Мы стваралі сваю Беларусь Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука Вольга Грыцук

Мы стваралі сваю Беларусь

Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Вольга Грыцук
Выдавец: Медысонт
Памер: 256с.
Мінск 2007
56.78 МБ
У 1961 г. Алесь выехаў на вучобу ў Атаўскі ўнівэрсытэт, у School of Library Science (Школу бібліятэчных работнікаў). Дастаць грошы на вучобу — а гэта на той час былі дзьве тысячы даляраў, надта вялікая сума, — было складана. Дапамог Барыс Рагуля, пазычыўшы нам гэтую суму.
Вучыцца мужу было нялёгка — ужо ж пайшоў шосты дзясятак, і ён пасьля заняткаў пачуваўся стомленым. Я рабіла што магла, каб ён ня мучыўся яшчэ і думкамі, як я спраўляюся адна з малой дачушкай. Гэтыя два гады памятаюцца як вельмі цяжкія, але ў будучыню мы глядзелі з аптымізмам. Галоўнае, што мы кахалі адно аднаго, у нас была сям’я і беларуская справа, якую мы абое любілі, хоць часу для яе заставалася зусім няшмат.
У 1963 г. мы мусілі выехаць з Таронта, прадаўшы свой першы дом. Выехалі ў Дандэс, дзе Алесь стаў дырэктарам публічнай бібліятэкі. Я працавала асыстэнткай у дантыста, які рабіў белыя і сярэбраныя плёмбы. Уладкавалі мяне туды знаёмыя, бо ў Канадзе дастаць працу ня так проста. Мы жылі ў двухпавярховым доме, здымалі кватэру. У нас была маленькая спальня, асобны пакойчык мела Юльянка. Алесь атрымліваў там, як на ягоны статус, надзвычай малы заробак. Яму плацілі меней, чым канадыйцам, і яго гэта вельмі абурала. Таму ён стаў шукаць іншую працу ў розных унівэрсытэтах. Езьдзіў, пісаў лісты. Наведваў Атаву, унівэрсытэт у Таронта—усё беспасьпяхова. Нарэшце паехаў у Кінгстан, і ім там зацікавіліся, паколькі Алесь ведаў шмат моваў — апроч беларускай расейскую, нямецкую, польскую, 'украінскую. Ведаў і францускую, якую пачаў, як і ангельскую, вывучаць яшчэ ў Аўстрыі. Моваведы былі ім на той час патрэбныя: пачыналася ўрадавая палітыка мультыкультуралізму, і неабходны быў чалавек, які мог бы перакладаць для выкладчыкаў і прафэсараў розныя артыкулы для іхняе працы. У той час была вялікая цікавасьць да расейскай літаратуры, ладзілася шмат канфэрэнцый, і таму ў яго ёсьць некалькі працаў на расейскай мове і на тэмы расейскай культуры (біяграфія пра А. Салжаніцына, дасьледаваньне пра дэманалогію ў творчасьці М. Гогаля). Алесь выпісваў і нешта беларускае, у прыватнасьці, набыў для Кінгстанскай бібліятэкі першы том выдатнага ангельскамоўнага падручніка «Беларуская мова» Валянціны Пашкевіч49.
49 Маецца на ўвазе кніга «Fundamental Byelorussian. Book 1. Беларуская мова», выдадзеная ў 1974 г. Другі том гэтай кнігі выйшаў у 1978 г., ужо па сьмерці Алеся Грыцука. Валянціна Пашкевіч (дзяв. Жукоў-
У 1966 г. мы пераехалі ў Кінгстан, дзе мой муж стаў працаваць у мясцовым Квінс-унівэрсытэце. Спачатку, праўда, паехаў туды адзін Алесь, жыў там шэсьць месяцаў, а мы зь Юльянкай заставаліся на старым месцы. Ён прьіяжджаў штодватыдні. Зімой я вельмі хвалявалася: галалёдзіца, сьлізка, каб чаго ня здарылася. Бо ён ужо меў тры выпадкі: першы раз — калі толькі купіў аўто ў Гамільтане і ехаў паказаць нам. На скрыжаваньні ў яго ўехаў грузавік індзейцаў, якія ня зважылі на чырвонае сьвятло. Паліцыя прызнала іх вінаватымі, але нам таксама было шмат працы і клопату.
Другі раз аўто перавярнулася, калі ён трапіў на «чорны лёд» (замярзае ўчастак асфальту пад сьнегам, але кіроўцу гэта ня бачна). Быў і трэці раз. Але Бог і на гэты раз выратаваў яго ад вялікіх пашкоджаньняў.
У Кінгстане, калі нарэшце наша сям’я злучылася, мы пяць гадоў жылі ў кватэры. Там было даволі цесна, бо ўжо і Юльянцы трэба было сваё месца, яна хацела, напрыклад, глядзець дзіцячыя перадачы. Алесь жа працаваў, расклаўшы паперы, і не даваў мне іх упарадкоўваць, бо казаў, што потым ня знойдзе патрэбных. Грошай у нас было зусім мала. Калі я знайшла працу, то першае, што стала рабіць — адкладаць грошы на дом. Алесевы ўсе ішлі на жыцьцё, на аплату рахункаў. Першы чэк, што я паклала на дом, быў у 13 даляраў. Тады за гадзіну плацілі 35 цэнтаў. Аднак мне праз восем месяцаў падвысілі заробак да 85 цэнтаў за гадзіну, яшчэ пазьней — да 1 даляра 50 цэнтаў, а праз паўтара году — 2 даляры 10 цэнтаў. У нашым склепе моднага адзеньня мяне сталі цаніць, казалі, што ў мяне добры густ і я ўмею гаварыць з пакупніцамі. Я і сапраўды неяк адразу разумела, што можа пасаваць той ці іншай жанчыне, і тое, што я раіла, падабалася. Таму хутка мяне ская; 05.02.1916, Казельск, сёньня Калуская вобл., Расея 25.03.2004, Таронта). Сястра Раісы Жук-Грышкевіч. Вучылася на клясычным, а затым фізыка-матэматычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Брала актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладчыцкім бюро «Вінэта». У паваеннай Нямеччыне апекавалася беларускім скаўтынгам. У Канадзе з 1949 г. Узяла шлюб з грамадзкім дзеячом Міхасём Пашкевічам. Брала актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, арганізавала танцавальны гурток. Кіравала суботняй школкай пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Выдала «Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў» (Кліўлэнд, 1968). Падрыхтавала «Ангельска-беларускі слоўнік», які выйшаў ужо па яе сьмерці, у 2006 г.
паставілі кіраўнічкай склепу, і тады заробак пачалі даваць не па адпрацаваных гадзінах, а ўжо сталы, за цэлы месяц. Гэта дазволіла адкладаць на дом болей грошай. Алесь вельмі цешыўся маімі посьпехамі, і, калі я сабрала тысячу даляраў, прынёс вялікі букет кветак. Ен увогуле вельмі любіў дарыць кветкі. Бывала, чакае мяне на прыступках склепу, пакуль я ня скончу працу, а тады вітае, трымаючы руку за сьпінай, і раптам дастае прыгожы букет... Гэта так сагравала душу! Я радавалася, што ў мяне такі цудоўны муж, такая добрая сям’я.
Вось ужо ў нас набралася пэўная сума грошай, і мы сталі шукаць сабе дом бліжэй да ўнівэрсытэту. Але дамы былі старыя, і рамонт патрабаваў бы шмат высілкаў. Тады мы вырашылі будаваць жытло, і будаўнічая фірма зьдзейсьніла тое за 4 месяцы паводле выбранага намі праекту.
У 1970 г. мы пераехалі жыць у новую хату. Дом быў цёплы і ўтульны. Мелі вялікі ўчастак, абнесьлі яго плотам, пасадзілі прыгожыя елкі, сасонкі, кусты і кветкі. Мне трэба было і ўпрыгожыць хату. Шмат часу займаў пошук розных рэчаў, бо мне надта хацелася, каб гэтае нашае жыльлё было найлепшым. Мэбля каштавала дорага, таму мы куплялі ўсё па чарзе, па меры таго як назапашвалі грошы.
Але нават калі яшчэ ня цалкам абставілі дом, запрашалі да сябе сяброў і самі езьдзілі да іх. (Дарэчы, з самага пачатку сумеснага жыцьця мы любілі прымаць гасьцей. Да нас яшчэ раней даволі часта прыяжджаў ксёндз Чарняўскі50, і з прыемнасьцю ўзгадваю, як мы сядзелі ля возера і дыскутавалі на розныя тэмы.)
Любілі бываць у спадарства Жук-Грышкевічаў у горадзе Бэры. Там заўсёды нехта быў: прыяжджалі, апроч нас, доктар Вітаўт Тумаш 51, паэтка Натальля Арсеньнева, знаныя бела-
50Францішак Чарняўскі (03.11.1893, в. Чухны, сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. 31.05.1979, Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, ЗША), рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, выдавец. Дзядзька ксяндза Уладзіслава Чарняўскага. На сталай эміграцыі з 1929 г. Працаваў у Францыі і Бэльгіі. У ЗША з 1957 г. Працаваў у каталіцкіх парафіях ЗША, рэдагаваў часопіс «Сяўбіт».
51 Вітаўт Тумаш (1910, в. Сьпягла, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. 29.04.1998, Нью-Ёрк), грамадзкі дзеяч і навуковец. Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, узначальваў Беларускі студэнцкі саюз. У 1939-1941 гг. працаваў у Лодзі, у ліпені верасьні 1941 г. —першы бурмістар Менску. У верасьні 1941 г. выехаў у Нямеччы-
русы з нашай арганізацыі: спадарствы Рагулі, Сурвіллы, Сажычы я, Пашкевічы53, Марыя і Мікола Ганькі, Касьцюкевічы. Мы дыскутавалі на розныя тэмы — літаратура, паэзія, палітыка. Раіса і Вінцук ладзілі надзвычай добры стол: яны частавалі нас ня толькі смачным віном, але і рыжыкамі ў сьмятане, якія Вінцук зьбіраў недалёка ад Бэры. Раіса пякла пышныя піражкі зь мясам, рабіла вінэгрэт.
Цудоўна праводзілі час у Барыса і Людмілы Рагуляў, якія нас прымалі як родных. Я была іх кумой, і мы часта езьдзілі адведаць хросніка, наймалодшага сына Рагуляў Андрэя. Гэта былі цудоўныя паездкі: шмат гаварылі пра мінулыя гады на Бацькаўшчыне, а таксама пра нашыя посьпехі і няўдачы тут, у Канадзе. Безумоўна, абмяркоўвалі і сёньняшнія беларускія справы. Барыс з натуры быў вясёлы, захапляльна, з гумарам расказваў розныя камічнныя спартовыя эпізоды, калі ён зь сябрам Віктарам Касьцюкевічам езьдзіў маратонным рэйсам на лыжах недалёка ад Атавы. Памятаю, як на сьвяткаваньні 25 Сакавіка ў Таронта Людміла і як салістка, і дуэтам з Варай Сажыч сьпявала беларускія народныя песьні, а іхныя дзеці Рагнеда і Вітаўт танцавалі «Крыжачок». Барыс быў ня толькі выдатным спэцыялістам-мэдыкам, ён быў чалавекам вялікай душы: у бядзе заўсёды гатовы быў дапамагчы, лячыў беларусаў бясплатна. Апроч гэтага, ён даваў значныя ахвяры на нашу царкву і арганізацыю. Быў знаным грамадзкім дзеячом, прэзыдэнтам Мэдычнай акадэміі ў Лёндане (Антарыё), быў намесьнікам Старшыні Рады БНР, а таксама ачольваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (ККБК).
ну, дзе займаўся лекарскай практыкай, супрацоўнічаў з газэтай «Раніца» (Бэрлін), Беларускім камітэтам самапомачы. 3 канца 1940-х гг. у ЗША. Заснавальнік Беларускага інстытуту навукі й мастацтва і яго дырэктар (1952-1982), вядомы скарыназнаўца.
52 Язэп Сажыч (1917, в. Гарадэчна, сёньня Наваградчкі р-н Гарадзенскай вобл.), грамадзкі дзеяч на эміграцыі (у Дэтройце). У 1982­1997 гг. старшыня Рады БНР. Барбара Сажыч (дзяв. Мазура, 17.12.1919, Укмэрге, Літва21.07.1978), жонка Я. Сажыча, грамадзкая дзяячка ў Дэтройце.
53 Размова пра згаданую вышэй Валянціну Пашкевіч і ейнага мужа Міхася Пашкевіча (10.03.1915, Ашмяны, Гарадзенская вобл.), аднаго зь першых прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі ў Канадзе, заснавальніка ў 1946 г. ЗБК.
Часта мы наведвалі сям’ю Сурвіллаў54 — надзвычай мілую і гасьцінную. Прымалі яны нас заўсёды сардэчна, і час у іхняй хаце мы праводзілі цудоўна. Дзеці нашыя Юльянка, Ганя і Паўлінка гулялі, а мы, прыехаўшы з дарогі, адпачыўшы ды пасьля добрага пачастунку, пачыналі размовы. Узгадвалі сваю дарагую Радзіму, дзяліліся ўражаньнямі цяперашняга жыцьця, разглядалі цудоўныя здымкі, зробленыя Янкам, а таксама мастацкія творы Івонкі. Нам вельмі падабаліся ейныя творы, дзе адлюстраваныя беларускія храмы, высока ацанілі мы і зробленую ёю выяву сьвятой Эўфрасіньні. Часта яны распавядалі нам пра тое, як Янка працаваў у Гішпаніі, дзе спачатку ўтраіх [зь Віктарам Сянькевічам], а пасьля толькі ўдваіх з Івонкай рабілі радыёперадачы на беларускай мове на цэлы сьвет. Рабілі яны гэта за «дапамогу», якую прысылалі ім беларускія асяродкі на просьбу Рады БНР, прыкладна па сто даляраў у месяц, і пражыць на іх было надзвычай цяжка... Гэта была сапраўды тытанічная, самаахвярная праца. Дарэчы, да 1958 г. гішпанскае радыё згаджалася даваць беларусам час толькі раз у год, да дня 25 Сакавіка. Затое з 1958 г. гэта былі штодзённыя перадачы (а ўсяго перадалося іх каля трох тысяч). Янка Сурвілла ўважаў іх найбольшым асягненьнем свайго жыцьця.