафокс. Гралі ў розныя гульні і даміно. А калі цябе запросяць танцаваць, то галава аж ідзе
15 Вёска за дзесяць кілямэтраў на паўднёвы захад ад мястэчка Дзісна.
кругам — адыходзяць прэч усе нягоды, і жыцьцё ўсё роўна здаецца цудоўным.
Займаліся мы і спартовымі танцамі на беразе Дзьвіны. Там у выходныя граў духавы аркестар. Калісьці мой тата і браты зрабілі каяк, і цяпер часта надавалася магчымасьць нам, хлопцам і дзяўчатам, пакатацца па рацэ. Суседзі ў нас на вуліцы былі цікавыя. Напрыклад, жылі на ёй маці і цётка ведамага мастака Віктара Жаўняровіча (дарэчы, мая маці хрысьціла яго). Калі ягоная маці памерла, ён прыяжджаў да цёткі. Элегантны, з бародкай, ішоў па вуліцы, выглядаў як сапраўдны мастак (ён тады, здаецца, вучыўся ў Вільні). Любіў сьпяваць беларускія, расейскія, польскія песьні. Яўрэі, што выходзілі на шпацыр, сядзелі на лавах, слухалі, часам нават гадалі, хто сьпявае, і заўседы адгадвалі, калі сьпяваў мой бацька — у яго таксама быў нядрэнны голас, ён нават удзельнічаў у царкоўным хоры. Яшчэ адзін вядомы сусед — брат Вацлава Ластоўскага, які, аднак, лічыў сябе шчырым палякам. Яны да нас прыходзілі гуляць у карты, спадарыня Ластоўская курыла, што нас уражвала. Бацькі гаварылі на ламанай пальшчызне, якая хутчэй нагадвала беларускую трасянку, а іх сыны — на добрай польскай мове, бо скончылі гімназію. Владэк быў з 1908 г., Янэк — з 1913, потым абодва былі рэпрэсаваныя. Мой брат Лёня расказваў пазьней, што бачыў іх пасьля вайны ў Польшчы.
Я і цяпер бачу горад 1б, наш дом, абкружаны палісаднікам, пафарбаваны ў прыгожы, бы трохі серабрысты колер, зь белымі аканіцамі, два каштаны, вярбу і бэз. Наша брама была з арнамэнтам... Бачу цудоўны маёнтак са старымі ліпамі. Нашая Дарожкаўская вуліца вяла прама да гімназіі, і на левым яе баку быў каталіцкі могільнік, на правым — праваслаўны. Засаджаная ліпамі, гэтая вуліца нагадвала бульвар. Але жыць у гэтым цудоўным горадзе, увогуле на радзіме нам не далі — ні нам, ні многім іншым сем’ям з нашай вуліцы...
Саветы шмат каго арыштоўвалі. I мы ў 1941 г., перад самым прыходам немцаў, былі ў сьпісе тых, хто падлягаў вывазу. Ня ведаю чаму: у нас жа і тата ўжо памёр, і даходаў асаблівых не было. Мы пра тыя сьпісы, вядома, ня ведалі. Але наш кватарант, савецкі служачы Лысенка, пра тое дазнаўся і прыслаў міліцыянта з запіскай, што нам трэба ратавацца. 1 мы ўцяклі.
,6У 1939 г. у Дзісьне пражывала 6 тыс. жыхароў і Дзісна была павятовым цэнтрам. Сёньня ў Дзісьне жыве 2,5 тыс. чалавек і амаль поўнасьцю адсутнічае прамысловасьць.
Схапілі шынку, дзьве буханкі хлеба, вопратку. Узяўшы малога Юрку, пайшлі берагам Дзьвіны, увечары — у Беразова, зь Беразова ў Горкі, да сялян, у якіх мама купляла сьмятану ды яйкі. Тыя людзі нас прынялі і перахоўвалі, аж пакуль не прыйшлі немцы. Тады зноў усчалася страляніна, згарэў касьцёл. Калі ўцяклі бальшавікі, мы вярнуліся ў наш дом. Ён ацалеў, але палісадніку навокал ужо не было, і нас спачатку не пусьцілі, бо там ужо быў штаб. Аднак, ведаючы нямецкую мову (вучылі ў гімназіі), мы дабіліся, каб нас пусьцілі спачатку ў кухню, a пазьней далі нам яшчэ два пакоі. Нашыя пастаяльцы адносіліся да нас няблага, але аднойчы п’яны немец стаў страляць у хаце — у карціну, у гадзіньнік. Куля прасьвісьцела якраз над маёй галавой, я так спалохалася, што ў мяне падкасіліся ногі, тазік, які я несла ваду таму немцу, каб ён памыўся, бразнуўся аб падлогу, і вада разьлілася па ўсім пакоі...
Сапраўды, з прыходам немцаў жыцьцё ў Дзісьне стала яшчэ цяжэйшае. На вуліцы можна было выходзіць толькі ад шостай раніцы да шасьці гадзін вечара. На вечарыну альбо вясельле мусілі мець дазвол ад паліцыі, таму што маглі зьбірацца ня больш за тры чалавекі. Было вельмі небясьпечна: партызаны часам нападалі на Дзісну 17 і днём, але найчасьцей уначы, і трэба было хавацца ў бункеры.
У 1943 г. мяне запрасілі на працу ў Дзісьненскую гарадзкую ўправу, у сакратарыят. Бурмістрам гораду тады быў Сяргей Зыбайла, а галоўным сакратаром — Аляксей Сонцаў. Ва ўправе было ўжо даволі шмат беларускай моладзі. А раней, калі многія месцы ва ўправе займалі палякі, яны змаглі зрабіць шмат шкоды беларусам. Ды з прыходам Радаслава Астроўскага 18
17 У Мёрскім раёне (гістарычная Дзісеншчына) было вельмі шмат партызанаў: партызанскія брыгады імя Ракасоўскага, Жукава, імя Калініна, Кароткіна ды інш.
'’Радаслаў Астроўскі (25.10.1887, Запольле, сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл. 17.10.1976, Бэнтан-Харбар, штат Мічыган, ЗША), палітычны дзеяч, пэдагог, аўтар школьных падручнікаў. У 1924-1936 гт. дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У другой палове 1920-х выканаўца абавязкаў старшыні Таварыства беларускай школы, віцэ-старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Улетку 1941 г. старшыня Менскага намесьніцтва, з кастрычніка 1941 па восень 1943 г. кіраўнік цывільных адміністрацый Бранскай, Смаленскай, Магілёўскай акругаў. Ад 21 сьнежня 1943 г. прэзыдэнт БЦР. Зь ліпеня 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне (1944-1948, 1950-1954), Аргентыне (1948-1950), Вялікабрытаніі (1954—1962). 3 1962 г. у ЗША. У 1962 г. з прычыны слабога здароўя падаў
зьмянілася ўсё, палякаў павыганялі і перасталі расстрэльваць беларускіх актывістаў, на якіх часта паказвалі палякі, што яны бальшавікі, хаця гэта было няпраўдай.
У гарадзкой управе стварыўся прыгожы гарадзкі хор. Моладзь зьбіралася днём, ціхенька, прыватна, каб трохі хоць павесяліцца і патанчыць. Mae калегі і калегі майго брата Лёні зьбіраліся ў нас, а заканчваліся нашы пасядзелкі танцамі. Мая мама прыходзіла і казала: «Дзетачкі, дзетачкі! Фіранкі аж пад столь падымаюцца! Вы ж мне ўсю падлогу можаце сьцерці!» Але, безумоўна, гэта быў жарт, бо навошта забараняць моладзі весяліцца? Ніхто ня ведаў, што будзе заўтра. Нам, маладым, якія зьбіраліся разам, было весела. Хацелася, каб такія хвіліны доўжыліся бясконца, але наступаў вечар — і трэба было разыходзіцца.
У 1944 г. Чырвоная армія пасоўвалася наперад, фронт наблізіўся да Дзісны, пачаўся абстрэл снарадамі. Усе ўцякалі куды хто мог. Наш дом згарэў разам з паловай вуліцы. Першы снарад ударыў у дом удавы Галубовай, тады — Вішнеўскіх. Трэці быў наш дом, а тады — Рублеўскіх, Русецкіх, Барткевіча, Курыловіча і вялікі мураваны шпіталь.
Але яшчэ да гэтага наступу Чырвонай арміі трэба было вырашаць, што рабіць. На тое, што такое бальшавізм і савецкая ўлада, мы ўжо добра нагледзеліся.
Мы ўсёй сям’ёй вырашылі ехаць на Захад. Нас павёз чалавек, які сам не хацеў заставацца, бо баяўся рэпрэсій. Узяўшы толькі іконы, клункі ды пару валізак з харчамі, накіраваліся на Глыбокае. (Якраз жа тады і загарэўся наш дом, і цяпер, кажуць, на тым месцы пабудаваны дзіцячы садок.) Стуль накіраваліся пад Вільню, затым пад літоўскую мяжу, на Коўна, потым даехалі да Марыямпалю '9. Даехалі да Кёнігсбэргу. Там мы мусілі прайсьці праз строгі кантроль.
Ехалі на Захад ня толькі мы, але тысячы людзей. Зь іх наладавалі цэлы эшалон і павезьлі на Бэрлін. Падчас страшэннай
у адстаўку з пасады прэзыдэнта БЦР. Паводле тэстамэнту пахаваны на могільніку Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).
Аднак насамрэч беларусізацыя акругаў пачалася яшчэ ўвесну 1942 г. дзякуючы дзейнасьці Беларускай народнай самапомачы і яе кіраўніка Івана Ермачэнкі. Менавіта ўвесну 1942 г. пачалася «ачыстка» — часам і шляхам банальных даносаў у нямецкую адміністрацыю — грамадзкіх устаноў у Заходняй Беларусі ад польскага элемэнту і заменай яго беларускай адміністрацыяй.
” Горад на паўднёвым захадзе Літвы.
бамбёжкі Бэрліна наша сям’я разлучылася. Мы згубілі сястру Любу і брата Лёню. Гэта была вялізная трагедыя: бамбаваньне скончылася, цягнік едзе далей, а паловы нашай сям’і няма! I што рабіць —ехаць і ратаваць астатніх ці застацца тут і загінуць усім? I мы вырашылі ехаць далей, цяпер ужо толькі мама, Марыся з сынам і я.
Усё падарожжа праходзіла пад вялікім страхам. У Радэнбэргу, недалёка ад Дрэздэну, нас прывезьлі на фабрыку, дзе мы працавалі па 12 гадзін. Жылі зь людзьмі розных нацыянальнасьцяў, якіх сагнала з родных мясьцінаў вайна і надыход бальшавікоў. Але найболей там было ўкраінцаў.
Пасьля капітуляцыі Нямеччыны мы пакінулі гэты лягер, таму што побач аказаліся бальшавікі, якія занялі гэтую частку Нямеччыны. Мы зноў мусілі ад іх уцякаць! 3 дапамогай адной немкі, якая нам спачувала і дала нам мапу, а таксама дапамагла зладаваць каляску, мы на пачатку чэрвеня пайшлі ў амэрыканскую ахову. Ішлі пехатой, пасадзіўшы на калясачку малога пляменьніка Юрку. Ішлі, цягнучы яе па чарзе. У Чэхаславаччыне чэхі нас накармілі ў Чырвоным Крыжы, далі адпачыць, дапамаглі даехаць цягніком да аўстрыйскай мяжы. Цераз Дунай мы паехалі паромам. Яшчэ трохі, і ехаць бы нам не далі: савецкае войска было зусім блізка. На тым беразе былі ўжо амэрыканцы. Уцекачоў была маса, усе іпукалі ежы, былі галодныя. Гэтае падарожжа доўжылася каля трох месяцаў.
ЭМІГРАЦЫЯ. АЎСТРЫЯ
I цяпер, калі прайшло столькі гадоў, усё, што зьвязана з Алесем, прыходзіць да мяне часта, як быццам пракручваецца кінастужка, толькі ідзе яна не наперад, а назад, у незабыўную маладосьць.
Першая сустрэча... Узгадваю сябе, зьнясіленую, у вільготнай гумовай пелярыне, у тыя хвіліны, калі я ўвайшла ў пакой Беларускага камітэту ў Зальцбургу, дзе былі тры хлопцы і дзе вісеў бел-чырвона-белы сьцяжок, зроблены з паперы. Першы з хлопцаў — элегантны, высокі, з вусікамі, зь сіваватымі скронямі — гэта Ўладзімер Дудзіцкі20 (іхнія імёны я спачатку не запомніла, і толькі пазьней даведалася, што двое зь іх пісалі вершы). Другі, меншы ростам, заклапочаны і хмурны, ■— Алесь Салавей 21.1 трэці сінявокі, з лагоднай усьмешкай, — Алесь Грыцук. Ён быў у сьмешным нейкім адзеньні: старыя афіцэрскія боты, старое галіфэ (я пазьней даведалася, што ён, калі ўцякаў з амэрыканскага палону, мусіў пераапранацца і таму надзеў тое, што можна было дастаць). Ад яго
“Уладзімер Дудзіцкі (сапр. Гуцька, 1911, Дудзічы, сёньня Пухавіцкі р-н Менскай вобл. пасьля 1976), пісьменьнік, журналіст. У 1930-хгг. рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі, у аддзеле культуры Менскай гарадзкой управы. У канцы 1940-х пераехаў у Вэнэсуэлу, дзе заснаваў Беларускі камітэт. У сярэдзіне 1950-х — кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленьне». У 1976 г. выехаў у СССР, пасьля чаго бясьсьледна зьнік.